Рахунак сумлення

Напачатку падзякуй Богу за атрыманыя ад Яго ласкі і даброты (назаві, якія), а затым з дапамогаю пададзеных ніжэй пытанняў узгадай (ад апошняй сапраўднай споведзі) свае грахі,  якімі  абразіў Бога і Яго любоў.

 

 Уступныя пытанні

Калі апошні раз быў у споведзі?

Ці выканаў прызначаную табе на апошняй споведзі пакуту?

Ці не ўтаіў на апошняй альбо ранейшай споведзі цяжкага граху?                       

Калі  ўтаіў, то  апошняя твая  споведзь  была несапраўднай, мусіш яе паўтарыць.

Ці  не забыўся на апошняй споведзі сказаць  пра  які- небудзь  грэх? Калі  забыўся, то споведзь была  сапраўднай,  але  на  гэтай  споведзі мусіш  вызнаць  забыты  грэх.

Ці  выканаў  пастановы,   дадзеныя  табе  спаведніком  на  апошняй споведзі (напр., вяртанне ўкрадзенай рэчы, прымірэнне з тым, з кім пасварыўся, пазбаўленне ад злосці і варожасці, абсалютнае ўніканне добраахвотнага  граху,  уніканне грэшнага знаёмства,  сяброўства)?

 

 I. «He май  іншых  багоў,  апроч  Мяне»

«Любі  Пана  Бога твайго  ўсім  сэрцам  тваім,  і усёю душою тваёю і ўсім розумам тваім» (пар. Мц 22, 37).

Гэта  найважнейшая  і  першая  запаведзь.

 

.Адносна веры:

- Як выглядае тваё штодзённае жыццё, якая твая  вера,  можа,  абмінаеш Бога  і зусім  не лічышся  з Яго запаведзямі  ў  сваіх  поглядах,  паводзінах, пастановах? Можа,  належыш да  найгоршых   з  людзей – баязліўцаў,  якія нібы  і  лічацца вернікамі,  але баяцца ў гэтым прызнацца?  Ці  не адмаўляў  ты словам альбо ўчынкам Божага існавання і ці не здраджваў  Богу  дзеля  кар'еры  ці  каб здабыць  чыюсьці  прыхільнасць?

- Што рабіў для таго,  каб лепш  пазнаць  Бога  і  паглыбіць  сваю  веру, якія  твае занядбанні  ў гэтым?  Якія чытаеш кнігі і часопісы? Ці пазбяга еш дрэнных кніг? Ці штосьці рабіў для таго, каб пазбыцца  нейкіх сумненняў наконт веры (напр., праз размовы  з  кампетэнтнымі людзьмі, праз чытанне адпаведнай літаратуры  і  г. д.)

- Можа,  твая   вера   такая  слабая,   што нават  саромеешся  перажагнацца, памаліцца,  пайсці на  Святую  Імшу?

-  Ці не была твая малітва толькі бяздумным вымаўленнем слоў без належнай увагі, адпаведнай паставы і пашаны?

-  Можа  лічыў,  што нейкі прадмет  (талісман)  альбо  дзеянне прынясуць шчасце,  а  да  Бога  па належную  дапамогу не  звяртаўся?  Ці  верыў  гараскопам,  варажбе,  з абабонам,  магіі?

-  Ці не абмяжоўваў сваю  малітву  толькі  просьбамі,  пазбягаючы  малітваў  падзякі  і  ўшанавання?  

- Ці  заўсёды і ўсюды належным чынам бараніў сваю каталіцкую веру?

 

 Адносна надзеі:

-   Якая  твая  надзея?   Ці   не   прывязваўся  празмерна  да  людзей, рэчаў, працы,   клопатаў, забываючыся пра справы збаўлення? Ці дзякаваў  Пану Богу за  поспехі,  прыемнасці,  радасці? Як сябе  паводзіш,  калі  штосьці  не а трымліваецца,  калі  даводзіцца цярпець?  Ці  думаеш  пра сустрэчу  з  Панам Богам  у  хвіліну  смерці?

 

 Адносна любові.

