Што трэба рабіць, каб споведзь была сапраўднай

 

     Вызнанне грахоў перад святаром з'яўляецца істотным элементам сакрамэнту пакаяння. Для таго, каб споведзь была сапраўднай, неабходна вызнаць прынамсі ўсе смяротныя грахі, учыненыя з часу апошняй сапраўднай споведзі. У Кодэксе кананічнага права пра гэта гаворыцца: «Вернік абавязаны вызнаць, колькі і якія смяротныя грахі ён учыніў пасля хросту, што праз уладу ключоў Касцёла непасрэдна не адпушчаныя і не вызнаныя ў індывідуальнай споведзі, якія ён узгадаў дзякуючы дакладнаму рахунку сумлення» (nap. кан. 988,§ 1). Такім чынам, вызнаючы які-небудзь цяжкі грэх, трэба як мага дакладней назваць яго і сказаць, колькі разоў ён быў учынены. Вызнаваць штодзённыя грахі неабавязкова, але Касцёл настойліва заахвочвае ўсіх рабіць гэта. Сапраўды, рэгулярнае вызнанне на споведзі нашых штодзённых грахоў дапамагае нам выхоўваць сумленне, змагацца з дрэннымі схільнасцямі, дазваляе Хрысту вылечыць нас, каб ісці наперад у духоўным жыцці. Вызнаючы які-небудзь грэх — ці то смяротны, ці то штодзённы — пажадана выявіць сваю жыццёвую пазіцыю, якая ёсць коранем граху — галоўную загану. Калі, напрыклад, прычынаю многіх памылак у кагосьці з'яўляецца недахоп міласэрнасці, ён павінен вызнаць гэта і зрабіць нейкія станоўчыя пастанаўленні, скіраваныя на пераадоленне такога стаўлення. Вялікаю дапамогаю ў гэтым з'яўляюцца належным чынам зроблены рахунак сумлення і парады спаведніка. Для сапраўднасці споведзі неабходна таксама жаданне зрабіць усё магчымае, каб у будучыні больш не чыніць смяротных грахоў, a таксама выканаць прызначаную пакуту і выправіць учыненую крыўду так, як гэта вызначыць спаведнік. Калі хоць адна з гэтых умоваў не была споўненая, споведзь з'яўляецца несапраўднай, адпушчэнне грахоў не адбываецца, і трэба яшчэ раз вызнаць гэтыя грахі на наступнай споведзі, сказаўшы пры гэтым, што папярэдняя была несапраўднай. У выпадку, калі нейкі смяротны грэх не быў вызнаны з-за таго, што пра яго незнарок забыліся сказаць, споведзь з'яўляецца сапраўднай, а гэты забыты грэх трэба вызнаць на наступнай споведзі. Кожная споведзь завяршаецца адпушчэннем грахоў, якое здзяйсняе святар паводле ўстаноўленай формы. У Каталіцкім Касцёле адпушчэнне грахоў адбываецца праз вымаўленне святаром наступных словаў: «Бог, Айцец міласэрнасці, які паяднаў свет з сабою праз смерць і ўвас-красенне свайго Сына і спаслаў Духа Святога дзеля адпушчэння грахоў, няхай дасць табе прабачэнне і супакой праз паслугу Касцёла. I я адпускаю табе грахі ў імя Айца і Сына, і Духа Святога».

 

Што трэба рабіць і казаць на споведзі

 

     Падышоўшы да канфесіянала (спавядальні), трэба прывітаць святара словамі хрысціянскага прывітання «Пахвалёны Езус Хрыстус!» або «Хвала Хрысту!» і перажагнацца. Затым сваімі словамі трэба сказаць святару, калі ў апошні раз прыступаў да споведзі, ці не забыўся на ёй вызнаць якога небудзь смяротнага граху і ці выканаў прызначаную на папярэдняй споведзі пакуту. Прыходзячы на споведзь да незнаёмага святара, варта сказаць яму пра свой узрост і сямейнае становішча. Таксама пажадана нагадаць пра асноўныя свае дрэнныя схільнасці і заганы, якія з'яўляюцца коранем большасці асобных грахоў. Пасля гэтага спакойна і дакладна вызнаем свае грахі, звяртаючы ўвагу таксама на асаблівыя акалічнасці, у якіх яны былі ўчыненыя. На споведзі не трэба казаць пра грахі і заганы іншых асобаў, калі гэта не з'яўляецца неабходнай акалічнасцю пры вызнаванні ўласных грахоў (напр., калі грэх стаў рэакцыяй на чужое зло), а таксама не варта апраўдвацца. Hi Бог, які даў нам ласку прыступаць да сакрамэнту пакаяння, ні святар, які з'яўляецца Божаю прыладаю для адпушчэння нашых грахоў, не асуджаюць нас, а дапамагаюць вярнуць нам духоўнае здароўе. Калі ўсе грахі, пра якія мы памятаем, будуць вызнаныя, можна сказаць: «Болыы грахоў за акрэслены перыяд не памятаю, але за ўсе свае грахі ад усяго сэрца шкадую. Моцна пастанаўляю больш не грашыць (тут можна сказаць таксама пра тое, якія канкрэтныя пастанаўленні мы хочам зрабіць, або якое задаволенне за грахі хочам выканаць добраахвотна). У цябе ж, ойча, прашу настаўлення і адпушчэння грахоў». Выслухаўшы настаўленне святара, трэба запамятаць пакуту, якую ён прызначыць, а затым, калі ён будзе ўдзяляць адпушчэнне грахоў, трэба ціха прамовіць словы шчырага жалю за грахі. Гэта могуць быць словы мытніка, які з пакораю маліўся ў святыні, кажучы: «Божа, будзь міласцівы да мяне, грэшнага», або іншая кароткая малітва, напрыклад: «Божа мой, я шкадую, што абразіў Цябе сваімі грахамі. Праз мўку Езуса Хрыста змілуйся нада мною». Пасля малітвы адпушчэння грахоў святар кажа: «Праслаўляем Пана, бо Ён добры», на што трэба адказаць: «Бо Яго міласэрнасць трывае навекі». Тады святар скажа: «Пан адпусціў табе грахі. Ідзі ў супакоі» і злёгку пастукае па сценцы канфесіянала, а ў адказ гаворыцца: «Амэн». На заканчэнне трэба падзякаваць святару за ўдзелены сакрамэнт і, паводле традыцыі, можна пацалаваць святарскую стулу.

