ПАВЕЛ БІСКУП СЛУГА СЛУГАЎ БОЖЫХ З АЙЦАМІ СВЯТОГА САБОРУ НА ВЕЧНУЮ ПАМЯЦЬ ПАСТЫРСКАЯ КАНСТЫТУЦЫЯ 1. Пра цесную сувязь Касцёла з усёй сям’ёй народаў Радасць і надзея, смутак і трывога людзей гэтага часу, асабліва бедных і ўсіх прыгнечаных, з’яўляецца таксама радасцю і надзеяй, смуткам і трывогай Хрыстовых вучняў, і ўсё па-сапраўднаму чалавечае знаходзіць водгук у іх сэрцах. Таму што іх супольнасць складаецца з людзей, з’яднаных у Хрысце, якія ў сваёй пілігрымцы накіроўваюцца Духам Святым да Валадарства Айца і якія прынялі навіну збаўлення, каб прадставіць яе ўсім. Таму гэта супольнасць адчувае сябе сапраўды звязанай з чалавецтвам і ягонай гісторыяй. 2. Каму Сабор адрасуе свае словы Другі Ватыканскі Сабор пасля глыбокага разважання над таямніцай Касцёла без ваганняў адрасуе свае словы ўжо не толькі дзецям Касцёла і тым, хто заклікае імя Хрыста, але і кожнаму чалавеку, жадаючы растлумачыць усім сваё разуменне прысутнасці і дзейнасці Касцёла ў сучасным свеце. Такім чынам, Сабор бярэ пад увагу свет людзей, або ўсю чалавечую сям’ю і рэчаіснасць, у якой яна жыве; свет, які з’яўляецца арэнай гісторыі чалавечага роду, пазначаны яго стараннай працай, паразамі і перамогамі; свет, які, як вераць хрысціяне, Стварыцель у любові заснаваў і захоўвае, трапіў у няволю граху, але ўкрыжаваны і ўваскрослы Хрыстус, перамогшы ўладу злога духа, вызваліў гэты свет, каб ён мог перамяніцца згодна з Божай задумай і дайсці да поўнай дасканаласці. 3. Неабходнасць служэння чалавеку У нашыя дні чалавецтва захапляецца сваімі адкрыццямі і сваёй магутнасцю, аднак часта задае сабе хвалюючыя пытанні пра сённяшнюю эвалюцыю свету, пра месца і абавязак чалавека ў сусвеце, пра сэнс яго індывідуальнага ці калектыўнага намагання, урэшце, пра канчатковую мэту рэчаў і людзей. Таму Сабор, пацвярджаючы і выказваючы веру ўсяго Божага народу, сабранага Хрыстом, можа найбольш красамоўна выказаць сваю еднасць, пашану і любоў да ўсёй чалавечай сям’і, у якую ўваходзіць, толькі праз наладжванне з ёй дыялогу па гэтых розных праблемах, прыносячы святло, зачэрпнутае з Евангелля, а таксама даючы чалавецтву збаўчыя сілы, якія Касцёл пад кіраўніцтвам Духа Святога атрымлівае ад свайго Заснавальніка. Чалавечая асоба павінна быць збаўлена, а чалавечае грамадства — адноўлена. Такім чынам, стрыжнем нашага разважання будзе чалавек у яго адзінстве і цэласнасці, з целам і душой, з сэрцам і сумленнем, з розумам і воляй Дзеля гэтага Святы Сабор, вызнаючы найвышэйшае пакліканне чалавека і сцвярджаючы, што ў ім пасеяна пэўнае боскае зерне, прапаноўвае чалавецтву шчырае супрацоўніцтва Касцёла для ўстанаўлення ўсеагульнага братэрства, якое адпавядае гэтаму пакліканню. Касцёл не кіруецца тут ніякімі зямнымі амбіцыямі, але імкнецца толькі да аднаго: пад кіраўніцтвам Духа Святога Суцяшыцеля працягваць справу самога Хрыста, які прыйшоў у свет, каб даць сведчанне праўдзе2; каб збаўляць, а не асуджаць; каб служыць, а не каб Яму служылі3 .УВОДНАЯ ЧАСТКА Для
выканання такога задання Касцёл заўжды павінен даследаваць знакі часу і
інтэрпрэтаваць іх у святле Евангелля так, каб быць здольным кожнаму
пакаленню даць зразумелы адказ на вечныя пытанні людзей пра сэнс
цяперашняга і будучага жыцця і пра іх узаемасувязь. Таму трэба пазнаваць і
разумець свет, у якім мы жывем, а таксама яго спадзяванні, памкненні і
нярэдка яго драматычны характар. Некаторыя галоўныя рысы сучаснага свету
можна вызначыць наступным чынам. Як пры любым крызісе росту, гэтая трансфармацыя спалучана з сур’ёзнымі цяжкасцямі. Хоць чалавек шырока распасцірае сваю магутнасць, аднак не заўжды яна служыць яму на карысць. Імкнучыся пранікаць глыбей у таямніцы свайго духу, ён часта яшчэ больш губляе ўпэўненасць у сабе. Крок за крокам усё больш выразна адкрываючы законы сацыяльнага жыцця, чалавек вагаецца наконт кірунку, які трэба надаць гэтаму жыццю. Чалавецтва яшчэ
ніколі не было насычана такім вялікім багаццем, магчымасцямі і эканамічнай
магутнасцю, аднак дагэтуль вялікая частка жыхароў свету пакутуе ад голаду
і галечы, незлічоная колькасць людзей церпіць ад непісьменнасці. Ніколі
людзі не мелі такога абвостранага пачуцця свабоды, як сёння, але ў той жа
час узнікаюць новыя віды сацыяльнага і духоўнага рабства. Тады як свет так
жыва адчувае сваё адзінства і ўзаемазалежнасць паасобных адзінак у
неабходнай салідарнасці, яго разрываюць на часткі сілы, якія змагаюцца
паміж сабой; бо дагэтуль працягваюцца вострыя супярэчнасці палітычнага,
сацыяльнага, эканамічнага, расавага і ідэалагічнага характару, існуе
таксама пагроза вайны, якая можа зруйнаваць усё дашчэнту. Побач з
актывізацыяй узаемаабмену поглядамі, самі словы, якія выражаюць важнейшыя
паняцці, набываюць у розных ідэалогіях дастаткова адрозны сэнс. Урэшце,
працягваецца пільны пошук дасканалага зямнога парадку, што, аднак, не
суправаджаецца духоўным ростам. Сённяшні духоўны
непакой і змена жыццёвых умоў звязаны з больш шырокай зменай рэчаіснасці,
у выніку чаго ў інтэлектуальнай фармацыі ўсё большае значэнне набываюць
дакладныя і прыродазнаўчыя навукі, а таксама антрапалагічныя, а ў
практычнай дзейнасці — вытворныя ад іх тэхнічныя магчымасці. Гэты навуковы
склад розуму інакш, чым раней, фарміруе культурны характар і лад мыслення.
Тэхнічныя ўменні даходзяць да таго, што змяняюць аблічча зямлі і ўжо
спрабуюць падпарадкаваць пазазямную прастору. Традыцыйныя мясцовыя супольнасці, такія як патрыярхальныя сем’і, кланы, плямёны, абшчыны, розныя сходы і сацыяльныя сувязі з кожным днём змяняюцца ўсё больш. Паступова
пашыраецца тып прамысловага грамадства, прыводзячы некаторыя народы да
эканамічнага багацця і карэнным чынам змяняючы ўстаноўленыя здаўна паняцці
і ўмовы сацыяльнага жыцця. Падобна ўзрастае захапленне гарадскім жыццём і
імкненне да яго як з прычыны росту гарадоў і іх насельніцтва, так і праз
пашырэнне гарадскога ладу жыцця ў вёсцы. І не трэба
недаацэньваць таго, што многія людзі, з розных прычын вымушаныя
эмігрыраваць, змяняюць лад свайго жыцця. Эвалюцыя такога
роду выразна выяўляецца ў народах, якія карыстаюцца вынікамі эканамічнага
і тэхнічнага прагрэсу, а таксама закранае народы, якія імкнуцца да
прагрэсу і жадаюць здабыць для сваіх краін выгоды індустрыялізацыі і
урбанізацыі. Гэтыя народы, асабліва калі трымаюцца старажытных традыцый,
адначасова адчуваюць імкненне да больш сталага і больш асабістага
выкарыстання свабоды. Змена мыслення і структур часта выклікае аспрэчванне атрыманых дабротаў, асабліва сярод моладзі, якая не раз становіцца нецярплівай і нават бунтуецца пад уплывам унутраных хваляванняў, а ўсведамляючы сваё значэнне ў грамадскім жыцці, стараецца як мага хутчэй стаць яго ўдзельнікам. Таму з кожным днём бацькі і выхаваўцы часта сутыкаюцца з усё большымі цяжкасцямі ў выкананні сваіх абавязкаў. Установы, законы, спосабы мыслення і ўспрымання, перададзеныя ад продкаў, не заўжды здаюцца адпаведнымі сённяшняму стану рэчаў, таму ўзнікае сур’ёзнае замяшанне ў спосабе і саміх нормах паводзін. Урэшце, новыя ўмовы закранаюць і само рэлігійнае жыццё. З аднаго боку, магчымасць больш крытычнага разважання ачышчае яго ад магічнага ўспрымання свету і захаваных дагэтуль забабонаў, а таксама патрабуе больш асабістай і актыўнай адданасці ў веры, дзякуючы чаму многія прыходзяць да больш жывога адчування Бога. З другога боку, усё большыя масы практычна адыходзяць ад рэлігіі. У адрозненне ад даўніх часоў, адмаўленне Бога або рэлігіі ці адыход ад іх больш не з’яўляецца чымсьці незвычайным ці выключным, бо сёння гэта нярэдка прадстаўляецца як патрабаванне прагрэсу ці нейкі новы гуманізм. Усё гэта ў многіх краінах выяўляецца не толькі ў поглядах філосафаў, але таксама вельмі шырока ахоплівае літаратуру, мастацтва, інтэрпрэтацыю гуманітарных навук і гісторыю, а таксама дзяржаўныя законы, так што многія гэтым заклапочаны. 8. Нераўнавага ў сучасным свеце Такая хуткая і часта бязладная змена рэчаіснасці, а таксама само абвостранае ўсведамленне разыходжанняў, існуючых у свеце, нараджае і ўмацоўвае супярэчнасці і нераўнавагу. Унутры самой асобы часта з’яўляецца нераўнавага паміж сучасным практычным інтэлектам і тэарэтычным спосабам мыслення, якому не ўдаецца ні падпарадкаваць сабе суму сваіх ведаў, ні ўпарадкаваць іх адпаведным чынам у сінтэз. Адначасова нараджаецца нераўнавага паміж клопатам пра практычную эфектыўнасць і патрабаваннямі сумлення, часта таксама паміж умовамі калектыўнага жыцця і патрабаваннямі асабістага мыслення, а таксама разважання. Урэшце, узнікае нераўнавага паміж спецыялізацыяй чалавечай дзейнасці і цэласным бачаннем рэчаіснасці. У сям’і нараджаюцца непаразуменні, выкліканыя дэмаграфічнымі, эканамічнымі ці сацыяльнымі ўмовамі або канфліктамі пакаленняў, новымі грамадскімі адносінамі паміж мужчынамі і жанчынамі. Узнікаюць вялікія супярэчнасці паміж расамі, нават паміж рознымі пластамі аднаго грамадства; паміж багатымі і менш заможнымі ці беднымі народамі; урэшце, паміж міжнароднымі інстытутамі, узніклымі з імкнення народаў да спакою, і амбіцыяй пашырэння сваёй ідэалогіі, а таксама калектыўнай хцівасцю, якая існуе ў народах і пэўных супольнасцях. З гэтага вынікае ўзаемны недавер і варожасць, канфлікты і пакуты, прычынай і ахвярай якіх адначасова з’яўляецца сам чалавек. 9. Усё больш універсальныя жаданні чалавецтва Між тым
шырыцца перакананне, што чалавецтва не толькі можа і павінна ўсё больш
падпарадкоўваць сабе матэрыяльны свет, але, больш за тое, яго абавязак —
усталяваць такі палітычны, грамадскі і эканамічны лад, які з кожным днём
будзе ўсё лепш служыць чалавеку і дапамагаць як адзінкам, так і
супольнасцям у сцвярджэнні і ўзрастанні іх уласнай годнасці. Насамрэч,
разлад, ад якога пакутуе сучасны свет, звязаны з больш глыбокім разладам,
які караніцца ў сэрцы чалавека. У самім чалавеку змагаюцца розныя стыхіі.
З аднаго боку, будучы стварэннем, ён зазнае шматлікія абмежаванні, а з
другога боку, з’яўляецца свабодным у сваіх жаданнях і пакліканым да
вышэйшага жыцця. Прываблены многімі магчымасцямі, ён увесь час вымушаны
выбіраць паміж імі і адмаўляцца ад некаторых з іх. Тым не менш, будучы
слабым і грэшным, ён нярэдка робіць тое, чаго не хоча, і не робіць таго,
што хацеў бы зрабіць4. Таму ён пакутуе ад разладу, што ў
самім сабе і выклікае столькі нязгоды ў грамадстве. Вельмі многія людзі,
жыццё якіх заражана практычным матэрыялізмам, не хочуць ясна зразумець
драматызм такой сітуацыі, а людзям, прыгнечаным галечай, складана
задумвацца на гэтым. Многія лічаць, што змогуць знайсці спакой у
разнастайных прапанаваных ім тлумачэннях свету. Нарэшце, некаторыя чакаюць
сапраўднага і поўнага вызвалення чалавечага роду яго ўласнымі намаганнямі.
Яны перакананыя, што будучае панаванне чалавека над зямлёй споўніць усе
жаданні ягонага сэрца. Хапае і тых, хто расчараваўся ў сэнсе жыцця, а таму
хваліць смеласць тых, хто лічыць чалавечае існаванне пазбаўленым усялякага
значэння і спрабуе надаць яму ўсю паўнату сэнсу, абапіраючыся толькі на
свой розум. Тым не менш, у сувязі з сучаснай эвалюцыяй свету з кожным днём
становіцца ўсё больш тых, хто задае самыя глыбокія пытанні або з новай
вастрынёй разважае: чым ёсць чалавек, які сэнс мае цярпенне, зло, смерць,
якія надалей існуюць, хоць адбыўся такі прагрэс? Навошта гэтыя перамогі,
набытыя такой вялікай цаною? Што чалавек можа даць грамадству, а чаго можа
ад яго чакаць? Што адбудзецца пасля гэтага зямнога жыцця? ЧАСТКА І Народ Божы,
натхнёны верай у тое, што яго вядзе Дух Пана, які напаўняе зямлю,
стараецца пазнаць сапраўдныя знакі прысутнасці або намераў Божых у
падзеях, патрэбах і жаданнях, у якіх удзельнічае разам з іншымі людзьмі
нашага часу. Вера асвятляе ўсё новым святлом і адкрывае Божую задуму
адносна поўнага паклікання чалавека; таму яна скіроўвае розум да цалкам
чалавечых рашэнняў. РАЗДЗЕЛ І Як веруючыя, так і няверуючыя згодныя ў тым, што ўсе рэчы, якія ёсць на зямлі, падпарадкаваны чалавеку як іх цэнтру і вяршыні. А чым жа ёсць чалавек? Ён выказаў і
працягвае выказваць пра сябе шмат меркаванняў; розных і нават процілеглых,
у якіх часта або ўзвышае сябе як абсалютную меру, або прыніжае да роспачы
і ў выніку знаходзіцца ў няпэўнасці і неспакоі. Глыбока адчуваючы гэтыя
цяжкасці, Касцёл, навучаны Божым Аб’яўленнем, можа даць на іх адказ, які
акрэслівае сапраўднае становішча чалавека, тлумачыць яго слабасць і ў той
жа час стварае магчымасць належнага прызнання ягонай годнасці і
паклікання. Так, Бог, як зноў чытаем на старонках Святога Пісання, убачыў «усё, што зрабіў, і было яно вельмі добрым» (Быц 1, 31). 13. Грэх Аднак чалавек,
створаны Богам у справядлівасці, па намове злога духа ўжо ў пачатку
гісторыі злоўжыў сваёй свабодай, супрацьпастаўляючы сябе Богу і жадаючы
дасягнуць сваёй мэты па-за Ім. Пазнаўшы Бога, людзі не ўшанавалі Яго як
Бога, бо было зацемнена іх неразумнае сэрца і яны служылі хутчэй
стварэнню, чым Стварыцелю11. Тое, што ведаем дзякуючы Божаму
Аб’яўленню, згоднае з нашым досведам. Чалавек, узіраючыся ў сваё сэрца,
заўважае, што ён схільны да злога і занураны ў разнастайнае зло, якое не
можа паходзіць ад добрага Стварыцеля. Адмаўляючыся прызнаць Бога сваім
пачаткам, чалавек разбураў і належны парадак, што вядзе яго да канчатковай
мэты, а таксама ўсё сваё стаўленне да самога сябе, да іншых людзей і да
створанай рэчаіснасці. У святле гэтага Аб’яўлення знаходзіць сваё канчатковае тлумачэнне адначасова ўзнёслае пакліканне і глыбокая гаротнасць, якія зазнаюць людзі. 14. Прырода чалавека Адзіны целам і душой, чалавек злучае ў сваёй цялеснай натуры элементы матэрыяльнага свету, якія праз яго дасягаюць вяршыні і ўздымаюць голас у добраахвотным праслаўленні Стварыцеля13. Таму чалавеку нельга пагарджаць цялесным жыццём, але, наадварот, ён павінен лічыць сваё цела створаным Богам і прызначаным для ўваскрашэння ў апошні дзень, добрым і вартым павагі. Аднак чалавек, зранены грахом, перажывае бунт цела. Так, сама годнасць чалавека патрабуе, каб ён праслаўляў Бога ў сваім целе14 і не дазваляў яму падпарадкоўвацца дрэнным схільнасцям свайго сэрца. Чалавек не памыляецца, калі лічыць сябе вышэйшым за цялесныя рэчы, а не толькі часцінкай прыроды ці ананімным элементам чалавечай супольнасці. Сваім унутраным светам чалавек пераўзыходзіць увесь свет рэчаў, а дасягае гэтай унутранай глыбіні, калі звяртаецца да свайго сэрца, дзе яго чакае Бог, які даследуе сэрца15, і дзе ён сам перад вачыма Бога вырашае ўласны лёс. Такім чынам, прызнаючы ў сабе духоўную і несмяротную душу, ён не дазваляе ашукаць сябе зманлівай фікцыяй, якая вынікае толькі з фізічных і сацыяльных умоў, але, наадварот, дасягае самай праўдзівай сутнасці рэчаў. 15. Годнасць розуму, праўда і мудрасць Чалавек слушна думае, што праз удзел у святле Божага розуму ён перавышае сваім інтэлектам свет рэчаў. Дзякуючы нястомнаму практыкаванню свайго творчага духу ён сапраўды зайшоў далёка, асабліва ў эмпірычных навуках, тэхніцы і вольных мастацтвах. У наш час ён дасягнуў значных поспехаў, асабліва ў даследаванні і падпарадкаванні сабе матэрыяльнага свету. Аднак чалавек заўжды шукаў і знаходзіў глыбейшую праўду. Бо розум не абмяжоўваецца знешнім пазнаннем, але, хоць ён часткова зацемнены і аслаблены грахом, можа з сапраўднай пэўнасцю зразумець пазнаную рэчаіснасць. Урэшце, інтэлект
чалавечай асобы ўдасканальваецца і павінен удасканальвацца праз мудрасць,
якая лагодна схіляе розум чалавека шукаць і любіць усё праўдзівае і
добрае. Напоены мудрасцю, чалавек праз бачныя рэчы спасцігае
нябачныя. У глыбіні
сумлення чалавек адкрывае закон, які не сам ён устанавіў, але якому
павінен падпарадкоўвацца і голас якога, што кліча яго заўжды там, дзе
неабходна, павінен любіць і рабіць дабро, а зла пазбягаць. Гэты закон
гучыць у вушах сэрца: гэта рабі, а таго пазбягай. Чалавек мае ў сваім
сэрцы закон, запісаны Богам, паслухмянасць якому і ёсць сама годнасць, і
паводле яго чалавек будзе асуджаны17. Сумленне — гэта самы таемны
асяродак чалавека і яго святыня, дзе ён знаходзіцца сам-насам з Богам,
голас якога гучыць у глыбіні яго душы18. Праз сумленне дзіўным чынам
становіцца вядомым той закон, які выконваецца праз любоў да Бога і
бліжняга19. Праз вернасць сумленню хрысціяне
яднаюцца з іншымі людзьмі ў пошуку праўды і згоднага з праўдай вырашэння
шматлікіх маральных праблем, якія ўзнікаюць у жыцці асобных людзей і ў
грамадскім суіснаванні. Таму чым больш перамагае правільнае сумленне, тым
далей асобы і групы адыходзяць ад сляпога суджэння і стараюцца
дастасавацца да аб’ектыўных норм маральнасці. Аднак часта здараецца, што
сумленне памыляецца ў выніку непераадольнага няведання, але не страчвае
праз гэта сваёй годнасці. Гэтага нельга сказаць у выпадку, калі чалавек
мала клапоціцца пра пошук праўды і дабра, а яго прызвычаенае да граху
