АГУЛЬНЫ КАТЭХІЗІС

Галоўныя праўды хрысціянскай веры

    1.  Ёсць адзін Бог.

2.    Бог - Суддзя справядлівы: за добрае ўзнагароджвае, а за злое карае.

3.    Бог - адзін у трох Асобах, Бог Айцец, Сын Божы і Дух Святы.

4.    Сын Божы стаўся чалавекам і памёр на крыжы дзеля нашага збаўлення.

5.    Душа чалавека несмяротная.

6.    Ласка Божая неабходная для збаўлення.

Сем сакрамэнтаў Касцёла

1. .    Хрост.

2.    Канфірмацыя.

3.    Эўхарыстыя.

4.    Пакаянне.

5.    Намашчэнне хворых.

6.    Пасвячэнне.

7.    Сужэнства.

Дзве запаведзі любові

(Мц 22, 37.39)

1.Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім.

2.    Любі бліжняга твайго, як самога сябе.

 

Дзесяць Божых запаведзяў

(Зых20,2-17)

Я - Пан Бог твой, які вывеў цябе з зямлі егіпецкай, з дому няволі.

1.  . He май іншых багоў, апроч Мяне.

2.     He ўжывай імя Пана Бога твайго дарэмна.

3.     Памятай дзень святы святкаваць.

4.     Шануй бацьку свайго і маці сваю.

5.     He забівай.

6.     He чужалож.

7.     He крадзі.

8.     He сведчы фальшыва супраць бліжняга твайго.

9.     He пажадай жонкі бліжняга твайго.

10. He пажадай нічога, што належыць бліжняму твайму.

Пяць касцёльных наказаў

1.    У нядзелі і прадпісаныя святы ўдзельнічаць у святой Імшы і не рабіць неабавязковай  працы.

2.    Прынамсі раз у год прыступаць да сакрамэнту пакаяння.

3.    Прынамсі раз у год, у Велікодны перыяд, прыняць святую Камунію.

4.    Захоўваць пост ва ўстаноўленыя дні і ўстрыманне ад мясных страваў, а ў перыяды пакаяння не ўдзельнічаць у забавах.

5.    Дапамагаць у патрэбах супольнасці Касцёла.

Сем галоўных грахоў

1. Пыха. 2. Хцівасць. 3. Зайздрасць. 4. Гнеў. 5. Распуста.   6. Неўмеркаванасць у ежы і піцці. 7. Лянота.

Найважнейшыя хрысціянскія ўчынкі

1. Малітва. 2. Пост. 3. Міласціна.

 

Учынкі міласэрнасці для душы бліжняга

1.  . Настаўляць грэшнікаў.

2.    Вучыць тых, хто не ведае.

3.    Раіць тым, хто сумневаецца.

4.    Суцяшаць засмучаных.

5.    Зносіць цярпліва знявагу.

6.    Дараваць ахвотна крыўду.

7.    Маліцца за жывых і памерлых.

Учынкі міласэрнасці для цела бліжняга

1. . Накарміць галодных.

2.    Напаіць сасмаглых.

3.    Адзець нагіх.

4.    Прыняць у дом падарожных.

5.    Адведаць хворых.

6.    Суцяшаць вязняў.

7.    Пахаваць памерлых.

 

Тэалагальныя цноты

1. Вера. 2. Надзея. 3. Любоў.

Кардынальныя цноты

1.      Разважлівасць.  2. Справядлівасць.  3. Мужнасць.  4. Устрыманасць.

 

Чатыры апошня рэчы

1. Смерць. 2. Суд. 3. Пекла. 4. Рай.

Дары Духа Святога

      1. Мудрасць. 2. Розум. 3. Рада. 4. Мужнасць. 5. Умеласць.   6. Пабожнасць. 7. Боязь Божая.

 

Хостинг от uCoz