Лекі з Божай аптэкі

Як справіцца са стрэсам

(Брат Мацей Сэйферт)  

 

+     Дыета, якая злагодзіць негатыўныя  наступствы стрэсу

Харчаванне павінна быць смачным і прыносіць радасць. Варта нагадаць, якія з прадуктаў маюць найбольш важнае значэнне ў нашым харчаванні, каб ужываць іх у сваім штодзённым меню. Вугляводы, якія ёсць у прадуктах са збожжа, у бульбе, у кашах, вызваляюць нейрагармон — сератанін, які супакаяльна дзейнічае на арганізм. Імунітэт на стрэсагенную сітуацыю ўзмацняюць наступныя рэчывы:

 Жалеза, якое ёсць у фасолі, лясных арэхах, чарэшнях, вішнях, у крапіве, памідорах, бураках і шпінаце.

Магній — у соі, фасолі, у гароху, у кашах, моркве, пятрушцы і ў сельдэрэі.

Цынк — у пшанічным вотруб'і і парастках, у дражджах, арэхах, гароху, фасолі, у цыбулі і часнаку, а таксама ў вантробах.

Кальцыйу малацэ і малочных прадуктах, у кукурузе, пятрушцы, моркве, ухрэне, час-наку і сельдэрэі.

 

+         Вітаміны

Кава, да якой многія з насахвотныя, вымывае з арганізма вітамін В,, які трэба кампенсаваць прынамсі трыма шклянкамі фруктовага соку ці мінеральнай негазаванай вады. Працяглы стрэс становіцца прычынаю парушэння нервовай сістэмы, што праяўляецца стомаю, бяссонніцаю, апатыяй, дэпрэсіяй, раздражняльнасцю, павышанай нервовасцю, частаю зменаю настрою, страхамі, агрэсіўнасцю, галавакружэннем, аслабленнем імунітэту. Гэтыя непрыемныя сімптомы можна злагодзіць, ужываючы наступныя вітаміны.

Вітамін Еён знаходзіцца ў сланечнікавым і кукурузным алеі, арэхах, зародках і парастках пшаніцы, у зялёным гарошку.

Вітамін В1 — у дражджах, у парастках пшаніцы, вотруб'і, у фасолі, гароху, соі, грэчневай і пшанічнай кашы, аўсянцы.

Вітамін Вду зернятках сланечніку, у пшанічных прадуктах, у зерні збожжа, фасолі, гароху, соі, у капусце, у вантробах, у рыбе (тунец) і ў курыным (або індычыным) мясе.

Вітамін В6яго шмат у рыбе, дражджах, у вантробах, у зерні збожжа, у бульбе, капусце, моркве, фасолі, арэхах, зернятках сланечніку, у вотруб'і і грэчневай кашы.

Вітамін С — вялікую яго колькасць маюць лімоны, апельсіны, квяцістая капуста, чорныя
парэчкі, папрыка, зеляніна пятрушкі, кіслая капуста, хрэн, ківі і трускаўкі.

 

+     Рэлаксацыйныя  практыкаванні

Злагодзіць непрыемныя наступствы стрэсу дапамогуць рэлаксацыйныя практыкаванні. Вось некаторыя з іх:

Глыбокае дыханне, г.зн. дыханне дыяфрагмай. Мэтатакога дыхання —дасягнуць адчування палёгкі і расслабленасці мышцаў унутры арганізма.

—  Музыка — яна карысна ўплывае на стан нашага духу. Ад-паведная музыка дапаможа кожнаму ўвайсці ў стан рэлаксу.

Візуалізацыя — інакш, уяўленне, напрыклад, прыгожых мясцінаў прыроды, якія навядуць на прыемныя ўспаміны, — можна ўявіць сабе горы, мора, вясёлку, луг, лес і г.д.

Малітва — яна патрабуе асаблівага стану засяроджанасці і вызвалення ад назойлівых думак, што, несумненна, прынясе палёгку.

Смех — інстынктыўны смех дапамагае расслабіць мышцы ўнутры арганізма, што значна паніжае эмацыйную напружанасць. Гэта самае прыемнае, простае і бясплатнае практыкаванне, якое, на жаль, мы вельмі рэдка выкарыстоўваем.