сумленне паволі амаль заглушаецца. Чалавек можа вярнуцца да дабра толькі дабравольна, і гэтую свабоду вельмі цэняць і горача абараняюць, сапраўды слушна, нашы сучаснікі. Аднак часта свабода ўспрымаецца фальшыва: як магчымасць рабіць усё, што толькі спадабаецца, нават зло. Але сапраўдная свабода — гэта асаблівы знак Божага вобраза ў чалавеку. Бог захацеў пакінуць чалавека ў руках ягонай рады20, каб ён шукаў свайго Стварыцеля па сваім жаданні і, трымаючыся Яго, добраахвотна прыходзіў да поўнай і благаслаўлёнай дасканаласці. Таму годнасць чалавека патрабуе, каб ён, узрушаны і натхнёны знутры, а не пад уплывам сляпога ўнутранага імпульсу або наогул знешняга прымусу дзейнічаў паводле свядомага і свабоднага выбару, гэта значыць асабіста. Чалавек набывае такую свабоду, калі, вызваляючыся ад усякага рабства страсцей, імкнецца да сваёй мэты шляхам свабоднага выбару дабра, а таксама дзейсна і з належнай стараннасцю забяспечвае сабе адпаведную падтрымку. Чалавечая свабода, зраненая грахом, толькі з дапамогай Божай ласкі можа зрабіць гэтую скіраванасць да Бога поўнасцю дзейснай. Перад Божым судом кожны павінен будзе адказаць за сваё жыццё паводле таго, рабіў ён дабро ці зло21 18. Таямніца смерці Таямніца чалавечага лёсу найбольш адкрываецца перад абліччам смерці. Чалавека мучаць не толькі пакуты і будучы расклад цела, але яшчэ ў большай ступені страх знікнуць назаўжды. Яго сэрца інстынктыўна робіць слушны выбар, адкідаючы жахлівае поўнае знішчэнне і канчатковае знікненне сваёй асобы. Паколькі насенне вечнасці, якое ён носіць у сабе, нельга звесці толькі да матэрыі, яно паўстае супраць смерці. Усе намаганні тэхнікі, хоць і вельмі карысныя, не могуць суняць непакою чалавека: падаўжэнне біялагічнага даўгалецця не можа задаволіць прагі будучага жыцця, што непазбыўна крыецца ў сэрцы. Хоць перад
смерцю марныя ўсе фантазіі, аднак Касцёл, навучаны Божым Аб’яўленнем,
сцвярджае, што чалавек быў створаны Богам для шчаслівай мэты па-за межамі
зямной нядолі22. Больш за тое, хрысціянская вера
вучыць, што цялесная смерць, ад якой чалавек быў бы свабодны, калі б не
зграшыў, будзе пераможана, калі ўсемагутны і міласэрны Збаўца верне
чалавеку збаўленне, страчанае з яго віны. Бог клікаў і кліча чалавека
далучыцца да Яго ўсёй сваёй натурай у вечнай супольнасці нятленнага Божага
жыцця. Гэтую перамогу здабыў уваскрослы да жыцця Хрыстус, які сваёю смерцю
вызваліў чалавека ад смерці23. Таму вера, заснаваная на
салідных падставах, дае кожнаму разважліваму чалавеку адказ на яго
занепакоенасць будучым лёсам. У той жа час яна дае ў Хрысце магчымасць
мець зносіны з умілаванымі братамі, якіх ужо забрала смерць, даючы надзею,
што яны дасягнулі сапраўднага жыцця ў Богу. Асабліва ўзвышае
чалавечую годнасць яго пакліканне да супольнасці з Богам. Чалавек ужо ад
самага пачатку запрошаны да размовы з Богам: ён існуе толькі таму, што Бог
з любові стварыў яго і заўсёды захоўвае; а жыве цалкам паводле праўды,
калі добраахвотна прызнае гэту любоў і давяраецца свайму Стварыцелю. Аднак
многія нашы сучаснікі не заўважаюць гэтай глыбокай і жыццёвай сувязі з
Богам або адкрыта адкідаюць яе, таму атэізм трэба залічыць да самых
сур’ёзных рэалій гэтага часу і даследаваць глыбей. 20. Сістэматычны атэізм Сучасны атэізм
часта набывае сістэматычную форму, якая, акрамя іншых спраў, даводзіць
пастулат аўтаноміі чалавека аж да таго, што перашкаджае прызнаць любую яго
залежнасць ад Бога. Прыхільнікі такога атэізму сцвярджаюць, што свабода
заключаецца ў тым, каб чалавек быў самамэтай, адзіным будаўніком і
дэміургам сваёй гісторыі. Гэта, як мяркуюць, ніяк не стасуецца з
прызнаннем Пана, здзяйсняльніка і мэты ўсіх рэчаў, ці, па меншай меры,
робіць такое прызнанне абсалютна лішнім. Гэтай дактрыне можа спрыяць
пачуццё магутнасці, якое дае чалавеку сённяшні тэхнічны прагрэс. 21. Стаўленне Касцёла да атэізму Касцёл, верна
адданы як Богу, так і людзям, не можа перастаць з усёй моцы аспрэчваць, як
аспрэчваў і раней, тыя балючыя згубныя дактрыны і дзейнасць, якія
супярэчаць розуму і агульначалавечаму досведу, а таксама скідаюць чалавека
з вышыні яго прыроджанай годнасці24. Тады кожны чалавек застаецца для сябе цьмяна ўсвядомленым пытаннем без адказу. У пэўныя моманты, асабліва пры важнейшых падзеях жыцця, ніхто не можа цалкам пазбегнуць гэтага пытання. Вычарпальны і абсалютна ясны адказ дае сам Бог, які заклікае чалавека задумацца глыбей і шукаць з большай пакорай. Лекаў ад атэізму трэба шукаць як у належным выкладанні вучэння, так і ў беззаганным жыцці Касцёла і яго членаў. Абавязак Касцёла — паказваць прысутнасць і рабіць як бы відавочным Бога Айца і Яго ўцелаўлёнага Сына праз няспыннае аднаўленне і ачышчэнне пад кіраўніцтвам Духа Святога25. Гэта дасягаецца перадусім сведчаннем веры, жывой і сталай, падрыхтаванай бачыць цяжкасці і пераадольваць іх. Цудоўнае сведчанне такой веры давалі і даюць шматлікія мучанікі. Такая вера павінна паказваць сваю плённасць, пранікаючы ва ўсё жыццё вернікаў, нават у свецкае, і пабуджаючы іх да справядлівасці і любові, асабліва ў дачыненні да патрабуючых. Урэшце, выяўленню Божай прысутнасці найбольш садзейнічае братэрская любоў вернікаў, якія адзінадушна супрацоўнічаюць дзеля веры Евангелля26 і становяцца знакам еднасці. Касцёл цалкам
адкідае атэізм, аднак шчыра вызнае, што ўсе людзі, веруючыя і няверуючыя,
павінны рабіць належны ўклад у будаўніцтва гэтага свету, у якім разам
жывуць; а гэта не можа адбывацца без шчырага і мудрага дыялогу. Таму
Касцёл засмучае падзел на веруючых і няверуючых, які несправядліва
ўводзяць некаторыя кіраўнікі дзяржаў, не прызнаючы фундаментальных правоў
чалавечай асобы. Для веруючых Касцёл патрабуе свабоды дзейнасці, каб ім
дазвалялася будаваць святыню Бога ў гэтым свеце. Атэістаў жа прыязна
запрашае з адкрытым сэрцам разважаць над Хрыстовым Евангеллем. Таямніца чалавека па-сапраўднаму высвятляецца толькі ў таямніцы ўцелаўлёнага Слова. Адам, першы чалавек, быў вобразам будучага28, а менавіта Хрыста Пана. Хрыстус, новы Адам, у самім аб’яўленні таямніцы Айца і Яго любові поўнасцю паказвае чалавека самому чалавеку і адкрывае яму яго найвышэйшае пакліканне. Таму зусім не дзіўна, што ў Ім згаданыя вышэй праўды знаходзяць сваю крыніцу і дасягаюць вяршыні Той, хто ёсць
«вобразам нябачнага Бога» (Клс 1, 15)29, з’яўляецца дасканалым чалавекам,
які вярнуў сынам Адама Божае падабенства, скажонае першым грахом. Паколькі
ў Ім прынятая чалавечая натура не знікла30, тым самым яна ўздымаецца таксама
ў нас да высокай годнасці. Бо Ён, Сын Божы, праз сваё ўцелаўленне пэўным
чынам аб’яднаўся з кожным чалавекам. Ён працаваў чалавечымі рукамі, думаў
чалавечым розумам, дзейнічаў чалавечай воляй31, любіў чалавечым сэрцам.
Народжаны з Дзевы Марыі, Ён сапраўды стаў адным з нас, падобны да нас ва
ўсім, акрамя граху32. Хрысціянін,
прыпадобніўшыся да вобраза Сына, Першароднага сярод многіх братоў35, атрымлівае «пачаткі Духа» (Рым
8, 23), якія робяць яго здольным выконваць новы закон любові36. Праз гэтага Духа, які ёсць
«задаткам спадчыны» (Эф 1, 14), увесь чалавек унутрана аднаўляецца да
самага «адкуплення цела» (Рым 8, 23): «Калі Дух таго, хто ўваскрасіў
Хрыста з мёртвых, жыве ў вас, дык той, хто ўваскрасіў Хрыста з мёртвых,
ажывіць і вашыя смяротныя целы праз Духа свайго, які жыве ў вас» (Рым 8,
11)37. Хрысціянінам безумоўна кіруе
неабходнасць і абавязак змагацца супраць зла, зазнаючы многія няшчасці, а
таксама смерць. Але далучаны да Пасхальнай таямніцы, прыпадобнены да
Хрыстовай смерці, ён, умацаваны надзеяй, дойдзе да ўваскрашэння38. Такая і настолькі вялікая ёсць таямніца чалавека, якая заззяла вернікам праз хрысціянскае Аб’яўленне. Значыць, праз Хрыста і ў Хрысце раскрываецца загадка пакутаў і смерці, якая прыгнятае нас па-за Ягоным Евангеллем. Хрыстус уваскрос, сваёй смерцю знішчыўшы смерць, і шчодра адарыў нас жыццём41, каб мы, як сыны ў Сыне, усклікалі ў Духу: «Абба, Ойча!»42 РАЗДЗЕЛ ІІ 23. Мэты Сабору Да асаблівасцяў сённяшняга свету залічваецца актывізацыя адносінаў паміж людзьмі, развіццю якіх вельмі спрыяе сучасны тэхнічны прагрэс. Аднак братэрскі дыялог паміж людзьмі ажыццяўляецца не дзякуючы гэтаму прагрэсу, але праз глыбейшую еднасць асоб, якая патрабуе ўзаемнай павагі ў дачыненні да іх духоўнай годнасці. Хрысціянскае Аб’яўленне аказвае вялікую дапамогу ў развіцці гэтай еднасці паміж асобамі, і ў той жа час вядзе нас да глыбейшага разумення законаў грамадскага жыцця, якія Стварыцель запісаў у духоўнай і маральнай натуры чалавека. Паколькі нядаўнія дакументы Настаўніцкага Інстытута Касцёла больш падрабязна выклалі яго вучэнне пра чалавечае грамадства43, Сабор нагадвае толькі некаторыя, больш прынцыповыя праўды і тлумачыць іх падставы ў святле Аб’яўлення. Пасля засяроджваецца на некаторых высновах, якія маюць сёння асаблівае значэнне. 24. Супольнасны характар паклікання чалавека ў Божым плане Бог, які
па-бацькоўску клапоціцца пра ўсё, хацеў, каб усе людзі ўтваралі адну сям’ю
і ставіліся адно да аднаго па-братэрску. Усе яны створаны паводле вобраза
Бога, які «стварыў з аднаго ўвесь род чалавечы, каб жыў на ўсёй паверхні
зямлі» (Дз 17, 26), і пакліканы да адной і той жа мэты, гэта значыць да
самога Бога. 25. Узаемазалежнасць чалавечай асобы і чалавечага грамадства З сацыяльнай сутнасці чалавека вынікае ўзаемазалежнасць паміж развіццём чалавечай асобы і грамадства. Чалавечая асоба ёсць і павінна быць пачаткам, суб’ектам і мэтай усіх сацыяльных інстытутаў, бо па сваёй сутнасці яна мае неад’емную патрэбу ў грамадскім жыцці45. Паколькі грамадскае жыццё арганічна ўласціва чалавеку, ён узрастае ва ўсіх сваіх дараваннях і здольны споўніць сваё пакліканне праз адносіны з іншымі, праз узаемныя паслугі і размову з братамі. Сярод неабходных для ўдасканалення чалавека сацыяльных сувязяў адны — сям’я і палітычная супольнасць — больш адпавядаюць непасрэдна яго найглыбейшай сутнасці; іншыя паходзяць з яго свабоднай волі. У нашу эпоху штодня з розных прычын памнажаюцца ўзаемасувязі і ўзаемазалежнасці, у выніку чаго паўстаюць розныя аб’яднанні, а таксама інстытуты публічнага ці прыватнага характару. Гэты факт, які называецца сацыялізацыяй, хоць і не пазбаўлены небяспекі, аднак прыносіць шмат карысці для ўмацавання і ўзбагачэння якасцяў чалавечай асобы і для аховы яе правоў46 Хоць людзі шмат
атрымліваюць ад сацыяльнага жыцця для спаўнення свайго паклікання, у тым
ліку рэлігійнага, аднак нельга аспрэчыць, што часта яны адыходзяць ад
дабра і схіляюцца да зла з-за сацыяльных умоў, у якіх жывуць і ў якіх
гадаваліся змалку. Не выклікае сумнення, што частыя парушэнні грамадскага
ладу вынікаюць у нейкай ступені з самога напружання ў эканамічных,
палітычных і сацыяльных структурах. Аднак іх глыбейшая крыніца хаваецца ў
ганарыстасці і эгаізме чалавека, якія таксама ўносяць разлад у сацыяльную
сферу. Там, дзе парадак рэчаў заражаны наступствамі граху, чалавек ад
нараджэння схільны да зла, знаходзіць новыя падставы для граху, якія
нельга пераадолець без настойлівых намаганняў і без дапамогі ласкі.
З усё больш
цеснай узаемазалежнасці, якая з кожным днём паволі ахоплівае ўвесь свет,
вынікае, што агульнае дабро (сукупнасць умоў грамадскага жыцця, якія
дазваляюць супольнасцям ці індывідуумам паўней і лягчэй дасягнуць уласнай
дасканаласці) становіцца сёння ўсё больш універсальным і фарміруе правы і
абавязкі, якія датычаць усяго чалавецтва. Кожная сацыяльная група павінна
ўлічваць патрэбы і законныя імкненні іншых груп, больш за тое, агульнае
дабро ўсёй чалавечай сям’і47. Таму сацыяльны лад і яго развіццё заўжды павінны няспынна скіроўвацца да дабра асоб, г. зн. парадак рэчаў павінен падпарадкоўвацца парадку асоб, а не наадварот. Сам Пан указвае на гэта, калі кажа, што шабат устаноўлены для чалавека, а не чалавек для шабату48. Гэты парадак трэба з кожным днём развіваць, абапіраць на праўдзе, будаваць у справядлівасці, ажыўляць любоўю; у свабодзе ж неабходна ўсё паўней знаходзіць гуманную раўнавагу49. Каб выканаць гэта, неабходна распачаць аднаўленне менталітэту і глабальныя змены грамадскага жыцця. Божы Дух, якія з цудоўнай прадбачлівасцю кіруе хадой часу і аднаўляе аблічча зямлі, дапамагае гэтай эвалюцыі. А евангельская закваска абуджала і абуджае ў сэрцы чалавека неўтаймаванае патрабаванне годнасці. 27. Павага да чалавечай асобы Пераходзячы да
практычных і найбольш актуальных высноў, Сабор падкрэслівае павагу да
чалавека. Кожны павінен без ніякага выключэння ставіцца да бліжняга як да
сябе самога, маючы на ўвазе перадусім захаванне ягонага жыцця і сродкаў
для яго годнага вядзення50, каб не наследаваць вядомага
багача, які зусім не клапаціўся пра беднага Лазара51. Больш за тое,
усё, што скіравана супраць самога жыцця: забойствы, генацыд, аборт,
эўтаназія і добраахвотнае самагубства; усё, што парушае цэласнасць
чалавечай асобы: калецтва, фізічныя і маральныя катаванні, спробы
псіхічнага гвалту; усё, што прыніжае годнасць чалавечай асобы:
бесчалавечныя ўмовы жыцця, несправядлівыя арышты, дэпартацыі, рабства,
прастытуцыя, гандаль жанчынамі і дзецьмі, а таксама негуманныя ўмовы
працы, пры якіх працаўнікоў разглядаюць толькі як інструмент выгады, а не
як свабодных, адказных асоб, — усе гэтыя і да іх падобныя справы і
практыкі з’яўляюцца ганебнымі. Скажаючы чалавечую цывілізацыю, яны хутчэй
ганьбяць тых, хто гэтак чыніць, чым тых, хто зазнае крыўду, і найбольш
супярэчаць хвале Стварыцеля. Тых, хто ў
грамадскіх, палітычных ці нават рэлігійных справах думае і чыніць інакш,
чым мы, неабходна таксама паважаць і любіць; бо чым глыбей у духу
прыязнасці і любові мы зразумеем іх лад мыслення, тым лягчэй будзе
ўступіць з імі ў дыялог. 29. Істотная роўнасць усіх людзей і сацыяльная справядлівасць Паколькі ўсе
людзі, надзеленыя разумнай душой і створаныя паводле Божага вобраза, маюць
адну і тую ж натуру і паходжанне і, адкупленыя Хрыстом, цешацца адным і
тым жа пакліканнем і прызначэннем, трэба ўсё больш прызнаваць асноўную
роўнасць паміж людзьмі. 30. Неабходнасць пераадолення індывідуалісцкай этыкі Глыбокая і
хуткая змена рэчаіснасці пільна патрабуе, каб усе зважалі на хаду падзей і
не былі пасіўнымі, спрыяючы чыста індывідуалісцкай этыцы. Абавязак
справядлівасці і любові выконваецца значна лепей, калі кожны, прычыняючыся
да агульнага дабра паводле сваіх здольнасцяў і патрэб іншых людзей,
садзейнічае таксама развіццю публічных ці прыватных устаноў і дапамагае
тым, хто служыць паляпшэнню ўмоў жыцця. Знаходзяцца ж і такія, хто
абвяшчае смелыя і высакародныя меркаванні, але, насамрэч, жыве, зусім не
клапоцячыся пра патрэбы грамадства. Больш за тое, шмат людзей у розных
краінах пагарджаюць законамі і грамадскімі прадпісаннямі. Нямала і такіх,
хто без ваганняў пры дапамозе розных махлярстваў і падману ўхіляюцца ад
справядлівых падаткаў ці іншых сацыяльных павіннасцяў. Іншыя ж нядбайна
ставяцца да нормаў грамадскага жыцця, напрыклад, прадпісанняў наконт аховы
здароўя ці правілаў дарожнага руху, нягледзячы на тое, што такая
нядбайнасць пагражае жыццю іх саміх і іншых асоб. Каб кожны
чалавек дакладней выконваў свой абавязак сумлення ў адносінах да сябе ці ў
дачыненні да розных груп, у якія ўваходзіць, трэба старанна выхоўваць у ім
паўнату духоўнай культуры, выкарыстоўваючы вялізныя дапаможныя сродкі,
якія сёння чалавецтва мае ў распараджэнні. Перадусім выхаванне моладзі
незалежна ад яе сацыяльнага паходжання павінна сёння быць скіравана на
тое, каб мужчыны і жанчыны былі не толькі адукаваныя, але і велікадушныя,
бо гэта найбольш патрэбна ў наш час. Як Бог стварыў
людзей не для адасобленага жыцця, а для стварэння супольнасці, так і Яму
«падабалася асвячаць і збаўляць людзей не паасобку, з выключэннем усякай
узаемасувязі паміж імі, але зрабіць з іх народ, які б пазнаваў Яго ў
праўдзе і пабожна служыў Яму»55. Таму ад пачатку гісторыі
збаўлення Ён выбіраў людзей не толькі як адзінак, але і як членаў пэўнай
супольнасці. Бо тых выбраных, адкрываючы сваю задуму, Бог назваў «сваім
народам» (Зых 3, 7-12), з якім заключыў запавет на Сінаі56. Ён, Першародны сярод многіх братоў, устанавіў пасля сваёй смерці і ўваскрасення праз дар свайго Духа новую братэрскую любоў сярод усіх, хто прымае Яго ў веры і любові. Устанавіў яе менавіта ў сваім целе — Касцёле, у якім усе, будучы членамі адно аднаго, павінны аказваць узаемныя паслугі паводле розных дароў, удзеленых ім. Гэтую салідарнасць трэба няспынна павялічваць аж да таго дня, калі яна дасягне сваёй паўнаты і калі людзі, збаўленыя праз ласку, будуць узносіць Богу дасканалую хвалу як сям’я, умілаваная Богам і Хрыстом Братам. РАЗДЗЕЛ ІІІ Чалавек заўсёды
імкнуўся паляпшаць сваё жыццё сваёй працай і талентам. Аднак сёння
дзякуючы багатым ведам і тэхніцы ён пашырыў сваё панаванне і надалей
пашырае яго амаль на ўсю рэчаіснасць. Так, пераважна праз павелічэнне
спосабаў разнастайнага кантакту паміж народамі чалавечая сям’я паступова
ўсвядоміла і ўтварыла адзіную сусветную супольнасць. Дзякуючы гэтаму
чалавек ужо ўласнаю працаю стварае шмат дабротаў, якіх раней чакаў
перадусім ад вышэйшых сілаў. 34. Каштоўнасць дзейнасці чалавека Веруючыя перакананыя ў тым, што індывідуальная і калектыўная дзейнасць чалавека, а менавіта тыя вялізныя намаганні, якія людзі на працягу вякоў прыкладаюць для паляпшэння ўмоў свайго жыцця, самі па сабе адпавядаюць Божаму плану. Бо чалавек, створаны паводле Божага вобраза, атрымаў наказ кіраваць светам у справядлівасці і святасці57, падпарадкоўваючы сабе зямлю з усім, што на ёй ёсць, а таксама, прызнаючы Бога Стварыцелем усяго, суадносіць з Ім сябе самога і ўсе рэчы, каб праз падпарадкаванасць чалавеку ўсяго, Божае імя было цудоўным па ўсёй зямлі58. Гэта датычыць
