ПРЫЙДЗІ, ЕЗУСЕ

Знак Святога Крыжа

     У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.

  

Праслаўленне Найсвяцейшай Тройцы

     Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.

     Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн.

 

Малітва Панская

     Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.

     Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амэн.

 

Анёльскае прывітанне

     Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус.

     Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.

 

Апостальскі Сімвал веры

     Веру ў Бога, Айца ўсемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, і ў Езуса Хрыста, Сына Яго адзінага, Пана нашага, які быў зачаты ад Духа Святога, нарадзіўся з Дзевы Марыі, замучаны пры Понцкім Пілаце, укрыжаваны, памёр і быў пахаваны; зышоў да адхлані, на трэці дзень уваскрос з памерлых, узышоў на неба, сядзіць праваруч Бога Айца ўсемагутнага, адтуль прыйдзе судзіць жывых і памерлых.

     Веру ў Духа Святога, святы Касцёл каталіцкі, еднасць святых, адпушчэнне грахоў, уваскрашэнне цела, жыццё вечнае. Амэн.

 

Дзве запаведзі любові

1.         Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім.

2.         Любі бліжняга твайго, як самога сябе.

 

Дзесяць Божых запаведзяў

Я – Пан Бог твой, які вывеў цябе з зямлі егіпецкай, з дому няволі.

1.         Не май іншых багоў, апроч Мяне.

2.         Не ўжывай імя Пана Бога твайго дарэмна.

3.         Памятай дзень святы святкаваць.

4.         Шануй бацьку свайго і маці сваю.

5.         Не забівай.

6.         Не чужалож.

7.         Не крадзі.

8.         Не сведчы фальшыва супраць бліжняга твайго.

9.         Не пажадай жонкі бліжняга твайго.

10.       Не пажадай нічога, што належыць бліжняму твайму.

 

Пяць касцёльных наказаў

1.         У нядзелі і прадпісаныя святы ўдзельнічаць у Святой Імшы і не рабіць неабавязковай працы.

2.         Прынамсі раз у год спавядацца.

3.         Прынамсі раз у год, у Велікодны перыяд, прымаць Святую Камунію.

4.         У вызначаныя дні ўстрымлівацца ад мясных страваў і захоўваць пост, а ў перыяды пакаяння не ўдзельнічаць у забавах.

5.         Дапамагаць у патрэбах Касцёла..

 

Галоўныя праўды хрысціянскай веры

1.         Ёсць адзін Бог.

2.         Бог – Суддзя справядлівы: за добрае ўзнагароджвае, а за злое карае.

3.         Бог – адзін у трох Асобах: Бог Айцец, Сын Божы і Дух Святы.

4.         Сын Божы стаўся чалавекам і памёр на крыжы дзеля нашага збаўлення.

5.         Душа чалавека несмяротная.

6.         Ласка Божая неабходная для збаўлення.

 

Сем святых сакрамэнтаў

1.         Хрост.

2.         Канфірмацыя (бежмаванне).

3.         Эўхарыстыя.

4.         Пакаянне і паяднанне.

5.         Намашчэнне хворых.

6.         Святарства.

7.         Сужэнства.

 

Пяць умоваў сакрамэнту пакаяння (споведзі)

1.         Рахунак сумлення.

2.         Жаль за грахі.

3.         Цвёрдае пастанаўленне выправіцца.

4.         Шчырая споведзь.

5.         Выкананне прызначанай пакуты (направа крыўды, учыненай Богу і бліжняму).

 

СПОВЕДЗЬ

Спавядаюся Богу Ўсемагутнаму і вам, браты і сёстры, што саграшыў (саграшыла) я вельмі думкаю, моваю, чынам і нядбайнасьцю, мая віна, мая віна, мая вельмі вялікая віна, таму прашу Найсьвяцейшую Марыю, заўсёды Дзеву, усіх Анёлаў і Сьвятых, і вас, браты і сёстры, памаліцеся за мяне да Бога Госпада нашага.

 

Найважнейшыя хрысціянскія ўчынкі

1.         Малітва.

2.         Пост.

3.         Міласціна.

 

Учынкі міласэрнасці для душы бліжняга

1.         Грэшнікаў настаўляць.

2.         Вучыць тых, хто не ведае.

