ЭЎХАРЫСТЫЧНЫЯ

 

           Дзе ж Ты, Езу

Дзе ж Ты, Езу, радасць сэрца,

                          наймілейшы Збавіцель,

Дзе жаданая патоля,

                        для душы Суцяшыцель?

Дай мне духа пакаяння,

                             ад граху выратаванне.

Дзе ж Ты, мой найлепшы Езу?

                                    У табе паратунак.

 

Прагну я Цябе душою, о жаданы Езусе!

Мне лягчэй пакуты зносіць,

                          як са мной Ты, Хрыстусе.

Без Цябе жыць не жадаю;

                              Цябе клічу, прызываю:

Спадзяюся на Цябе я, бо мая Ты надзея.

Ты ж прыйдзі хутчэй

                    да сэрца, наймілейшы Езусе!

Ў таямніцы Найсвяцейшай

                                       я Табой наталюся.

                               Ты - крыніца асалоды,

дар ласкавай прахалоды.

Будзь заўсёды ў сэрцы, Божа,

                              без Цябе жыць нягожа.

 

          Езу мой, я не варты

Езу мой, я не варты, каб да мяне ўвайшоў,

Ды сваім словам душу адновіш,

                                       мяне ўратуеш зноў

Цела і Кроў пакінуў

                            нам грэшным спажываць;

Ў крошачцы хлеба сыходзіш з неба,

                               каб нам ратункам стаць.

 

Ласкаў усіх Крыніца,

                                     Збаўца і Лекар наш!

Праз свае Раны, Езу, мо'й Пане,

аздараўляеш нас.


Дорыш слабому сілу,

                                  каб болей не грашыў.

Дай жа мне, Божа, каб дзень свой кожны

                                    я ў Тваёй ласцы жыў.

 

Толькі Табе хачу я тут на зямлі служыць,

А потым вечна ў небе бяспечна

                             з Табою, Хрысце, жыць.

Духам Святым і словам Божым

                                                    мяне вучы.

Вядзі, Ўладару, на шлях свой правы

                               кожны мой крок і чын.

 

       Езу, у сэрцы Ты маім

Езу, у сэрцы Ты маім

Радасць збаўлення мне адкрыў,

Стаў для мяне крыніцай ласк;

Будзь праслаўлёны, Божа наш.

     Што для Цябе ўчыніць магу,

     Каб паказаць любоў маю?

     Волю Тваю заўжды прымаць

     I душу чыстай захаваць.

Езу, не пакідай мяне,

Мая душа Табой жыве.

У час цярпення памажы

Вытрываць у Тваёй любві.

 

    Наш Пан Хлеб Нябесны

Наш Пан Хлеб Нябесны

                                           між намі жыве;

Ён сумным надзею і радасць дае.

Пакорна сыходзіць для нас на алтар:

Каб стаць нам Спажывай, дае сябе ў дар.

 

Наш Пан Добры Пастыр,

                                      прытулак слабым

Дае літасціва у Сэрцы сваім,

Любоўю святою лагодзіць наш боль

I сум раз'ясняе надзеі святлом.

 

Наш Пан міласэрны,

                               Ён любіць свой люд,

Прамень з неба шле у даліну пакут,

Шляхі чалавеку, каб тут асвятляць,

У сэрцах па небе тугу абуджаць.


Наш Пан праслаўлёны, да нас Ён ідзе,

Нясе супакой, суцяшэнне ў бядзе.

О свету Збаўленне, Ты моцай сваёй

Ратуй нас заўсёды з няволі грахоў

 

         О Душа Хрыстова

О Душа Хрыстова, асвяці мяне.

Цела Хрыстова, захавай мяне.

Кроў Хрыстова, напаі мяне.

     0 вада з боку Хрыстова, абмый мяне.

      Мука Хрыстова, умацуй мяне.

     О добры Езу, пачуй мяне.

У сваіх ранах укрый мяне.

He дазволь мне Цябе пакінуць.

Ад ворага злога барані мяне.