таксама звычайных штодзённых спраў. Мужчыны і жанчыны, якія, здабываючы
сродкі на ўтрыманне сваё і сваіх сямей, выконваюць сваю працу так, каб
належным чынам служыць грамадству, могуць слушна лічыць, што сваёй працай
развіваюць справу Стварыцеля, клапоцячыся пра патрэбы сваіх братоў і
асабіста спрыяючы выкананню ў гісторыі Божай задумы59. Чалавечая дзейнасць паходзіць ад чалавека і скіравана да яго. Бо, працуючы, чалавек не толькі змяняе рэчаіснасць і супольнасць, але таксама ўдасканальвае самога сябе. Ён многаму вучыцца, развівае свае здольнасці, выходзіць за межы свайго «я» і пераўзыходзіць сябе. Калі добра разумець гэтае развіццё, то яно больш каштоўнае за знешнія багацці, якія можна здабыць. Вартасць чалавека вызначаецца тым, чым ён ёсць, а не тым, чым ён валодае61. Таму ўсё, што людзі робяць для ўсталявання большай справядлівасці, пашырэння братэрства, большай гуманізацыі сферы сацыяльных сувязяў, значыць больш, чым тэхнічны прагрэс. Бо гэты прагрэс можа толькі даць пэўную матэрыяльную базу для ўдасканалення чалавека, але сам па сабе ажыццявіць гэтае ўдасканаленне не можа. Таму для
дзейнасці чалавека з’яўляецца нормай тое, калі згодна з Божым намерам і
Божай воляй яна адпавядае сапраўднаму дабру чалавецтва і дазваляе чалавеку
цалкам ажыццявіць і выканаць сваё індывідуальнае ці грамадскае
пакліканне. Бачна, як многія сучасныя людзі баяцца, што праз цяснейшую сувязь чалавечай дзейнасці з рэлігіяй могуць узнікнуць перашкоды для аўтаноміі людзей, супольнасцяў ці навукі. Калі пад
аўтаноміяй у зямных справах мы разумеем тое, што створаныя рэчы і
чалавечыя супольнасці карыстаюцца сваімі правамі і каштоўнасцямі, якія
чалавек павінен паступова пазнаваць, прымаць і ўладкоўваць, то аўтаноміі ў
такім разуменні трэба дабівацца; бо яе дабіваюцца не толькі людзі нашых
часоў, але яна адпавядае таксама волі Стварыцеля. Усе рэчы, паколькі
створаны, маюць сваю трываласць, сапраўднасць, дабро і адначасова свае
правы і парадак, якія чалавек павінен паважаць, прызнаўшы ўласцівыя метады
канкрэтных навук ці тэхнікі. Таму метадычнае даследаванне ва ўсіх
навуковых дысцыплінах, калі толькі яно праводзіцца па-сапраўднаму навукова
і згодна з маральнымі нормамі, ніколі не будзе супярэчыць веры, бо
крыніцай свецкіх спраў і спраў веры ёсць адзін і той жа Бог62. Безумоўна, тым, хто пакорна і
вытрывала спрабуе даследаваць таямніцы рэчаіснасці, хоць ён гэтага і не
ўсведамляе, кіруе рука Бога, які падтрымлівае ўсе рэчы і робіць іх тым,
чым яны ёсць. Таму няхай будзе дазволена выказаць спачуванне з прычыны
некаторых меркаванняў, якія раней сустракаліся сярод саміх хрысціянаў як
вынік недасканалага разумення слушнай аўтаноміі навук і якія, выклікаўшы
канфлікты і спрэчкі, прывялі многіх да думкі пра супярэчнасць веры і
навукі63. 37. Дзейнасць чалавека, сапсаваная грахом Святое Пісанне,
з якім згаджаецца досвед вякоў, вучыць людскую сям’ю, што чалавечы
прагрэс, які з’яўляецца вялікім дабром для чалавека, у той жа час звязаны
з вялікім выпрабаваннем, бо, паколькі разбурана іерархія каштоўнасцяў, а
дабро змяшанае са злом, асобныя людзі і іх групы дбаюць толькі пра ўласныя
справы, а не пра іншых. У выніку свет перастае быць месцам сапраўднага
братэрства, у той час як павелічэнне людскога патэнцыялу пагражае
знішчэннем самому чалавечаму роду. 38. Чалавечая дзейнасць, удасканаленая ў Пасхальнай таямніцы Божае Слова,
праз якое сталася ўсё, само стала целам і, жывучы на зямлі людзей66, увайшло ў гісторыю свету як
дасканалы чалавек, заключыла яе ў сабе і падсумавала67. Яно аб’яўляе нам, што «Бог ёсць
любоў» (1 Ян 4, 8), і ў той жа час вучыць, што асноўным законам чалавечай
дасканаласці, а значыць, і ператварэння свету з’яўляецца новая запаведзь
любові. А тых, хто верыць Божай любові, запэўнівае, што шлях любові
адкрыты для ўсіх людзей і што спроба вярнуць агульнае братэрства не
дарэмная. У той жа час навучае, каб мы шукалі гэтую любоў не толькі ў
вялікіх справах, але перадусім і ў звычайных жыццёвых абставінах. Церпячы
за ўсіх нас, грэшнікаў, смерць68, Ён сваім прыкладам вучыць, што
трэба таксама несці крыж, які цела і свет ускладаюць на плечы тых, хто
імкнецца да спакою і справядлівасці. Хрыстус праз сваё ўваскрасенне стаў
Панам, якому дадзена ўсякая ўлада на небе і на зямлі69. Ён ужо дзейнічае ў чалавечых
сэрцах моцай свайго Духа, не толькі абуджаючы прагненне будучага веку, але
гэтым самым ажыўляючы, ачышчаючы і ўмацоўваючы тыя высакародныя прагненні,
дзякуючы якім чалавечая сям’я імкнецца зрабіць сваё жыццё больш гуманным і
падпарадкаваць гэтай мэце ўсю зямлю. Дары Духа разнастайныя: адных Ён
кліча адкрыта сведчыць пра прагненне неба і захоўваць яго жывым у
чалавечай сям’і, іншых — прысвяціць сябе зямному служэнню людзям і
рыхтаваць гэтым сваім служэннем глебу Нябеснага Валадарства. Аднак Ён
вызваляе ўсіх, каб, адмовіўшыся ад эгаізму і выкарыстаўшы ўсе свае зямныя
сілы для чалавечнага жыцця, людзі скіраваліся да будучыні, калі само
чалавецтва стане прыемнай Богу ахвярай70. Мы не ведаем
часу, калі скончыцца зямля і чалавецтва71, не ведаем таксама, якім чынам
будзе зменены свет. Прамінае вобраз гэтага свету, скажоны грахом72, але мы ведаем, што Бог рыхтуе
новае жыллё і новую зямлю, у якой жыве справядлівасць73 і шчасце якой заспакоіць і
пераўзыдзе ўсякія жаданні спакою, што гараць у людскіх сэрцах74. Тады, пасля перамогі над смерцю,
Божыя дзеці ўваскрэснуць у Хрысце, і тое, што было пасеяна ў слабасці і
тленнасці, апранецца ў нятленнасць75. А паколькі будзе трываць любоў і
яе справа76, усё тое стварэнне, якое Бог
учыніў для чалавека, будзе вызвалена з няволі тленнасці77. Бо калі мы на зямлі будзем прапагандаваць у духу Пана і паводле Яго даручэння чалавечую годнасць, братэрскую еднасць і свабоду, гэта значыць усе даброты натуры і плён нашага клопату, то пасля знойдзем гэта нанова, але ачышчанае ад усялякага бруду, асветленае і перамененае, калі Хрыстус аддасць Айцу «вечнае і паўсюднае валадарства: валадарства праўды і жыцця, валадарства святасці і ласкі, валадарства справядлівасці, любові і спакою»80. На гэтай зямлі Валадарства ўжо таямніча прысутнічае, а споўніцца з прыйсцем Пана. РАЗДЗЕЛ ІV 40. Узаемаадносіны Касцёла і свету Усё, што было сказана пра годнасць чалавечай асобы, пра супольнасць людзей, пра глыбокае значэнне дзейнасці чалавека, з’яўляецца падмуркам адносін паміж Касцёлам і светам, а таксама асновай для іх узаемнага дыялогу81. Таму ў гэтым раздзеле, зыходзячы з таго, што Сабор ужо сказаў пра таямніцу Касцёла, разгледзім Касцёл у святле яго існавання ў гэтым свеце, як ён жыве ў ім і дзейнічае. Касцёл, які паходзіць з любові спрадвечнага Айца82, заснаваны ў часе Хрыстом Адкупіцелем, аб’яднаны ў Духу Святым83, мае збаўчую і эсхаталагічную мэты, дасягнуць якіх цалкам можа толькі ў будучым свеце. Сам жа існуе тут, на зямлі, і складаецца з людзей, якія, з’яўляючыся членамі зямной дзяржавы, ужо на працягу чалавечай гісторыі пакліканы да ўтварэння сям’і дзяцей Божых, якая павінна заўжды павялічвацца аж да прыйсця Пана. Аб’яднаная дзеля нябесных даброт і ўзбагачаная імі, гэтая сям’я была заснавана і ўладкавана Хрыстом у гэтым свеце як супольнасць84 і забяспечана Ім «адпаведнымі сродкамі бачнай і сацыяльнай еднасці»85. Так, Касцёл, будучы адначасова бачным аб’яднаннем і духоўнай супольнасцю86, крочыць разам з усім чалавецтвам і зведвае той самы зямны лёс, што і свет, у якім існуе як закваска і душа чалавечай супольнасці87, якая павінна аднавіцца ў Хрысце і ператварыцца ў Божую сям’ю. Гэтае ўзаемапранікненне зямной і нябеснай дзяржаў можна пазнаць толькі праз веру, хоць яно застаецца таямніцай азмрочанай грахом чалавечай гісторыі аж да поўнага аб’яўлення святла дзяцей Божых. Касцёл, ідучы да сваёй збаўчай мэты, не толькі дае чалавеку ўдзел у Божым жыцці, але нібы праменіцца па ўсім свеце Божым святлом, асабліва праз тое, што лечыць і ўзвышае годнасць чалавечай асобы, умацоўвае сувязь чалавечага грамадства і надае глыбейшы сэнс і значэнне штодзённай дзейнасці людзей. Таму Касцёл лічыць, што праз сваіх асобных членаў і ўсю сваю супольнасць ён можа істотна паспрыяць таму, каб чалавечая сям’я і яе гісторыя станавіліся больш гуманнымі. Больш за тое, каталіцкі Касцёл з ахвотаю высока цэніць усё, што для выканання гэтай задачы зрабілі і робяць супольным намаганнем іншыя хрысціянскія Касцёлы або касцёльныя Супольнасці. У той жа час Касцёл цвёрда перакананы, што ў падрыхтоўцы шляху для Евангелля яму можа самым разнастайным чынам дапамагаць свет: як асобныя людзі, так і чалавечая супольнасць сваімі талентамі і дзейнасцю. Для належнага развіцця гэтага ўзаемнага кантакту і дапамогі ў справах, у нейкай ступені агульных для Касцёла і свету, падаюцца некаторыя асноўныя прынцыпы. 41. Дапамога, якую Касцёл стараецца аказаць кожнаму чалавеку Сучасны чалавек
знаходзіцца на шляху поўнага развіцця і раскрыцця сваёй асобы, а таксама
ўсё большага сцвярджэння належных яму правоў. Паказванне таямніцы Бога,
які з’яўляецца канчатковай мэтай чалавека, даручана Касцёлу. Таму Касцёл
адкрывае чалавеку сэнс яго існавання, а менавіта самую глыбокую праўду пра
чалавека. Касцёл сапраўды ведае, што толькі Бог, якому ён служыць,
адпавядае найглыбейшым жаданням чалавечага сэрца, якое ніколі не насыціць
зямны спажытак. Таксама ведае, што чалавек, якога няспынна пабуджае Дух
Божы, ніколі не будзе цалкам абыякавы да рэлігійных праблем, што
пацвярджае досвед не толькі мінулых, але і нашых часоў. Чалавек будзе
заўжды імкнуцца спасцігнуць, хоць бы нават і невыразна, сэнс свайго жыцця,
дзейнасці і смерці. Над гэтымі праблемамі ён задумваецца дзякуючы ўжо
самой прысутнасці Касцёла. Вычарпальны адказ на гэтыя пытанні дае сам Бог,
які стварыў чалавека паводле свайго вобраза і адкупіў ад граху. Ён робіць
гэта праз аб’яўленне ў сваім Сыну, які стаў чалавекам. Кожны, хто ідзе за
Хрыстом — дасканалым Чалавекам, сам паўней становіцца
чалавекам. Таму Касцёл
сілай даручанага яму Евангелля абвяшчае правы людзей, а дынамізм
сённяшняга часу, з якім паўсюль сцвярджаюцца гэтыя правы, прызнае і высока
цэніць. Аднак гэты рух трэба напоўніць духам Евангелля і абараніць ад
усялякага роду фальшывай аўтаноміі. Мы паддаемся спакусе меркаваць, што
нашы асабістыя правы толькі тады цалкам гарантаваны, калі мы вызваляемся
з-пад усякай нормы Божага закону. Але гэты шлях не ратуе, а хутчэй губіць
годнасць чалавечай асобы. Абапіраючыся на
еднасць сям’і Божых дзяцей90 у Хрысце, трывала ўмацоўваецца і
здзяйсняецца еднасць чалавечай сям’і. Акрамя таго, Касцёл прызнае ўсё добрае ў сучасным сацыяльным дынамізме: перадусім развіццё еднасці, а таксама працэс здаровай сацыялізацыі, грамадзянскага і эканамічнага аб’яднання. Падтрымка еднасці глыбока звязана з місіяй Касцёла, паколькі ён з’яўляецца «ў Хрысце як бы сакрамэнтам, гэта значыць знакам і прыладай унутранага з’яднання з Богам і еднасці ўсяго чалавецтва»92. Так, Касцёл паказвае свету, што сапраўднае ўнутранае сацыяльнае адзінства вынікае з еднасці розумаў і сэрцаў, гэта значыць з той веры і любові, дзякуючы якой яго адзінства непарыўна заснавана ў Духу Святым. Сіла, якую Касцёл можа ўдыхнуць у сучаснае чалавечае грамадства, грунтуецца на веры і любові, рэалізаваных у жыцці, а не на нейкім знешнім панаванні з дапамогай толькі чалавечых сродкаў. Больш за тое,
паколькі Касцёл сілай сваёй місіі і згодна са сваёй сутнасцю не звязаны з
нейкай формай культуры або палітычнай, эканамічнай ці сацыяльнай сістэмай,
дзякуючы сваёй універсальнасці можа стаць наймацнейшай сувяззю паміж
чалавечымі супольнасцямі і народамі, калі яны выкажуць яму давер і на
справе прызнаюць за ім сапраўдную свабоду ў выкананні гэтай місіі. З гэтай
прычыны Касцёл навучае як сваіх сыноў, так і ўсіх людзей, каб у духу сям’і
дзяцей Божых яны пераадольвалі ўсякую нязгоду паміж народамі і расамі і
надавалі ўнутраную трываласць справядлівым чалавечым
аб’яднанням. Сабор заахвочвае
хрысціянаў, грамадзян абедзвюх дзяржаў, старанна выконваць свае зямныя
абавязкі, кіруючыся духам Евангелля. Адыходзяць ад праўды тыя, хто,
ведаючы, што мы не маем тут трывалай дзяржавы, а шукаем будучай93, думаюць, што ў сувязі з гэтым
могуць занядбаць свае зямныя абавязкі, не зважаючы на тое, што згодна з
верай яны абавязаны выконваць іх паводле паклікання, якое дадзена
кожнаму94. Не менш памыляюцца і тыя, хто
думае, што можна цалкам заглыбіцца ў зямныя справы, нібыта адасобленыя ад
рэлігійнага жыцця, паколькі лічаць, што яно датычыць толькі актаў культу і
выканання адпаведных маральных абавязкаў. Разлад паміж вызнаванай верай і
штодзённым жыццём, які часта сустракаецца, трэба залічыць да найцяжэйшых
заганаў нашых часоў. Гэтую спакусу ўжо ў Старым Запавеце рэзка асуджалі
прарокі95, а ў Новым Запавеце сам Езус
Хрыстус яшчэ больш пагражаў за гэта цяжкімі карамі96. Таму не трэба памылкова
супрацьпастаўляць прафесійныя і сацыяльныя дзеянні з рэлігійным жыццём.
Хрысціянін, які не дбае пра свае часовыя абавязкі, занядбоўвае таксама
свае абавязкі перад бліжнім, больш за тое, перад самім Богам, і ставіць
пад пагрозу сваё вечнае збаўленне. Наследуючы Хрыста, які займаўся
рамяством, няхай хрысціяне хутчэй радуюцца, што могуць выконваць усе свае
зямныя пачынанні, яднаючы ў адзіным жыццёвым сінтэзе хатнія, прафесійныя,
навуковыя ці тэхнічныя намаганні чалавека з рэлігійнымі дабротамі,
падпарадкоўваючыся якім усё суладжваецца дзеля Божай хвалы. Дзякуючы моцы
Духа Святога Касцёл застаўся вернай абранніцай свайго Пана і ніколі не
пераставаў быць знакам збаўлення ў свеце, аднак ён добра ведае, што сярод
яго членаў100, духоўных ці свецкіх, на працягу
вякоў сустракаліся няверныя Духу Божаму. Таксама ў наш час Касцёл прызнае,
якое вялікае разыходжанне ўзнікае паміж пасланнем, якое Ён абвяшчае, і
чалавечай слабасцю тых, каму даручана Евангелле. Што б ні думала пра гэтыя
недахопы гісторыя, мы павінны ўсведамляць і мужна выпраўляць іх, каб яны
не прыносілі шкоды пашырэнню Евангелля. Касцёл таксама ўсведамляе,
наколькі ён сам павінен сталець у фарміраванні свайго стаўлення адносна
свету, выкарыстоўваючы досвед вякоў. Маці Касцёл пад кіраўніцтвам Духа
Святога няспынна «заахвочвае сваіх дзяцей да ачышчэння і аднаўлення, каб
знак Хрыста ясней ззяў на абліччы Касцёла»101. Як для свету важна прызнаваць Касцёл як сацыяльную рэчаіснасць гісторыі і яе закваску, так і Касцёл ведае, колькі ён сам атрымаў ад гісторыі і эвалюцыі чалавецтва. Досвед мінулых
стагоддзяў, навуковы прагрэс, багацце, схаванае ў розных формах чалавечай
культуры, у якіх паўней выяўляецца сутнасць чалавека і адкрываюцца новыя
шляхі да праўды, таксама прыносяць Касцёлу карысць. Бо сам Касцёл ад
пачатку сваёй гісторыі навучыўся выказваць навіну Хрыстову пры дапамозе
паняццяў і мовы розных народаў і, больш за тое, стараўся растлумачыць яе з
дапамогай мудрасці філосафаў дзеля таго, каб па магчымасці дастасаваць
Евангелле да здольнасці разумення наогул ці да патрабаванняў мудрацоў. І
менавіта гэта дастасаванне ў абвяшчэнні аб’яўленага слова павінна стаць
правілам усякай евангелізацыі. Бо такім чынам у кожным народзе абуджаецца
здольнасць па-свойму выяўляць Хрыстову навіну, і ў той жа час актывізуюцца
жывыя зносіны Касцёла з рознымі культурамі102. Для развіцця гэтага абмену,
асабліва ў наш час, калі рэчаіснасць вельмі хутка змяняецца, а спосабы
мыслення істотна адрозніваюцца, Касцёлу надзвычай патрэбна дапамога тых,
хто, жывучы ў свеце, ведае розныя яго ўстановы і сістэмы і разумее іх
унутраны сэнс, незалежна ад таго, веруючыя яны ці не. Абавязак усяго
Божага народу, асабліва пастыраў і тэолагаў, — услухоўвацца з дапамогай
Духа Святога ў розныя галасы сучаснасці, адрозніваць іх і тлумачыць, а
таксама ацэньваць у святле Божага слова, каб аб’яўленая Праўда магла ўсё
глыбей адчувацца, лепш разумецца і больш адпаведна
прадстаўляцца. Касцёл дапамагае свету і шмат атрымлівае ад яго. Ён імкнецца толькі да таго, каб настала Божае Валадарства і ажыццявілася збаўленне ўсяго чалавецтва. А ўсё дабро, якое народ Божы падчас свайго зямнога пілігрымавання можа зрабіць чалавечай сям’і, вынікае з таго, што Касцёл з’яўляецца «паўсюдным сакрамэнтам збаўлення»104, які паказвае і ў той жа час здзяйсняе таямніцу любові Бога да чалавека. Божае Слова,
праз якое ўсё сталася, само стала целам для таго, каб дасканалы Чалавек
збавіў усіх і аб’яднаў у сабе ўсё. Пан — гэта мэта чалавечай гісторыі,
пункт, да якога звяртаюцца жаданні гісторыі і цывілізацый, цэнтр
чалавечага роду, радасць усіх сэрцаў і паўната іх памкненняў105. Ён той, каго Айцец уваскрасіў з
памерлых, узвысіў і пасадзіў праваруч сябе, устанавіўшы Яго Суддзёй жывых
і памерлых. Ажыўленыя і аб’яднаныя ў Яго Духу, мы пілігрымуем да
здзяйснення чалавечай гісторыі, якое цалкам адпавядае плану Ягонай любові:
«аднавіць усё ў Хрысце: тое, што на нябёсах і на зямлі» (Эф 1, 10).
