ЗАКАНЧЭННЕ

 

78. Без Бога чалавек не ведае, куды ідзе, i не можа нават зразумець, кім з’яўляецца. Адносна вялізных праблем развіцця народаў, якія амаль заганяюць нас у роспач i адрачэнне, прыходзіць нам на дапамогу слова Пана Езуса Хрыста, які ўсведамляе нам: «Без Мяне нічога не можаце зрабіць» (Ян 15, 5) i дадае адвагі: «Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку» (Мц 28, 20). У дачыненні да памераў працы, якую трэба выканаць, падтрымлівае нас вера ў прысутнасць Бога сярод тых, хто збіраецца ў Яго імя і працуе для справядлівасці. Павел VI нагадаў нам у Populorum progressio, што чалавек не можа сам кіраваць уласным развіццём, бо не можа сам устанавіць сапраўднага гуманізму. Толькі калі думаем, што кожны з нас як асоба i як супольнасць пакліканы да ўдзелу ў сям’і Бога як Яго дзеці, будзем здольныя таксама нарадзіць новую думку i выказаць новую энэргію ў служэнні сапраўднаму інтэгральнаму гуманізму. Таму найбольшай сілай у служэнні развіццю з’яўляецца хрысціянскі гуманізм157 , які ажыўляе любоў i дазваляе нам ісці праз праўду, прымаючы адну і другую як няспынны Божы дар. Гатоўнасць адносна Бога адкрывае нa гатоўнасць адносна братоў, а таксама адносна жыцця, зразуметага як салідарнае і радаснае заданне. I, наадварот, ідэалагічная замкнёнасць на Бога і атэізм абыякавасці, якія забываюць пра Стварыцеля i рызыкуюць забыць таксама пра чалавечыя каштоўнасці, знаходзяцца сёння сярод найбольшых перашкодаў у развіцці. Гуманізм, які выключае Бога, – гэта нечалавечы гуманізм. Толькі гуманізм, адкрыты на Абсалют, можа кіраваць намі ў распаўсюджванні i рэалізацыі форм грамадскага і грамадзянскага жыцця – у межах структур, інстытуцый, культуры i этасу – ратуючы нас ад небяспекі стаць нявольнікамі часовай моды. Гэтае ўсведамленне незнішчальнай Божай Любові падтрымлівае нас у цяжкім i ўзнёслым удзеле на карысць справядлівасці i развіцця народаў сярод поспехаў i няўдач, у няспынным вызначэнні адпаведных напрамкаў чалавечай дзейнасці. Божая Любоў заклікае нас выйсці з таго, што з’яўляецца абмежаваным i не канчатковым, дадае нам адвагі для дзеяння i далейшага пошуку дабра для ўсіх, нават калі яно не рэалізуецца адразу, нават калі тое, што можам учыніць мы і палітычныя ўлады, а таксама ўдзельнікі эканамічнай сферы, заўсёды меншае ад таго, чаго горача жадаем158 . Бог адорвае нас сілай змагацца і цярпець за любоў да агульнага дабра, бо Ён з’яўляецца для нас Усім, нашай найбольшай надзеяй.

 