— Самамасаж ці масаж — гэта камбінацыя рухаў, расцірання, паляпвання, размінання і пагладжвання. Такія рухі папраўляюць энергетычны ўзровень нашага арганізма. Можна папрасіць кагосьці з сяброў памасіраваць карак — гэта расслабіць мышцы, палепшыць самаадчуванне і зменшыць стан напружання і страху.

Водныя працэдуры — кожны кантакт з вадою дзейнічае расслабляльна. Калі мы хочам прыняць душ, трэба памятаць, што струмень вады карысна скіроўваць на сэрца. Калі прымаем ванну, добра дадаць туды араматычныя алеі — ароматэрапія дапаможа нам лепш расслабіцца. Тэмпература вады таксама адыгрывае сваю ролю: халодная вада ўзбадзёрвае, а цёплая — супакойвае.

— Спакойна праходзь праз тлум і спешку, памятаючы, што спакой можна знайсці ў цішы.

Будзь з усімі ў добрых адносінах.

— Выказвайся спакойна і ясна, заўсёды выслухоўваючы іншых, нават няўцямных і тугадумаў.

He параўноўвай сябе з іншымі, калі не хочаш стаць ганарыстым ці расчараваным, бо заўсёды знойдзецца хтосьці горшы і лепшы за цябе.

Няхай твае планы і дасягненні стануць для цябе крыніцаю радасці.

— Выконвай свае абавязкі, нават самыя дробныя, з усёй стараннасцю.

Будзь асцярожны з людзьмі, даючы ім, аднак, «крэдыт» даверу.

— Будзь самім сабою — не паказвай моцных пачуццяў, але і не стаўся цынічна да любові.

Развівай сілу духу, каб яна магла засланіць цябе ў нечаканым няшчасці.

— Захоўваючы здаровую дысцыпліну. будзь да сябе спагадлівы.

— Ты — дзіця сусвету, не менш важны за дрэва і зоркі.

У шуме і мітусні жыцця захоўвай спакой душы.

Нягледзячы наўсю зманлівасць, цяжкую працу і прывідныя мары, свет усё ж цудоўны.

 

+    Уплыў стрэсараў (фактараў, якія  выклікаюць стрэс) на небяспеку захворвання

Ніжэй пералічаныя розныя здарэнні разам з колькасцю балаў, на падставе якіх можна прадугледзець верагоднасць хваробы, галоўнаю прычынаю якой з'яўляецца стрэс:

     смерць сужэнца — 100 балаў

     развод — 73 балы

     зняволенне ў турме — 63 балы

     смерць блізкага роднага — 63 балы

     траўмы, хвароба — 53 балы

     шлюб — 50 балаў

     звальненне з працы — 47 балаў

     выхад на пенсію — 45 балаў

     цяжарнасць — 40 балаў

     нараджэнне дзіцяці — 39 балаў

     змены ў матэрыяльным стане — 38 балаў

     смерць блізкага сябра — 37 балаў

     змена  працы  —  36 балаў

     сужэнскі разлад — 36 балаў
     фінансавы доўг — 30

     адыход з дому сына ці дачкі — 29 балаў

     клопаты з сям'ёй сужэнца — 29 балаў

     значны асабісты поспех— 28 балаў

     сужэнец атрымлівае працу ці страціў яе — 26 балаў

     пачатак ці заканчэнне вучобы ў школе — 26 балаў

     змена ўмоваў жыцця — 25 балаў

     праблемы з шэфам — 23 балы

     змена месца жыхарства — 20 балаў

     змена школы — 20 балаў змена рэлігійнай актыўнасці — 19 балаў

     змена гадзінаў сну — 16 балаў

     канікулы — 13 балаў

     святы Божага Нараджэння — 12 балаў

     невялікі канфлікт з законам, парушэнне — 11 балаў

 

Калі ў вас набіраецца 150-199 балаў, то небяспека захварэць на працягу двух гадоў складае 37%;

калі 200-299 балаў — 51%,

а калі больш за 300 балаў небяспека захварэць на працягу двух гадоў складае 79%.

 

Падрыхтавала А. Лукашэвіч..      

 «Ave Maria» №6 (183) 2010

 

Хостинг от uCoz