ЧАСТКА ІІ 46. Уводзіны Акрэсліўшы годнасць, якая належыць чалавечай асобе, а таксама індывідуальную ці грамадскую задачу, для выканання якой ва ўсім свеце яна была паклікана, цяпер Сабор у святле Евангелля і чалавечага досведу звяртае ўвагу ўсіх на некаторыя больш пільныя сучасныя патрэбы, якія ў найвышэйшай ступені закранаюць чалавецтва. Сярод шматлікіх спраў, якія сёння выклікаюць усеагульны непакой, трэба разгледзець перадусім наступныя: справы сужэнства і сям’і, чалавечай культуры, сацыяльна-эканамічнага і палітычнага жыцця, салідарнасці чалавечай сям’і і спакою. Няхай кожную з гэтых спраў асвятляюць прынцыпы і святло, што паходзяць ад Хрыста; няхай яны вядуць хрысціянаў і асвятляюць усіх людзей у пошуку вырашэння шматлікіх заблытаных праблем. РАЗДЗЕЛ І 47. Сужэнства і сям’я ў сучасным свеце Дабро асобы і
грамадства, а таксама хрысціяніна цесна звязана са спрыяльнай сітуацыяй у
сужэнскай і сямейнай супольнасці. Таму хрысціяне разам з усімі, хто высока
цэніць гэту супольнасць, шчыра радуюцца разнастайнай падтрымцы, якую людзі
ўсё больш сёння аказваюць, каб развіваць гэтую супольнасць любові, спрыяць
ёй у жыцці і дапамагаць сужэнцам і бацькам выконваць іх высокае заданне.
Больш за тое, хрысціяне чакаюць ад гэтага большых дабротаў і самі імкнуцца
іх развіваць. Таму Сабор,
больш выразна прадстаўляючы некаторыя раздзелы вучэння Касцёла, хоча
асвятліць і падтрымаць хрысціянаў і ўсіх людзей, якія спрабуюць абараняць
і падтрымліваць прыроджаную годнасць сужэнскага стану і яго незвычайную
сакральную каштоўнасць. Глыбокая супольнасць сужэнскага жыцця і любові, устаноўленая Стварыцелем і ўнармаваная Яго законамі, усталёўваецца праз сужэнскі саюз, гэта значыць праз незваротную асабістую згоду. Так праз чалавечы акт, з дапамогай якога сужэнцы аддаюць сябе адно аднаму і прымаюць, паўстае з Божай волі інстытут сужэнства, непарушны таксама перад грамадствам. Гэты святы саюз дзеля дабра як сужэнцаў і патомства, так і грамадства не залежыць ад чалавечага меркавання, бо сам Бог з’яўляецца стваральнікам сужэнства, адоранага рознымі дабротамі і мэтамі106. Усё гэта мае вялізнае значэнне для працягу чалавечага роду, для асабістага ўдасканалення і вечнага лёсу паасобных членаў сям’і, для годнасці, стабільнасці, спакою і дабра самой сям’і і ўсяго чалавецтва. Па сваёй сутнасці інстытут сужэнства і сужэнская любоў скіраваны на нараджэнне і выхаванне патомства, якое з’яўляецца як бы яе найвышэйшым вянцом. Такім чынам і мужчына, і жанчына, якія ў сужэнскім саюзе «ўжо не двое, але адно цела» (Мц 19, 6), праз самае цеснае з’яднанне асоб і спраў аказваюць адно аднаму ўзаемную падтрымку і паслугу, зведваюць сэнс сваёй еднасці і з кожным днём паўней дасягаюць яе. Гэты глыбокі саюз і ўзаемная адданасць адно аднаму дзвюх асоб, а таксама дабро дзяцей патрабуюць цалкавітай вернасці ад сужэнцаў і неразрыўнай еднасці107. Хрыстус Пан
шчодра благаславіў гэту разнастайную любоў, якая нарадзілася з Божай
крыніцы любові і была ўстаноўлена на ўзор Яго еднасці з Касцёлам. Як
калісьці Бог выйшаў насустрач свайму народу з запаветам любові і
вернасці108, так і цяпер Збаўца і Абраннік
Касцёла109 выходзіць насустрач хрысціянскім
сужэнцам праз сакрамэнт сужэнства і застаецца з імі надалей, каб, як Ён
палюбіў Касцёл і аддаў сябе за яго110, так і сужэнцы ва ўзаемнай
адданасці і ў пастаяннай вернасці любілі адно аднаго. Сапраўдная сужэнская
любоў уключаецца ў Божую любоў, кіруецца і ўзбагачаецца адкупленчаю моцай
Хрыста і збаўчым дзеяннем Касцёла, каб паспяхова весці сужэнцаў да Бога,
падтрымліваць і падбадзёрваць іх ва ўзнёслым заданні бацькі і маці111. Таму хрысціянскія сужэнцы
ўмацоўваюцца і асвячаюцца для абавязкаў і годнасці свайго стану асаблівым
сакрамэнтам112. Напаўняючы яго моцай свой
сужэнскі і сямейны абавязак, яны самі напаўняюцца духам Хрыста, які
напаўняе ўсё іх жыццё верай, надзеяй і любоўю; усё больш набліжаюцца да
сваёй дасканаласці і ўзаемнага асвячэння, а тым самым да супольнага
праслаўлення Бога. 49. Сужэнская любоў Божае слова шмат
разоў заклікае нарачоных і сужэнцаў жывіць і ўмацоўваць стан заручынаў
чыстым каханнем, а сужэнства — непадзельнай любоўю115. Многія сучасныя нам людзі
таксама высока цэняць сапраўдную любоў паміж мужам і жонкай, якая
выяўляецца па-рознаму ў залежнасці ад высакародных звычаяў пэўных народаў
і эпох. Гэтая любоў, выключна чалавечая, скіроўваючыся ад асобы да асобы ў
добраахвотным пачуцці, ахоплівае дабро ўсёй асобы. І таму можа надаць
асаблівую годнасць цялесным і духоўным праявам, а таксама ўзвысіць іх як
неад’емныя і своеасаблівыя адзнакі сужэнскага сяброўства. Гэтую любоў наш
Пан пажадаў асаблівым дарам сваёй ласкі і любові аздаравіць, удасканаліць
і ўзвысіць. Такая любоў, звязваючы ў адно боскае і чалавечае, вядзе
сужэнцаў да добраахвотнага і ўзаемнага аддання адно аднаму, якое
выражаецца ў чулых пачуццях і актах, а таксама пранікае ва ўсё іхняе
жыццё116. Больш за тое, яна сама
ўдасканальваецца і ўзрастае праз сваё высакароднае дзеянне. Таму яна
значна пераўзыходзіць выключна эратычную цягу, якая, маючы эгаістычную
скіраванасць, хутка і з прыкрасцю знікае. Сапраўдная
сужэнская любоў будзе цаніцца вышэй і пра яе будзе фарміравацца здаровая
грамадская думка, калі хрысціянскія сужэнцы будуць адзначацца сведчаннем
вернасці, гармоніяй узаемнай любові і руплівасцю ў выхаванні дзяцей, а
таксама калі возьмуць удзел у справе неабходнага культурнага,
псіхалагічнага і грамадскага аднаўлення сужэнства і сям’і. Неабходна
перадусім ва ўлонні самой сям’і адпаведна і ў належны час настаўляць
юнакоў і дзяўчат пра годнасць, задачы і абавязкі сужэнскай любові, каб,
навучаныя шанаваць чыстасць, яны маглі перайсці ў адпаведным узросце ад
пачцівых заручынаў да сужэнства. Сужэнства і
сужэнская любоў па сваёй сутнасці прызначаны для стварэння і выхавання
патомства. Дзеці — гэта самы каштоўны дар сужэнства і найбольш дабра яны
прыносяць самім бацькам. Сам Бог сказаў: «Нядобра, каб чалавек быў адзін»
(Быц 2, 18), і «спачатку стварыў іх мужчынам і жанчынай» (Мц 19, 4),
жадаючы даць чалавеку пэўны асаблівы ўдзел у сваёй уласнай справе
стварэння, благаславіў мужчыну і жанчыну, кажучы: «Пладзіцеся і
памнажайцеся» (Быц 1, 28). Таму сапраўдная пашана да сужэнскай любові і
ўвесь сэнс сямейнага жыцця скіраваны на тое, каб сужэнцы, не пагарджаючы
іншымі мэтамі сужэнства, былі гатовыя адважна садзейнічаць любові
Стварыцеля і Збаўцы, які праз іх надалей павялічвае і ўзбагачае сваю
сям’ю. Сабор ведае, што
сужэнцы ў выніку некаторых сучасных умоў пры наладжванні гарманічнага
сужэнскага жыцця могуць сустрэцца з цяжкасцямі і апынуцца ў сітуацыі, калі
нельга, прынамсі часова, павялічыць колькасць патомства і складана
захоўваць верную любоў і поўную супольнасць жыцця. Калі ж інтымнае
сужэнскае жыццё спыняецца, то вернасць нярэдка выпрабоўваецца, а дабро
патомства ставіцца пад пагрозу, бо тады небяспека пагражае выхаванню
дзяцей, а таксама рашучаму намеру прыняць будучае
патомства. Бог, Пан жыцця, даручыў людзям узнёслае служэнне дзеля абароны жыцця, якое чалавек павінен годна выконваць. Таму трэба з найвялікшым клопатам ахоўваць жыццё з моманту зачацця; аборт і забойства дзяцей — гэта жудасныя злачынствы. Аднак сексуальная прырода чалавека і здольнасць да пракрэацыі дзівосна пераўзыходяць усё, што знаходзіцца на ніжэйшых ступенях жыцця. З гэтай прычыны трэба ставіцца з вялікай пашанай да актаў сужэнскага жыцця, здзейсненых з сапраўднай чалавечай годнасцю. Таму, калі гаворка ідзе пра суадносіны сужэнскай любові з адказнай перадачай жыцця, маральны характар паводзін не залежыць выключна ад самога шчырага намеру і ацэнкі матываў, але павінен акрэслівацца ў святле аб’ектыўных крытэрыяў, якія ўлічваюць сутнасць чалавечай асобы і яе дзеянняў. Гэтыя крытэрыі ў кантэксце сапраўднай любові захоўваюць поўны сэнс узаемнага аддання і чалавечай пракрэацыі, што ў сваю чаргу немагчыма без шчырага захавання цноты сужэнскай чыстасці. Дзецям Касцёла, якія абапіраюцца на гэтыя прынцыпы, пры рэгуляванні нараджальнасці нельга сыходзіць на шляхі, якія Настаўніцкі Інстытут Касцёла адкідае пры тлумачэнні Божага закону119. Няхай усе
ведаюць, што чалавечае жыццё і задача пракрэацыі не абмяжоўваюцца толькі
перспектывамі часовасці і не толькі ў часе знаходзяць сваё вымярэнне і
спасціжэнне, але заўсёды маюць аднясенне да вечнага прызначэння
чалавека. Сям’я — гэта школа найбольшай чалавечнасці. Каб яна магла дасягнуць паўнаты свайго жыцця і місіі, неабходна ўзаемная зычлівасць у духоўных зносінах і адзінадумства сужэнцаў, а таксама сумесны клопат бацькоў пра выхаванне дзяцей. Актыўная прысутнасць бацькі істотна дапамагае іх фарміраванню; хатняя апека маці, якой асабліва патрабуюць малодшыя дзеці, павінна быць забяспечана так, каб жанчына змагла рэалізаваць сваё законнае права на грамадскую кар’еру. Дзяцей неабходна выхоўваць такім чынам, каб з дасягненнем сталасці, цалкам усведамляючы адказнасць, яны маглі пайсці за пакліканнем, у тым ліку і духоўным, а таксама выбраць лад жыцця, у якім, калі заключаць сужэнства, маглі б стварыць сваю сям’ю ў спрыяльных для іх матэрыяльных, грамадскіх і эканамічных умовах. У той час як бацькі ці апекуны павінны стаць правадырамі для маладых у заснаванні сям’і праз мудрыя парады, да якіх апошнія мусяць ахвотна прыслухоўвацца, трэба ўсё ж пазбягаць непасрэднага ці ўскоснага прымусу ў заключэнні сужэнства ці ў выбары мужа або жонкі. Такім чынам, сям’я, у якой сустракаюцца розныя пакаленні і ўзаемадапамагаюць сабе ў дасягненні паўнейшай жыццёвай мудрасці, а таксама ў суаднясенні асабістых правоў і патрэб грамадскага жыцця, з’яўляецца фундаментам грамадства. Таму ўсе, хто мае ўплыў на супольнасці і сацыяльныя групы, павінны эфектыўна спрыяць развіццю сужэнства і сям’і. Няхай грамадзянская ўлада лічыць сваім святым абавязкам прызнанне сапраўднай сутнасці гэтых інстытутаў, няхай абараняе іх і падтрымлівае, ахоўвае грамадскую маральнасць і спрыяе хатняму дабрабыту. Трэба забяспечыць правы бацькоў на нараджэнне дзяцей і выхаванне іх ва ўлонні сям’і. Няхай апеку і адпаведную дапамогу, прадугледжаную заканадаўствам і рознымі пачынаннямі, атрымліваюць таксама тыя, хто, на жаль, пазбаўлены дабра сям’і. Хрысціяне, выкарыстоўваючы цяперашні час120 і адрозніваючы вечныя справы ад зменлівых форм, павінны старанна садзейнічаць дабру сужэнства і сям’і праз сведчанне ўласнага жыцця і праз гарманічнае супрацоўніцтва з людзьмі добрай волі. Так, пераадольваючы цяжкасці, яны будуць задавольваць патрэбы сям’і і забяспечваць яе актуальнымі ў наш час дабротамі. Істотнай дапамогай для дасягнення гэтай мэты будуць хрысціянскае пачуццё вернікаў, правільнае сумленне людзей, а таксама мудрасць і дасведчанасць тых, хто займаецца святымі дысцыплінамі. Спецыялісты,
асабліва ў галіне біялогіі, медыцыны, сацыялогіі і псіхалогіі могуць
значна паспрыяць дабру сужэнства і сям’і, а таксама спакою сумлення, калі
будуць старацца праз сумесныя даследаванні асвятліць розныя годныя ўмовы
чалавечай пракрэацыі. Няхай розныя
арганізацыі, асабліва сямейныя аб’яднанні, стараюцца ўмацоўваць моладзь і
саміх сужэнцаў, асабліва тых, якія нядаўна заключылі сужэнства, навучаннем
і справай, а таксама няхай рыхтуюць іх да сямейнага, грамадскага і
апостальскага жыцця. РАЗДЗЕЛ ІІ Для чалавечай асобы ўласціва дасягаць сапраўднай і поўнай чалавечнасці не інакш, як праз культуру, гэта значыць праз культываванне натуральных дабротаў і каштоўнасцяў. Таму заўсёды, калі гаворка ідзе пра справы чалавечага жыцця, натура і культура вельмі цесна звязаны паміж сабой. Слова «культура»
ў агульным сэнсе абазначае ўсё, дзякуючы чаму чалавек удасканальвае і
развівае разнастайныя здольнасці свайго духу і цела; шляхам пазнання і
працай імкнецца падпарадкаваць сабе свет; робіць больш гуманным грамадскае
жыццё як у сям’і, так і ва ўсёй грамадзянскай супольнасці ў выніку
прагрэсу звычаяў і інстытутаў; урэшце, у сваіх справах на працягу вякоў
выяўляе, перадае і захоўвае вялікі духоўны досвед і памкненні да таго, каб
яны служылі прагрэсу многіх, а нават усяго чалавецтва. І. СТАН КУЛЬТУРЫ Ў СУЧАСНЫМ СВЕЦЕ 54. Новыя формы жыцця Сацыяльныя і культурныя ўмовы жыцця сучаснага чалавека зазнаюць настолькі глыбокія змены, што можна казаць пра новую эпоху чалавечай гісторыі124. Адкрываюцца новыя шляхі ўдасканалення і пашырэння абсягу культуры, падрыхтаваныя вялізнымі дасягненнямі прыродазнаўчых і гуманітарных, а таксама грамадскіх навук, развіццём тэхнікі і прагрэсам у стварэнні і адпаведным распаўсюджванні сродкаў камунікацыі. Таму сучасная культура мае наступныя асаблівасці: гэтак званыя дакладныя навукі развіваюць надзвычайную здольнасць да крытычных меркаванняў; навейшыя даследаванні псіхалогіі глыбей тлумачаць дзейнасць чалавека; гістарычныя дысцыпліны істотна спрыяюць асэнсаванню рэчаў у аспекце іх зменлівасці і эвалюцыі; лад жыцця і звычаі з кожным днём усё больш уніфікуюцца; індустрыялізацыя, урбанізацыя і іншыя прычыны, якія развіваюць грамадскае жыццё, утвараюць новыя формы культуры (масавая культура), з якіх узнікаюць новыя спосабы мыслення, дзеяння і правядзення вольнага часу; адначасова развітыя адносіны паміж рознымі народамі і грамадскімі аб’яднаннямі адкрываюць усім і кожнаму паасобку шырокі доступ да скарбаў розных форм культуры. Такім чынам паволі рыхтуецца больш універсальная форма чалавечай культуры, якая тым больш развіваецца і выяўляе еднасць чалавецтва, чым лепш улічвае адметнасць розных культур. 55. Чалавек — творца культуры З кожным днём
павялічваецца колькасць мужчын і жанчын розных груп і нацыянальнасцяў,
якія ўсведамляюць, што з’яўляюцца здзяйсняльнікамі і творцамі культуры
сваёй супольнасці. Ва ўсім свеце ўзрастае пачуццё аўтаноміі і разам з тым
адказнасці, што надзвычай важна для духоўнай і маральнай сталасці
чалавецтва. Гэта выяўляецца выразней, калі мы ўсведамляем факт аб’яднання
свету і задачу, якая стаіць перад намі: у праўдзе і справядлівасці
будаваць лепшы свет. Такім чынам мы становімся сведкамі нараджэння новага
гуманізму, у якім чалавек адзначаецца перадусім адказнасцю перад сваімі
братамі і перад гісторыяй. Не дзіўна, што ў гэтых умовах чалавек, адчуваючы сваю адказнасць за развіццё культуры, мае глыбейшую надзею, але і з трывогай заўважае шматлікія супярэчнасці, якія сам павінен вырашыць. Што трэба зрабіць, каб актывізаваны культурны абмен, які павінен прывесці да сапраўднага і плённага дыялогу паміж рознымі групамі і народамі, не выклікаў хваляванняў у жыцці чалавечых супольнасцяў, не ставіў пад сумненне мудрасць продкаў і не пагражаў самабытнаму характару народаў? Як трэба падтрымліваць дынамізм і пашырэнне новай культуры, каб усё ж не загінула жывая вернасць спадчыннай традыцыі? Гэта асабліва актуальна там, дзе культура, якая ўзнікла ў выніку прагрэсу навукі і тэхнікі, сутыкаецца з тым адвечным ладам жыцця, які паўстаў у выніку розных класічных традыцый. Якім чынам можна ўзгадніць хуткую і ўсё больш глыбокую ўнутраную раздробленасць дысцыплін з неабходнасцю іх сінтэзу, а таксама захаваць у людзях здольнасць сузіраць і здзіўляцца, бо гэта вядзе да мудрасці? Што трэба рабіць, каб людзі ўсяго свету ўдзельнічалі ў культурных дабротах, калі адначасова культура інтэлектуальнай эліты становіцца ўсё больш вытанчанай і складанай? Урэшце, як прызнаць справядлівасць аўтаноміі, якой культура дабіваецца для сябе, каб прадухіліць гуманізм выключна зямны і нават варожы рэлігіі? Таму сярод гэтых супярэчнасцяў чалавечая культура павінна сёння развівацца так, каб яна гарманічна фарміравала цэласную чалавечую асобу і дапамагала людзям выконваць тыя заданні, да якіх пакліканы яны ўсе, асабліва хрысціяне, аб’яднаныя па-братэрску ў адну чалавечую сям’ю. ІІ. НЕКАТОРЫЯ ПРЫНЦЫПЫ НАЛЕЖНАГА РАЗВІЦЦЯ КУЛЬТУРЫ 57. Вера і культура Хрысціяне,
пілігрымуючы да Нябеснай Айчыны, павінны шукаць і імкнуцца да таго, што ў
нябёсах125. Але гэта не змяншае, а хутчэй
павялічвае важнасць іх абавязку супрацоўнічаць з усімі людзьмі ў
будаўніцтве больш гуманнага свету. Сапраўды, заключаная ў хрысціянскай
веры таямніца дае ім вышэйшыя матывы і дапамогу для стараннага выканання
гэтай задачы і асабліва для раскрыцця поўнага сэнсу той працы, дзякуючы
якой чалавечая культура мае выключнае месца ў цэласным пакліканні чалавека
Больш за тое, чалавек, займаючыся рознымі філасофскімі, гістарычнымі, матэматычнымі і прыродазнаўчымі навуковымі дысцыплінамі, а таксама рознымі відамі мастацтва, можа значна паспрыяць таму, каб чалавечая сям’я наблізілася да вышэйшага разумення праўды, дабра і прыгажосці і да ўсведамлення універсальных каштоўнасцяў, набываючы ўсё большае прасвятленне цудоўнай Мудрасцю, якая спрадвеку была ў Богу, усё ўпарадкоўваючы з Ім, і якая весялілася на зямным коле, маючы радасць ад знаходжання з сынамі чалавечымі127. Тым самым чалавечы дух, больш свабодны ад рэчаў, можа лягчэй узняцца да ўшанавання і сузірання Стварыцеля. Больш за тое, натхненнем ласкі ён рыхтуецца да пазнання Божага Слова, якое, перш чым уцелавіцца дзеля збаўлення і аб’яднання ўсіх у сабе, ужо «было ў свеце» як «святло праўдзівае, якое асвятляе кожнага чалавека» (Ян 1, 9)128. Сучасны прагрэс
навукі і тэхнікі, якія з прычыны свайго метаду не могуць дасягнуць
найглыбейшых асноў рэчаіснасці, можа спрыяць пэўнаму фенаменалізму і
агнастыцызму, калі метады даследаванняў, якімі карыстаюцца гэтыя навуковыя
дысцыпліны, будуць незаслужана прызнаныя найвышэйшым правілам у пошуку
ўсёй праўды. Больш за тое, існуе небяспека, што чалавек, занадта давяраючы
сённяшнім адкрыццям, будзе лічыць сябе самадастатковым і не будзе шукаць
вышэйшых рэчаў. 58. Разнастайныя сувязі добрай навіны Хрыста з чалавечай культурай. Паміж навіной
збаўлення і чалавечай культурай існуюць разнастайныя сувязі. Бог,
аб’яўляючы сябе свайму народу аж да поўнага праяўлення ва ўцелаўлёным
Сыне, прамаўляў у адпаведнасці са станам культуры, уласцівым розным
эпохам. Але ў той жа час Касцёл, пасланы да ўсіх народаў кожнага часу і месца, не мае выключнай і непарыўнай повязі ні з якім-небудзь народам, ні з канкрэтным укладам жыцця, ні з якім-небудзь даўнім ці новым звычаем. Верны сваёй традыцыі і ў той жа час, усведамляючы універсальнасць сваёй місіі, ён здольны ўсталяваць сувязь з рознымі формамі культуры, праз што ўзбагачаецца як сам Касцёл, так і розныя культуры. Добрая навіна Хрыста няспынна аднаўляе жыццё і культуру паўшага чалавека, а таксама перамагае і знішчае памылкі і зло, якія вынікаюць з пастаяннай для чалавека пагрозы спакушэння грахом. Яна няспынна ачышчае і ўзвышае звычаі народаў. Багаццямі звыш умацоўвае духоўную прыгажосць і таленты кожнага народу ці эпохі, дапаўняе і аднаўляе іх у Хрысце129. Так Касцёл, выконваючы сваё заданне130, пабуджае і схіляе да культуры асабістага і грамадскага жыцця і сваёй дзейнасцю, у тым ліку літургічнай, выхоўвае чалавека да ўнутранай свабоды. 59. Розныя правілы ўласцівага парадку форм чалавечай культуры З вышэйзгаданых