-   Ці   цікавішся жыццём  Касцёла?  Ці  адчуваеш  сябе яго членам? - Ці адчуваеш сябе адказным за  яго святасць?  - Ці  годнае  тваё жыццё вучня Езуса Хрыста?  - Ці прымаеш  удзел  у  парафіяльных  рэкалекцыях?  -  Ці  памятаеш  пра матэрыяльныя патрэбы Касцёла? Як ставішся да запаведзяў Божых,  да сакрамэнтаў,  да  рэлігійных абавязкаў? Першая запаведзь паказвае, што найвышэйшаю мэтаю, найвышэйшым дабром  для  верніка  з'яўляецца  Бог. Мы далучаемся да Бога праз веру і любоў. Гэта адзіныя дарогі  збаўлення.  Гэтыя каштоўнасці надаюць сэнс жыццю, з'яўляюцца крыніцаю сілы і радасці. Той,  хто не беражэ веры, не паглыбляе яе і прызнае  штосьці  вышэйшым  і  важнейшым за Бога, наклікае  на сябе найбольшае няшчасце – пазбаўленне вечнай радасці ад прабывання з Богам у Небе. «Пане, дапамажы майму нявер'ю» (пар. Мк 9, 24).

 

 II.  «He  ўжывай  імя  Пана  Бога  твайго  дарэмна»

-   Ці з належнаю пашанаю вымаўляў імя Бога і святых?   Ці  не  былі звароты да  Бога  і  святых пустымі ўскліканнямі?    

-   Ці не ўчыніў клятвапарушэння,  г. зн.  Ці не кляўся непраўдзіва?

-   Можа,  не  стрымаў абяцання,  дадзенага  Пану  Богу?

-    Ці  не саромеўся насіць на сабе сімвалы веры  (крыжык, медальён)?

-   Ці ўшаноўваў Найсвяцейшы Сакрамэнт у касцёле (прыкленчваючы)  альбо праходзячы  паўз касцёл  ці  сустракаючы  ксяндза,  што  ідзе  з  Дарамі  Божымі  да хворага?

-   Ці шанаваў дома і паза ім крыжы, фігуры, абразы? 

-   Ці не бунтаваўся,  а можа,  нават  чыніў  блюзнерства,  калі  Бог  «не выслухоўваў»  тваіх просьбаў, перакрэсліваў твае памкненні і задумы?

-   Ці чыніў хаця б знак крыжа перад ядой,  падарожжам,  у небяспецы?  Мусіш быць паслядоўны:  калі   прызнаеш   Бога  за  Валадара  Сусвету, калі  верыш, што  Ён  цябе стварыў што Бог – бясконцы  і  ўсемагутны,  імя  Ягонае  павінна быць  для  цябе святым

 

III.  «Памятай  дзень  святы  святкаваць»

-   Ці не прапускаў у нядзелю і святы з малаважных прычынаў Святой Імшы?

-    Ці  замест Святой Імшы не губляў час  на  неабавязковыя  заняткі  і прыемнасці  (доўгі  сон, адведкі сяброў,  прагляд фільмаў)?

-   Ці,  выбіраючыся  ў  нядзелю  альбо  ў  свята  ў  падарожжа,   памятаў  таксама  пра  абавязак удзельнічаць  у  Святой  Імшы?

-   Ці не спазняўся на Святую Імшу?

-   Ці  належным  чынам  удзельнічаў  у  Святой  Імшы,   адказваючы, спяваючы, стараючыся    лепш  зразумець  сутнасць  і  значэнне  па асобных  яе  частак?

-   Ці працаваў у нядзелю і святы без важнай патрэбы?

-   Ці прысвячаеш іншы час, апроч Святой Імшы ў будні, нядзелю і святы, каб знайсці  бліжэйшы кантакт  з  Богам  (асабістая  малітва,  чытанне  рэлігійнай літаратуры  і  г. д.)?

-    Ці  не  адзначаеш  хутчэй  папаганску,  чым  пахрысціянску  штогадовых   найважнейшых   святаў,  асабліва  Божага Нараджэння і Вялікадня?

