АСНОЎНЫЯ МАЛІТВЫ I КАТЭХІЗІС Знак Святога Крыжа У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн. Малітва Панская Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся імя Тваё, прыйдзі
Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусці нам правіны
нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але
збаў нас ад злога. Амэн. Анёльскае прывітанне Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між
жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў
хвіліну смерці нашай. Амэн. Апостальскі Сімвал веры Веру ў Бога, Айца ўсемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, і ў Езуса
Хрыста, Сына Яго адзінага, Пана нашага, які быў зачаты ад Духа Святога,
нарадзіўся з Дзевы Марыі, замучаны пры Понцкім Пілаце, укрыжаваны, памёр і
быў пахаваны; зышоў да адхлані, на трэці дзень уваскрос з памерлых, узышоў
на неба, сядзіць праваруч Бога Айца ўсемагутнага, адтуль прыйдзе судзіць
жывых і памерлых. Веру ў Духа Святога, святы Касцёл каталіцкі, еднасць святых,
адпушчэнне грахоў, уваскрашэнне цела, жыццё вечнае. Амэн. Праслаўленне Найсвяцейшай Тройцы Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому. Як была спрадвеку, цяпер і
заўсёды, і на векі .вечныя. Амэн. Хвала на вышынях Богу Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі.
Хвалім Цябе, благаслаўляем Цябе, кла-няемся Табе, праслаўляем Цябе,
дзякуем Табе дзеля вялікай хвалы Тваёй. Пане Божа, Валадару нябесны, Божа,
Ойчаўсемагутны. Пане, Сыне Адзінародны, Езу Хрыстэ, Пане Божа, Баранку
Божы, Сыне Айца, які бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі. Які
бярэш на сябе грахі свету, прымі маленне нашае. Які сядзіш праваруч Айца,
змілуйся над намі. Бо толькі Ты святы, голькі Ты наш Пан, толькі Ты
Найвышэйшы, Езу Хрыстэ, з Духам Святым у хвале Бога Айца.
Амэн. Акт веры Веру ў Цябе, Божа вечны, У Тройцы адзіны, спрадвечны. Веру ў тое,
што аб'явіў Ты, Божа, Тваё слова памыляцца не можа. Акт надзеі Давяраю, бо Ты верны, Усемагутны і міласэрны. Дай грахоў мне
адпушчэнне, Ласку й вечнае збаўленне. Акт любові Божа, хоць Цябе не разумею, Ды найболып любіць умею, За ўсё, што
створана Табою, Тваёй бязмежнай дабрынёю. Акт жалю Шкадую за злосць маю, Бо цаню любоў Тваю. Май літасць да грэшнага мяне Бліжнім прабачаю дзеля Цябе. Малітва перад ежай Паблагаславі, Пане Божа, нас, паблагаславі гэтыя дары, якія будзем
спажываць з Тваёй святой дабрыні і міласэрнасці, і навучы нас дзяліцца
хлебам і ра-дасцю з тымі, хто іх не мае. Праз Хрыста, Пана нашага.
Амэн. Малітва пасля ежы Дзякуем Табе, Пане Божа, за гэтыя дары, якія з Тваёй святой
дабрыні і міласэрнасці мы спажывалі. Праз Хрыста, Пана нашага.
Амэн. Галоўныя праўды хрысціянскай веры 1. Ёсць адзін Бог. 2. Бог - Суддзя справядлівы: за
добрае ўзнагароджвае, а за злое карае. 3. Бог - адзін у трох Асобах:
Бог Айцец, Сын Божы і Дух Святы. 4. Сын Божы стаўся чалавекам і
памёр на крыжы дзеля нашага збаўлення. 5. Душа чалавека
несмяротная. 6. Ласка Божая неабходная для
збаўлення. Дзве
запаведзі любові (Мц 22, 37.39) 1. Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою
тваёю, і ўсім розумам тваім. 2. Любі бліжняга твайго, як самога
сябе. Дзесяць Божых запаведзяў (Зых20,2-17) Я - Пан Бог твой, які вывеў цябе з зямлі егіпецкай, з дому
няволі. 1. He май іншых багоў, апроч Мяне. 2. He ўжывай імя Пана Бога твайго дарэмна. 3. Памятай дзень святы
святкаваць. 4. Шануй бацьку свайго і маці
сваю. 5. He забівай. 6. He чужалож. 7. He крадзі. 8. He сведчы фалыпыва супраць бліжняга твайго. 9. He пажадай жонкі бліжняга твайго. 10. He пажадай нічога, што належыць бліжняму Пяць касцёльных наказаў 1. У нядзелі і прадпісаныя святы ўдзельнічаць у святой Імшы і не
рабіць неабавязковай працы. 2. Прынамсі раз у год прыступаць да сакрамэнту пакаяння. 3. Прынамсі раз у год, у Велікодны перыяд,
прыняць святую Камунію. 4. Захоўваць ва ўстаноўленыя дні пост і ўстрыманне ад мясных
страваў, а ў перыяды пакаяння не ўдзельнічаць у
забавах. 5. Дапамагаць у патрэбах супольнасці Касцёла. Праслаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту Хай жа будзе праслаўлёны Найсвяцейшы Сакрамэнт, Праўдзівае Цела і
Кроў Пана нашага Езуса Хрыста. Хрысціянскае прывітанне Пахвалёны Езус Хрыстус! - На векі
вечныя. Амэн альбо: Хвала
Хрысту!
- Хвала навекі. |