прычын Касцёл нагадвае ўсім, што культуру трэба суадносіць з поўнай
дасканаласцю чалавечай асобы, з дабром грамадства і ўсёй чалавечай
супольнасці. Таму трэба так выхоўваць дух, каб развівалася здольнасць
здзіўляцца, паглыбляць кантэмпляцыю і фарміраваць сваю думку, а таксама
рэлігійнае, маральнае і грамадскае пачуццё. Святы Сабор,
нагадваючы вучэнне Першага Ватыканскага Сабору, заяўляе, што «ёсць два
шляхі пазнання»: вера і розум, і што Касцёл не забараняе «ў сферы
чалавечых мастацтваў і навук выкарыстоўваць адпаведныя для іх прынцыпы і
метады». Таму, «прызнаючы гэтую справядлівую свабоду», Касцёл пацвярджае
справядлівую аўтаномію чалавечай культуры, асабліва навук131. ІІІ. НЕКАТОРЫЯ БОЛЬШ АКТУАЛЬНЫЯ ЗАДАЧЫ ХРЫСЦІЯНАЎ У ГАЛІНЕ КУЛЬТУРЫ 60. Права на культурныя багацці павінна ўсім гарантавацца і рэалізавацца Паколькі сёння ёсць магчымасць вызваліць многіх людзей ад гаротнага невуцтва, абавязкам, найбольш адпаведным думцы нашай эпохі, у першую чаргу абавязкам хрысціянаў, з’яўляецца старанная праца дзеля таго, каб у эканамічнай і палітычнай сферы на нацыянальным і міжнародным узроўнях выносіліся фундаментальныя рашэнні, дзякуючы якім адпаведнае годнасці асобы права ўсіх на асабістую і грамадскую культуру, не зважаючы на расу, пол, нацыянальнасць, рэлігію ці сацыяльнае становішча, знаходзіла б усюды прызнанне і рэалізацыю. Таму ўсім трэба гарантаваць дастатковы запас культурных здабыткаў, асабліва тых, якія складаюць г. зв. фундаментальную культуру, каб для многіх людзей непісьменнасць ці пазбаўленне адказнай дзейнасці не былі перашкодай для ўдзелу ў сапраўды чалавечым супрацоўніцтве дзеля агульнага дабра. Таму трэба імкнуцца да таго, каб інтэлектуальна здольныя людзі мелі доступ да вышэйшай адукацыі з тым, каб па меры магчымасці яны маглі выканаць у грамадстве задачы, абавязкі і служэнне, адпаведныя іх здольнасцям і набытаму досведу134. Так кожны чалавек і сацыяльныя групы кожнага народу здолеюць прыйсці да поўнага развіцця культурнага жыцця, якое адпавядае іх уласным дараванням і традыцыям. Акрамя таго, трэба старанна працаваць над тым, каб усе людзі ўсвядомілі як права на культуру, так і абавязак самаўдасканальвацца і дапамагаць у гэтым іншым. Часам існуюць умовы жыцця і працы, якія перашкаджаюць культурным імкненням людзей і знішчаюць у іх прыхільнасць да культуры. Гэта асабліва важна для сялян і рабочых, якім трэба стварыць такія ўмовы працы, каб яны не перашкаджалі росту іх чалавечай культуры, а, наадварот, развівалі яе. Жанчыны працуюць ва ўсіх сферах, таму неабходна, каб яны маглі ў іх цалкам рэалізавацца адпаведна са сваімі здольнасцямі. Агульным абавязкам з’яўляецца забеспячэнне і падтрымка неабходнага і ўласцівага жанчынам удзелу ў культурным жыцці. 61. Выхаванне цэласнай чалавечай культуры Сёння як ніколі цяжка дасягнуць сінтэзу розных галін ведаў і навук. Па меры таго, як расце змест і разнастайнасць складовых элементаў культуры, адначасова памяншаецца для паасобных людзей здольнасць успрыняць і арганічна суладзіць гэтыя элементы, так што тып «універсальнага чалавека» ўсё больш знікае. Аднак кожны чалавек мае абавязак захоўваць цэласнасць чалавечай асобы, у якой на першым месцы стаіць каштоўнасць розуму, волі, сумлення і братэрства. Усе яны маюць сваю аснову ў Богу Стварыцелю, а ў Хрысце дзіўным чынам былі аздароўлены і ўзвышаны. Сям’я з’яўляецца
ў першую чаргу як бы маці і карміцелькай такога выхавання. У ёй дзеці,
акружаныя любоўю, лягчэй прывучаюцца да ўласцівага парадку рэчаў, калі ў
іх душы з цягам юначых гадоў без прымусу пранікаюць правераныя формы
чалавечай культуры. Аднак усе гэтыя выгоды не прывядуць да фармацыі цэласнай культуры чалавека, калі будзе занядбана глыбокае пытанне пра сэнс культуры і навукі для чалавечай асобы. 62. Належнае
ўзгадненне індывідуальнай і грамадскай культуры з хрысціянствам Гэтыя цяжкасці
не заўсёды шкодзяць жыццю веры, але могуць нават падштурхнуць розум да
больш дакладнага і глыбокага яе разумення. Бо навейшыя даследаванні і
адкрыцці ў галіне дакладных навук, гісторыі і філасофіі ставяць новыя
пытанні, якія нясуць з сабой жыццёвыя наступствы, а таксама патрабуюць
новых даследаванняў ад тэолагаў. Акрамя таго, тэолагі, захоўваючы
ўласцівыя тэалогіі метады і патрабаванні, павінны няспынна шукаць усё
больш адпаведны спосаб прадстаўлення вучэння сваім сучаснікам. Бо адна
справа сам дэпазіт веры, г.зн. яе праўды, а іншая — спосаб іх выражэння
пры абавязковым захаванні нязменнага сэнсу і значэння135. У пастырстве трэба прызнаваць і
выкарыстоўваць у дастатковай ступені не толькі тэалагічныя прынцыпы, але і
дасягненні свецкіх навук, асабліва псіхалогіі і сацыялогіі, каб таксама і
вернікаў весці да больш чыстага і сталага жыцця веры. Так веданне Бога лепш выяўляецца, а абвяшчэнне Евангелля становіцца больш зразумелым для чалавечага розуму і пранікае як бы ва ўмовы іх жыцця. Таму няхай вернікі жывуць у самай цеснай еднасці са сваімі сучаснікамі і стараюцца дакладна зразумець іх спосаб мыслення і адчування, які выражаецца ў створанай імі культуры. Няхай спалучаюць веданне новых навук і вучэнняў, а таксама найноўшых вынаходстваў з хрысціянскімі звычаямі і ўстанаўленнямі хрысціянскага вучэння, каб рэлігійная культура і сумленнасць духу крочылі ў іх поруч з веданнем навук і тэхнічных дасягненняў, якія развіваюцца з кожным днём. Дзякуючы гэтаму яны змогуць ацэньваць і тлумачыць усё цалкам па-хрысціянску. Тыя, хто ў семінарыях і універсітэтах займаюцца тэалагічнымі навукамі, павінны старацца супрацоўнічаць з людзьмі, дасведчанымі ў іншых галінах ведаў, аб’ядноўваючы з імі свае сілы і задумы. У той жа час няхай тэалагічнае даследаванне скіроўваецца да глыбокага пазнання праўды Аб’яўлення і не забывае пра яе сувязь з сучаснасцю, каб дапамагчы людзям, адукаваным у розных галінах навукі, глыбей пазнаць веру. Гэтая супольная праца істотна дапаможа рыхтаваць святароў, здольных належным чынам прадставіць вучэнне Касцёла пра Бога, чалавека і свет нашым сучаснікам, каб яны ахвотна прымалі гэта слова137. Тым больш пажадана, каб і многія свецкія католікі атрымлівалі адпаведную тэалагічную адукацыю і каб большасць з іх прысвяціла сябе яе глыбейшаму вывучэнню. Каб яны маглі выканаць сваё заданне, трэба даць вернікам, духоўным ці свецкім, права на справядлівую свабоду даследавання, мыслення, а таксама пакорнага і адважнага выказвання сваёй думкі ў справах, веданнем якіх яны адзначаюцца138. РАЗДЗЕЛ ІІІ Таксама ў
грамадска-эканамічным жыцці трэба ўшаноўваць і развіваць годнасць
чалавечай асобы і яе цэласнае пакліканне, а таксама дабро ўсяго
грамадства. Бо чалавек — гэта творца, цэнтр і мэта ўсяго
грамадска-эканамічнага жыцця. Аднак ёсць шмат прычын для непакою. Многія людзі, асабліва ў эканамічна развітых краінах, настолькі паддаліся панаванню эканомікі, што амаль усё іх індывідуальнае і грамадскае жыццё прасякнута нейкім эканамічным духам, і гэта датычыць як народаў, якія падтрымліваюць калектыўную гаспадарку, так і іншых. Рост эканамічнага жыцця (калі б ён толькі рацыянальна і гуманна каардынаваўся) мог бы змякчыць сацыяльную няроўнасць, аднак усё часцей ён вядзе да яе абвастрэння, а ў розных месцах нават да пагаршэння сацыяльнага становішча слабейшых і да пагарды беднымі. У той час, калі вялікае мноства людзей яшчэ адчуваюць недахоп неабходных рэчаў, некаторыя, нават у слабаразвітых краінах, жывуць раскошна і марнуюць маёмасць. Раскоша і галеча жывуць у суседстве. У той час як група людзей засяроджвае ў сваіх руках вялізную ўладу ў прыняцці рашэнняў, многія не маюць амаль ніякай магчымасці дзейнічаць па сваёй ініцыятыве і на сваю адказнасць і нярэдка жывуць і працуюць ва ўмовах, непрымальных для чалавечай асобы. Падобныя праявы
эканамічнай і сацыяльнай няроўнасці назіраюцца паміж сельскай гаспадаркай
з аднаго боку і прамысловасцю і паслугамі з другога, а таксама паміж
рознымі рэгіёнамі аднаго і таго ж народу. Паміж больш развітымі эканамічна
краінамі і менш развітымі нарастае супрацьстаянне, якое ўвесь час
абвастраецца і нават можа прывесці да пагрозы сусветнаму
спакою. 64. Эканамічны прагрэс у служэнні людзям. Сёння як ніколі пераважна праз рост сельскагаспадарчай і прамысловай прадукцыі і праз павелічэнне паслуг робяцца намаганні задаволіць патрэбы ўсё большай колькасці насельніцтва і адказаць на растучыя патрабаванні чалавецтва. Таму трэба падтрымліваць тэхнічны прагрэс, вынаходствы, імкненне засноўваць, пашыраць і мадэрнізаваць вытворчасць, а таксама намаганні людзей, занятых у вытворчасці, — усё, што служыць прагрэсу. Асноўнай мэтай гэтай вытворчасці з’яўляецца не нарашчванне таварнай масы, прыбытак або ўплывовасць, але служэнне цэласнаму чалавеку з улікам яго матэрыяльных патрэб і патрабаванняў інтэлектуальнага, маральнага, духоўнага і рэлігійнага жыцця — служэнне, паўторым, кожнаму чалавеку і кожнай чалавечай супольнасці любой расы і ў любой частцы свету. Таму эканамічны рух павінен развівацца паводле сваіх метадаў і законаў, але ў межах маральнага парадку140, каб здзейсніўся Божы намер адносна чалавека141. 65. Эканамічны прагрэс пад кіраўніцтвам чалавека Чалавек павінен кіраваць эканамічным прагрэсам і не пакідаць яго самаўпраўству нешматлікіх людзей ці груп, якія канцэнтруюць у сваіх руках празмерную эканамічную магутнасць, або нейкай палітычнай супольнасці ці нейкіх мацнейшых краін; наадварот, у кіраванні ім павінна прымаць актыўны удзел на кожным узроўні як мага большая колькасць людзей, а калі гаворка ідзе пра міжнародныя адносіны — усе краіны. Неабходна таксама, каб спантанныя ініцыятывы адзінак і свабодных аб’яднанняў каардынаваліся і арганічна звязваліся з намаганнямі дзяржаўных улад. Нельга, каб рост эканомікі ішоў выключна або шляхам адвольнай эканамічнай дзейнасці адзінак, або быў падпарадкаваны дзяржаўнай уладзе. Таму трэба прызнаць памылковымі дактрыны, якія пад выглядам фальшывай свабоды перашкаджаюць увядзенню неабходных рэформ ці пагарджаюць фундаментальнымі правамі адзінак і аб’яднанняў на карысць калектыўнай арганізацыі вытворчасці142 Зрэшты, грамадзяне павінны памятаць, а грамадзянская ўлада прызнаць, што правам і абавязкам кожнага з’яўляецца спрыянне па меры асабістых магчымасцяў сапраўднаму прагрэсу свайго грамадства. Асабліва ў слабаразвітых краінах, дзе ёсць пільная неабходнасць выкарыстоўваць для гэтага ўсе сродкі, пад сур’ёзную пагрозу ставяць агульнае дабро людзі, якія не выкарыстоўваюць свой эканамічны патэнцыял або пазбаўляюць сваё грамадства неабходнай матэрыяльнай ці маральнай дапамогі (хоць пры гэтым у кожнага застаецца асабістае права на эміграцыю). 66. Неабходнасць ліквідацыі вялізнай сацыяльна-эканамічнай няроўнасці Для задавальнення патрэб справядлівасці і роўнасці трэба настойліва дабівацца таго, каб, захоўваючы правы адзінак і адметнасць кожнага народу, была як мага хутчэй ліквідавана існуючая і часта нарастаючая эканамічная няроўнасць, якой заўжды спадарожнічае індывідуальная і калектыўная дыскрымінацыя. У многіх краінах, дзе сельская гаспадарка зазнае выключныя цяжкасці ў апрацоўцы зямлі ці ў збыце ўраджаю, трэба дапамагаць сялянам як у павышэнні ўрадлівасці глебы і збыце прадуктаў, так і праз увядзенне неабходных паляпшэнняў і інавацый таксама праз атрыманне заслужанага прыбытку, каб сяляне не знаходзіліся ў найніжэйшым грамадскім пласце, як гэта часта здараецца. Самі ж сяляне, асабліва моладзь, павінны старанна ўдасканальваць свае прафесійныя веды, без якіх не можа быць прагрэсу ў сельскай гаспадарцы143. Зноў жа справядлівасць і роўнасць патрабуюць, каб эміграцыйныя рухі, неабходныя для эканамічнага прагрэсу, фарміраваліся такім чынам, каб жыццё адзінак і іх сем’яў не станавілася няпэўным і пакінутым на волю лёсу. Што датычыць працаўнікоў іншай нацыянальнасці ці эмігрантаў, якія сваёй працай спрыяюць эканамічнаму развіццю мясцовага насельніцтва ці пэўнай краіны, трэба ў дачыненні да іх пазбягаць усялякай дыскрымінацыі ў сферы працы і заробку. Больш за тое, усе, найперш грамадскія ўлады, павінны ставіцца да іх як да асоб, а не толькі як да працоўнай сілы, і аказваць ім дапамогу ў перасяленні да сябе сям’і і набыцці прыстойнага жылля, а таксама павінны падтрымліваць іх інтэграцыю ў грамадскае жыццё краіны або рэгіёна, які іх прымае. Аднак, наколькі магчыма, трэба стварыць для іх умовы працы ва ўласных рэгіёнах. У эканамічных справах, якія сёння змяняюцца, і ў новых формах прамысловага грамадства, дзе, напрыклад, развіваецца аўтаматызацыя, трэба клапаціцца, каб кожны меў дастатковую і адпаведную працу, а таксама магчымасць тэхнічнай і прафесійнай падрыхтоўкі і каб былі забяспечаны ўмовы жыцця і годнасць чалавека, асабліва тых людзей, якія з-за хваробы ці ўзросту змушаны пераадольваць большыя цяжкасці. ІІ. НЕКАТОРЫЯ ПРЫНЦЫПЫ
КІРАВАННЯ ЭКАНАМІЧНЫМ І ГРАМАДСКІМ ЖЫЦЦЁМ Чалавечая праца, якая скіравана на стварэнне новых даброт і абмен імі ці на аказанне эканамічных паслуг, пераўзыходзіць іншыя элементы эканамічнага жыцця, паколькі яны маюць толькі інструментальны характар. Гэтая праца, распачатая самастойна, ці наёмная, паходзіць непасрэдна ад асобы, якая нібы пазначае сваёй пячаткай прыроду і падпарадкоўвае яе сваёй волі. Праз сваю працу чалавек звычайна забяспечвае жыццё ўласнае і сваіх блізкіх, яднаецца са сваімі братамі і служыць ім, можа практыкаваць шчырую любоў і садзейнічаць дасканаленню створаных Богам рэчаў. Больш за тое, мы павінны мець перакананне, што праз працу, ахвяраваную Богу, чалавек далучаецца да збаўчай справы Езуса Хрыста, які, працуючы сваімі рукамі ў Назарэце, надзяліў працу найвышэйшай годнасцю. Адсюль вынікае ўсеагульны абавязак сумленна працаваць і права кожнага на працу; грамадства ж, у залежнасці ад канкрэтных абставін, павінна дапамагаць грамадзянам знаходзіць магчымасць для адпаведнай працы. Урэшце, трэба так узнагароджваць за працу, каб гэта давала чалавеку сродкі для забеспячэння сабе і блізкім годнага матэрыяльнага, грамадскага, культурнага і духоўнага жыцця, улічваючы род заняткаў кожнага, прадуктыўнасць працы, спецыфіку вытворчасці і агульнае дабро144. Паколькі эканамічная дзейнасць, як правіла, вядзецца калектыўнымі намаганнямі, несправядліва і бесчалавечна планаваць і ўладкоўваць гэтае супрацоўніцтва так, каб камусьці з працаўнікоў яно прычыняла шкоду. Нават у наш час часта здараецца, што працаўнікі становяцца як бы рабамі сваёй працы. Апраўдаць гэта нельга ніякімі г. зв. эканамічнымі законамі. Таму ўвесь працэс прадуктыўнай працы павінен дастасоўвацца да патрэб чалавечай асобы і да парадку жыцця, перадусім сямейнага, асабліва калі гаворка ідзе пра маці, і заўсёды ўлічваць пол і ўзрост. Акрамя таго, працаўнікі павінны мець магчымасць развіваць свае здольнасці і індывідуальнасць непасрэдна ў працэсе працы. Як з аднаго боку яны мусяць з належным пачуццём адказнасці прысвячаць свой час і сілы для выканання працы, так з другога боку ўсе павінны мець вольны час, дастатковы для адпачынку, сямейнага, культурнага, грамадскага і рэлігійнага жыцця. Яны абавязкова павінны мець магчымасць свабодна развіваць тыя сілы і здольнасці, якія не могуць удасканальваць у прафесійнай дзейнасці. 68. Удзел у прадпрыемствах і планаванні ўсёй эканомікі, а таксама канфлікты на працы У эканамічных прадпрыемствах аб’ядноўваюцца для працы асобы, гэта значыць свабодныя і паўнапраўныя людзі, створаныя паводле Божага вобраза. Таму, улічваючы заданні кожнага, як уласнікаў, так і, прадпрымальнікаў, як кіраўнікоў, так і працаўнікоў, і, захоўваючы неабходную скаардынаванасць ва ўсім кіраванні, трэба падтрымліваць адпаведна прадуманым чынам актыўны ўдзел усіх у кіраванні прадпрыемствам145. Паколькі часта не на самім прадпрыемстве, а ва ўстановах вышэйшага рангу разглядаюцца грамадска-эканамічныя справы, ад якіх залежыць будучы лёс працаўнікоў і іх дзяцей, неабходна, каб яны самі або іхнія свабодна абраныя прадстаўнікі мелі голас пры прыняцці рашэнняў. Да
фундаментальных правоў чалавека залічваецца права працаўнікоў на свабоднае
заснаванне аб’яднанняў, якія б сапраўды прадстаўлялі іх інтарэсы і спрыялі
фарміраванню справядлівага эканамічнага жыцця, і права кожнага працаўніка
на свабодны ўдзел у дзейнасці гэтых аб’яднанняў без пагрозы рэпрэсій. Праз
такі ўпарадкаваны ўдзел, спалучаны з развіццём эканамічнай і сацыяльнай
асветы, ва ўсіх будзе няспынна паглыбляцца ўсведамленне ўскладзенага на іх
абавязку, дзякуючы чаму ўсе адпаведна здольнасцям і магчымасцям адчуюць
супольную адказнасць за эканамічны і грамадскі прагрэс усяго прадпрыемства
і за ўсё агульнае дабро. 69. Зямныя даброты, прызначаныя для ўсіх людзей Бог прызначыў зямлю з усім, што яна змяшчае, на карысць усіх людзей і народаў, каб створаныя даброты даходзілі да ўсіх у справядлівай меры — пад кіраўніцтвам справядлівасці і ў суправаджэнні любові146. Якія б ні былі формы ўласнасці, прыстасаваныя ў залежнасці ад розных зменных абставін да законнага ладу розных народаў, аднак заўжды трэба ўлічваць універсальнасць прызначэння зямных дабротаў. Таму чалавек, карыстаючыся гэтымі дабротамі, павінен лічыць матэрыяльныя рэчы, якімі валодае, не толькі сваімі, але і агульнымі ў тым сэнсе, што яны павінны прыносіць карысць не толькі яму, але і іншым147. Зрэшты, кожнаму чалавеку належыць права валодаць часткай дабротаў, дастатковай для яго і для ягонай сям’і. Так лічаць айцы і доктары Касцёла, навучаючы, што людзі маюць абавязак дапамагаць бедным, і не толькі са сваіх лішкаў148. Затое, калі нехта апынецца ў крайняй патрэбе, ён мае права ўзяць сабе з багаццяў іншых неабходнае для жыцця149. Паколькі многія людзі на зямлі церпяць голад, Святы Сабор заахвочвае ўсіх, як адзінкі, так і ўлады, памятаць пра наказ айцоў: «Накармі паміраючага з голаду, бо калі не накорміш яго, то заб’еш»150, каб па меры сваіх магчымасцяў сапраўды дзяліцца і не шкадаваць выдаткаў, аказваючы адзінкам і народам у першую чаргу такую дапамогу, дзякуючы якой яны самі маглі б пераадолець нядолю і развівацца далей. У эканамічна
слабаразвітых грамадствах нярэдка закон універсальнага прызначэння даброт
выконваецца часткова праз уласцівыя супольнасцям звычаі і традыцыі, якія
забяспечваюць кожнаму з іх членаў неабходныя для жыцця сродкі. Нягледзячы
на гэта, нельга лічыць нязменнымі пэўныя звычаі, калі яны не стасуюцца з
патрабаваннямі сучаснасці. З другога боку, нельга безразважна выступаць
супраць годных звычаяў, якія надалей застаюцца вельмі карыснымі і
адпавядаюць сённяшнім умовам. Падобна ў краінах з высокім эканамічным
узроўнем пэўны корпус грамадскіх устаноў, адказных за дапамогу і бяспеку,
можа са свайго боку рэалізаваць прынцып універсальнага прызначэння даброт.