Нядзеля і святы - гэта Божыя дні. Яны слу-жаць для адпачынку і паглыблення еднасці  з  Богам. Удзел у Святой Імшы - гэта мінімум таго,  што хрысціянін павінен у нядзелі  і  ў святы прысвяціць  Богу.  Калі  без  сур'ёзнай  прычыны  не в ыканаеш  гэтага абавязку,  учыніш  цяжкі  грэх. Па-за Святой Імшой  у  гэтыя дні  трэба  больш  памятаць пра свайго  Творцу і  Збаўцу.  У  гэтыя  дні  належыць таксама   знайсці    час  для  чытання рэлігійнай   літаратуры   і    хоць   некалькіх добрых   учынкаў (наведванне хворых, адзінокіх, напісанне  адкладзеных  некалі лістоў і г. д.). Мы не маем права  змяняць Божую волю  і  марнаваць  гэтыя святыя дні, прысвячаючы  іх  выключна  клопату пра матэрыяльныя патрэбы.

 

 IV.  «Шануй   бацьку  свайго  і  маці сваю»

Пытанні   для   дзяцей:

-   Ці  імкнешся праз малітву і разважанне паглыбіць у сабе любоў,  пашану  і  павагу  да  бацькоў?

-   Ці  імкнешся  зразумець  іх  духоўны  стан  і  матэрыяльнае  становішча?

-    Ці   не лічыш, што бацькі не разумеюць цябе,   а сам нічога не робіш, каб зразумець бацькоў?

-    Ці   не папракаеш іх грубым словам за пралікі,  а сам не выконваеш сваіх абавязкаў?

-   Ці   стрымліваеш слова? Ці гаворыш, куды  ідзеш?

-   Ці   вяртаешся ў дамоўлены час дадому?

-   Ці  не пакідаеш пасля сябе смецце і непарадак, змушаючы гэтым маці, бацьку  ці брата альбо сястру абслугоўваць цябе?

-   Ці   дапамагаеш  бацькам  (асабліва  маці)   у  працы  і  захаванні  парадку  дома (прыбіранне,  дапамога на кухні, па гаспадарцы)?

-   Ці  не прыносіш бацькам болю жорсткімі,  грубымі словамі альбо нават бязлітаснымі ўчынамі?

-    Ці  не вымагаеш у бацькоў грошай, не ўлічваючы матэрыяльнага становішча сям'і?

-   Ці  не ашукваеш іх?

-   Ці  не крыўдзіш і не прыніжаеш брата альбо ястру?

-   Ці  праяўляеш паслужлівасць і павагу да іншых родных і сваякоў (бабулі, дзядулі, цёткі...)?

-    Ці   пацвярджаеш  пашану  і  любоў  да  ўсіх  родных   с ваёю паслужлівасцю,  дапамогаю,  павагаю  ветлівасцю?

 

  Пытанні  для  бацькоў:

     3   Божае  волі   галоўная  мэта  сужэнства – даць  жыццё  дзецям  і  выхаваць  іх.

-   Ці  зза эгаізму,  маладушнасці  і  звычкі  да в ыгодаў  не  абмяжоўвалі вы  колькасці  дзяцей?

-   Ці не шукалі толькі пачуццёвае асалоды?  Ці не  ўжывалі штучных сродкаў  для  прадухілення  зараджэння новага жыцця?  

-   Ці пазнаёміліся з натуральнымі метадамі распазнавання плоднасці,  каб карыстацца  імі, калі вашыя магчымасці, здароўе, даходы не дазваляюць мець вельмі вялікую сям'ю?

-   Ці не мелі пазашлюбных сувязяў? Ведаем,  што  самым  галоўным  выхаваўчым  крытэрыем   з'яўляецца сямейны  клімат,  у  якім жывуць і  гадуюцца  дзеці.  Найважнейшыя псіхалагічныя  адкрыцці  выразна  паказалі  рашучы ўплыў першых гадоў і асяроддзя на фармаванне характару дзіцяці.  Ці сямейная атмасфера, якую вы стварылі  дома, сапраўды хрысціянская?     Ці ў вашым доме  ўсе жывуць паводле веры?   Ці можа, пераважае ў  ім практычны матэрыялізм? Ці пануе ў доме  клімат самаахвярнасці, ці няма рэлігійнай абыякавасці?     Ці вашыя заўвагі наконт сямейных альбо  грамадскіх падзеяў - гэта  заўвагі  людзей, якія вераць?     Ці ведаюць дзеці, што вы выконваеце рэлігійныя абавязкі?  Ці самі разумееце і стараецеся, каб    вашыя    дзеці зразумелі, што   маральныя   законы    з'яўляюцца  не запаведзямі    суровага   і патрабавальнага  Бога, а ўяўляюць сабою запаведзі  Айца,   які   любіць  нас  і заклікае,   каб  мы  сталі  лепшымі, руплівей служачы людзям, братам нашым? Ці выхоўваеце дзяцей, падаючы ім добры прыклад? Ці  навучаеце  іх  рэлігіі  і  ці  пасылаеце  на  заняткі  па рэлігіі? Ці  выхоўваеце ў сваіх  дзецях  звычку да парадку  і  працы?  Ці  не  належыце  да  тых  бацькоў,  якія  ўсё робяць  за  дзяцей?

