КАТЭХІЗМ

 

ПРА ПАНА БОГА

  1. Сколкі ёсць багоў?

-  Бог ёсць адзін, але ў трох Асобах: Бог Айцец, Бог Сын, Бог Дух Святы.

Хто гэта Пан Бог?

-  Пан Бог гэта найдасканалейшы Дух, Стварыцель неба і зямлі ды найлепшы наш Айцец.

 2. Як называем Бога ў трох Асобах?

-  Бога ў трох Асобах называем Прасвятой Тройцай.

 3. Чаму Пана Бога называем Духам?

-  Пана Бога называем Духам, бо не мае цела.

 4. Чаму Пана Бога называем Стварыцелем?

-  Пана Бога называем Стварыцелем, бо ўсе рэчы ўчыніў з нічога.

   5. Чаму Пана Бога называем найлепшым Айцом?

-Пана Бога называем найлепшым Айцом,  бо любіць усіх людзей,

як сваіх дзяцей, ды рупіцца пра ўсё сваё стварэнне.

  6. Чаму Пана Бога называем Усёбачным?

-  Бо Пан Бог усе ведае і знае нават нашыя думкі і пажаданні.

  7. Ці Пан Бог быў заўсёды і ці заўсёды будзе?

-  Пан Бог быў заўсёды, ёсьць і заўсёды будзе, таму Пана Бога называем вечным.

   8. Дзе Пан Бог ёсьць?

-  Пан Бог ёсць у небе, на зямлі дый на кожным месцы.

  9. Чаму Пана Бога называем справядлівым?

-  Бо Пан Бог за добрае жыццё ўзнагараджае, а за благое жыццё карае.

   10. Чаму Пана Бога называем міласэрным?

-  Бо Пан Бог ахвотна прабачае, калі каемся за грахі і папраўляемся.

 

   ПРА АНЁЛАЎ

 11. Хто такія Анёлы?

—      Анёлы гэта духі, якія маюць розум і вольную волю, але не маюць цела.

 12. Нашто Пан Бог стварыў Анёлаў?

—      Пан Бог стварыў Анёлаў, каб Пана Бога хвалілі, памагалі людзям у збаўленні ды цешыліся шчасцем у небе.

  13. Як называем Анёлаў, якія нам памагаюць?

—      Анёлаў, якія нам памагаюць, называем Анёламі Апекунамі.

  14. Ці ўсе Анёлы былі паслухмянымі Пану Богу?

-  Некаторыя Анёлы збунтаваліся і не хацелі служыць Пану Богу.

   15. Як Пан Бог пакараў збунтаваных Анёлаў?

-Збунтаваных Анёлаў Пан Бог скінуў у пекла, дзе не могуць аглядаць Бога ды церпяць вечныя мукі.

  16. Як называем збунтаваных анёлаў?

-  Збунтаваных анёлаў называем шатанамі, ліхімі духамі, д'ябламі,  злыднямі.

 17. Што робяць ліхія духі?

—      Ліхія духі зводзяць людзей, каб не слухалі Пана Бога.

 

 ПРА ЧАЛАВЕКА

   18. Адкуль узяўся чалавек?

-  Пан Бог стварыў чалавека.

  19. Хто такі чалавек?

-Чалавек гэта стварэнне Божае, якое мае цела і несмяротную душу.

  20. Да каго падобная душа чалавечая?

—   Душа людзкая падобная да Пана Бога, бо ёсць духам, мае розум і вольную волю і ніколі не ўмірае.

   21. Навошта Пан Бог стварыў чалавека?

-  Пан Бог стварыў чалавека, каб чалавек любіў Пана Бога, спаўняў Яго волю, а па смерці быў з Ім у небе.

  22. Чаму першыя людзі былі шчаслівыя?

-  Першыя людзі былі шчаслівыя, бо былі мілымі дзецмі Божымі, лёгка і прыемна працавалі, не хварэлі і не паміралі.

 23. 3 чаго найбольш цешыліся першыя людзі?

-  Цешыліся з таго, што душы іх жылі ў асвячаючай ласцы Божай.

  24. Што дае для душы асвячаючая ласка?