Трэба надалей падтрымліваць сямейныя і сацыяльныя службы, асабліва ў
галіне адукацыі і выхавання. Пры ўтварэнні ўсіх гэтых інстытутаў трэба
сачыць, каб грамадзян не ахапіла спажывальніцкае стаўленне да грамадства і
каб яны не пазбаўляліся цяжару ўскладзенага на іх абавязку ці каб не
пагарджалі служэннем дзеля грамадства. Інвестыцыі капіталу павінны быць скіраваныя на забеспячэнне як цяперашняму, так і будучаму пакаленню магчымасці працы і дастатковых даходаў. Адказныя за інвестыцыі і фарміраванне эканамічнага жыцця (асобы, групы ці дзяржаўныя ўлады) павінны ўлічваць гэтыя мэты і лічыць сваім галоўным абавязкам, па-першае, ажыццяўленне нагляду, каб асоба і грамадства атрымлівалі неабходныя сродкі для жыцця, а па-другое, прадбачліва ўсталёўваць справядлівую раўнавагу паміж патрабаваннямі бягучага індывідуальнага ці калектыўнага спажывання і патрэбамі інвестыцый для будучага пакалення. Няхай таксама заўжды маюць перад вачыма пільныя эканамічныя патрэбы слабаразвітых народаў і краін. У грашовых справах трэба імкнуцца да таго, каб не пацярпела дабро ні свайго народу, ні іншых народаў. Акрамя таго, належыць клапаціцца, каб пры змене вартасці грошай бедныя не былі несправядліва пакрыўджаны. 71. Набыццё ўласнасці і прыватная ўласнасць, латыфундыя Паколькі
ўласнасць і іншыя формы валодання матэрыяльнымі рэчамі служаць
самарэалізацыі асобы і, больш за тое, даюць ёй магчымасць выконваць свае
абавязкі ў грамадстве і ў эканамічным жыцці, вельмі важна падтрымліваць як
асоб, так і супольнасці ў імкненні здабыць ва ўласнасць пэўны запас
матэрыяльных даброт. Формы такога
валодання ці ўласнасці сёння вельмі розныя і розняцца ўсё больш. Разам
узятыя, яны ўяўляюць, незалежна ад сацыяльных фондаў, правоў і інстытутаў,
устаноўленых грамадствам, аснову бяспекі, якую нельга недаацэньваць. Гэта
неабходна сказаць не толькі пра матэрыяльную ўласнасць, але і пра
нематэрыяльныя даброты, якімі з’яўляюцца прафесійныя здольнасці. У многіх
слабаразвітых эканамічна краінах існуюць вялікія, а часам агромністыя
абшары палеткаў, якія кепска апрацоўваюцца ці дзеля выгады ляжаць аблогай,
у той час як большасць насельніцтва не мае ці мае вельмі мала зямлі, а
таму ўзнікае пільная патрэба павышаць урадлівасць глебы. Нярэдка тыя, хто
наймаецца на працу да землеўладальнікаў або бярэ частку іх зямлі ў арэнду,
атрымліваюць нявартую чалавека плату ў грошах ці натуры, не маюць
прыстойнага жылля і абдзіраюцца пасрэднікамі. Пазбаўленыя ўсякага
забеспячэння, яны жывуць у такім рабскім паняволенні асобы, што не маюць
амаль ніякай магчымасці дзейнічаць самастойна і адказна. Акрамя таго, не
маюць доступу да адукацыі і ўдзелу ў грамадскім і палітычным жыцці. Таму ў
гэтых розных сітуацыях неабходны рэформы, каб узрастаў прыбытак, каб
палепшыліся ўмовы працы і абароненасць наёмнікаў, каб стымуляваць
самастойнасць у працы, больш за тое, каб пераразмеркаваць занядбаныя
землеўладанні сярод тых, хто зможа павялічыць іх урадлівасць. У апошнім
выпадку іх трэба забяспечыць матэрыяламі і патрэбнымі сродкамі, найперш
дапамагчы атрымаць адукацыю і даць ім магчымасць арганізаваць
супрацоўніцтва на прынцыпе справядлівасці. Аднак заўжды, калі агульнае
дабро будзе патрабаваць экспрапрыяцыі, неабходна правільна вызначыць памер
кампенсацыі, улічыўшы ўсе абставіны. Хрысціяне, якія актыўна ўдзельнічаюць у сённяшнім эканамічным і грамадскім развіцці і змагаюцца за справядлівасць і любоў, павінны пераканацца, што дзякуючы гэтаму яны могуць значна паспрыяць дабрабыту чалавецтва і спакою ва ўсім свеце. Няхай у гэтай дзейнасці прамяніцца іх прыклад, як індывідуальны, так і калектыўны. Здабыўшы абсалютна неабходныя прафесійныя веды і досвед, няхай захоўваюць у часовай дзейнасці належны парадак праз вернасць Хрысту і Яго Евангеллю, каб іх асабістае і грамадскае жыццё было прасякнута духам васьмі благаслаўленняў, асабліва ўбоства. Хто ў паслухмянасці Хрысту шукае найперш Божага Валадарства, той чэрпае адтуль мацнейшую і чысцейшую любоў для дапамогі сваім братам і для здзяйснення справы справядлівасці, натхнёнай любоўю154. РАЗДЗЕЛ ІV 73. Сучаснае грамадскае жыццё
Вынікам жывейшага ўсведамлення чалавечай годнасці ў розных частках свету стала імкненне да юрыдычнага і палітычнага парадку, пры якім у грамадскім жыцці знайшлі б лепшую абарону правы асобы на свабоду сходаў і аб’яднанняў, на выказванне сваіх поглядаў, а таксама прыватнага і публічнага вызнання рэлігіі. Абарона правоў — гэта неабходная ўмова таго, каб грамадзяне, паасобку ці разам, маглі актыўна ўдзельнічаць у жыцці і кіраванні дзяржаўнымі справамі. Культурны, эканамічны і грамадскі прагрэс умацоўвае жаданне многіх людзей прымаць большы ўдзел у фарміраванні жыцця палітычнай супольнасці. У свядомасці многіх узрастае імкненне захоўваць павагу да правоў якой-небудзь нацыянальнай меншасці, якая, са свайго боку, не можа пагарджаць абавязкамі перад палітычнай супольнасцю. Акрамя таго, няспынна расце павага да людзей іншых перакананняў ці іншай рэлігіі. Адначасова наладжваецца шырэйшае супрацоўніцтва, каб усе грамадзяне, а не толькі некаторыя прывілеяваныя асобы, маглі па-сапраўднаму карыстацца асабістымі правамі. Затое асуджаюцца ўсялякія формы палітычнага ладу, усталяваныя ў некаторых краінах, якія абмяжоўваюць грамадзянскую ці рэлігійную свабоду, памнажаюць колькасць ахвяр страсцей і палітычных злачынстваў, а дзейнасць улады скіроўваюць не на служэнне агульнаму дабру, а да выгады нейкай партыі ці саміх кіраўнікоў. Нішто так не спрыяе аднаўленню палітычнага жыцця на сапраўды гуманістычных прынцыпах, як падтрымка глыбокага пачуцця справядлівасці і зычлівасці, служэння агульнаму дабру, а таксама ўмацаванне фундаментальных поглядаў на сапраўдную сутнасць палітычнай супольнасці і яе мэту, на правільнае ажыццяўленне і паўнамоцтвы грамадскай улады. 74. Сутнасць і мэта палітычнай супольнасці Асобныя людзі, сем’і і аб’яднанні, з якіх складаецца грамадзянская супольнасць, усведамляюць уласную недастатковасць ва ўладкаванні сапраўды чалавечага жыцця і разумеюць неабходнасць у шырэйшай супольнасці, дзе ўсе супрацоўнічалі б на карысць лепшага развіцця агульнага дабра155. Таму яны ўтвараюць разнастайныя палітычныя супольнасці. Значыць, палітычная супольнасць існуе для агульнага дабра, у якім яна знаходзіць поўнае апраўданне і сэнс і з якога бярэ сваё першаснае і ўласцівае ёй права, бо агульнае дабро ахоплівае сукупнасць тых умоў грамадскага жыцця, дзякуючы якім асобныя людзі, сем’і і аб’яднанні могуць паўней і лягчэй дасягаць сваёй уласнай дасканаласці156 Палітычная
супольнасць аб’ядноўвае многіх людзей, якія могуць адрознівацца поглядамі.
Каб гэтая супольнасць не распалася праз тое, што кожны будзе адстойваць
свой погляд, неабходна ўлада, якая б скіроўвала сілы ўсіх грамадзян да
агульнага дабра, але не механічным ці тыранічным шляхам, а перадусім як
маральная сіла, заснаваная на свабодзе і разуменні прынятага
абвязку. Цалкам
адпавядаюць чалавечай натуры юрыдычныя і палітычныя структуры, здольныя
заўсёды і штораз лепш усім грамадзянам без ніякай дыскрымінацыі
забяспечыць эфектыўную магчымасць свабоднага і актыўнага ўдзелу ва
ўстанаўленні прававых асноў палітычнай супольнасці, у кіраванні дзяржавай,
у акрэсленні поля дзейнасці розных інстытутаў, а таксама ў выбары
кіраўніцтва159. Таму няхай усе грамадзяне
памятаюць пра сваё права і абавязак удзельнічаць у свабодных выбарах на
карысць агульнага дабра. Касцёл прызнае вартай пахвалы і павагі працу тых,
хто дзеля служэння людзям прысвячае свае сілы дабру дзяржавы і бярэцца за
гэты цяжкі абавязак. Няхай усе хрысціяне адчуваюць сваё асаблівае і ўласцівае ім пакліканне ў палітычнай супольнасці, дзякуючы якому яны павінны даваць яскравы прыклад сумленнага выканання абавязкаў і служэння агульнаму дабру, паказваючы на справе, як можна пагадзіць уладу са свабодай, прыватную ініцыятыву з салідарнасцю ўсяго соцыума, карыснае адзінства з плённай разнастайнасцю. Няхай ва ўладкаванні часовых спраў яны ўлічваюць слушныя, хоць і розныя погляды, і шануюць аб’яднанні грамадзян, якія сумленна абараняюць гэтыя погляды. Палітычныя ж партыі павінны падтрымліваць тое, чаго на іх думку патрабуе агульнае дабро, але ніколі нельга ставіць уласную выгаду вышэй за агульнае дабро. Трэба старанна клапаціцца пра грамадзянскую і палітычную асвету, так пільна сёння патрэбную людзям, асабліва моладзі, каб усе грамадзяне маглі выконваць сваю задачу ў жыцці палітычнай супольнасці. Тыя, хто мае здольнасць да палітычнай дзейнасці, складанай і ў той жа час вельмі высакароднай,162 павінны падрыхтавацца да яе і старацца займацца ёй, не думаючы пра сваю матэрыяльную карысць. Няхай выступаюць супраць дыктату як з боку аднаго чалавека, так і самаўладства ці неталерантнасці палітычнай партыі, дзейнічаючы мудра і беззаганна ў маральных адносінах, больш за тое, няхай прысвячаюць сябе агульнаму дабру ў шчырасці і праўдзе, з любоўю і палітычнай адвагай. 76. Палітычная супольнасць і Касцёл Вельмі важна,
каб асабліва ў плюралістычным грамадстве захоўвалася належная павага да
адносінаў паміж палітычнай супольнасцю і Касцёлам і каб выразна
размяжоўвалася тое, што робяць паасобку ці аб’яднаўшыся вернікі ад свайго
імя як грамадзяне, якія кіруюцца хрысціянскім сумленнем, а таксама разам
са сваімі пастырамі ад імя Касцёла. Калі Апосталы,
іх наступнікі і супрацоўнікі атрымліваюць місію абвяшчаць народам Хрыста,
Збаўцу свету, то ў выкананні свайго апостальскага абавязку яны абапіраюцца
на магутнасць Бога, які вельмі часта ў слабасці сведак паказвае сілу
Евангелля. Кожны, хто прысвячае сябе служэнню Божаму слову, павінен
выкарыстоўваць шляхі і сродкі дапамогі, уласцівыя Евангеллю, якія ў многіх
адносінах адрозніваюцца ад сродкаў, якія прымяняюцца зямной
дзяржавай. Верна трымаючыся Евангелля і выконваючы сваю місію ў свеце, Касцёл, задачай якога з’яўляецца падтрымка і развіццё ўсяго, што праўдзівае, добрае і прыгожае ў чалавечым грамадстве163, умацоўвае спакой паміж людзьмі дзеля Божай хвалы164. РАЗДЗЕЛ V 77. Уводзіны У наш час, калі людзі ўсё яшчэ церпяць страшэнныя няшчасці і цяжкасці, выкліканыя лютаваннем ці пагрозай вайны, усё чалавецтва ў працэсе свайго сталення дасягнула моманту найвялікшай небяспекі. Паступова збіраючыся ў адно, усведамляючы ўсё больш сваю еднасць, людзі здолеюць здзейсніць справу, якая стаіць перад імі — зрабіць свет больш гуманным на ўсёй зямлі, аднак пры ўмове, што ўсе ў адноўленым духу звернуцца да сапраўднага спакою. З гэтага вынікае, што евангельская навіна, заўсёды згодная з узвышанымі імкненнямі і спадзяваннямі чалавецтва, ззяе ў нашыя часы з новым бляскам, называючы шчаслівымі міратворцаў, «бо яны сынамі Божымі названыя будуць» (Мц 5, 9). Таму Сабор тлумачыць сапраўдны і ўзнёслы сэнс спакою, асуджае жудасць вайны, горача жадае заклікаць хрысціянаў, каб з дапамогай Хрыста, які ёсць крыніцай спакою, яны супрацоўнічалі з усімі людзьмі дзеля ўмацавання сярод іх спакою ў справядлівасці і любові і ў пошуку сродкаў, якія садзейнічаюць спакою. 78. Сутнасць спакою Спакой — гэта не
проста адсутнасць вайны, не толькі стан раўнавагі супярэчных сіл. Спакой
не нараджаецца з дэспатычнага дамінавання, але слушна і трапна ён названы
«справай справядлівасці» (Іс 32, 17). Ён з’яўляецца плёнам парадку,
дадзенага чалавечаму грамадству яго Боскім заснавальнікам; дзеля яго
ажыццяўлення павінны працаваць людзі, якія прагнуць усё больш дасканалай
справядлівасці. Хоць агульным дабром чалавецтва па сутнасці кіруе найперш
спрадвечны закон, тым не менш, у сваіх канкрэтных выяўленнях яно з цягам
часу няспынна змяняецца, таму спакой немагчыма дасягнуць раз і назаўсёды,
а трэба пастаянна будаваць. Акрамя таго, паколькі чалавечая воля зменлівая
і зраненая грахом, клопат пра спакой патрабуе ад кожнага чалавека
няспыннага ўтаймавання прагненняў, а ад правамоцнай улады —
пільнасці. Узрушаныя тым жа
духам, мы павінны хваліць тых, хто адмаўляецца ад гвалту пры адстойванні
сваіх правоў і звяртаецца да такіх сродкаў абароны, якія даступныя нават
слабейшым, калі гэта магчыма без парушэння правоў і абавязкаў іншых людзей
ці грамадства. І. ПРАДУХІЛЕННЕ ВАЙНЫ Хоць апошнія войны прынеслі свету вельмі вялікія матэрыяльныя і маральныя страты, аднак дагэтуль яшчэ вайна працягвае спусташаць тыя ці іншыя краіны свету. Горш за тое, выкарыстанне разнастайнай навукова распрацаванай зброі ў ваенных дзеяннях і ўласцівая вайне жорсткасць пагражаюць прывесці варагуючыя бакі да варварства, якое нашмат пераўзыдзе варварства мінулых часоў. Больш за тое, складанасць сучасных умоў жыцця і заблытанасць у міжнародных адносінах робяць магчымым працяг закамуфляваных войнаў пры дапамозе новых, падступных і нават падрыўных метадаў. У многіх абставінах выкарыстанне тэрору лічыцца новым спосабам вядзення вайны. Гледзячы на гэты
ганебны стан чалавецтва, Сабор перадусім жадае аднавіць у памяці неад’емны
натуральны закон народаў і яго універсальныя прынцыпы. Само сумленне
чалавецтва абвяшчае гэтыя прынцыпы з усё большай рашучасцю. Таму дзеянні,
супярэчныя гэтым прынцыпам, а таксама загады, якія прадпісваюць здзяйсняць
гэтыя дзеянні, з’яўляюцца злачыннымі, таму сляпая паслухмянасць не можа
служыць апраўданнем для тых, хто іх выконвае. Да такіх дзеянняў трэба
залічыць найперш тыя, пры дапамозе якіх планава і метадычна знішчаецца
нейкае племя, народ ці нацыянальная меншасць. Гэта неабходна бязлітасна
асудзіць як жудасныя злачынствы. У сваю чаргу трэба высока ацаніць адвагу
людзей, якія не баяцца адкрыта выступіць супраць тых, хто дае такія
загады. 80. Татальная вайна Жах і ліха вайны
нязмерна ўзрастаюць з прагрэсам у галіне распрацоўкі зброі. Ваенныя
дзеянні з выкарыстаннем гэтай зброі могуць прывесці да вялізнага і
непрадказальнага знішчэння, якое выходзіць далёка за межы неабходнай
абароны. Больш за тое, выкарыстанне ўсіх сродкаў, назапашаных вялікімі
дзяржавамі, можа прывесці да амаль поўнага двухбаковага знішчэння варожых
бакоў, не кажучы ўжо пра разнастайныя спусташэнні ў свеце і згубныя
наступствы, якія вынікаюць з выкарыстання гэтай зброі. Усе ваенныя
дзеянні, скіраваныя без выключэння на знішчэнне цэлых гарадоў ці большых
рэгіёнаў краіны з іх жыхарамі, — гэта злачынства супраць Бога і самога
чалавека, якое заслугоўвае рашучага і неадкладнага асуджэння. Навукова распрацаваная зброя назапашваецца не толькі для выкарыстання яе падчас вайны. Лічыцца, што надзейнасць абароны кожнага з бакоў залежыць ад магчымасці імгненнага паражэння праціўніка. У сувязі з гэтым назапашванне зброі, якое расце з кожным годам, павінна гэткім незвычайным чынам служыць запалохванню патэнцыяльных агрэсараў. Вельмі многія лічаць гэта сёння самым эфектыўным сродкам забеспячэння спакою паміж народамі. Як бы ні
складалася справа з такім спосабам прадухілення вайны, няхай людзі будуць
упэўнены, што гонка ўзбраенняў, да якой звяртаецца досыць шмат народаў, не
з’яўляецца бяспечным шляхам для захавання трывалага спакою, а звязаная з
гэтым такая раўнавага сілаў не з’яўляецца пэўным і сапраўдным спакоем.