-   Ці маеце кантакт з кожным з  вашых дзяцей  і  ці  не  вылучаеце сярод  іх  лепшых  і  горшых? Ці намагаецеся здабыць  іхні  давер? Ці аднолькавыя для вас, бацькоў і дзяцей, загады і забароны? Ці не  крытыкуеце   вы    легкадумна   пры   дзецях уладу (касцёльную,   школьную,   дзяржаўную), падрываючы  гэткім чынам  не  толькі  яе аўтарытэт,   але  найперш  ваш  уласны, бацькоўскі?

-   Ці  шчыра адказваеце  падросшым  дзецям  на  пытанні,   звязаныя   з  іх нараджэннем?   Ці ствараеце пры гэтым здаровую атмасферу,  гаворачы пра нараджэнне,  як  пра нешта   добрае  і нармальнае (што жанчыны бываюць у благаславёным стане, нараджаюць, кормяць дзяцей; што  мужы  кахаюць  іх  і праяўляюць  сваё  каханне   і  апеку)?

-    Ці  наадварот, не здолелі даць належнага адказу альбо яшчэ горш, дапускалі брыдкія а некдоты, якія зневажаюць чалавечую годнасць?  Вядома, трэба  не забывацца пра тактоўнасць,  разважнасць і  паслядоўнасць,  каб  не  разгубіцца  ў гэтай  далікатнай сітуацыі.

-   Як  стараецеся  выправіць  заўважаныя  ў  дзяцей  заганы?  Можа,   хутчэй звяртаецеся  да с родкаў  пакарання,  чым  да  настаўлення,  павучання   добрым словам?

-   Ці  стасуюцца  вашыя  патрабаванні  з  магчымасцямі  дзяцей?   Можа,  вы занадта  суровыя альбо паблажлівыя?

 

 V. «He забівай»

-    Ці не стаў ты вінаватым (свядома і добраахвотна) у чыёйсьці смерці?

-   Ці не выказаў думкі, што пэўных людзей  можна забіваць?

-   Ці не знішчыў ты ненароджанага дзіцяці?

-   Ці не падтрымліваў думкі, што «зачатае дзіця - эмбрыён, а не чалавек»,  і ці не ўхваляў ты ягонага знішчэння?

-   Ці  не  спрычыніўся  да  забойства  ненароджанага  дзіцяці  намоваю,  парадаю альбо матэрыяльнаю  дапамогаю?

-   Ці не рызыкаваў сваім жыццём без патрэбы  (плаваў у недазволеных месцах  і  ўмовах, пераболынваў хуткасць, едучы на машыне і г. д.)?

-   Ці не дапускаў думак пра самагубства?

-    Ці  не  рызыкаваў   здароўем,  нерэгулярна   харчуючыся,  злоўжываючы алкаголем, цыгарэтамі,  кавай, намагаючыся схуднець любым коштам, праводзячы частыя  і доўгія  начныя  забавы?  Ці не ўжываў наркотыкі?

-    Ці  не  паслабляў  свайго  здароўя  празмернаю   разумоваю  і  фізічнаю працаю?

-   Ці адкладваў візіт да лекара ў сур'ёзных выпадках?  Ці прыслухоўваўся да ягоных парадаў? Жыццё нашае з'яўляецца не нашай уласнасцю, а Божаю. Мы - водбліск вечнага жыцця, таму  ніхто з людзей не мае права адбіраць у сябе ці ў іншых жыццё (апрача неабходнае абароны). Той, хто забівае  жыццё  альбо пагражае  яму,  бярэ  на  сябе  смяротны грэх.