3.         Добра раіць.

4.         Засмучаных суцяшаць.

5.         Цярпліва зносіць знявагу.

6.         Крыўду ахвотна дараваць.

7.         Маліцца за жывых і памерлых.

 

Учынкі міласэрнасці для цела бліжняга

1.         Галодных накарміць.

2.         Спрагненых напаіць.

3.         Нагіх адзець.

4.         Падарожных прыняць у дом.

5.         Хворых адведаць.

6.         Вязняў суцяшаць.

7.         Памерлых пахаваць.

 

Боскія цноты

1.         Вера.

2.         Надзея.

3.         Любоў.

 

Галоўныя цноты

1.         Разважлівасць.

2.         Справядлівасць.

3.         Устрыманасць.

4.         Мужнасць.

 

Апошні лёс чалавека

1.         Смерць.

2.         Суд Божы.

3.         Неба альбо пекла.

 

Дары Духа Святога

1.         Мудрасць.

2.         Розум.

3.         Рада.

4.         Мужнасць.

5.         Умеласць.

6.         Пабожнасць.

7.         Боязь Божая.

 

Плады Духа Святога

1.         Любоў.

2.         Радасць.

3.         Супакой.

4.         Доўгацярплівасць.

5.         Спагадлівасць.

6.         Міласэрнасць.

7.         Велікадушнасць.

8.         Вернасць.

9.         Лагоднасць.

10.       Сціпласць.

11.       Устрыманасць.

12.       Чыстасць.

 

Евангельскія парады

1.         Убогасць.

2.         Чыстасць.

3.         Паслухмянасць

 

РАХУНАК СУМЛЕННЯ

 

Малітва перад рахункам сумленьня

 

Прыйдзі, Дух Святы, асвяці мой розум, каб добра пазнаў я грахі свае. Дай, каб я шчыра пакаяўся за іх, каб добра (сумленна) з іх паспавядаўся. Пане Езусе Хрысьце, прашу, адпусьці мне грахі мае. Памажы мне шчыра адбыць споведзь. Найсвяцейшая Дзева Марыя, памажы мне прыпомніць усе грахі мае.

 

1. ВЕРА I МАЛЕНЬНЕ

Як любіў я Пана Бога? Як маліўся? Ці заўсёды гаварыў пацеры? Ці ахвотна ўдзельнічаў у навуцы (уроку) рэлігіі? Як вёў я сябе на ўроку рэлігіі?

 

2. ІМЁНЫ СВЯТЫХ

Калі і ці з пашанай гаварыў я імя Божае ды імёны святых? Ці не прысягаў (не пакляўся на каго са святых)? Ці меў у пашане асобы пасвячаныя Богу?

 

3. СВЯТЫЯ ДНІ

Ці святкаваў я святыя дні (святы)? Ці кожную нядзелю і свята ўдзельнічаў у св. Імшы? Ці ўважліва захоўваўся ў час св. Імшы? Ці спяваў з людзьмі, адказваў святару? Ці ўважна слухаў чытаньня Святога пісаньня і казаньня (навукі)? Як паводзіў сябе ў касцёле? На цвінтары і каля касцёла? Што я рабіў святам?

 

4. БАЦЬКІ I АПЕКУНЫ

Ці помніў я, што бацькі заступаюць Пана Бога? Як адносіўся да сваіх бацькоў? Ці любіў іх? Ці быў ім паслухмяны? Ці ахвотна памагаў ім у працы? Ці маліўся за бацькоў? Як адносіўся да дзядулі і бабулі? Як ставіўся да выхавацеляў і настаўнікаў? Як адносіўся да брата, сястры, сяброў і сябровак?  Ці быў ветлівы з іншымі людзьмі, асабліва са старымі і калекамі? Ці памагаў іншым?

 

5. ЖЫЦЬЦЁ I ЗДАРОЎЕ

Ці быў удзячны Пану Богу за тое, што даў мне жыцьцё? Ці даражыў сваім здароўем і жыццём? Ці ня шкодзіў свайму здароўю, курачы папяросы, п'ючы гарэлку, выстаўляючы жыццё на небяспеку? Ці заўсёды даваў добры прыклад? Ці не намаўляў каго да злачынства? Ці не перашкаджаў каму на ўроках? Ці ахвотна сам вучыўся? Ці не прапускаў урокаў? Ці аберагаў прыроду? Ці ня мучыў птушак і звяроў?

