РОЗНЫЯ

 

              Бог міласэрны

Бог міласэрны —

Ён кліча нас і спасылае міласці час,

Каб нашы душы сталі чысцей,

Ідзі, ідзі хутчэй!

Грэх спыні і голас той пачуй,

Божай ласкай душу уратуй!

На кожным месцы і ў кожны час

Езус чакае нас.

Ён абароніць нас ад бяды,

Паблагаславіць нашы труды,

Слёзы асушыць з тваіх вачэй –

Ідзі, ідзі хутчэй!

Грэх спыні і голас той пачуй...

У Эўхарыстыі сышоў да нас;

Ідзі насустрач: Ён Збаўца наш!

Выбавіць з вечнай цемры начэй —

 Ідзі, ідзі хутчэй!

Грэх спыні і голас той пачуй...


     Божа, злітуйся над намі

Божа, злітуйся над намі,

Благаслаў, пашлі нам ласку:

Хай убачаць нашы вочы

Воблік Твой у поўным бляску

Услаўляюць хай народы,

Хай народы Цябе славяць, Божа!

 Хай спазнае свет нарэшце

Пана і Яго дарогі.

Прымуць хай Тваё збаўленне

Людзі ўсе і ўсе народы.

Услаўляюць хай народы...

Хай жа радасць запануе

На зямлі спаміж народаў

Праведнасць няхай кіруе

Цэлым светам з Божай згоды.

Услаўляюць хай народы...

Плён зямлі ўжо нам адданы,

Бог паслаў благаславенне.

Пану хай нясецца слава

На свет цэлы, на век вечны!

Услаўляюць хай народы...


        Божа, наш Ойча

Божа, наш Ойча, просім, прымі

Гэты хлеб і віно нашыя дары.

Плён працы рук людскіх і плады зямлі,

Божа, наш Ойча, просім, прымі 2).

Божа, наш Ойча, просім, прымі

Ўсё, што мы ад Цябе маем у жыцці:

Нашую радасць, боль, працу і любоў

Божа, наш Ойча, просім, прымі 2).

 

    Езус Хрыстус Пераможца

Езус Хрыстус Пераможца,

Пан сусвету і Валадар! (х 3)

Christus vincit, Christus regnat,

Christus, Christus imperat! (x 3)

 

          Ha твар упаўшы

Ha твар упаўшы, з месца святога

Чэсць і малітву шлём мы да Бога

3 пакорай у сэрцы, душой ўдзячнай

Перад Хрыстовай ахвярай страшнай.

Цябе мы просім, дарагі Божа,

Хай Твая ласка нам дапаможа:

Дай спакой дома, а дар у полі,

Няхай зямелька родзіць даволі.

Дай нам здароўе, міласць і згоду,

А душы ў чысцы дары свабодай.

Хай Твая ласка плыве нам дарам

Праз найсвяцейшу крыжа ахвяру.

Глянь, Цябе просіць

                                народ твой верны,

Мілы наш Езус, будзь міласэрны.

Усіх нас, Божа, ратуй ад здзеку,

Вазьмі няшчасных ў сваю апеку.

Шлём да Цябе мы просьбы, жаданні,

Даруй ў патрэбе нам змілаванне.

Дай, каб на свеце Табе служылі,

А пасля ў небе вечна хвалілі.

 

     Песня ранішняя

Ледзь узойдзе зараніца,

Цябе мора і зямліца,

Цябе хваліць ўсё жывое,

Пяе кожны сваім строем.

Я, што створаны Табою,

Злучаны жыццём з зямлёю,

Ці ж такі нягодны быў бы,

Каб Цябе ды не хваліў бы!

Ледзь паспею падняць вочы

I ўстаць з ложка пасля ночы,

Да Бога ў небе ўздыхаю,

Яму хвалу засылаю.

Шмат, што ўчора паляглі спаць,

Сёння рана не змаглі ўстаць,

Мы яшчэ здаровы ўсталі,

Каб моц Божу выхвалялі.