 

 VI  і  IX. «He чужалож», «He пажадай жонкі бліжняга твайго»

  Пытанні   для   моладзі:

-    Ці не казаў, што «каханню ўсё дазволена»,  нават да шлюбу?

-    Ці не лічыў, што перад «гэтым» нельга  ўстаяць?

-    Ці не ўзбуджаў сябе чытаннем амаральнай  літаратуры, нясціплымі здымкамі ці праглядам  амаральных  фільмаў,  забавай,  какецтвам, жэсамі,  думкамі?

-   Ці не рабіў сваёй каханай грэшных прапановаў, пагражаючы пакінуць яе ў выпадку  адмовы?

-    Ці не выкарыстоўваў наіўнасці альбо чалавечай слабасці?

-    Ці не рабіў грэшных, выкліканых самотай,  учынкаў?

-   Ці не высмейваў чысціні, цнатлівасці, сціпласці, апавядаючы брыдкія анекдоты і гісторыі?

-    Ці не чужаложыў?

-    Ці не ўжываў вульгарных, зняважлівых словаў і выразаў?

-   Ці не зводзіў іншых (асабліва маладзейшых)  прыкладам, заахвочваннем альбо «навучаннем»?

-   Ці дазваляў насуперак хрысціянскай этыцы ўжыванне кантрацэптыўных сродкаў?

-   Ці не дапамагаў знішчаць ненароджаных  дзяцей?

-   Ці сам не дайшоў да гэткага ўчынку?

-   Ці не браў  маральнага ўдзелу  ў  гэткім забойстве, прапанаваўшы, намовіўшы, запалохаўшы альбо  нават  падаўшы  матэрыяльную  дапамогу?

 

 Пытанні для сужэнцаў:

-   Ці ў сужэнскім жыцці лічыўся з псіхічным  і фізічным станам жонкі (мужа)?

-   Ці стараўся, будучы  ў  шлюбе,  узнёсла  і  высакародна  разумець  каханне,  ці  не з водзіў  яго  да   фізічнай блізкасці?

-   Ці не супярэчыць вашая фізічная блізкасць  Божаму праву і сумленню?

-   Ці не карыстаўся супрацьзачаткавымі сродкамі, робячы немагчымым зачацце дзіцяці?

-    Ці ўмееш узяць на сябе адказнасць за зачацце дзіцяці, паслядоўна перасцерагацца, стрымліваючы сябе ў адпаведныя  перыяды  (пры выкарыстанні натуральных метадаў распазнавання плоднасці)?

-   Ці не маеш, будучы ў шлюбе, пазашлюбных  кантактаў?

«Бо  гэта  Божая  воля,  асвячэнне  вашае,  каб  устрымліваліся  ад  блуду»   (пар. 1 Фес 4,3).

«Мужы,  любіце  жонак  сваіх,  як  і  Хрыстус  палюбіў  Касцёл   і  аддаў  сябе  за  яго,  каб  яго  асвяціць»  (пар.Эф5,25-26).

 

 VII  і  X.  «He крадзі»,

«He пажадай нічога, што належыць бліжняму твайму»

-    Ці не забраў ты нешта чужое: з прыватнай альбо з грамадскай маёмасці (прадметаў, грошай)?

-    Ці належным чынам рабіў рахункі з давераных табе прыватных і грамадскіх грошай?

-   Ці не падманваў пры куплі-продажы?

-    Ці не прысвойваў знойдзеных рэчаў, не шукаючы іх уладальніка?

-   Ці своечасова вяртаў пазычаныя рэчы і грошы?

-   Ці не псаваў чужых рэчаў альбо грамадскага абсталявання?

-   Ці не прысвойваў чужое працы і чужых заслугаў?

-   Ці не быў сквапным і зайздросным у матэрыяльных справах?

-   Ці працаваў належным чынам і ці добра заканчваў распачатую працу?

-   Ці не прычыняўся да клопату і шкоды іншым, спазняючыся ў працы, не захоўваючы  ўстаноўленых тэрмінаў?