—  Асвячаючая ласка Божая робіць душу прыгожай і мілай Богу, яднае нас з Панам Езусам ды дае права на неба.

 

  ПРА ПЕРШАРОДНЫ ГРЭХ

  25. Што патрабаваў Пан Бог ад першых людзей?

—  Ад першых людзей Пан Бог патрабаваў, каб людзі Яго любілі ды былі Яму паслухмянымі.

   26. Ці першыя людзі былі паслухмянымі Пану Богу?

-  Першыя людзі не былі паслухмянымі Пану Богу. Злы дух падгаварыў, іх да непаслухмянасці.

  27. Як называецца непаслушэнства першых людзей?

-  Непаслушэнства першых людзей называем першародным  грахом.

   28. Як Пан Бог пакараў першых людзей за іхні грэх?

-   Пан  Бог  адабраў  ад  іх  ласку  асвячаючую,  права  на  неба  ды перасталі быць дзецмі Божымі. Пан Бог прадказаў, што цяжка  будуць  працаваць  за  кару,  што будуць  хварэць  і ўміраць, і выгнаў  іх з раю.

 29. Ці гэтыя кары адносіліся толькі да першых людзей?

-  Кары гэтыя перайшлі на ўсіх людзей, таму ўсе людзі родзяцца ў першародным граху.

  30. Хто быў вольны ад першароднага граха?

-  Вольнай ад першароднага граха была Найсвяцейшая Дзева Марыя, таму называем Яе Непавінна Пачатай.

 

ПРА АПОШНІЯ СПРАВЫ ЧАЛАВЕЧЫЯ

  31. Чым ёсць смерць?

—      Смерць гэта разлучэньне душы ад цела.

  32. Што робіцца з душой пасьля смерці чалавека?

-  Па смерці чалавека душа ідзе на суд Божы.

 33. Куды ідзе душа пасля суда Божага?

-  Пасля суда Божага душа будзе або ўзнагароджана небам, або пойдзе на ачышчэнне ў чысцец, або будзе пакарана вечнымі мукамі ў пекле.

 34. Якая ўзнагарода ў небе?

—  Душы ў небе шчаслівыя, бо бачаць Пана Бога, знаходзяцца разам  з  Панам  Езусам,  з  Найсвяцейшай  Дзевай  Марыяй,  з Святымі  і  з Анёламі.

  35. Як пакараныя тыя, хто асуджаны на пекла?

—   Асуджаныя на пекла не бачаць Пана Бога і церпяць вечныя мукі.

  36. Што адбываецца з душой у чысьцы?

—   Душа ў чысьцы праз нейкі час церпіць вялікія мукі, а пасля пераходзіць у неба.

 37. Калі і цела атрымае ўзнагароду або вечную кару?

-  У канцы свету ўсе людзі ўваскрэснуць на Апошні Суд. Тады і цела чалавечае атрымае ўзнагароду або вечную кару.

 

  АБ ЗАГАДАХ БОЖЫХ

   38. Што Пан Бог зрабіў, каб людзі ведалі, што маюць рабіць?

-  Пан Бог даў людзям загады. Іх — дзесяць.

  39. Які першы загад Божы?

-  He май другіх багоў апрача Мяне!

  40. Калі спаўняем першы загад Божы?

- Першы загад Божы спаўняем, калі:                                                      

1. Верым ў Бога і ва ўсё,  што  Ён  нам  аб'явіў.                                  

2. Молімся часта — гаворым з Богам.

3. Аддаем Яму пашану.

 41. Які другі загад Божы?

-  He гавары імя Пана Бога без пашаны (на пуста).

 42. Калі спаўняем другі загад Божы?

-  Калі:                                                                                                              

1. Шануем Імя Божае і імёны святых.                                                              

2. Ушаноўваем месцы  і  рэчы  асвечаныя.                                         

3. Шануем асобы, якія пасвяцілі сябе  Пану Богу.                               

4. Паважна,  пабожна  паводзім  сябе ў касцёле.

 43. Які трэці загад Божы?

-  Памятай дзень святы святкаваць!

  44. Калі спаўняем трэці загад Божы?