Божа, ў Тройцы непаняты,

Ойча, Сыне, Духу Святы,

Табе хвалу аддаваем,

Пасвяці нас, упрашаем.

 

   Песня вячэрняя

А якдзень ужо мінае,

Кожны з нас не забывае

Чэсць аддаць з падзякай Богу

За прабыту ўдзень дарогу.

Усе нашы дзённы справы

Прымі міла, Божа правы,

Пакіруй нам на збаўленне,

А на Тваё выслаўленне.

А калі паснем у ночы,

Май над намі Твае вочы,

Сцеражы ад злой прыгоды,

Барані ад кожнай шкоды.

Хай здаровы са сну ўстанем

і служыць Табе зноў станем:

душой, сэрцам, як хто можа,

працай на Тваю чэсць, Божа!

Барані нас ад зграшэння,

Каб не страцілі збаўлення,

Але неба ўсе дасталі

Цябе вечна выхвалялі.

 

   Найсвяцейшае Сэрца

Найсвяцейшае Сэрца Езуса,

Змілуйся над намі.

Найчысцейшае Сэрца Марыі,

За нас заступіся.


        Любоўю жыць

Ha развітанне Езус сваім вучням казаў:

«Калі хто верна Мяне любіць,

Хай захавае праўду майго слова,

I да яго з Айцом мы прыйдзем разам.

I стане нам прытулкам яго сэрца,

Гарыць якое полымем салодкім

I будзе жыць напоўнены спакоем

Нашай любові, нашай любові».

 

Любоўю жыць —

                       жыццём Твайму падобным,

0   Цар хвалы, выбраных Ты багацце;
Ты для мяне жывы ў Гостыі белай.

І   для Цябе я прагну быць укрытым,
Бо прагнуць быць узлюбленыя разам,
Каб дзень і ноч

                            гарнуцца к сэрцу сэрцам.

Твой позірк для мяне

                            раскошай стаўся

Жыву любоўю, жыву любоўю.


Любоўю жыць каштоўны скарб

                           захоўваць у сэрцы,

Нібы ў чашы з крохкай гліны,

Пустыя рукі маю прад Табою.

Слабым бязмерна бачыш мяне, Езу.

Калі я падаю на кожным кроку,

На дапамогу мне прыходзіш, Пане,

Сваёю ласкай стала надзяляеш

Жыву любоўю, жыву любоўю!

 

Любоўю жыць сябе даваць без меры,

Калі за гэта платы не чакаеш.

Усё аддаць, не лічачы нічога —

Любоў сваёй карысці не шукае.

Божаму Сэрцу, поўнаму пяшчоты,

Усё аддаў і з лёгкасцю бягу я;

He маю ўжо нічога, толькі прагну

Жыць у любові, жыць у любові!

 

    Малюся за цябе, Беларусь

Малюся за цябе, Беларусь,

За тваіх дачок і сыноў,

Каб была паміж намі любоў

Я малюся да Бога і прашу:

Хай прыйдзе да цябе Божае Слова,

Хай сыдзе на цябе Божая радасць

І ўвойдзеў нашыя сэрцы да Бога любоў

 I da брата, Хрыстова любоў.

I хоць цяжкія дні існуюць,

I шмат злога ёсць між людзьмі,

Божа, край наш, прашу, не пакінь,

Захавай ад няшчасця і граху.

Хай прыйдзе да цябе...

 

    Славіць Цябе буду, Божа

Славіць Цябе буду, Божа,

Песняй і псальмам прыгожа.

Бо Ты ў бядзе не пакінеш,

I з багны грэху падымеш.

Клікаў Цябе я, о Пане,

Воля Твая хай жа стане.

Ласкай узмоцні спрадвечнай,

Цемры не бачыў каб вечнай.

Гнеў Твой трывае імгненне,

Бо як пачуеш маленне

Высушыш слёзы жалобы,

Будзе гучаць смех заўсёды

 

Хостинг от uCoz