     У гадзіну смерці пакліч мяне.

     І  дазволь да Цябе прыйсці,
     Каб са святымі хваліць Цябе
     На векі вечныя. Амэн.

 

Пад Твае прыходзім дзверы

Пад Твае прыходзім дзверы,

Шчырым сэрцам, поўны веры:

Што пад відам скрыты хлеба,

Ты ёсць Бог праўдзівы з неба.

     Зразумець нам трудна гэта,

     Каб Сын Божы — Збаўца свету

     Аж так скрыўся ўсім на дзіва

     I ў Гостыі жыў праўдзіва.

Міласць Бога заяснела,

Як змяніў хлеб ў сваё цела —

Нам пакінуў спажываці,

Каб праз гэта нас збаўляці.

     Несмяротны, моцны Божа,

     Зразумець Цябе хто можа?

     Ты для грэшных справядлівы

     I для добрых міласцівы.

Хоць Анёлы ў небе блізка,

Прад Табою паўшы нізка,

Усцяж на твар Твой спаглядаюць,

Чым ёсць Бог аднак, не знаюць.

     Нат анёлам Бог спрадвеку

     Так не даў, як чалавеку!

     Прыступаць да Бога смела,

     Спажываць Ягона цела.

Я таго нягодзен, Пане,

Каб ва мне меў прабыванне -

Скажы толькі адно слова,

I душу мне збавіш знова.

      Б'ю паклоны прад Табою,

     Ласку май над грэшным мною.

     Хай жывы з Табою, Панам,

     Аж на векі вечны. Амэн.

 

    Пане, добры як хлеб

Пане, добры, як хлеб,

Будзь праслаўлёны

                      паўсюдным Касцёлам.

Бо так бязмежна Ты палюбіў нас,

Бязмежна Ты палюбіў нас.

Ты хлеб памножыў на пустыні, Божа,

Каб мы ў шляху да неба сілы мелі.

Ты маннай стаў

                         вандроўнікам галодным

Цля тых, што вечна быць з Табой хацелі.

Пане, добры, як хлеб...

Жніво настала, радуюцца людзі,

Саспела ніва, пахне свежым хлебам.

Хай алтаром зямля ўся наша будзе,

А хлеб Камуніяй тым, хто прагне неба.

Пане, добры, як хлеб...

Ты нас сваімі назавеш сябрамі,

Калі мы зробім, што Ты загадаў нам.

Што ж без Цябе

                      ўчыніць мы можам, Пане,

Бо Ты для нас жыццё і спадзяванне!

Пане, добры, як хлеб...

Ты на крыжы аддаў жыццё за грэшных,

А сам застаўся Хлебам у святынях.

Для нас адкрыта Сэрца Тваё вечна,

Бо як дзяцей Ты, Божа, палюбіў нас.

Пане, добры, як хлеб...

 

       Прад Панам нашым

Прад Панам нашым станьма на калені,

Чэсць найвышэйшу дай Яму,

                                               люд верны.

Моцай Ахвяры збаўчае  крыжовай

Ён сам прыходзіць у сваёй любові.

Ha грэх і слабасць племені Адама

Бог міласэрны

                       з літасцю спаглянуў;

Праз таямніцу Слова ўцелаўлення

Даў свайго Сына

                   грэшным на збаўленне.

Збаўцы Ахвяра надалей трывае,

У Эўхарыстыі Езус прабывае:

Боскі Вучыцель запаведаў вучням,

Каб дар збаўлення стала неслі людзям.

Мы на алтар хлеб і віно складаем,

Словы Хрыста

                     святар зноў вымаўляе.

Гэтыя дары Духа моц Святога

Перамяняе ў Цела

                            й Кроў Хрыстову.

Для Хлеба з неба адчыняйма сэрцы;

Ён найсвяцейшым нездарма завецца;

У ім не толькі моц дае Бог людзям;

Сына дае нам, Ім шчаслівы будзем.

 

       Ты мая радасць

Ты мая радасць, о Езу мой,

Ты маё шчасце, о Езу мой.

