P4040001 P4040002 P4040007 P4040008 P4040017 P4040023 P4040028
P4040033 P4040034 P4040035 P4040040 P4040042 P4040044 P4040046
P4040052 P4040055 P4040056 P4040057 P4040060 P4040062 P4040064
P4040066 P4040069 P4040070 P4040076 P4040082 P4040083 P4040088
P4040089 P4040094 P4040095 P4040098 P4040101 P4040104 P4040123
P4040124

Парафіі Святога Міхала Арханёла … Асвячэнне часовай капліцы і зямельнага надзелу пад будаўніцтва касцёла ў Гатава

4 красавіка 2009 г. у Гатава (Серабранкаўскі дэканат) Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў часовую капліцу, крыж і зямельны надзел пад будаўніцтва касцёла. Ва ўрачыстых набажэнствах парафіі Святога Міхала Арханёла прымалі ўдзел святары і вернікі мінскіх парафій, кс. Станіслаў Мараўскі з Польшчы, прадстаўнікі ўлады.

Пасля святой Імшы парафіянка Марына Бандарчук разам са сваёй маці перадалі ў часовую капліцу абраз Маці Божай Вострабрамскай. Абраз быў знойдзены на сметніку ў часы пераследу за веру. Многія дзесяцігоддзі ён захоўваўся ў іх доме. Сям’я з радасцю перадала абраз капліцы, каб перад ім маліліся і наступныя пакаленні.

На заканчэнне кс. Генадзь Кухарэвіч падзякаваў духавенству і вернікам за ўдзел у парафіяльнай урачыстасці і выказаў надзею на хуткую сустрэчу ў новапабудаванай святыні.
katecheta
Хостинг от uCoz