«Будзьце ж дасканалымі, як дасканалы Айцец ваш нябесны»

(пар. Мц 5, 48)

 

     1. Ці я імкнуся заўсёды быць сапраўдным хрысціянінам, які пакліканы да святасці ў сваім штодзённым жыцці? Ці шаную сваю хрысціянскую і чалавечую годнасць? Ці стараюся выконваць словы Хрыста, які вучыў прабачаць крыўды і любіць непрыяцеляў? Ці малюся я за мір у свеце, за святы Касцёл, у малітоўных намерах (інтэнцыях) Папы, а таксама за тых, каго лічу сваімі непрыяцелямі? Ці звяртаюся да Нябеснага Айца ў малітоўных закліках на працягу дня? Ці малюся на ружанцы? Ці мая малітва паходзіць ад сэрца і з'яўляецца шчырай размовай з Богам, ці ўсё ж такі малапрыемным абавязкам або проста звычкай? Ці не спрабаваў я весці з Богам «дыпламатыі», ці паводзіў сябе з Ім як дзіця з любячым Айцом? Ці раблю што-небудзь для асабістага духоўнага ўзрастання, ці здаволіўся на ўзроўні, дасягнутым яшчэ, можа, у дзяцінстве, пры першай святой Камуніі? Ці дапамагаю бліжнім у пошуках Бога і у духоўным развіцці? Ці прымаю на сябе добраахвотныя ўстрыманні і абмежаванні, прынамсі ў перыяды Адвэнту, Вялікага посту і ў дні пакаяння? Ці памятаю пра смерць? Ці падрыхтаваны я да яе? Ці змагаюся са сваімі слабасцямі, дрэннымі звычкамі і нездаровымі схільнасцямі? Што раблю для гэтага? Ці ўдзельнічаю ў жыцці парафіяльнай супольнасці?

     2.Як я распараджаюся сваім жыццём і часам, якія з'яўляюцца каштоўнымі Божымі дарамі? Ці я ў поўнай меры выкарыстоўваю свае таленты і здольнасці, якія даў мне Бог? Ці накіроўваю іх на самаўдасканаленне і служэнне бліжнім? Ці не баюся адказнасці і сур'ёзнага жыццёвага выбару? Ці рэалістычны мой падыход да жыцця, ці, можа, жыву сваімі марамі і фантазіямі? Ці не залежу занадта ад меркавання іншых людзей? Ці не прымушала гэта мяне часам рабіць учынкі, супраць якіх паўставала маё сумленне? Ці не схільны я да ляноты? Ці не марнаваў свайго часу на празмерна доўгі адпачынак, а таксама перад тэлевізарам або ў Ійтэрнэце?

     З.Ці маю я сапраўдную пакору, якая з'яўляецца праўдзівым бачаннем сябе, сусвету і Бога? Ці ўмею быць удзячным? Ці ўмею слухаць і выслухоўваць іншых людзей, ці пераважна чую толькі сябе? Ці ўмею даводзіць сваю рацыю спакойна і з павагаю да партнёра? Ці ўмею згаджацца з іншымі і прызнаваць свае памылкі? Ці ўмею прабачаць і прасіць прабачэння? Ці з разуменнем адношуся да слабасцяў іншых? Ці не помшчу за крыўды?

     4.Ці дзяліўся тым, што маю, з тымі, хто жыве ў нястачы, і ці вучыў гэтаму  сваіх дзяцей?  Ці  быў  гатовы  на самаахвярнасць дзеля бліжняга? Ці быў уважлівы да патрэбаў тых, хто атачае мяне ў штодзённым жыцці? Ці не кіраваўся ў сваім жыцці прынцыпам «мэта апраўдвае сродкі»? Ці быў умеркаваны ў задавальненні сваіх жыццёвых патрэбаў?

     5.Ці цярпліва пераносіў жыццёвыя цяжкасці, хваробы і страты? Ці заўсёды хапала мне прысутнасці духу і даверу да Бога? Дзе я шукаў суцяшэння ў выпрабаваннях: у малітве ці ў нейкіх адурманьваючых сродках (наркотыках, алкаголю, распусце і г. д.)? Ці не скардзіўся і ці не наракаў на свой «цяжкі лёс»? Ці быў сціплым у словах і паводзінах? Ці не выхваляўся перад іншымі сваімі здольнасцямі, паходжаннем, адукаванасцю, знешнімі дадзенымі або багаццем? Ці стараўся быць заўсёды культурным і выхаваным? Ці не ўжываў лаянкі і брыдкіх словаў? Ці не дазваляў сабе часам у адносінах з супрацьлеглым полам так званага «лёгкага флірту»? Ці не з'яўляецца правакацыйнай мая манера апранацца?