79. Развіццё патрабуе хрысціянаў з рукамі, узнятымі да Бога ў малітоўнай паставе, хрысціянаў, якія кіруюцца свядомасцю, што любоў поўная праўды (caritas in veritate), з якой паходзіць праўдзівае развіццё, не з’яўляецца нашым творам, але перададзена нам як дар. Таму таксама ў цяжкія і складаныя хвіліны, акрамя свядомага рэагавання, мы павінны перадусім звяртацца да Яго любові. Развіццё прадугледжвае ўражлівасць на духоўнае жыццё, сур’ёзнае ўлічванне адчування надзеі на Бога, духоўнага братэрства ў Хрысце, даверу Провіду i Божай Міласэрнасці, любові і прабачэння, вырачэння самога сябе, прыняцця бліжняга, справядлівасці і спакою. Усё гэта з’яўляецца неад’емным для перамянення каменных сэрцаў у сэрцы з плоці (пар. Эзх 36, 26), каб жыццё на зямлі зрабіць «Божым» i таму годным чалавека. Усё гэта чалавечае, бо чалавек з’яўляецца суб’ектам уласнай экзістэнцыі, i адначасова Божае, бо Бог – пачатак і канец усяго, што мае значэнне i што вызваляе: «Ці свет, ці жыццё, ці смерць, ці цяперашняе, ці будучае – усё вашае, вы ж – Хрыста, а Хрыстус – Бога» (1 Кар 3, 22-23). Гарачым жаданнем хрысціяніна з’яўляецца тое, каб уся чалавечая сям’я магла заклікаць Бога як «нашага Айца». Каб разам з Адзінародным Сынам усе людзі маглі навучыцца маліцца да Айца i прасіць Яго словамі, якім навучыў нас сам Езус, каб умелі свяціць Яго, жывучы згодна з Яго воляй, каб затым мелі патрэбны штодзённы хлеб, памяркоўнасць i велікадушнасць адносна вінаватых, каб не паддаваліся празмерна спакусам i былі вызваленыя ад зла (пар. Мц 6, 9-13).

На заканчэнне году св. Паўла ахвотна выражаю гэтае зычэнне словамі Апостала з яго Паслання да Рымлянаў: «Любоў – некрывадушная. Майце нянавісць да зла, гарніцеся да дабра; любіце адзін аднаго братняю любоўю, апярэджвайце адзін аднаго ў ветлівасці» (12, 9-10). Няхай Панна Марыя, абвешчаная Паўлам VI Mater Ecclesiae i шанаваная хрысціянскім людам як Speculum iustitiae i Regina pacis, абараняе нас i выпрасіць нам сваім нябесным заступніцтвам патрэбную моц, надзею i радасць, каб мы надалей ахвярна выконвалі заданне рэалізацыі «развіцця ўсяго чалавека i ўсіх людзей»159 .

У Рыме, 29 чэрвеня 2009 г., ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла, у пяты год Нашага Пантыфікату.

 

БЭНЭДЫКТ XVI


Павел VI, Энц. Populorum progressio (26 сакавіка 1967), 22; пар. II Ватыканскі Сабор, Пастырская канст. Gaudium et spes, 69.

Павел VI, Прамова з нагоды дня развіцця (Багата, 23 жніўня 1968): AAS 60 (1968), 626-627.

Пар. Ян Павел II, Пасланне на Сусветны дзень міру 2002: AAS 94 (2002), 132-140.

Пар. II Ватыканскі Сабор, Пастырская канст. Gaudium et spes, 26.

Пар. Ян XXIII, Энц. Pacem in terris (11 красавіка 1963): AAS 55 (1963), 257-304.

Пар. тамсама, 16.

Пар. тамсама, 82.

Тамсама, 42.

Тамсама, 20.

II Ватыканскі Сабор, Пастырская канст. Gaudium et spes, 36; Павел VI, Апост. ліст Octogesima adveniens (14 мая 1971), 4; Ян Павел II, Энц. Centesimus annus (1 мая 1991), 43.

Павел VI, Энц. Populorum progressio, 13.

Пар. Папская Рада «IUSTITIA ET PAX», Кампендый сацыяльнага вучэння Касцёла (2 красавіка 2004), 76.

Пар. Бэнэдыкт XVI, Прамова падчас інаўгурацыі V Агульнай Канферэнцыі Епіскапату Лацінскай Амерыкі i Карыбскіх астравоў (Апарэсіда, 13 мая 2007): Insegnamenti III, 1 (2007), 854-870.

Пар. Павел VI, Энц. Populorum progressio, 3-5.

Пар. Ян Павел II, Энц. Sollicitudo rei socialis (30 снежня 1987), 6-7.

Пар. Павел VI, Энц. Populorum progressio, 14.

Бэнэдыкт XVI, Энц. Deus caritas est (25 снежня 2005), 18.

Пар. тамсама, 6.

Пар. Бэнэдыкт XVI, Прамова да Рымскай Курыі з нагоды зычэнняў на Нараджэнне Пана (22 снежня 2005): Insegnamenti, I (2005), 1023-1032.