-   Ці, займаючы пасаду, ацэньваў справядліва  працу падначаленых, ці рыхтаваў як след справаздачу?

-   Ці не выкарыстоўваў свае ўлады для асабістае выгады?

-   Ці не прымушаў чакаць сябе, забіраючы  чужы час?

Тваю маёмасць складаюць тыя даброты, якія здабыў  сумленнаю працаю,  законна прыдбаў альбо атрымаў ад іншых (уладальнікаў, бацькоў). Самавольнае прысвойванне чужое маёмасці,  плёну   чужое працы,    знішчэнне  прыватнае  і  грамадскае маёмасці  -  правіны  супраць Боскіх  і  чалавечых правоў.

 

VIII. «He сведчы фальшыва супраць бліжняга твайго»

-   Ці не ўводзіў каго-небудзь у зман, прыносячы матэрыяльную або маральную шкоду?

-   Ці не сведчыў фалыпыва, ці не даваў ілжывых сведчанняў у судзе ці якой іншай установе?

-   Ці не прыпісваў бліжнім учынкаў, зробленых не імі, ці не нагаворваў?

-   Ці не ашукваў? Ці не падманваў, баючыся  кары альбо непрыемнасцяў?

-   Ці не займаўся самахвальствам, робячы  з сябе героя?

-   Ці  не прыхарошваў  няпраўдаю  сваіх справаздачаў  і  аповедаў?

-   Ці не прытрымліваўся меркавання «ўладных асобаў» у ацэнках фактаў і людзей, хоць  і  бачыў,   што  гэтае  меркаванне несправядлівае?

-   Ці не быў ты ліслівым і крывадушным?

-   Ці не фальсіфікаваў навукі, ці не выдаваў  фальш за праўду?

Мова чалавека - адзін з найважнейшых дароў Пана Бога, павінна быць прыладаю праўды і дабра, бо  нішто  так  не  псуе  характару,   як  жыццё ў мане, крывадушнасці  і фальшы.

 

  Найважнейшая і першая запаведзь

«Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і  ўсім  розумам  тваім»  (nap. Мц 22,37)

-   Ці намагаўся ўмацаваць у сабе сапраўдную  любоў да Бога, лепей спазнаваць Яго, паважаць,  лічыцца  з  Ягонаю  воляю,    рупіцца  пра Ягоную  славу   і   быць  гатовым да  цярпенняў,    пакуты  і   ахвяры  дзеля Ягонага  імя? 

-   Ці шукаў  магчымасці  паглыбіць  веды  пра  Бога,  слухаючы казанні, чытаючы  адпаведныя  кнігі  і  рэлігійную  прэсу,  беручы  ўдзел  у катэхезе?

-   Ці не вёў жыцця  без  Бога, а нават  і  супраць  Бога, а пасля пры няўдачах ці не наракаў:  «За  што Бог карае мяне?».

-   Ці не маліўся бяздумна, не разважаючы над  патрэбай «жывога» кантакту з Богам, асабліва ў  важныя і небяспечныя хвіліны свайго жыцця?

-   Ці  ж  можна  весці  гаворку  пра любоў  да  Бога,  калі хтосьці, напрыклад, раптоўна  і  цяжка захварэўшы, думае толькі пра лекара і шпіталь,  але  не пагаворыць  пра  сваю  немач  з  Панам  Богам?   Трэба  старацца  ўвесь  дзень, падчас  працы,   пры няўдачах кіраваць  свае  думкі  і  сэрца да Бога.)

-   Ці думаў  аб  патрэбе паглыбіць  у с абе  любоў    да   Пана  Бога,  шчыра молячыся, спавядаючыся  (споведзь  павінна  быць  прадуманай  і падрыхтаванай)?

 

 Другая частка гэтай запаведзі

«Любі  бліжняга  твайго,  як  самога  сябе»  (nap. Мц 22,39)

-   Ці  стараўся  любіць  кожнага  чалавека,  нават  непрыемнага   і   ворага, шануючы ягоную чалавечую годнасць,  клапоцячыся  пра ягонае  дабро, будучы гатовым на пасвячэнне і ахвяру  з тае  прычыны, што яго любіць Бог?

-   Ці не меў у сэрцы гневу, нянавісці, абыякавасці?