     7. Ці была сумленнай і актыўнай мая грамадзянская пазіцыя? Ці я спрабаваў супрацьстаяць несправядлівасці ў любых яе праявах? Ці не быў абыякавы да праблемаў, якія існуюць у грамадстве, лічачы, што мяне гэта не датычыць? Ці мая маўклівая згода або неўмяшальніцтва не прывялі да з'яўлення зла, якога можна было пазбегнуць? Ці не карыстаюся незаслужанымі дабротамі або выгодамі? Ці маю мужнасць прызнацца ў гэтым і адмовіцца ад іх? 

     Шчыра адказаўшы сабе на гэтыя пытанні, бачым, наколькі глыбокая бездань нашых грахоў і наколькі высокія вяршыні дасканаласці, да якой кліча Бог усіх сваіх дзяцей, адроджаных праз хрост. Таму ў скрусе будзем шкадаваць за ўсе свае правіны і занядбанні, просячы ў міласэрнага Айца прабачыць іх і аздаравіць нас Яго ласкаю.

 

Акт жалю

     Ойча міласэрнасці, чым адплаціў я Табе за любоў Тваю? Грахамі, занядбаннямі, няўдзячнасцю. Усім сэрцам шкадую за ўсе грахі, якімі абразіў Цябе, майго Стварыцеля і Адкупіцеля. Шкадую, што зняважыў Цябе, Дабро Найвышэйшае і найбольш годнае любові. Шкадую, што змарнаваў заслугі мукі майго Збаўцы і зняважыў Кроў Яго, за мяне пралітую. Шкадую, што абразіў справядлівасць Тваю, Пане, і заслужыў слушную кару. Ойча, зграшыў я супраць неба і супраць Цябе. He варты я называцца дзіцем Тваім. Адчуваю агіду да ўсіх грахоў маіх і адварочваюся ад іх. Цвёрда пастанаўляю пры дапамозе ласкі Тваёй унікаць усіх грахоў і ўсіх абставінаў, якія вядуць да іх. Святая Марыя, Прытулак грэшнікаў, выпрасі для мяне ў Твайго Сына ласку добрай споведзі і адпушчэнне грахоў. Святы Апякуне мой, і ты, Анёл Ахоўнік мой, заступіцеся за мяне перад пасадам Божай Міласэрнасці. Амэн.

Або:

     Пане Божа, ужо столькі разоў я атрымліваў ад Цябе прабачэнне грахоў, але ўсё роўна працягваю Цябе абражаць і пагарджаць Табою, забываючыся пра Тваю дабрыню. Збаўца мой, я гляджу на крыж — знак Тваёй любові да мяне: якія ж прыніжэнні і пакуты Ты цярпеў, каб вызваліць мяне ад грахоў і запаліць у маім сэрцы агонь любові! Усім сэрцам шкадую, Пане, што засмуціў Цябе. Мне вельмі сорамна, што я быў такім няўдзячным і што на Тваю адданасць і прыязнасць не змог адказаць добрым жыццём. Прабач жа мне і на гэты раз. Я ізноў вяртаюся да Цябе. Ведаю, Ты чакаеш мяне, бо да канца мяне палюбіў. Давяраю Табе, Езу Хрыстэ, і прашу: умацуй мае слабыя сілы, каб я болып ужо не грашыў і каб у кожнай сітуацыі кіраваўся воляю Нябеснага Айца і Яго запаведзямі. Перамяні маё сэрца, каб з кожным днём я ўсё болын прыпадабняўся да Цябе, і дапамажы мне трываць у Тваёй ласцы. Амэн.

       Словы дасканалага жалю:

Божа мой, я шкадую за ўсе свае грахі, бо яны абражаюць Цябе — майго любячага Айца. Абяцаю з дапамогаю Тваёй ласкі больш не грашыць.

 

Малітва пасля споведзі

     Хвала і падзяка Табе, Божа, у Тройцы адзіны, бо ў сваёй бязмежнай міласэрнасці праз паслугу святара і Касцёла адпусціў мне грахі.

     Дзякую Табе, Ойча Нябесны, бо мяне, нягоднага грэшніка, ізноў прыняў як сваё дзіця.

     Дзякую Табе, Езу, мой Збаўца, бо сваёю крывёю абмыў маю душу і вярнуў ёй звышна туральнае жыццё.

     Дзякую Табе, Духу Святы, бо даў мне ласку сапраўднага жалю і праз сакрамэнт пакаяння адбудаваў у маёй душы святыню Божую.

     Якое ж вялікае маё шчасце!

     Жадаю ва ўсе вякі праслаўляць Тваю дабрыню, Божа, а цяпер на зямлі цалкам змяніць сваё жыццё і аддаць Табе маё сэрца, бо Ты, Пане, найболып годны любові.

     Прымі ласкава гэтую малітву і пакуту, якую мне прызначыў слуга Твой. Прымі таксама маю працу, ахвяры і жыццёвыя выпрабаванні. Няхай усё гэта паслужыць мне для змяншэння часовай кары, а чаго яшчэ не хапае майму пакаянню, няхай дапоўняць заслугі Тваёй мукі, о найміласцівейшы мой Збаўца. Пане, дай мне ласку вытрываць у маіх пастанаўленнях. Амэн.

 

Хостинг от uCoz