Пар. Ян Павел II, Энц. Sollicitudo rei socialis, 3.

Пар. тамсама, 1.

Пар. тамсама, 3.

Пар. Ян Павел II, Энц. Laborem exercens (14 верасня 1981), 3.

Пар. Ян Павел II, Энц. Centesimus annus, 3.

Пар. Павел VI, Энц. Populorum progressio, 3.

Пар. тамсама, 34.

Пар. тамсама, 8-9; Бэнэдыкт XVI, Прамова да ўдзельнікаў Міжнароднага кангрэсу на Папскім Латэранскім універсітэце з нагоды 40-годдзя энцыклікі Паўла VI «Humanae vitae»  (10 мая 2008): Insegnamenti, IV, 1 (2008), 753-756.

Пар. Ян Павел II, Энц. Evangelium vitae (25 сакавіка 1995), 93.

Тамсама, 101.

Тамсама, 29.

Тамсама, 31.

Пар. Ян Павел II, Энц. Sollicitudo rei socialis, 41.

Пар. ён жа, Энц. Centesimus annus, 5. 54.

Тамсама, 15.

Пар. тамсама, 2; Леў XIII, Энц. Rerum novarum (15 мая 1891), 1; Ян Павел II, Энц. Sollicitudo rei socialis, 8; ён жа, Энц. Centesimus annus, 5.

Пар. Павел VI, Энц. Populorum progressio, 2. 13.

Тамсама, 42.

Тамсама, 11; пар. Леў XIII, Энц. Rerum novarum, 14; Ян Павел II, Энц. Centesimus annus, 25.

Павел VI, Энц. Populorum progressio, 15.

Тамсама, 3.

Тамсама, 6.

Тамсама, 14.

Пар. Ян Павел II, Энц. Centesimus annus, 53-62; ён жа, Энц. Redemptor hominis (4 сакавіка 1979), 13-14.

Пар. Павел VI, Энц. Populorum progressio, 12.

II Ватыканскі Сабор, Пастырская канст. Gaudium et spes, 22.

Павел VI, Энц. Populorum progressio, 13.

Пар. Бэнэдыкт XVI, Прамова да ўдзельнікаў IV Нацыянальнага кангрэсу Касцёла ў Італіі (Верона, 19 кастрычніка 2006): Insegnamenti II, 2 (2006), 465-477.

Пар. Павел VI, Энц. Populorum progressio, 16.

Тамсама.

Бэнэдыкт XVI, Прамова да моладзі (Сіднэй, 17 ліпеня 2008): L’Ossevatore Romano, 18 ліпеня 2008, с. 8.

Павел VI, Энц. Populorum progressio, 20.

Тамсама, 66.

Тамсама, 21.

Пар. тамсама, 3. 29. 32.

Пар. Ян Павел II, Энц. Sollicitudo rei socialis, 28.

Павел VI, Энц. Populorum progressio, 9.

Пар. Ян Павел II, Энц. Sollicitudo rei socialis, 20.

Пар. ён жа, Энц. Centesimus annus, passim.

Пар. тамсама, 23. 33.

Пар. тамсама, 40.

II Ватыканскі Сабор, Пастырская канст. Gaudium et spes, 63.

Пар. Ян Павел II, Энц. Centesimus annus, 24.

Пар. ён жа, Энц. Veritatis splendor (6 жніўня 1993), 33. 46. 51; ён жа, Пасланне да Сходу Арганізацыі Абяднаных Нацый з нагоды 50-й гадавіны стварэння (5 кастрычніка 1995), 3: Insegnamenti XVIII 2 (1995), 732-733.

Пар. Павел VI, Энц. Populorum progressio, 47; Ян Павел II, Энц. Sollicitudo rei socialis, 42.

Пар. Бэнэдыкт XVI, Пасланне з нагоды Міжнароднага дня харчавання 2007: AAS 99 (2007), 933-935.

Пар. Ян Павел II, Энц. Evangelium vitae, 18. 59. 63- 64.

