СПЕЎ ЗА ПАМЕРЛЫХ

 

         Дзень гневу

Гневу дзень і помсты хвілі

I свет гэты стане пылам

Сведчаць так Давід з Сыбілай.

     Суд пачнецца справядлівы,

     Свет залье наш плач тужлівы,

     He схаваюць нас магілы.

Трубы голасам трывожным

Заспяваюць спеў жалобны,

На які паўстане кожны.

     Смерць агорне страх і дзіва:

     Паўстаюць з зямлі жывыя,

     Рвуцца путы векавыя.

3 кніг пячаткі будуць зняты

I адкрыюцца ўсе тайны,

Што спрадвеку там схаваны.

     Што ж скажу я ў апраўданне

     Прад Табой, Спрадвечны Пане,

     На апошнім тым світанні.

Валадар хвалы нязмернай,

Ты збаўляеш люд свой верны,

Да мяне будзь міласэрны.

     Узгадай, о Езу Добры:

     Ты прайшоў Твой шлях крыжовы

     Для такіх, як я, гаротных.

Ты мяне шукаў з любоўю,

Адкупіў святой Крывёю

Зжалься, Езу, нада мною.

     0 Суддзя наш справядлівы,
    
Да слабых будзь літасцівы,
    
Знішчы ласкай грэх жахлівы.

Віны з плачам ўспамінаю,

Сорамам мой твар палае,

Як жа суд ператрываю.

      Ты прабачыў Магдалене,

     Даў Збаўленне ліхадзею,

      І  мне дараваў надзею.

Хоць нягодныя благанні
Да Цябе я ўзношу, Пане,
He пашлі мяне ў адхлані

     Залічы мяне, о Пане,

     На судзе у лік абраных,

     Праваруч Цябе я стану.

Як адыдуць прэч ад Бога,

Тыя, што абралі злога,

Назаўжды міне трывога.

     Падаю на твар, о Пане,

     Ўзношу мольбы са слязамі:

     Будзь са мною пры скананні.

Поўны плачу дзень настане,

3 попела ўвесь свет паўстане,

Літасцівы будзь нам, Пане.

     Добры Езу, а наш Пане,

     Дай ім вечна спачыванне

 

 

Хостинг от uCoz