-  Трэці загад Божы спаўняем, калі:                                                        

1. Святкуем нядзелі і святы  і  ўдзельнічаем  у  святой  Імшы.

2. Адпачываем  і  дабро робім.

 45. Які чацверты загад Божы?

-  Паважай бацьку свайго і маці сваю.

 46. Калі спаўняем чацверты загад Божы?

-  Чацверты загад спаўняем, калі:                                                          

1. Паважаем, любім ды слухаем сваіх бацькоў.                                                  

2. Паважаем апякуноў і старэйшых. 

3. Любім і молімся за сваю Бацькаўшчыну.

   47.  Які пяты загад Божы?

- He забівай.

 48.  Калі спаўняем пяты загад Божы?

-  Пяты загад спаўняем, калі:                                                                    

1. Шануем сваё жыццё і здароўе.

2. Шануем жыццё другіх і здароўе.

3. Апякуемся зьвярамі і птушкамі.

  49. Які шосты загад Божы і дзевяты?

-  Шосты загад: He чужалож.

—   Дзевяты загад: He пажадай чужое жонкі.

 50. Калі спаўняем шосты і дзевяты загад Божы?

-  Загад шосты і дзевяты спаўняем, калі:                                            

1. Паводзім сябе скромна,  сціпла  і  годна.                                              

2. Маем чыстыя думкі  і словы.                                                                             

3. Высцерагаемся нагодаў да ўзнікнення  нячыстых  думак  і  бессаромных паводзін.

  51. Які сёмы загад і дзесяты загад Божы?

—     Сёмы загад: He крадзі.   Дзесяты загад: He квапся на чужое (не квапся на ніводную чужую рэч).

   52. Калі спаўняем сёмы і дзесяты загад Божы?

—   Сёмы і дзесяты загад спаўняем, калі:                                                                        

1. Калі не бярэм чужых рэчаў  без  дазволу  гаспадара.

2. Беражэм  чужыя  і  свае  рэчы.

3. Беражэм рэчы грамадскія.   

4. Вяртаем  знойдзеныя  рэчы  або пазычаныя. 

5. Паважаем працу людзей.

  53. Які восьмы загад Божы?

-  He гавары фальшывага сведчання супраць бліжняга свайго

(значыць, не гавары фальшыва, або гавары праўду).

  54. Калі спаўняем восьмы загад Божы?

-  Восьмы загад спаўняем, калі:  

1. Гаворым праўду. 

2. Добра гаворым пра другіх людзей. 

3. He дазваляем гаварыць дрэнна пра бліжніх.

  55. Які найважнейшы загад Божы?

-  Найважнейшым  загадам  Божым  ёсць:

1.   Палюбі Пана Бога свайго ўсім сэрцам сваім, усёй душой сваёй ды ўсімі сіламі сваімі.

2.   А бліжняга свайго, як самога сябе.

 

АБ ЗАГАДАХ КАСЦЁЛЬНЫХ

  56.  Якія яшчэ ёсць загады якія кожны католік павінен спаўняць?

-Загады касцёльныя.

  57.  Хто даў Касцёлу права ўстанаўляць загады?

— Сам Пан Езус.

   58.  Колькі ёсць загадаў Касцёльных?

-  Загадаў Касцёльных — пяць:

1.    Устаноўленыя Касцёлам святы святкаваць.

2.    У нядзелі і святы ў святой Імшы пабожна ўдзельнічаць.

3.    Пасціць абавязковыя пасты.

4.    He радзей як раз у год спавядацца і ў вялікоднім часе  святую Камунію прымаць.

5.    У забароненым часе гучных гулянак не спраўляць.

 

ПРА ГРЭХ

  59.  Што гэта грэх?

-  Грэх гэта свядомае і дабравольнае нарушэнне загадаў Божых або Касцёльных.

 60. Ці ўсе грахі аднолькавыя?

-  He ўсе грахі аднолькавыя: адны цяжкія або смяротныя, іншыя лёгкія або штодзённыя.

 61. Калі чалавек дапускаецца цяжкага або смяротнага граха?

-  Калі свядома і дабравольна не спаўняе загадаў ў важнай справе (рэчы).