Пар. Бэнэдыкт XVI, Пасланне на Сусветны дзень міру 2007, 5: Insegnamenti, III 2 (2007), 796.

Пар. Ян Павел II, Пасланне на Сусветны дзень міру 2002, 4-7. 12-15: AAS 94 (2002), 134-136. 138-140; ён жа, Пасланне на Сусветны дзень міру 2004, 8: AAS 96 (2004), 119; ён жа, Пасланне на Сусветны дзень міру 2005, 4: AAS 97 (2005), 177-178; Бэнэдыкт XVI, Пасланне на Сусветны дзень міру 2006, 9-10: AAS 98 (2006), 60-61; ён жа, Пасланне на Сусветны дзень міру 2007, 5. 14: Insegnamenti, III 2 (2007), 796. 801.

Пар. Ян Павел II, Пасланне на Сусветны дзень міру 2002, 6: AAS 94 (2002), 135; Бэнэдыкт XVI, Пасланне на Сусветны дзень міру 2006, 9-10: AAS 98 (2006), 60-61.

Пар. Бэнэдыкт XVI, Гамілія падчас св. Імшы ў Рацісбоне (12 верасня 2006): Insegnamenti II, 2 (2006), 252-256.

Пар. ён жа, Энц. Deus caritas est, 1.

Ян Павел II, Энц. Sollicitudo rei socialis, 28.

Павел VI, Энц. Populorum progressio, 19.

Тамсама, 39.

Тамсама, 75.

Пар. Леў XIII, Энц. Rerum novarum, 21; Бэнэдыкт XVI, Энц. Deus caritas est, 28.

Ян Павел II, Энц. Centesimus annus, 59.

Пар. Павел VI, Энц. Populorum progressio, 40. 85.

Тамсама, 13.

Пар. Ян Павел II, Энц. Fides et ratio (14 верасня 1998), 85.

Тамсама, 83.

Бэнэдыкт XVI, Лекцыя ва універсітэце ў Рацісбоне (12 верасня 2006): Insegnamenti II, 2 (2006), 259.

Пар. Павел VI, Энц. Populorum progressio, 33.

Пар. Ян Павел II, Пасланне на Сусветны дзень міру 2000, 15: AAS 92 (2000), 366.

Катэхізіс Каталіцкага Касцёла, 407; пар.: Ян Павел II, Энц. Centesimus annus, 25.

Пар. тамсама, 17.

Пар. тамсама, 23.

Св. Аўгустын падрабязна растлумачвае гэтае вучэнне ў дыялогу на тэму вольнай волі (De libero arbitrio II 3, 8 nn.). Ён указвае на існаванне ў душы «унутранага пачуцця». Гэтае пачуццё заключаецца ў пэўным акце, які адбываецца па-за звычайнымі функцыямі розуму, безрэфлексійным акце i амаль інстынктыўным, у выніку чаго розум, усведамляючы сваю часовасць i памылковасць, прымае існаванне па-над сабою чагосьці спрадвечнага, абсалютна праўдзівага i верагоднага. Часам св. Аўгустын надае гэтай унутранай праўдзе імя Бог (Confessioni X, 24, 35; XII, 25, 35; De libero arbitrio II 3, 8 nn.), а часцей Хрыстус (De magistro 11, 38; Confessioni VII 18, 24; XI 2, 4).

Бэнэдыкт XVI, Энц. Deus caritas est, 3.

Пар. тамсама, 49.

Ян Павел II, Энц. Centesimus annus, 28.

Пар. тамсама, 35.

Пар. Ян Павел II, Энц. Sollicitudo rei socialis, 38.

Тамсама, 44.

Пар. тамсама, 24.

Пар. Ян Павел II, Энц. Centesimus annus, 36.

Пар. Павел VI, Энц. Populorum progressio, 24.

Пар. Ян Павел II, Энц. Centesimus annus, 32; Павел VI, Энц. Populorum progressio, 25.

Ян Павел II, Энц. Laborem exercens, 24.

Тамсама, 15.

Павел VI, Энц. Populorum progressio, 27.