-   Ці дараваў тым, хто вінаваты перад табою,  хто зрабіў табе прыкрасць альбо пакрыўдзіў цябе?

-   Ці не насіў у сабе пачуцця помсты?

-   Ці першым шукаў магчымасці памірыцца  пасля канфлікту?

-   Ці не імкнуўся мэтанакіравана выклікаць  разлад і сутыкненні паміж людзьмі?

-    Ці не сеяў адмоўных поглядаў, падазронасці  іабыякавасці?

-   Ці не прыніжаў людзей зняважлівымі мянушкамі і азначэннямі?

-   Ці не надакучваў сваімі заўвагамі, рэплікамі  і жартамі?

-    Ці  быў  ветлівым  і  паслужлівым,  ці  цікавіўся   людскімі  патрэбамі,  ці ахвяраваў  свой час,  каб прыйсці  з духоваю і матэрыяльнаю дапамогаю?

-   Ці не быў легкадумным пад уплывам  уражанняў,  пачуцця, намовы альбо заахвочвання  недасведчаных людзей?

-   Ці наогул працаваў над сваім характарам,  ці не лічыў гэта малаважным заняткам? 

 

 

РАХУНАК СУМЛЕНЬНЯ

Малітва перад рахункам сумленьня

Прыйдзі, Дух Сьвяты, асьвяці мой розум, каб добра пазнаў я грахі свае. Дай, каб я шчыра пакаяўся за іх, каб добра (сумленна) з іх паспавядаўся. Пане Езусе Хрысьце, прашу, адпусьці мне грахі мае. Памажы мне шчыра адбыць споведзь. Найсьвяцейшая Дзева Марыя, памажы мне прыпомніць усе грахі мае.

1. ВЕРА I МАЛЕНЬНЕ

Як любіў я Пана Бога? Як маліўся? Ці заўсёды гаварыў паце-ры? Ці ахвотна ўдзельнічаў у навуцы (уроку) рэлігіі? Як вёў я сябе на ўроку рэлігіі?

2. ІМЁНЫ СЬВЯТЫХ

Калі і ці з пашанай гаварыў я імя Божае ды імёны сьвятых? Ці не прысягаў (не пакляўся на каго са сьвятых)? Ці меў у пашане асобы пасьвячаныя Богу?

3. СЬВЯТЫЯ ДНІ

Ці сьвяткаваў я сьвятыя дні (сьвяты)? Ці кожную нядзелю і сьвята ўдзельнічаў у сьв. Імшы? Ці ўважліва захоўваўся ў час сьв. Імшы? Ці сьпяваў зь людзьмі, адказваў сьвятару? Ці ўважна слухаў чытаньня Сьвятога пісаньня і казаньня (навукі)? Як паводзіў сябе ў касьцёле? На цьвінтары і каля касьцёла? Што я рабіў сьвятам?

4. БАЦЬКІ I АПЕКУНЫ

Ці помніў я, што бацькі заступаюць Пана Бога? Як адносіўся да сваіх бацькоў? Ці любіў іх? Ці быў ім паслухмяны? Ці ахвотна памагаў ім у працы? Ці маліўся за бацькоў? Як адносіўся да дзядулі і бабулі? Як ставіўся да выхавацеляў і настаўнікаў? Як адносіўся да брата, сястры, сяброў і сябровак? Ці быў ветлівы з іншымі людзьмі, асабліва са старымі і калекамі? Ці памагаў іншым?

 

5. ЖЫЦЬЦЁ I ЗДАРОЎЕ

Ці быў удзячны Пану Богу за тое, што даў мне жыцьцё? Ці даражыў сваім здароўем і жыцьцём? Ці ня шкодзіў свайму здаро-ўю, курачы папяросы, п'ючы гарэлку, выстаўляючы жыцьцё на небяспеку? Ці заўсёды даваў добры прыклад? Ці не намаўляў каго да злачынства? Ці не перашкаджаў каму на ўроках? Ці ахвотна сам вучыўся? Ці не прапускаў урокаў? Ці аберагаў прыроду? Ці ня мучыў птушак і зьвяроў?