Ты мая радасць, о Езу мой,

Ты маё шчасце, о Езу мой!

Езу, Цябе люблю ўсёй душою,

Ты мне надзеяй і супакоем.

Ты мая радасць, о Езу мой...

Хрыстэ, к Табе у думках імкнуся;

На Цябе, Пане, я спадзяюся.

Ты маярадасць, о Езу мой...

Езу, Цябе ўсім сэрцам люблю я,

Іншай любові і не хачу я.

Ты мая радасць, о Езу мой...

Свету багаццяў я не жадаю,

Бо ўсёй душою Бога шукаю.

Ты маярадасць, о Езу мой...

Страціць гатовы я ўсё, што маю,

Ты скарб адзіны, з Табой трываю.

Ты мая радасць, о Езу мой...

Езу, Цябе каб людзі пазналі,

Грэхам ніколі б не абражалі.

Ты мая радасць, о Езу мой...

Быць пры Табе заўсёды жадаю,

Толькі Табе жыццё давяраю.

Ты маярадасць, о Езу мой...

 

        Хлеб Нябесны

Хлеб Нябесны даў нам Пан,

                                  каб жылі вечна.

Спажываем Хлеб Благаславёны

Цела Пана і Бясцэнную Кроў.

Мы п'ем з Келіха збаўлення напой,

Які смагу душы спаталяе.

Хлеб Нябесны даў нам Пан...

Прыняўшы Хлеб Святы,

                         будзем праслаўляць Бога,

Які на ўсёй зямлі ўчыніў вялікія справы.

Узрадуйцеся, справядлівыя ў Пану,

Прымаючы Цела і Кроў Хрыстовы.

Хлеб Нябесны даў нам Пан...

Сёння мы спажываем Хлеб Анёлаў,

Сёння мы бачым Езуса Хрыста,

                                                нашага Пана;

Сёння мы праслаўляем Агонь,

                                  які гарыць на алтары,

У ценю якога спяваюць Сэрафімы.

Хлеб Нябесны даў нам Пан...

Сёння мы чуем моцны і салодкі голас:

Гэтае Цела спаліць грахоў церні

I асвеціць людскія душы,

Якія прымаюць Боскую Спажыву.

Хлеб Нябесны даў нам Пан...

 

         У знаку хлеба

У знаку хлеба Пан прыходзіць з неба,

Укрыты без світы - праўдзівы Бог.

Стаўся тут ціхім Пан хвалы вялікай.

Укленчым жа пакорна,

Каб даць Яму паклоны,

3 пашанай прад Панам, верны люд.

Езус прыходзіць,

                              шчасце нам прыносіць,

Дык пойдзем і знойдзем крыніцу ласк

Бога Жывога, з алтара святога.

 

Укленчым...


   Унаўшы на калені

Упаўшы на калені,

Бога спахваляйма,

У кожным сэрц імкненні:

Хвала, хвала, хвала.

     Спявай, зямля і неба:

     Езусу Гасанна!

     Утоенаму ў хлебе

     Хвала, хвала, хвала.

О, паўтарай, народзе,

Ўвечары і рана,

На захадзе і ўсходзе:

Хвала, хвала, хвала.

     О збаўчая Ахвяра,

     Што ратункам стала,

     Будзь вечна праслаўлёна!

      Хвала, хвала, хвала.

 

  Я — Жывы Хлеб Божы

Я — Жывы Хлеб Божы,

Што сышоў з нябёсаў.

Цела маё сталася спажывай,

А Кроў мая напоем.

Я Жывы Хлеб Божы...

Хто маё Цела і Кроў спажывае,

Жыццё вечнае той мае.

Я Жывы Хлеб Божы...

Хто маё Цела і Кроў прымае,

Той жыве ў ва Мне, а Я ў ім прабываю.

      Я Жывы Хлеб Божы...

Я ўваскрашу яго ў дзень апошні,

I будзе жыць навекі.

      Я Жывы Хлеб Божы...

 

Хостинг от uCoz