 62. Якія вынікі смяротнага граху?

- Праз грэх смяротны чалавек зневажае Пана Бога, перарывае прыязнь (сяброўства), крыўдзіць братоў, траціць асвячаючую ласку і  права на неба, заслугоўвае кары на зямлі і на вечнае асуджэнне (пекла).

 

ПРА ПАНА ЕЗУСА

 63. Кім ёсць Пан Езус Хрыстус?

-  Пан Езус Хрыстус Сын Божы, які стаў чалавекам дзеля нашага збаўлення.

  64. Пан Езус збавіў нас якім чынам?

-  Пан Езус збавіў нас сваёю мукай і смерцю на крыжы.

  65. Хто Айцец Пана Езуса?

—  Айцец Пана Езуса — Бог Айцец.

   66. Хто Маці Пана Езуса?

-  Маці Пана Езуса Найсвяцейшая Дзева Марыя.

 67. Хто такі святы Юзэф?

—  Святы Юзэф — гэта Апякун Пана Езуса.

  68. Чаму Маці Божая завецца Найсвяцейшай?

—  Маці Божая завецца Найсвяцейшай, бо не мела ніводнага граха ды была поўная ласкі Божай.

  69. Чаму Маці Божая завецца Непавінна Пачатая?

Маці Божая завецца Непавінна Пачатай, бо была вольна ад  першароднага граха.

 

   ПРА ЛАСКУ БОЖУЮ

  70. Чаго патрабуе чалавек, каб мог здабыць неба?

-  Чалавек, каб мог здабыць неба, патрабуе ласкі Божай.

  71. Хто заслужыў нам ласку Божую?

—   Ласку Божую заслужыў нам Збаўца свету Езус Хрыстус.

 72. Якія ласкі Божыя?

—   Ласка Божая ёсць асвячаючая і дзейсная.

  73. Што значыць ласка асвячаючая?

—  Ласка асвячаючая — гэта дар Божы, які дае нам надпрыроднае жыццё, робіць нас дзецьмі Божымі ды  дае  права  на  неба.

  74. Калі першы раз атрымваем асвячаючую ласку?

—   Першы раз асвячаючую ласку атрымваем на святым Хрышчэнні.

   75. Калі чалавек губляе асвячаючую ласку?

—  Ласку асвячаючую губляе чалавек праз цяжкі грэх.

  76. Якім чынам можам вярнуць страчаную асвячаючую ласку?

—  Страчаную асвячаючую ласку можна вярнуць праз сакрамент Пакуты (Сповядзь).

 77. Што гэта дзейсная ласка?

—  Ласка дзейсная дапамога Божая да спаўнення добрых учынкаў, патрэбных да збаўлення.

 

  ПРА СВЯТЫЯ САКРАМАНТЫ

   78. Што гэта Сакрамант?

—  Сакрамант гэта знак бачны, які з установы Пана Езуса дае нам жыццё Божае.

   79. Чым ёсць для нас Святыя Сакраманты?

—  Праз Святыя Сакраманты Пан Езус яднаецца з намі, удзяляе нам жыццё Божае ды дае нам свае ласкі.

 80. Колькі Святых Сакрамантаў?

—  Святых Сакрамантаў — сем: 

1. Хрышчэнне.

2. Канфірмацыя. 

3. Эўхарыстыя  або  Найсвяцейшы Сакрамант.

4. Пакута (споведзь).

5. Намашчэнне хворых.

6. Святарства.

7. Сужэнства.

   81. Якія Сакраманты толькі раз у жыцьці можна атрымаць?

- 1. Хрышчэнне,  

- 2. Канфірмацыю і  

- 3. Святарства.

 

 ПРА СВЯТОЕ ХРЫШЧЭННЕ

 82. Што гэта святое Хрышчэнне?

-  Святое Хрышчэнне гэта першы і найпатрэбнейшы Сакрамант, у якім Пан Езус звальняе (ачышчае) нас ад першароднага граха ды іншых грахоў,  яднае  нас  з сабой,  дае  нам  жыццё Божае, яднае нас у святы Касцёл.

  83. Хто можа хрысціць?