Гэта не ліквідуе прычын вайны. Наадварот, узнікае пагроза, якая паволі
яшчэ павялічваецца. Тое, што на вытворчасць больш новых відаў зброі
выдаткоўваюцца велізарныя сродкі, не дазваляе эфектыўна справіцца са
шматлікімі сучаснымі праблемамі людзей ва ўсім свеце. Замест таго, каб
шчыра і карэнным чынам ліквідаваць нязгоду паміж народамі, ёй заражаюць
іншыя часткі свету. Таму трэба выбраць новы шлях, які бярэ пачатак з
адноўленага духу, каб пераадолець гэтую прычыну супярэчнасцяў і каб
вярнуць свету, вызваленаму ад уціску трывогі, што яго гняце, сапраўдны
спакой. 82. Неабходнасць поўнай забароны войнаў і міжнародныя дзеянні з мэтай іх прадухілення Зразумела, што
трэба настойліва старацца рыхтаваць усімі сіламі час, калі са згоды
народаў можна будзе забараніць усялякую вайну. Канешне, гэта патрабуе
ўстанаўлення нейкай універсальнай, усімі прызнанай грамадскай улады, якая
б валодала эфектыўнай сілай, здольнай гарантаваць усім як бяспеку, так і
захаванне справядлівасці і павагу правоў. Але перш чым можна будзе
ўсталяваць гэту жаданую ўладу, трэба, каб сённяшнія найвышэйшыя
міжнародныя арганізацыі рупліва шукалі лепшыя сродкі для дасягнення
агульнай бяспекі. Паколькі спакой паміж народамі павінен узнікнуць хутчэй
з узаемнага даверу, чым з узброенага тэрору, усе павінны паспрыяць таму,
каб нарэшце спынілася гонка ўзбраенняў; каб раззбраенне пачалося фактычна;
каб яно адбывалася не аднабакова, а раўнамерна, згодна з дамовай, і было
забяспечана дзейснымі гарантыямі168. ІІ. НЕАБХОДНАСЦЬ СТВАРЭННЯ МІЖНАРОДНАЙ СУПОЛЬНАСЦІ 83. Прычыны канфліктаў і сродкі іх вырашэння Для ўсталявання спакою неабходна перш за ўсё выкараніць прычыны нязгоды паміж людзьмі, якія вядуць да войнаў, асабліва праявы несправядлівасці. Шматлікія з іх вынікаюць з празмернай эканамічнай няроўнасці і з запозненага прымянення неабходных сродкаў. Іншыя прычыны ўзнікаюць з духу дамінавання, з пагарды чалавекам, а калі мы паглядзім на глыбейшыя прычыны, то з чалавечай зайздрасці, недаверу, ганарыстасці і іншых эгаістычных матываў. Чалавек не можа вынесці столькі недахопаў парадку, таму свет атручваюць спрэчкі паміж людзьмі і насілле нават тады, калі не лютуе вайна. Паколькі такія ж праявы зла назіраюцца ў адносінах паміж народамі, неабходна, каб для іх пераадолення ці прадухілення, а таксама для спынення неўтаймаванага насілля ўсё лепш і больш цесна ўзаемадзейнічалі паміж сабой адпаведна скаардынаваныя міжнародныя інстытуты. Трэба нястомна стымуляваць утварэнне арганізацый, якія б служылі справе спакою. 84. Супольнасць народаў і міжнародныя інстытуты Сёння
ўмацоўваецца цесная залежнасць паміж усімі грамадзянамі і народамі зямлі.
Таму, каб адпаведна імкнуцца да універсальнага дабра і эфектыўна дасягаць
яго, сама супольнасць народаў павінна ўстанавіць парадак, які б адпавядаў
сучасным патрэбам асабліва тых шматлікіх рэгіёнаў, якія дагэтуль пакутуюць
на невыносную галечу. Сённяшняя
ўзаемасувязь чалавецтва патрабуе таксама наладжвання шырэйшага
супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы. Хоць амаль усе народы атрымалі
незалежнасць, аднак ім яшчэ далёка да таго, каб быць свабоднымі ад
празмернай няроўнасці ці несправядлівай залежнасці ў любой форме, а
таксама каб пазбегнуць усякай небяспекі ўнутраных цяжкасцяў. Для такога супрацоўніцтва здаюцца карыснымі наступныя ўказанні: а) Няхай усе развіццёвыя краіны цвёрда трымаюцца таго, каб выразна і рашуча імкнуцца, як да мэты прагрэсу, да поўнай чалавечай дасканаласці сваіх грамадзян. Няхай памятаюць, што прагрэс узнікае і развіваецца перадусім з працы і творчай ініцыятывы зацікаўленых народаў. Ён павінен абапірацца не толькі на замежныя сродкі, а перадусім на ўласныя, якія трэба ўсебакова адкрываць, а таксама на свой характар і на ўласныя традыцыі, якія трэба развіваць. У гэтай справе павінны даваць прыклад тыя, хто аказвае большы ўплыў на іншых. б) Вельмі важны абавязак развітых народаў — дапамагаць развіццёвым народам у выкананні вышэйзгаданых задач. З гэтай прычыны яны павінны здзейсніць такія ўнутраныя змены ў галіне інтэлектуальнага і матэрыяльнага жыцця грамадства, якія будуць неабходныя для ўмацавання гэтага універсальнага супрацоўніцтва. Таму ў гандлёвых
дамовах са слабейшымі і бяднейшымі народамі яны павінны старанна ўлічваць
іх дабро; бо тыя даходы, якія яны атрымаюць з продажу сваіх прадуктаў, ім
вельмі неабходны для ўласнага ўтрымання. 87. Міжнароднае супрацоўніцтва ў аспекце дэмаграфічнага росту. Надзвычай
неабходна міжнароднае супрацоўніцтва ў дачыненні да тых народаў, якія
сёння даволі часта разам з іншымі праблемамі востра адчуваюць цяжкасці,
выкліканыя хуткім ростам насельніцтва. Неабходна, каб шляхам поўнага і
плённага супрацоўніцтва ўсіх народаў, асабліва багацейшых, быў знойдзены
спосаб забеспячэння ўсёй чалавечай супольнасці тым, што неабходна для
жыцця і адпаведнай адукацыі людзей. У той жа час некаторыя народы маглі б
значна палепшыць умовы свайго жыцця, калі б, атрымаўшы належную
падрыхтоўку, перайшлі ад састарэлых спосабаў апрацоўкі зямлі да сучасных
тэхнічных метадаў у гэтай галіне, каб з належнай мудрасцю дастасавалі іх
да сваіх умоў і, акрамя таго, рэфармавалі свой грамадскі лад і здзейснілі
справядлівы падзел землеўладанняў. 88. Задачы хрысціянаў у аказанні дапамогі Няхай хрысціяне ахвотна і ад усяго сэрца супрацоўнічаюць у будаўніцтве міжнароднага парадку, у якім сапраўды захоўваліся б, законныя свабоды і сяброўскае братэрства адносна ўсіх, тым больш што значная частка свету яшчэ пакутуе на такую галечу, што сам Хрыстус ва ўбогіх як бы гучна кліча да любові сваіх вучняў. Таму няхай не будзе прычынай для раздзялення людзей тое, што некаторыя народы, у якіх часта большасць людзей ганарыцца імем хрысціяніна, маюць даброты звыш меры, у той час як іншым нестае самага неабходнага для жыцця, якія церпяць голад, хваробы і ўсялякую нядолю. Бо славай і сведчаннем Хрыстовага Касцёла з’яўляецца дух убоства і любові. Таму трэба хваліць і падтрымліваць тых хрысціянаў, асабліва маладых, якія добраахвотна і ахвярна дапамагаюць іншым людзям і народам. Больш за тое, абавязак усяго Божага народу (а біскупы павінны словам і прыкладам кіраваць ім у гэтым) — прыносіць паводле сваіх магчымасцяў палёгку тым, хто ў наш час церпіць нядолю, робячы гэта не толькі з таго, чаго ўдосталь, а нават, згодна са старым звычаем Касцёла, з патрэбных дабротаў. Хоць збор і
размеркаванне дароў нельга жорстка ўніфікаваць, аднак у дыяцэзіях, сярод
народаў і ва ўсім свеце гэта павінна адбывацца ў вызначаным парадку. Дзе
неабходна, католікі павінны аб’яднацца ў справах міласэрнасці з іншымі
братамі-хрысціянамі. Бо дух любові не толькі не забараняе, але наказвае
праводзіць грамадскую і дабрачынную дзейнасць прадбачліва і паслядоўна.
Таму неабходна праз належнае навучанне рыхтаваць тых, хто хоча прысвяціць
сябе служэнню развіццёвым народам. Калі Касцёл на падставе сваёй боскай місіі абвяшчае ўсім людзям Евангелле і ўдзяляе скарбы ласкі, ён спрыяе ва ўсім свеце ўмацаванню спакою і закладае моцны падмурак братэрскай еднасці людзей праз тое, што вучыць пазнаваць Божы і натуральны закон. Таму Касцёл абавязкова павінен прысутнічаць у супольнасці народаў, каб пашыраць і абуджаць супрацоўніцтва паміж людзьмі. Ён робіць гэта як праз свае грамадскія інстытуты, так і праз поўнае і шчырае аб’яднанне намаганняў усіх хрысціянаў, натхнёнае адным толькі жаданнем служыць чалавецтву. Гэтага можна
будзе эфектыўней дасягнуць, калі самі вернікі, усведамляючы сваю чалавечую
і хрысціянскую адказнасць, будуць старацца абуджаць у сваім уласным
акружэнні волю да ахвотнага супрацоўніцтва з міжнароднай супольнасцю.
Асабліва шмат клопату ў гэтай справе трэба прысвяціць належнаму
фарміраванню моладзі як з дапамогай рэлігійнага, так і грамадзянскага
выхавання. Несумненна,
выдатнай формай міжнароднай актыўнасці хрысціянаў з’яўляецца супольнае
дзеянне, якое яны паасобку ці аб’яднана развіваюць у інстытутах, якія ўжо
паўсталі ці толькі засноўваюцца для развіцця супрацоўніцтва народаў.
Будаўніцтву супольнасці народаў у спакоі і братэрстве па-рознаму могуць
дапамагаць разнастайныя міжнародныя каталіцкія аб’яднанні, якія трэба
ўмацоўваць як праз павелічэнне колькасці належна падрыхтаваных
працаўнікоў, так і патрэбных ім матэрыяльных сродкаў, а таксама праз
належную каардынацыю іх намаганняў. У наш час эфектыўнасць дзеяння і
неабходнасць дыялогу патрабуе аб’яднай ініцыятывы. Акрамя таго, такія
аб’яднанні істотна спрыяюць фарміраванню універсалізму ў спосабе мыслення,
уласцівага католікам, і фарміраванню духу сапраўды ўсеагульнай
салідарнасці і адказнасці. Улічваючы памеры няшчасцяў, якія сёння яшчэ прыгнятаюць большую частку чалавецтва, і жадаючы падтрымаць справядлівасць і любоў Хрыста да бедных, Сабор лічыць вельмі важнай справай стварэнне ў паўсюдным Касцёле пэўнай арганізацыі, якая б абуджала каталіцкую грамадскасць падтрымліваць слабаразвітыя краіны, якія церпяць нястачу, а таксама клапаціцца пра сацыяльную справядлівасць паміж народамі. 91. Заданні паасобных вернікаў і мясцовых Касцёлаў Тое, што Святы Сабор прапаноўвае са скарбніцы навучання Касцёла, мае на мэце дапамагчы ўсім людзям нашага часу незалежна ад таго, вераць яны ў Бога ці не вызнаюць Яго адкрыта, каб, лепш разумеючы ўсё сваё пакліканне, яны лепш дастасоўвалі свет да вялікай годнасці чалавека, каб імкнуліся да універсальнага і глыбокага братэрства, а таксама каб пад уплывам любові адказалі велікадушна і разам на патрабаванні нашай эпохі. Канешне, у
сувязі з вялізнай разнастайнасцю пануючага ў свеце стану рэчаў і
культурных форм, гэты выклад у многіх пунктах наўмысна мае толькі агульны
характар: больш за тое, хоць ён падае вучэнне, ужо прынятае ў Касцёле,
аднак патрабуе яшчэ развіцця і пашырэння, паколькі нярэдка разглядаюцца
пытанні, якія падлягаюць эвалюцыі. Мы верым, што многае з таго, што мы
выклалі, грунтуючыся на Божым слове і на духу Евангелля, можа значна
дапамагчы людзям, асабліва калі хрысціяне пад кіраўніцтвам сваіх пастыраў
знойдуць адпаведны падыход да паасобных народаў і іх
менталітэту. Касцёл паводле
сваёй місіі, якая наказвае яму асвятляць Евангельскай навіной увесь свет і
яднаць усіх людзей любой нацыі, племені ці культуры ў адным Духу,
становіцца братэрствам, якое робіць магчымым шчыры дыялог і ўмацоўвае
яго. Наша думка
ахоплівае і братоў, якія яшчэ не жывуць з намі ў поўнай еднасці, а таксама
іх супольнасці, з якімі мы аб’ядноўваемся вызнаннем Айца і Сына, і Духа
Святога і повяззю любові, памятаючы, што сёння таксама шмат няверуючых у
Хрыста чакаюць і жадаюць з’яднання хрысціянаў. Бо чым глыбейшым будзе
гэтае з’яднанне пад уздзеяннем магутнай моцы Духа Святога ў праўдзе і
любові, тым больш яно будзе азначаць для ўсяго свету прадвесце еднасці і
спакою. Таму супольнымі сіламі і самымі адпаведнымі сродкамі для
дасягнення гэтай цудоўнай мэты будзем старацца, пастаянна грунтуючы ўсё
больш дакладней жыццё на Евангеллі, супрацоўнічаць па-братэрску ў служэнні
чалавечай сям’і, якая ў Хрысце Езусе паклікана да сям’і Божых дзяцей.
93. Будаванне свету і дасягненне яго мэты Хрысціяне,
памятаючы пра словы Пана: «Па гэтым усе пазнаюць, што вы Мае вучні, калі
будзеце мець любоў адзін да аднаго» (Ян 13, 35), не могуць жадаць нічога
больш прагна, чым таго, каб служыць сучасным людзям усё больш велікадушна
і дзейсна. Таму, верна трымаючыся Евангелля і чэрпаючы з яго сілы, разам з
усімі тымі, якія любяць і пашыраюць справядлівасць, яны ўзяліся за
выкананне вялізнай справы на зямлі, за што павінны будуць адказаць перад
тым, хто будзе судзіць усіх у апошні дзень. Не ўсе, хто кажа «Пане, Пане»,
увойдуць у Валадарства Нябеснае, а тыя, хто выконвае волю Айца171 і моцна прыкладаюць руку да
справы. Айцец жа хоча, каб мы ва ўсіх людзях бачылі Хрыста Брата і дзейсна
любілі іх як словам, так і справай, а даючы такім чынам сведчанне праўдзе,
перадавалі іншым таямніцу любові Нябеснага Айца. Дзякуючы гэтаму ва ўсім
свеце ў людзей абудзіцца жывая надзея, якая ёсць дарам Духа Святога, што
калісьці ўрэшце ў спакоі і найвышэйшым шчасці яны будуць прыняты на
айчыне, якая ззяе славай Пана. Усё, што абвешчана ў гэтай Пастырскай канстытуцыі — у цэлым і паасобку — ухвалена Айцамі Святога Сабору. Апостальскай уладай, дадзенай Нам Хрыстом, Мы разам з Дастойнымі Айцамі ў Духу Святым зацвярджаем, прымаем, пастанаўляем і загадваем абнародаваць гэтыя саборныя пастановы дзеля Божай хвалы. Рым, у св. Пятра, 7 снежня 1965г. Я, ПАВЕЛ, БІСКУП КАТАЛІЦКАГА
КАСЦЁЛА Гэтая
Пастырская канстытуцыя была апошнім дакументам, абнародаваным 7 снежня
1965 года, у дзень закрыцця Сабору, на яго IV сесіі. Вельмі складаны
працэс прыняцця дакумента тлумачыцца тым, што ў каталіцкай думцы яшчэ не
было створана належнага сінтэзу спадчыннай хрысціянскай традыцыі і «знакаў
часу» сучаснасці. Праект быў прадстаўлены на II сесіі і некалькі разоў
перапрацоўваўся. Дакумент не ставіць перад сабой задачы прадставіць
вучэнне пра адносіны Касцёла і свету. Яго пастырская мэта — садзейнічаць
дыялогу з сучаснымі людзьмі ў канкрэтнай сітуацыі. qПастырская канстытуцыя пра Касцёл у сучасным свеце складаецца з дзвюх частак, але ўяўляе адно цэлае. Канстытуцыя называецца «пастырскай», бо, заснаваная на дактрынальных прынцыпах, яна хоча выразіць пазіцыю Касцёла ў дачыненні да свету і сучасных людзей. Таму ў першай частцы ёсць прыярытэт пастырства, а ў другой — дактрынальны. У першай частцы Касцёл развівае вучэнне пра чалавека, пра свет, у якім жыве чалавек, і пра сваё стаўленне да аднаго і другога. У другой жа частцы падрабязней разглядаюцца розныя аспекты сучаснага жыцця і чалавечага грамадства, асабліва — пытанні і праблемы, якія ў наш час здаюцца найбольш актуальнымі ў гэтай сферы. Таму пытанні, закранутыя ў другой частцы і пададзеныя паводле дактрынальнага прынцыпу, ахопліваюць не толькі пастаянныя, але і выпадковыя элементы. Канстытуцыю трэба тлумачыць згодна з агульнымі нормамі тэалагічнай інтэрпрэтацыі, маючы на ўвазе, асабліва ў другой яе частцы, зменлівыя абставіны, з якімі сутнасна звязаны абмеркаваныя справы. Пар. Ян 18, 37. Пар. Ян 3, 17; Мц 20, 28; Mк 10, 45. Пар. Рым 7, 14 і наст. Пар. 2 Кар 5, 15. Пар. Дз 4, 12. Пар. Гбр 13, 8. Пар. Клс 1, 15. Пар. Быц 1, 26; Мдр 2, 23. Пар. Cір 17, 3-10. Пар. Рым 1, 21-25. Пар. Ян 8, 34. Пар. Дан 3, 57-90. Пар. 1 Кар 6, 13-20. Пар. 1 Вал 16, 7; Ер 17, 10. Пар. Сір 17, 7-8. Пар. Рым 2, 14-16. Пар. PIUS XII, Nuntius radiophonicus de conscientia christiana in iuvenibus recte efformanda, 23 martii 1952: AAS 44 (1952), p. 271. Пар. Мц 22, 37-40; Гал 5, 14. Пар. Сір 15, 14. Пар. 2 Кар 5, 10. Пар. Мдр 1, 13; 2, 23-24; Рым 5, 21; 6, 23; Як 1, 15. Пар. 1 Кар 15, 56-57. Пар. PIUS XI, Litt. Encycl. Divini Redemptoris, 19 martii 1937: AAS 29 (1937), pp. 65-106; PIUS XII, Litt. Encycl. Ad Apostolorum Principis, 29 iunii 1958: AAS 50 (1958), pp. 601-614; IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Mater et Magistra, 15 maii 1961: AAS 53 (1961), pp. 451-453; PAULUS VI, Litt. Encycl. Ecclesiam Suam, 6 augusti 1964: AAS 56 (1964), pp. 651-653. Пар. CONC. VAT. II, Const. dogm. de Ecclesia, Lumen gentium, cap. I, n. 8: AAS 57 (1965), p. 12. Пар. Флп 1, 27. S. AUGUSTINUS, Confess. I, 1: PL 32, 661. Пар. Рым 5, 14. Пар. TERTULLIANUS, De carnis resurr. 