Навенна да святога Антонія.

Малітва на пачатак:

Слаўны цудатворца, святы Антоні! Вось ужо столькі вякоў не толькі Падуя, але і кожны куток зямлі благаслаўляе і шануе тваё імя, бо няма няшчасця, ад якога ты б не пазбавіў і няма пакуты, у якой бы не дапамог. Пакорліва просім цябе: будзь нашым апякунам і абаронцам і дазволь нам паважаць і праслаўляць Пана нашага праз тваё заступніцтва ўсё наша жыццё.

Дзень 1.

Святы Антоні, ты быў народжаны ў дастатку, але не лічыўся з зямнымі багаццямі. Пачуўшы голас Бога, ты адразу іх пакінуў. Пакорліва прашу цябе, выпрасі ў Бога, каб Ён дараваў мне здольнасць адракацца ад зямных даброт і паслухмяна ўслухоўвацца ў слова Божае.

Ойча наш…Вітай Марыя…Хвала Айцу…

Дзень 2.

Святы Антоні, мяне ахоплівае сорам пры выглядзе тваёй пакоры, якую ты абраў сваёй пуцяводнай зоркай праз усё жыццё. Ад гэтага часу я хачу стаць тваім адданным паслядоўнікам. Выпрасі ў Бога, каб Ён дараваў мне любоў да пакоры і нянавісць да пыхі.

Ойча наш…Вітай Марыя…Хвала Айцу…

Дзень 3.

Святы Антоні, ты так горача прагнуў праліць сваю кроў за веру Хрыста, што накіраваўся ў Афрыку. Прашу цябе, выпрасі ў Бога, каб Ён дараваў мне ў маім жыцці такі ж клопат аб Божых справах.

Ойча наш…Вітай Марыя...Хвала Айцу…

Дзень 4.

Святы Антоні, з стараннасцю, годнай здзіўлення, ты працаваў на хвалу Бога і  выратоўваў чалавечыя душы не шкадуючы сіл, каб вярнуць на праўдзівую дарогу грэшнікаў, ерэтыкоў і язычнікаў. Прашу цябе, выпрасі ў Бога, каб Ён даў мне сілы супрацьстаяць спакусам супраць веры і ўменне ўслухоўвацца ў Божае Слова.

Ойча наш…Вітай Марыя…Хвала Айцу…

Дзень 5.

Святы Антоні, лілея бязгрэшнасці, прашу цябе, спашлі мне ласку дабрадзейнасці і паслухмянасці, пакоры і памяркоўнасці. Дапамажы мне знайсці ўнутраны супакой, радасць і такую любоў да Хрыста, перад якой пацямнелі б усе даброты, непараўнальныя з гэтым дарам.

Ойча наш…Вітай Марыя…Хвала Айцу…

Дзень 6.

Святы Антоні, апякун прыгнечаных, праз тваю дасканалую любоў да бліжняга навучы мяне ўзлюбіць Бога ў бедных, адхіленых і тых, якія жывуць у нястачы. Выпрасі для мяне дзейсную любоў да бліжняга, каб я мог заслужыць з яе дапамогай узнагароду у небе.

Ойча наш… Вітай Марыя…Хвала Айцу…

Дзень 7.

Святы Антоні, які жыў у няспынным пакаянні і ўтаймаванні цела, прашу цябе, дапамажы мне, каб і я ўтаймаваў знямогу цела, імкнуўся загладзіць віну за грахі, якія даканаў у мінулым і пазбегнуць новых правін.

Ойча наш…Вітай Марыя …Хвала Айцу…

Дзень 8.

Святы Антоні, твая недасягальная пакорнасць да волі Божай, для мяне - вечны дакор і прыклад для пераймання.Я жа лічу ўсе мае хваробы, пакуты і нягоды, які Бог пасылае на блага для маёй душы, самым вялікім злом і несправядлівасцю. Мой святы апякун, выпрасі ў Бога, каб Ён дазволіў мне цярпяліва пераносіць усё, што Ён рачыць мне паслаць.

Ойча наш…Вітай Марыя …Хвала Айцу…

Дзень9.

Святы Антоні, слаўны цудатворца, яшчэ пры жыцці Бог надзяліў цябе ласкай тварыць цуды. Будзь маім нябесным заступнікам. Дапамагай мне ва ўсіх маіх патрэбах. Стань маім выратаваннем, маёй дапамогай, маім ратункам у няшчасці. Выпрасі ў Бога, каб Ён злітаваўся і выслухаў мае просьбы, з якімі я ў гэтай навенне звяртаюся да цябе. Давяраю сябе Божай волі.

Ойча наш…Вітай Марыя…Хвала Айцу

Благаславены і  святы Антоні, ты набыў славу сваімі цудамі і любоўю Хрыста, паказанай табе, калі Ён у выяве Дзіцяткі рачыў апынуцца ў тваіх руках. Хай доказам маёй падзякі за тваё заступніцтва  перад Богам будзе маё абяцанне весці жыццё ў згодзе з запаведзямі Евангелля і клапаціцца пра бедных, якіх ты так узлюбіў. Выпрасі ў Бога, каб Ён дараваў мне пэўнасць гэтаму абяцанню. Амэн.

 

Хостинг от uCoz