Пар. Кангрэгацыя Веравучэння, Інстр. Libertatis conscientia (22 сакавіка 1987), 74: AAS 79 (1987), 587.

Пар. Ян Павел II, Інтэрвю для газеты «La Croix» ад 20 жніўня 1997.

Ян Павел II, Прамова да Папскай Акадэміі грамадскіх навук (27 красавіка 2001): Insegnamenti XXIV, 1 (2001), 800.

Павел VI, Энц. Populorum progressio, 17.

Пар. Ян Павел II, Пасланне на Сусветны дзень міру 2003, 5: AAS 95 (2003) 343.

Пар. тамсама.

Пар. Бэнэдыкт XVI, Пасланне на Сусветны дзень міру 2007, 13: Insegnamenti, III 2 (2007), 781-782.

Пар. Павел VI, Энц. Populorum progressio, 65.

Пар. тамсама, 36-37.

Пар. тамсама, 37.

Пар. II Ватыканскі Сабор, Дэкр. Apostolicam actuositatem, 11.

Пар. Павел VI, Энц. Populorum progressio, 14; Ян Павел II, Энц. Centesimus annus, 32.

Павел VI, Энц. Populorum progressio, 77.

Ян Павел II, Пасланне на Сусветны дзень міру 1990, 6: AAS 82 (1990), 150.

Геракл Эфескі, фрагмент 22 B124, у: H. DIELS i W. KRANZ, Die Fragmente der Vorsokratiker, Berlin 1952.

Пар. Папская Рада «IUSTITIA ET PAX», Кампендый сацыяльнага вучэння Касцёла, 451-487.

Ян Павел II, Пасланне на Сусветны дзень міру 1990, 10: AAS 82 (1990), 152-153.

Павел VI, Энц. Populorum progressio, 65.

Пар. Бэнэдыкт XVI, Пасланне на Сусветны дзень міру 2008, 7: AAS 100 (2008) 41.

Пар. ён жа, Прамова да членаў Агульнага Сходу Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (18 красавіка 2008): Insegnamenti IV, 1 (2008), 618-626.

Пар. Ян Павел II, Пасланне на Сусветны дзень міру 1990, 13: AAS 82 (1990), 154-155.

Пар. ён жа, Энц. Centesimus annus, 36.

Тамсама, 38; Бэнэдыкт XVI, Пасланне на Сусветны дзень міру 2007, 8: Insegnamenti, III 2 (2007), 779.

Пар. Ян Павел II, Энц. Centesimus annus, 41.

Пар. тамсама.

Пар. ён жа, Энц. Evangelium vitae, 20.

Павел VI, Энц. Populorum progressio, 85.

Пар. Ян Павел II, Пасланне на Сусветны дзень міру 1998, 3: AAS 90 (1998), 150; ён жа, Прамова да членаў Фундацыі «Centesimus annus pro Pontifice» (9 мая 1998), 2: Insegnamenti XXI, 1 (1998), 873-874; ён жа; Прамова падчас сустрэчы з уладамі i дыпламатычным корпусам (Вена, 20 чэрвеня 1998), 8: Insegnamenti XXI, 1 (1998), 1435-1436; ён жа, Пасланне з нагоды Дня Каталіцкага універсітэта Найсвяцейшага Сэрца (5 мая 2000), 3: Insegnamenti XXIII, 1 (2000), 758.

Паводле св. Тамаша, «ratio partis contrariatur rationi personae» у: III Sent. d. 5, 3, 2; таксама «Homo non ordinatur ad communitatem politicam secundum se totum et secundum omnia sua» у: Summa Theologiae I-II, q. 21, a. 4, ad 3um.

Пар. II Ватыканскі Сабор, Дагматычная канст. Lumen gentium, 1.

Пар. Ян Павел II, Прамова падчас публічнай сесіі Папскіх Тэалагічных Акадэмій (8 лістапада 2001), 2: Insegnamenti XXIV, 2 (2001), 676.