- Звычайна хрысціць можа сьвятар а ў небяспечным выпадку хрысіць можа кожны чалавек.

   84. У які спосаб удзяляецца сьвятое Хрышчэнне?

-  Хрышченне удзяляецца такім чынам: паліваецца галоўка дзіцяці (або дарослага) хрысцільнай (або звычайнай)  вадой  і адначасна гаворыцца «(імя) я цябе хрышчу  ў  Імя  Айца  і  Сына, і Духа Святога».

 

ПРА САКРАМАНТ ПАКУТЫ

 85. Што гэта сакрамант Пакуты?

Пакута  гэта  Сакрамант,   у  якім  святар,  замяшчаючы   Пана  Езуса,  адпускае  нам  грахі.

 86. Якія ўмовы трэба споўніць, каб прыняць Сакрамант Пакуты годна ды з карысцю для душы?

- Каб Пан Езус адпусціў нам грахі ў Сакраманце Пакуты, трэба:

1. Зрабіць (рахунак) сумлення. 

2. Каяцца шчыра за грахі.

3. Вырашыць паправіцца. 

4. Шчыра, пільна сказаць грахі.

5. Адудзячыць Пану Богу і людзям.

  87. Што гэта рахунак сумлення?

-  Рахунак сумлення гэта прыпомніць сабе свае грахі, прасачыць сумленне.

  88. Што гэта жаль, каянне за грахі?

- Жаль, гэта сум дзеля дапушчаных грахоў. Трэба каяцца, бо мы абразілі, загнявалі Пана Бога.

 89. Што трэба рабіць па абуджэнні жалю (пакаяўшыся) за грахі?

-  Па перапрашэнні Пана Бога за грахі трэба шчыра вырашыць болльш не грашыць і высьцерагацца нагоды да граха.

   90. Чым ёсць споведзь?

- На споведзі гаворым усе свае грахі святару, каб атрымаць адпушчэнне грахоў (разграшэнне).

   91. Якой павінна быць споведзь?

—  Споведзь павінна быць шчырай, адкрытай  і поўнай, гэта значыць,  што  на  споведзі  трэба  прызнацца  да  ўсіх  грахоў, асабліва цяжкіх.

  92. Што адбываецца ў душы па шчырай споведзі?

- Па споведзі добра  адбытай  Пан  Езус  адпускае  грахі і  кару вечную,  вяртае асвячаючую  ласку  ды  дае   дзейсныя  ласкі, каб спаўняць загады.

  93. Чым ёсьць задавальненне?

- Гэта адудзяцыць Пану Богу і бліжняму,  споўніць, адбыць вызначаную святаром пакуту, хутка направіць, зробленую каму крыўду (пазычанае або ўкрадзенае вярнуць).

 

 ПРА САКРАМАНТ ЭЎХАРЫСТЫІ

  94. Што гэта сакрамант Эўхарыстыі або Найсв. Сакрамант?

- Эўхарыстыя або Найсвяцейшы Сакрамант — гэта сапраўднае цела і сапраўдная Кроў Пана Езуса пад відамі хлеба і віна.

  95. Хто ёсць у Найсвяцейшым Сакраманце?

- У Найсвяцейшым Сакраманце ёсць жывы Пан Езус, сапраўдны Бог і Чалавек.

   96. Якія Сакраманты святыя ўстанавіў Пан Езус на Апошняй Вячэры?

-  На Апошняй Вячэры Пан Езус устанавіў Найсвяцейшы Сакрамант

або Сакрамант Эўхарыстыі і Сакрамант Святарства.

   97. Што робіць Пан Езус у ахвяры святой Імшы?

- У святой Імшы Пан Езус ахвяруе Сябе за нас і з намі Айцу Нябеснаму  і  дае  нам  Сваё  Цела  на  спажываньне.

 98. Чым ёсць святая Імша?

—  Святая Імша — гэта ўзнаўленне ў некрывавы спосаб Ахвяры Пана Езуса на крыжы.

  99. Што гэта святая Камунія?