6 і 9. СОРАМ I СКРОМНАСЫДЬ (СЬЦІПЛАСЬЦЬ)

Ці помніў, што з'яўляюся дзіцём Божым? Ці заўсёды карыс-таўся ветлівымі словамі? Ці мае забавы былі скромныя? Ці не глядзеў бессаромныя забароненыя фільмы і малюнкі? Ці заўсёды быў скромна апрануты? Што я рабіў, калі бачыў, што іншыя грашаць?

7 і 10. ЧУЖАЯ ЎЛАСНАСЬЦЬ

Ці шанаваў (ня нішчыў) свае рэчы, адзеньне, кнігі? Ці шанаваў лаўкі, дрэўцы і кветкі? Ці шанаваў рэчы сяброў? Ці не браў чаго без дазволу дома і ў іншых? Ці аддаваў чужыя рэчы пазычаныя, знойдзеныя, або ўзятыя? Ці заплаціў за знішчаныя рэчы?

8. ПРАЎДАМОЎНАСЬЦЬ I ДОБРАЕ ІМЯ ЧАЛАВЕКА

Ці помніў, што Пан Бог чуе мае словы? Ці Пан Бог не гневаец-ца за мае размовы? Ці заўсёды гаварыў добра аб другіх? Ці гаварыў праўду? Ці не кляўся? Бог ведае, што мы думаем, чаго хочам. Ці мае думкі пажаданьні заўсёды падабаюцца Богу?

 

9. ВЯЛІКІЯ ГРАХІ

Ці не ганарыўся і не пагарджаў іншымі? Ці ня быў скупы, сквапны і хцівы? Ці ня быў зайздросны? Ці ня быў прагны ў ядзе? Ці ня быў злы? Ці ня быў лянівы? Ці не ўхіляўся ад працы і малітвы? Ці быў уважлівым на ўроках і ці старанна выконваў урокі, якія задаваліся дамоў? Ці ня перашкаджаў іншым у вучобе і ці ня ўцякаў з урокаў? Які з гэтых грахоў найчасьцей дапускаўся?

10. ЧУЖЫЯ ГРАХІ

Ці я нагаворваў некага да граху? Ці пагаджаўся з чужым гра-хом? Ці не даводзіў каго да граху? Ці не хваліў іншых людзей за грахі? Ці не маўчаў, калі нехта грашыў? Ці не дапамагаў саграшыць? Ці не апраўдваў грахоў іншых?

Калі ўсё прыпомню, убачу, як моцна зьняважыў Пана Езуса, перапрашу Яго шчыра і прысягну паправіцца.

11. СЬВЯТАЯ СПОВЕДЗЬ

1. Калі падрыхтуешся да Сакраманта Пакуты, укленчы пры спавядніцы Перажагнайся: «У імя Айца н Сына н Духа Сьвятога. Аман» і прывітай сьвятара: «Пахвалёны Езус Хрыстус» або «Слава Езусу Хрысту». Сьвятар адкажа: «На векі вечныя. Аман».

2. Сьвятар заахвоціць цябе да надзеі на міласэрнасьць Божую і скажа: «Хай будзе ў тваім сэрцы Бог, каб ты раскаяўся і вызнаў свае грахі». Адкажаш: «Аман».

3. Кажаш далей так: «Прыступаю першы раз да споведзі. Загневаў Пана Бога наступнымі грахамі...». Выкажы свае грахі адносна Бога, бацькоў сваіх і чужых людзей. Як успомніш усе свае грахі, часамі сьвятар, дапамагае пытаньнямі іх пераказаць, тады кажаш: «Болей грахоў не памятаю, за ўсе грахі шчыра каюся, пастанавіў паправіцца. Прашу павучыць мяне, назначыць пакуту і адпусьціць грахі».

4. Цяпер выслухай павучаньне сьвятара, прымі вызначаную пакуту. Пакайся за грахі, кажучы: «Божа, зжалься нада мною!»

5. Сьвятар кажа: «Адпушчаю табе грахі ў імя Айца і Сына і Сьвятога Духа», адкажы: «Аман».

6. Па адпушчэньні табе грахоў сьвятар скажа: «Ідзі ў спакоі і абвяшчай сьвету пра цудоўныя справы Бога, які цябе збавіў». Падзякуй сьвятару: «Божа адудзяч» і адыдзіся ад спавядніцы.

 

Хостинг от uCoz