Пар. Кангрэгацыя Веравучэння, Дэклар. Dominus Jesus (6 жніўня 2000), 22: AAS 92 (2000), 763-764; пар. таксама: Дактрынальная нота, якая датычыць пытанняў, звязаных з удзелам і пазіцыяй католікаў у палітычным жыцці (24 лістапада 2002), 8.

Бэнэдыкт XVI, Энц. Spe salvi (30 лістапада 2007), 31; ён жа, Прамова да ўдзельнікаў IV Нацыянальнага кангрэсу Касцёла ў Італіі (Верона, 19 кастрычніка 2006): Insegnamenti II, 2 (2006), 465-477.

Ян Павел II, Энц. Centesimus annus, 5; Бэнэдыкт XVI, Прамова да ўдзельнікаў IV Нацыянальнага кангрэсу Касцёла ў Італіі (Верона, 19 кастрычніка 2006), Insegnamenti II, 2 (2006), 471.

Тамсама, 12.

Пар. Пій XI, Энц. Quadragesimo anno (15 мая 1931): AAS 23 (1931), 203; Ян Павел II, Энц. Centesimus annus, 48; пар. Катэхізіс Каталіцкага Касцёла, 1883.

Пар. Ян XXIII, Энц. Pacem in terris: AAS 55 (1963), 274.

Пар. Павел VI, Энц. Populorum progressio, 10. 41.

Пар. Бэнэдыкт XVI, Прамова да членаў Міжнароднай тэалагічнай камісіі (5 кастрычніка 2007): Insegnamenti III, 2 (2007), 418-421; ён жа, Прамова да ўдзельнікаў Міжнароднага кангрэсу, арганізаванага Папскім Латэранскім універсітэтам (12 лютага 2007): Insegnamenti III, 1 (2007), 209-212.

Пар. Бэнэдыкт XVI, Прамова да біскупаў Тайланда з нагоды візіту ad limina (16 мая 2008): Insegnamenti IV, 1 (2008), 798-801.

Пар. Папская Рада пастырства эмігрантаў і падарожнікаў, Інстр. Erga migrantes caritas Christi (3 мая 2004): AAS 96 (2004), 762-822.

Ян Павел II, Энц. Laborem exercens, 8.

Ён жа, Прамова пасля св. Імшы з нагоды Юбілею працоўных (1 мая 2000), 2: Insegnamenti XXIII, 1 (2000), 720.

Пар. Ян Павел II, Энц. Centesimus annus, 36.

Пар. Бэнэдыкт XVI, Прамова да членаў Агульнага Сходу Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (18 красавіка 2008): Insegnamenti IV, 1 (2008), 618-626.

Пар. Ян XXIII, Энц. Pacem in terris: AAS 55 (1963), 293; Папская Рада «IUSTITIA ET PAX», Кампендый сацыяльнага вучэння Касцёла, 441.

Пар. II Ватыканскі Сабор, Пастырская канст. Gaudium et spes, 82.

Пар. Ян Павел II, Энцыкл. Sollicitudo rei socialis, 43.

Павел VI, Энц. Populorum progressio, 41; пар. II Ватыканскі Сабор, Пастырская канст. Gaudium et spes, 57.

Пар. Ян Павел II, Энц. Laborem exercens, 5.

Пар. Павел VI, Апост. ліст Octogesima adveniens, 29.

Пар. Бэнэдыкт XVI, Прамова да ўдзельнікаў IV Нацыянальнага кангрэсу Касцёла ў Італіі (Верона, 19 кастрычніка 2006): Insegnamenti II, 2 (2006), 465-477; Бэнэдыкт XVI, Гамілія падчас св. Імшы ў Рацісбоне (12 верасня 2006): Insegnamenti II, 2 (2006), 252-256.

Пар. Кангрэгацыя Веравучэння, Інстр. Dignitas personae (8 верасня 2008).

Пар. Энц. Populorum prgoressio, 3.

II Ватыканскі Сабор, Пастырская канст. Gaudium et spes, 14.

Пар. тамсама, 42.

Пар. Бэнэдыкт XVI, Энц. Spe salvi, 35.

Павел VI, Энц. Populorum progressio, 42.


Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

 

Хостинг от uCoz