 -  Прыніманне Найсвяцейшага Сакраманта або спажыванне Цела  і  Крыві  Пана  Езуса  пад  відамі  хлеба  і  віна  называем святой Камуніяй. У  святой  Імшы  святар  і  вернікі  прынімаюць святую Камунію.

  100. Што спрычыняе ў нас святая Камунія?

— Святая Камунія яднае нас з Панам Езусам і з людзьмі ў адну сям'ю,  дзяцей  Божых,  узмацняя  любоў,  павялічае  асвячаючую  ласку  і  дае дзейсныя  ласкі.

 101. Хто можа прымаць святую Камунію?

-  Кожны, хто хоча з'яднацца з Панам Езусам і на душы не мае смяротнага граху.

 

ПРА ІНШЫЯ СВЯТЫЯ САКРАМАНТЫ

102. Чым ёсць Канфірмацыя?

- Канфірмацыя гэта Сакрамант, у якім Дух Святы распальвае ў душы міласць ды дае

свае дары, умацоўвае хрысціяніна, каб трымаўся веры, бараніў яе і паводля веры жыў.

Канфірмацыя  робіць нас поўнапраўнымі членамі Касцёла.

103.  Чым ёсць Сакрамант Намашчэнне Хворых?

-  Намашчэнне Хворых гэта сакрамант, у якім Пан Езус уключае цярпенні хворага ў

сваю Муку, адпускае грахі (і нават калі хто непрытомны, не можа спавядацца) і ўдзяляе

асаблівыя ласкі. Прыносіць часта палёгку ў цярпеннях або нават вяртае здароўе.

104.  Чым ёсць Сакрамант Святарства?

—    Святарства гэта сакрамант, у якім Пан Езус дае уладу складаць Ахвяру святой

Імшы, удзяляць Святыя Сакраманты і ласку для іх дастойнага спаўнення. Усе вернікі

пакліканыя ўдзельнічаць у Святарстве Хрыстусовым.

105. Чым ёсць Сакрамант сужэнства?

—  Сужэнства  гэта сакрамант,  у  якім  двое  хрысціянаў  вольнага  стану  (нежанатыя

і  незамужам)  заключаюць  з  сабой  неразрыўную  сувязь, ды  атрымоўваюць  ласку

верна  споўніць прынятыя абавязкі.

 106.   Якія асноўныя абавязкі стану сужэнскага?

-  1. Жыць згодна аж да смерці ў каханні і вернасці сужэнскай.

-  2. Памагаць узаемна ў імкненні да шчасця дачаснага і вечнага. 

-  3. Выхоўваць дзеці і клапаціцца пра іх дабро дачаснае і вечнае.

 

    ПРА КАСЦЁЛ СВЯТЫ

  107. Скуль ведаем пра ўсё тое, чаго вучымся пра Пана Бога?

—     Сам Пан Бог аб'явіў гэта людзям.

  108. Каму паручыў Пан Езус вучыць таго, што Пан Бог нам аб'явіў?

-  Пан Езус паручыў апосталам і іх намеснікам вучыць людзей таго, што Пан Бог аб'явіў.

  109. Якога Апостала выбраў Пан Езус як свайго Намесніка.

-  Пан Езус выбраў святога Пятра як свайго Намесніка.

  110. Хто намеснікам святога Пятра?

-  Намеснікам святога Пятра — біскуп рымскі, Папа, Айцец святы.

  111. Хто намеснікамі Апосталаў?

-  Намеснікамі Апосталаў — біскупы.

  112. Хто памагае біскупам у навучанні, што Пан Бог аб'явіў?

-  У навучанні біскупам памагаюць святары і дыяканы.

  113. Хто творыць Касцёл святы?

 -  Касцёл святы твораць: Папа, біскупы, святары і вернікі.

Усе людзі адкупленныя Хрыстусам твораць Люд Божы.

  114. Якія асноўныя абавязкі католіка?

—   Асноўныя абавязкі католіка:

1.    Вернасць усяму, што Пан Бог аб'явіў, а Касцёл навучае.

2.    Спаўняць загады Божыя і Касцёльныя.

3.    Прынімаць святыя Сакраманты.

4.    Маліцца і спаўняць добрыя ўчынкі.

 

Хостинг от uCoz