 

6 і 9. СОРАМ I СКРОМНАСЦЬ (СЦІПЛАСЦЬ)

Ці помніў, што з'яўляюся дзіцём Божым? Ці заўсёды карыстаўся ветлівымі словамі? Ці мае забавы былі скромныя? Ці не глядзеў бессаромныя забароненыя фільмы і малюнкі? Ці заўсёды быў скромна апрануты? Што я рабіў, калі бачыў, што іншыя грашаць?

 

7 і 10. ЧУЖАЯ ЎЛАСНАСЬЦЬ

Ці шанаваў (ня нішчыў) свае рэчы, адзеньне, кнігі? Ці шанаваў лаўкі, дрэўцы і кветкі? Ці шанаваў рэчы сяброў? Ці не браў чаго без дазволу дома і ў іншых? Ці аддаваў чужыя рэчы пазычаныя, знойдзеныя, або ўзятыя? Ці заплаціў за знішчаныя рэчы?

 

8. ПРАЎДАМОЎНАСЦЬ I ДОЬРАЕ ІМЯ ЧАЛАВЕКА

I

Ці помніў, што Пан Бог чуе мае словы? Ці Пан Бог не гневаецца за мае размовы? Ці заўсёды гаварыў добра аб другіх? Ці гаварыў праўду? Ці не кляўся? Бог ведае, што мы думаем, чаго хочам. Ці мае думкі пажаданні заўсёды падабаюцца Богу?

 

9. ВЯЛІКІЯ ГРАХІ

Ці не ганарыўся і не пагарджаў іншымі? Ці ня быў скупы, сквапны і хцівы? Ці ня быў зайздросны? Ці ня быў прагны ў ядзе? Ці ня быў злы? Ці ня быў лянівы? Ці не ўхіляўся ад працы і малітвы? Ці быў уважлівым на ўроках і ці старанна выконваў урокі, якія задаваліся дамоў? Ці ня перашкаджаў іншым у вучобе і ці ня ўцякаў з урокаў? Які з гэтых грахоў найчасьцей дапускаўся?

 

10. ЧУЖЫЯ ГРАХІ

Ці я нагаворваў некага да граху? Ці пагаджаўся з чужым грахом? Ці не даводзіў каго да граху? Ці не хваліў іншых людзей за грахі? Ці не маўчаў, калі нехта грашыў? Ці не дапамагаў саграшыць? Ці не апраўдваў грахоў іншых?

 

Калі ўсё прыпомню, убачу, як моцна зьняважыў Пана Езуса, перапрашу Яго шчыра і прысягну паправіцца.

 

11. СВЯТАЯ СПОВЕДЗЬ

            Калі падрыхтуешся да Сакраманта Пакуты, укленчы пры спавядніцы Перажагнайся: «У імя Айца н Сына н Духа Сьвятога. Амэн» і прывітай святара: «Пахвалёны Езус Хрыстус» або «Слава Езусу Хрысту». "Святар адкажа: «На векі вечныя. Амэн».

            Святар заахвоціць цябе да надзеі на міласэрнасць Божую і скажа: «Хай будзе ў тваім сэрцы Бог, каб ты раскаяўся і вызнаў свае грахі». адкажаш: «Амэн».

            Кажаш далей так: «Прыступаю першы раз да споведзі. Загневаў Пана Бога наступнымі грахамі...». Выкажы свае грахі адносна Бога, бацькоў сваіх і чужых людзей. Як успомніш усе свае грахі, часамі святар, дапамагае пытаннямі іх пераказаць, тады кажаш: «Болей грахоў не памятаю, за ўсе грахі шчыра каюся, пастанавіў паправіцца. Прашу павучыць мяне, назначыць пакуту і адпусціць грахі».

            Цяпер выслухай павучаньне сьвятара, прымі вызначаную пакуту. Пакайся за грахі, кажучы: «Божа, зжалься нада мною!»

            Святар кажа: «Адпушчаю табе грахі ў імя Айца і Сына і Святога Духа», адкажы: «Амэн»..

 

               

Хостинг от uCoz