НА АДВЭНТ

 

    Да Марыі быў пасланы

Да Марыі быў пасланы

Габрыэль, Арханёл слаўны.

I ад Тройцы Найсвяцейшай

Кажа Дзеве Найчысцейшай:

«Вітай Панна, ласкі поўна,

Бог з Табою, бласлаўлёна».   

     Засмуціла Дзеву мова,

     Што пачула ад Анёла.

     А каб споўніць Бога волю,

     To з пакорнаю душою

     Словы ў сэрцы разважае,

     Божы сэнс у іх шукае.   

Цуд быў дзіўны, нечуваны –

Габрыэль сказаў да Панны

Словы мудрыя, святыя:

«He палохайся, Марыя,

Ласку Ты знайшла ў Пана

I Яго народзіш Сына.

     Найвышэйшым Ён пасланы,

     Будзе Езусам названы.

     Чалавекам дасканалым,

     Як асоба - Сам Бог славы,

     Слова Вечнае Святое,

     Што збаўляе ўсё жывое».

 

 

         Ойча наш нябесны

Ойча наш нябесны, глянь на нас ласкава. 

Цемрай свет пакрыты — зло запанавала.

На зыходзе нашы сілы,

                         не пакінь нас, Божа мілы

Збаўца наш, мы Цябе чакаем.

 

Просіць люд бяздольны,

                                        грэшны і пакутны.

3 цемры грэху звольні,

                                   Збаўца наш магутны. 

Адхілі свой гнеў і кару

                                ад нас, Божа Валадару

Збаўца наш, мы Цябе чакаем.

 

Хай слязьмі  абмыем  мы  свае  правіны.

Да  Цябе  ўсклікаем, Збаўца наш адзіны.

Дай нам слёзы ачышчэння

                        і пашлі ўжо нам збаўленне.

Збаўца наш, мы Цябе чакаем.

 

Хай святлом заззяе

                                  Збаўцы нараджэнне –

3 краю і  да краю людзям  на  збаўленне.

Твая ласка хай пальецца

                      ў нашы хаты, ў нашы сэрцы.

Збаўца  наш,  мы  Цябе  чакаем.

 

  

            Радуйся, Марыя

Радуйся, Марыя, Панна Найчысцейша,

Выбраная Богам, о нябёс лілея!

Ты — прытулак бедных душ,

                                Маці Найсвяцейша!

 

Ласкі поўна Божай, чысціні анёльскай,

Тваё нараджэнне — свету суцяшэнне. 

Ты надзею нам дала, Маці Беззаганна.

 

Пан з Табою, Дзева, новая Ты Ева.

Наша Апякунка — грэшных паратунак.

Маці міласэрная, ўсцяж за нас маліся!

 

Ты благаславёна, Панна хвалы годна.

Зачала ад Духа Божага Ты Сына.

Нарадзіла ў чыстасці, Дзевай засталася.

     

Між жанчын адзіна, Маці непавінна,

Неба Каралева, велічная Дзева.

Шлях праўдзівы да Хрыста

                            памажы знайсці нам.

 

I благаславёны плод Твайго улоння, 

Езус Хрыстус, наш Пан,

                               Сын Жывога Бога.

Ён прыйшоў, каб збавіць нас:

                               чэсць Яму і слава!

 

 

                Свет наш абмыйце

Свет наш абмыйце, чыстыя росы;

 Збаўцу Святога дайце, нябёсы.

Гнеў адвядзі свой ад людзей, о Пане,

Каб атрымалі грэху дараванне.

Свет наш абмыйце...

Глянь на цяжкія нашых сэрцаў раны,

дай нам Таго, Хто мае быць спасланы.

Свет наш абмыйце...

Люду, суцешся ды забудзь нядолю,

бо з путаў грэху выйдзеш ты на волю.

Свет наш абмыйце...

3 лона святога Найчысцейшай Маці

Збаўца выходзіць, каб нас ратаваці.

 

    Вось Пан Бог надыходзіць

Ессе Dominus veniet

et omnes Sancti eius cum eo:

et erit in die ilia lux magna. Alleluia.

 

Вось Пан Бог надыходзіць,   

Ca святымі прыбывае,    

I святло ўсім заяснее.

                           Аллелюя, аллелюя!

 

Хостинг от uCoz