     Калі чалавек хоча здзейсніць генеральную споведзь, гэта значыць, вызнаць усе грахі, якія ён учыніў у сваім жыцці, варта загадзя дамовіцца пра гэта са святаром, бо такая споведзь, безумоўна, зойме значна больш часу. Калі, напрыклад, чалавек не быў у споведзі цэлы год і хоча выканаць свой хрысціянскі абавязак, не трэба гэтага рабіць у апошнія дні перад святамі, калі звычайна вельмі шмат жадаючых прыступіць да сакрамэнту пакаяння. Лепш за ўсё выбраць такі дзень і такі час, калі святар зможа прысвяціць вам столькі ўвагі, колькі будзе неабходна для вашага ж асабістага духоўнага дабра. Трэба таксама памятаць, што непавага да Божага сакрамэнту сама па сабе з'яўляецца цяжкім грахом святатацтва і яшчэ болып павялічвае зло ўсіх іншых грахоў. Таму ні ў якім выпадку споведзь не павінна быць «сімуляцыяй », бо гэта — непасрэдная абраза міласэрнага Бога і непавага да Яго святога Касцёла.

 

Як можна адпакутаваць за свае грахі і выправіць іх

 

     Пакуль за грахі і выпраўленне крыўды прынята называць таксама «задаволеннем », бо гэтыя дзеянні пакліканыя прынесці задаволенне за тое зло, якое прычынілі нашыя грахі. Задаволенне неабходна таксама для таго, каб цалкам аднавіць духоўнае здароўе чалавека, які пакаяўся ў сваіх грахах. У першыя стагоддзі хрысціянства ў Касцёле накладалі вельмі цяжкія пакуты. Часам чалавек павінен быў гадамі пакутаваць за нейкія асабліва цяжкія правіны і публічна каяцца ў іх, не маючы права браць удзел у супольных набажэнствах. Цяпер такое не практыкуецца. Прызначаючы пакуту, святар бярэ пад увагу асабістае становішча таго, хто каецца, і шукае для яго духоўнага дабра. Ён часцей за ўсё прызначае пэўныя малітвы або можа прапанаваць зрабіць нейкі добры ўчынак. Калі чалавек жадае прыняць на сябе якую-небудзь асаблівую, дадатковую пакуту, напрыклад, дабравольнае ўстрыманне ад чагосьці, ахвяраванне і інш., яму абавязкова трэба ўзгадніць гэта са спаведнікам і атрымаць ад яго дазвол.

     Часам можа здарыцца, што чалавек недачуе, якую пакуту ён павінен выканаць, або забудзецца, што яму скажа святар. Ніколі не трэба саромецца далікатна перапытаць святара, а калі гэта немагчыма, то звярнуцца да іншага з просьбай прызначыць пакуту нанава. Калі раптам выкананне прызначанай пакуты з-за нейкіх непераадольных перашкодаў стане немагчымым, трэба папрасіць любога святара замяніць такую пакуту іншай. Выканаць пакуту належыць у любы зручны час да наступнай споведзі. He трэба спяшацца зрабіць гэта як мага хутчэй, але непажадана і адкладаць надоўга. Як толькі з'явіцца магчымасць годна выканаць прызначаную   пакуту,   трэба   яе   абавязкова   выкарыстаць.   Калі чалавек пасля споведзі не паспее выканаць пакуту да таго, як будзе ўдзельнічаць у святой Імшы, ён можа без ваганняў прыняць Камунію.

     Варта адзначыць, што атрымаць адпушчэнне некаторых грахоў можна толькі пры ўмове выпраўлення той крыўды, якая была нанесена бліжняму. Так, скрадзеную рэч абавязкова трэба вярнуць або кампенсаваць яе кошт, калі зварот немагчымы, а той, хто быў вінаваты ў паклёпе ці абгаворы, павінен публічна яго абвергнуць. Калі няма магчымасці выправіць крыўду ў адносінах да таго, каму яна была ўчынена, трэба зрабіць суразмерны добры ўчынак для любога іншага чалавека.

     Задаволенне, якое мы прыносім за нашыя грахі, немагчыма інакш, як толькі праз Езуса Хрыста: мы, якія самі па сабе нічога зрабіць не здольныя, з Яго дапамогаю можам усё (nap. Флп 4, 13). Кожная споведзь павінна быць для нас таксама моцным імпульсам у працы над сабой, скіраванай на духоўнае ўдасканаленне і імкненне да святасці, да якой пакліканы кожны ахрышчаны.

 

Хостинг от uCoz