6: «Quodcumque enim limus exprimebatur, Christus cogitabatur homo futurus» (Тое, што ўзнікла з гліны, было задумана ў Хрысце як будучым чалавеку): PL 2, 802 (848); CSEL, 47, p. 33, 1.12-13. Пар. 2 Кар 4, 4. Пар. CONC. CONSTANTINOP. II, can. 7: «Neque Deo Verbo in carnis naturam transmutato, neque Carne in Verbi naturam transducta» (Ні Слова Бога не было зменена ў натуры цела, ні цела не было пераведзена ў натуру Слова): DENZ. 219 (428). — Пар. таксама CONC. CONSTANTINOP. III: «Quemadmodum enim sanctissima atque immaculata animata eius caro deificata non est perempta (theуtheisa ouk anиrethи), sed in proprio sui statu et ratione permansit» (Як Яго найсвяцейшае і беззаганнае цела праз абагаўленне не знікла ( theуtheisa ouk anиrethи), але засталося ў сваім уласным стане і сутнасці): DENZ. 291 (556). — Пар. CONC. CHALCED.: «in duabus naturis inconfuse, immutabiliter, indivise, inseparabiliter agnoscendum» (трэба прызнаць у дзвюх натурах незмяшана, нязменна, непадзельна, неадрыўна): DENZ. 148 (302). Пар. CONC. CONSTANTINOP. III: «ita et humana eius voluntas deificata non est perempta» (так і яго абагаўлёная чалавечая воля не загінула): DENZ. 291 (556). Пар. Гбр 4, 15. Пар. 2 Кар 5, 18-19; Клс 1, 20-22. Пар. 1 П 2, 21; Мц 16, 24; Лк 14, 27. Пар. Рым 8, 29; Клс 1, 18. Пар. Рым 8, 1-11. Пар. 2 Кар 4, 14. Пар. Флп 3, 10; Рым 8, 17. Пар. CONC. VAT. II, Const. dogm. de Ecclesia, Lumen gentium, cap. II, n. 16: AAS 57 (1965), p. 20. Пар. Рым 8, 32. Пар. Liturgia Paschalis Byzantina. Пар. Рым 8, 15; Гал 4, 6; Ян 1, 12 і 1 Ян 3, 1. Пар. IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Mater et Magistra, 15 maii 1961: AAS 53 (1961), pp. 401-464 et Litt. Encycl. Pacem in terris, 11 aprilis 1963: AAS 55 (1963), pp. 257-304; PAULUS VI, Litt. Encycl. Ecclesiam Suam, 6 augusti 1964: AAS 56 (1964), pp. 609-659. Пар. Лк 17, 33. Пар. S. THOMAS, I Ethic. Lect. I. Пар. IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Mater et Magistra: AAS 53 (1961), p. 418; PIUS XI, Litt. Encycl. Quadragesimo anno, 15 maii 1931: AAS 23 (1931), p. 222ss. Пар. IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Mater et Magistra: AAS 53 (1961), p. 417. Пар. Mк 2, 27. Пар. IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Pacem in terris: AAS 55 (1963), p. 266. Пар. Як 2, 15-16. Пар. Лк 16, 19-31. Пар. IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Pacem in terris: AAS 55 (1963), pp. 299-300. Пар. Лк 6, 37-38; Мц 7, 1-2; Рым 2, 1-11; 14, 10-12. Пар. Мц 5, 45-47. CONC. VAT. II, Const. dogm. de Ecclesia, Lumen gentium, cap. II, n. 9: AAS 57 (1965), pp. 12-13. Пар. Зых 24, 1-8. Пар. Быц 1, 26-27; 9, 2-3; Мдр 9, 2-3. Пар. Пс 8, 7 і 10. Пар. IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Pacem in terris: AAS 55 (1963), p. 297. Пар. Nuntius ad universos homines a Patribus missus ineunte Concilio Vaticano II, oct. 1962: AAS 54 (1962), pp. 822-823. Пар. PAULUS VI, Alloc. ad Corpus diplomaticum, 7 ian. 65: AAS 57 (1965), p. 232. Пар. CONC. VAT. I, Const. dogm. De fide cath., Dei Filius, cap. III: DENZ. 1785-1786 (3004-3005). Пар. PIO PASCHINI, Vita e opere di Galileo Galilei, 2 vol., Pont. Accademia delle Scienze, Cittа del Vatic., 1964. Пар. Мц 24, 13; 13, 24-30 і 36-43. Пар. 2 Кар 6, 10. Пар. Ян 1, 3 і 14. Пар. Эф 1, 10. Пар. Ян 3, 14-16; Рым 5, 8-10. Пар. Дз 2, 36; Мц 28, 18. Пар. Рым 15, 16. Пар. Дз 1, 7. Пар. 1 Кар 7, 31; S. IRENAEUS, Adversus haereses, V, 36, 1: PG 7, 1222. Пар. 2 Кар 5, 2; 2 П 3, 13. Пар. 1 Кар 2, 9; Ап 21, 4-5. Пар. 1 Кар 15, 42 і 53. Пар. 1 Кар 13, 8; 3, 14. Пар. Рым 8, 19-21. Пар. Лк 9, 25. Пар. PIUS XI, Litt. Encycl. Quadragesimo anno: AAS 23 (1931), p. 207. Missale romanum, praefatio festi Christi Regis. Пар. PAULUS VI, Litt. Encycl. Ecclesiam suam, III: AAS 56 (1964), pp. 637-659. Пар. Ціт 3, 4: «philanthropia». Пар. Эф 1, 3. 5-6. 13-14. 23. CONC. VAT. II, Const. dogm. de Ecclesia, Lumen gentium, cap. I, n. 8: AAS 57 (1965), p. 12. Тамсама, cap. II, n. 9: AAS 57 (1965), p. 14; пар. n. 8: AAS, l. c., p. 11. Тамсама, cap. I, n. 8: AAS 57 (1965), p. 11. Пар. тамсама, cap. IV, n. 38: AAS 57 (1965), p. 43, cum nota 120. Пар. Рым 8, 14–17. Пар. Мц 22, 39. Пар. CONC. VAT. II, Const. dogm. de Ecclesia, Lumen gentium, cap. II, n. 9: AAS 57 (1965), pp. 12-14. Пар. PIUS XII, Allocutio ad cultores historiae et artis, 9 martii 1956: AAS 48 (1956), p. 212: «Son Divin Fondateur, Jйsus-Christ, ne lui a donnй aucun mandat ni fixй aucune fin d’ordre culturel. Le but que le Christ lui assigne est strictement religieux (...). L’Eglise doit conduire les hommes а Dieu, afin qu’ils se livrent а lui sans rйserve (...). L’Eglise ne peut jamais perdre de vue ce but strictement religieux, surnaturel. Le sens de toutes ses activitйs, jusqu’au dernier canon de son Code, ne peut etre que d’y concourir directement ou indirectement» (Яго Боскі Заснавальнік Езус Хрыстус не даў яму ніякага даручэння і не вызначыў ніякай мэты прыроджанага характару. Заданне, якое Хрыстус прызначае яму, сцісла рэлігійнае (…). Касцёл павінен весці людзей да Бога, каб яны даверыліся Яму без агаворак (…). Касцёл ніколі не можа страціць з поля зроку гэтае дакладна рэлігійнае, надпрыроднае заданне. Сэнс усіх яго дзеянняў, аж да апошняга канону яго кодэксу, не можа быць іншы, як той, каб паспрыяць гэтаму непасрэдна ці ўскосна). CONC. VAT. II, Const. dogm. de Ecclesia, Lumen gentium, cap. I, n. 1: AAS 57 (1965), p. 5. Пар. Гбр 13, 14. Пар. 2 Тэс 3, 6-13; Эф 4, 28. Пар. Іс 58, 1-12. Пар. Мц 23, 3-33; Mк 7, 10-13. Пар. IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Mater et Magistra, IV: AAS 53 (1961), pp. 456-457 et I: l. c., pp. 407, 410-411. Пар. CONC. VAT. II, Const. dogm. de Ecclesia, Lumen gentium, cap. III, n. 28: AAS 57 (1965), pp. 34-35. Тамсама, n. 28: AAS l. c., pp. 35-36. Пар. S. AMBROSIUS, De virginitate, cap. VIII, n. 48: PL 6, 278. CONC. VAT. II, Const. dogm. de Ecclesia, Lumen gentium, cap. II, n. 15: AAS 57 (1965), p. 20. Пар. CONC. VAT. II, Const. dogm. de Ecclesia, Lumen gentium, cap. II, n. 13: AAS 57 (1965), p. 17. Пар. IUSTINUS, Dialogus cum Tryphone, cap. 110: PG 6, 729; ed. Otto, 1897, pp. 391-393: «...sed quanto magis talia nobis infliguntur, tanto plures alii fideles et pii per nomen Iesu fiunt» (але чым больш удараў мы ад гэтага церпім, тым больш іншыя становяцца вернымі і пабожнымі праз імя Хрыста). Пар. TERTULLIANUS, Apologeticus, cap. L, 13: PL 1, 534; Corpus Christ., ser. lat. I, p. 171: «Etiam plures efficimur, quoties metimus a vobis: semen est sanguis Christianorum!» (Нас становіцца ўсё больш, калі вы косіце нас, нібы касою: насенне наша — кроў хрысціянаў!). Пар. Const. dogm. de Ecclesia, Lumen gentium, cap. II, n. 9: AAS 57 (1965), p. 14. Пар. CONC. VAT. II, Const. dogm. de Ecclesia, Lumen gentium, cap. VII, n. 48: AAS 57 (1965), p. 53. Пар. PAULUS VI, Allocutio die 3 feb. 1965 habita: L’Osservatore Romano, 4 febbraio 1965. Пар. S. AUGUSTINUS, De bono coniugali, PL 40, 375-376 et 394; S. THOMAS, Summa Theol., Suppl. Quaest. 49, art. 3 ad 1; Decretum pro Armenis: DENZ. 702 (1327); PIUS XI, Litt. Encycl. Casti Connubii: AAS 22 (1930), pp. 543-555; DENZ. 2227-2238 (3703-3714). Пар. PIUS XI, Litt. Encycl. Casti Connubii: AAS 22 (1930), pp. 546-547; DENZ. 2231 (3706). Пар. Ос 2; Ер 3, 6-13; Эзх 16 і 23; Іс 54. Пар. Мц 9, 15; Mк 2, 19-20; Лк 5, 34-35; Ян 3, 29; 2 Кар 11, 2; Эф 5, 27; Ап 19, 7-8; 21, 2 і 9. Пар. Эф 5, 25. Пар. CONC. VAT. II, Const. dogm. de Ecclesia, Lumen gentium: AAS 57 (1965), pp. 15-16; 40-41; 47. Пар. PIUS XI, Litt. Encycl. Casti Connubii: AAS 22 (1930), p. 583. Пар. 1 Цім 5, 3. Пар. Эф 5, 32. Пар. Быц 2, 22-24; Прып 5, 18-20; 31, 10-31; Тоб 8, 4-8; Пп 1, 1-3; 2, 16; 4,16-5,1; 7, 8-11; 1 Кар 7, 3-6; Эф 5, 25-33. Пар. PIUS XI, Litt. Encycl. Casti Connubii: AAS 22 (1930), pp. 547-548; DENZ. 2232 (3707). Пар. 1 Кар 7, 5. Пар. PIUS XII, Allocutio Tra le visite, 20 ian. 1958: AAS 50 (1958), p. 91. Пар. PIUS XI, Litt. Encycl. Casti Connubii: AAS 22 (1930), pp. 559-561; DENZ.-SCHЦN. 3716-3718; PIUS XII, Allocutio Conventui Unionis Italicae inter Obstetrices, 29 oct. 1951: AAS 43 (1951), pp. 835-854; PAULUS VI, Allocutio ad Em.mos Patres Purpuratos, 23 iunii 1964: AAS 56 (1964), pp. 581-589. Некаторыя пытанні, якія патрабуюць глыбейшага аналізу, па даручэнні Святога Айца былі аддадзены Камісіі па справах народанасельніцтва, сям’і і рэпрадукцыйнасці, каб Святы Айцец мог ацаніць справу пасля правядзення гэтай Камісіяй адпаведных даследаванняў. У гэтым стане навучання Святы Сабор не мае намеру непасрэдна даваць канкрэтныя рашэнні. Пар. Эф 5, 16; Клс 4, 5. Пар. Sacramentarium gregorianum: PL 78, 262. Пар. Рым 5, 15 і 18; 6, 5-11; Гал 2, 20. Пар. Эф 5, 25-27. Пар. Expositio introductoria huius Constitutionis, nn. 4-10, supra pp. 684-692. Пар. Клс 3, 1-2. Пар. Быц 1, 28. Пар. Прып 8, 30-31. Пар. S. IRENAEUS, Adv. Haer. III, 11, 8: ed. Sagnard, p. 200; Пар. тамсама, 16, 6: pp. 290-292; 21, 10-22: pp. 370-372; 22, 3: p. 378; і etc. Пар. Эф 1, 10. Пар. verba PII XI ad Exc.mum D.num Roland-Gosselin: «Il ne faut jamais perdre de vue que l’objectif de l’Eglise est d’evangйliser et non de civiliser. Si elle civilise, c’est par l’йvangйlisation» (Ніколі не трэба страчваць з поля зроку, што заданне Касцёла — евангелізаваць, а не цывілізаваць. Калі цывілізуе, то праз евангелізацыю) (Semaine Sociale de Versailles, 1936, pp. 461-462). CONC. VAT. I, Const. dogm. De fide cath., Dei Filius, cap. IV: DENZ. 1795, 1799 (3015, 1019). Пар. PIUS XI, Litt. Encycl. Quadragesimo anno: AAS 23 (1931), p. 190. Пар. IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Pacem in terris: AAS 55 (1963), p. 260. Пар. IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Pacem in terris: AAS 55 (1963), p. 283; PIUS XII, Nuntius radiophon., 24 dec. 1941: AAS 34 (1942), pp. 16-17. Пар. IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Pacem in terris: AAS 55 (1963), p. 260. Пар. IOANNES XXIII, Allocutio habita d. 11 oct. 1962, in initio Concilii: AAS 54 (1962), p. 792. Пар. CONC. VAT. II, Const. de Sacra Liturgia, Sacrosanctum Concilium, n. 123 AAS 56 (1964), p. 131; PAULUS VI, Discorso agli artisti romani, 7 maii 1964: AAS 56 (1964), pp. 439-442. Пар. CONC. VAT. II, Decr. de institutione sacerdotali, Optatam totius, et Decl. de educatione christiana, Gravissimum educationis. Пар. CONC. VAT. II, Const. dogm. de Ecclesia, Lumen gentium, cap. IV, n. 37: AAS 57 (1965), pp. 42-43. Пар. PIUS XII, Nuntius radioph, 23 martii 1952: AAS 44 (1952), p. 273; IOANNES XXIII, Allocutio ad A.C.L.I., 1 maii 1959: AAS 51 (1959), p. 358. Пар. PIUS XI, Litt. Encycl. Quadragesimo anno: AAS 23 (1931), p. 190ss.; PIUS XII, Nuntius radioph, 23 martii 1952: AAS 44 (1952), p. 276ss.; IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Mater et Magistra: AAS 53 (1961), p. 450; CONC. VAT. II, Decretum de instrum. communic. socialis, Inter mirifica, cap. I, n. 6: AAS 56 (1964), p. 147. Пар. Мц 16, 26; Лк 16, 1-31; Клс 3, 17. Пар. LEO XIII, Litt. Encycl. Libertas praestantissimum, 20 iunii 1888: ASS 20 (1887-88), pp. 597ss.; PIUS XI, Litt. Encycl. Quadragesimo anno: AAS 23 (1931), p. 191ss.; ён жа, Divini Redemptoris: AAS 29 (1937), p. 65ss.; PIUS XII, Nuntius natalicius 1941: AAS 34 (1942), p. 10ss.; IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Mater et Magistra: AAS 53 (1961), pp. 401-464. Адносна праблем земляробства гл. асабліва: IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Mater et Magistra: AAS 53 (1961), p. 341ss. Пар. LEO XIII, Litt. Encycl. Rerum Novarum: ASS 23 (1890-91), pp. 649-662; PIUS XI, Litt. Encycl. Quadragesimo anno: AAS 23 (1931), pp. 200-201; ён жа, Litt. Encycl. Divini Redemptoris: AAS 29 (1937), p. 92; PIUS XII, Nuntius radiophonicus in pervigilio Natalis Domini 1942: AAS 35 (1943), p. 20; ён жа, Allocutio 13 iunii 1943: AAS 35 (1943), p. 172; ён жа, Nuntius radiophonicus operariis Hispaniae datus, 11 martii 1951: AAS 43 (1951), p. 215; IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Mater et Magistra: AAS 53 (1961), p. 419. Пар. IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Mater et Magistra: AAS 53 (1961), pp. 408, 424, 427; слова «in curatione» (у распараджэнні) узята з лацінскага тэксту: Litt. Encycl. Quadragesimo anno: AAS 23 (1931), p. 199. У аспекце эвалюцыі праблемы гл. таксама: PIUS XII, Allocutio 3 iunii 1950: AAS 42 (1950), pp. 485-488; PAULUS VI, Allocutio 8 iunii 1964: AAS 56 (1964), pp. 574-579. Пар. PIUS XII, Epist. Encycl. Sertum laetitiae: AAS 31 (1939), p. 642; IOANNES XXIII, Allocutio concistorialis: AAS 52 (1960), pp. 5-11; ён жа, Litt. Encycl. Mater et Magistra: AAS 53 (1961), p. 411. Пар. S. THOMAS, Summa Theol. II-II, q. 32, a. 5 ad 2; тамсама q. 66, a. 2: пар. explicationem in LEO XIII, Litt. Encycl. Rerum Novarum: ASS 23 (1890-91), p. 651; пар. таксама PIUS XII, Allocutio, 1 iunii 1941: AAS 33 (1941), p. 199; ён жа, Nuntius radiophonicus natalicius 1954: AAS 47 (1955), p. 27. Пар. S. BASILIUS, Hom. in illud Lucae «Destruam horrea mea», n. 2: PG 31, 263; LACTANTIUS, Divinarum Institutionum, lib. V, de iustitia: PL 6, 565 B; S. AUGUSTINUS, In Ioann. Ev., tr. 50, n. 6: PL 35, 1760; ён жа, Enarratio in Ps. CXLVII, 12: PL 37, 1922; S. GREGORIUS M., Homiliae in Ev., hom. 20, 12: PL 76, 1165: ён жа, Regulae Pastoralis liber, pars III, c. 21: PL 77, 87; S. BONAVENTURA, In III Sent. d. 33, dub. I: ed. QUARACCHI III, 728; ён жа, In IV Sent. d. 15, p. II, a. 2, q. 1; тамсама IV, 371b; Quaest. de superfluo: ms. Assisi, Bibl. comun. 186, ff. 112a-113a; S. ALBERTUS M., In III Sent., d. 33, a. 3, sol. 1: ed. BORGNET XXVIII, 611; ён жа In IV Sent. d. 15, a. 16: тамсама, XXIX, 494-497. Адносна азначэння «таго, што лішняе» ў наш час гл.: IOANNES XXIII, Nuntius radiotelevisificus, 11 sept. 1962: AAS 54 (1962), p. 682: «Dovere di ogni uomo, dovere impellente del cristiano и di considerare il superfluo con la misura delle necessitа altrui, et di ben vigilare perchй l’amministrazione e la distribuzione dei beni creati venga posta a vantaggio di tutti» (Абавязкам кожнага чалавека, пільным абавязкам хрысціяніна з’яўляецца ацэнка таго, што лішняе, паводле меры патрэбы другога, і старанны клопат аб тым, каб кіраванне створанымі дабротамі і іх размеркаванне было на карысць усім). Застаецца ў сіле ў гэтым выпадку старадаўні прынцып: «У крайняй патрэбе ўсё агульнае, г. зн. ім трэба дзяліцца». Пра прычыны, аб’ём і спосаб прымянення прынцыпу ў прапанаваным тэксце, акрамя сённяшніх вядомых аўтараў, гл.: S. THOMAS, Summa Theol. II-II, q. 66, a. 7. Як відаць, для ўласцівага ўжывання прынцыпу трэба захоўваць усе неабходныя маральныя ўмовы. Пар. GRATIANI Decretum, c. 21, dist. LXXXVI: ed. Friedberg I, 302. Гэтае выказванне сустракаецца ўжо ў: PL 54, 591А et PL 56, 1132B. Пар. Antonianum 27 (1952), 349-366. Пар. LEO XIII, Litt. Encycl. Rerum Novarum: ASS 23 (1890-91), pp. 643-646; PIUS XI, Litt. Encycl. Quadragesimo anno: AAS 23 (1931), p. 191; PIUS XII, Nuntius radiophonicus, 1 iunii 1941: AAS 33 (1941), p. 199; ID., Nuntius radiophonicus in pervigilio Natalis Domini 1942: AAS 35 (1943), p. 17; ID., Nuntius radiophonicus 1 sept. 1944: AAS 36 (1944), p. 253; IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Mater et Magistra: AAS 53 (1961), pp. 428-429. Пар. PIUS XI, Litt. Encycl. Quadragesimo anno: AAS 23 (1931), p. 214; IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Mater et Magistra: AAS 53 (1961), p. 429. Пар. PIUS XII, Nuntius Radiophonicus Pent. 1941: AAS 44 (1941), p. 199; IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Mater et Magistra: AAS 53 (1961 ), p. 430. Пра належнае ўжыванне дабротаў паводле Новага Запавету гл. Лк 3, 11; 10, 30 і наст.; 11, 41; 1 П 5, 3; Mк 8, 36; 12, 29-31; Як 5, 1-6; 1 Цім 6, 8; Эф 4, 28; 2 Кар 8, 13 і наст.; 1 Ян 3, 17-18. Пар. IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Mater et Magistra: AAS 53 (1961), p. 417. Пар. ён жа, тамсама. Пар. Рым 13, 1-5. Пар. Рым 13, 5. Пар. PIUS XII, Nuntius radioph., 24 dec. 1942: AAS 35 (1943), pp. 9-24; 24 dec. 1944: AAS 37 (1945), pp. 11-17; IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Pacem in terris: AAS 55 (1963), pp. 263, 271, 277-278. Пар. PIUS XII, Nuntius radioph., 1 iun. 1941: AAS 33 (1941), p. 200; IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Pacem in terris: l. c., pp. 273-274. Пар. IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Mater et Magistra: AAS 53 (1961), pp. 415-418. Пар. PIUS XI, Alloc. Ai dirigenti della Federazione Universitaria Cattolica: Discorsi di Pio XI: ed. Bertetto, Torino, vol. I (1960), p. 743. Пар. CONC. VAT. II, Const. dogm. de Ecclesia, Lumen gentium, n. 13: AAS 57 (1965), p 17. Пар. Лк 2, 14. Пар. Эф 2, 16; Клс 1, 20-22. Пар. IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Pacem in terris, 11 aprilis 1963: AAS 55 (1963), p. 291: «Quare aetate hac nostra, quae vi atomica gloriatur, alienum est a ratione, bellum iam aptum esse ad violata iura sarcienda» (Таму ў нашу эпоху, якая ганарыцца атамнай сілай, неразумна было б меркаваць, што вайна прыдатная для аднаўлення парушаных правоў). Пар. PIUS XII, Allocutio 30 sept. 1954: AAS 46 (1954), p. 589; Nuntius radiophonicus, 24 dec. 1954: AAS 47 (1955), pp. 15ss.; IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Pacem in terris: AAS 55 (1963), pp. 286-291; S. PAULUS VI, Allocutio in Consilio Nationum Unitarum, 4 oct. 1965: AAS 57 (1965), pp. 877-885. Пар. IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Pacem in terris, дзе гаворка ідзе пра раззбраенне: AAS 55 (1963), p. 287. Пар. 2 Кар 6, 2. Пар. IOANNES XXIII, Litt. Encycl. Ad Petri Cathedram, 29 iunii 1959: AAS 55 (1959), p. 513. Пар. Мц 7, 21. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавяз |