Крыжовы шлях

 У Ерузалеме ўзнікла традыцыя хадзіць па месцах, звязаных з Мукай Езуса Хрыста, нашага Збаўцы, каб разважаць Яго крыжовы шлях на Кальварыю. З часам ва ўсім Касцёле пачалі ўзводзіць т. зв. «стацыі» мукі Пана. Вернікі, асабліва ў перыяд Вялікага посту, ідуць ад стацыі да стацыі, разважаючы цярпенні Збавіцеля.

Уступная малітва

О Езу, укрыжаваны мой Збавіцель! Разважаючы пра Твае мукі, хачу перапрасіць Цябе за грахі, падзякаваць за вялікую любоў Тваю і выпрасіць ласку вытрываласці ў добрым.
Ахвярую Табе гэтыя малітвы і разважанні таксама за душы чыстцовыя; асабліва за душу N.
(называецца імя).

Дапамажы мне, Езу мілы, у гэтай святой практыцы.

Стацыя 1

Езус асуджаны на смерць

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

З Евангелля паводле св. Марка (пар. Мк 15, 15):
«Тады Пілат, хочучы дагадзіць народу, звольніў ім Вараву, а Езуса аддаў пасля бічавання распяць».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, заступіся за нас!


Стацыя 2

Езус бярэ крыж

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

З Евангелля паводле св. Яна (пар. Ян 19, 17):
«І, несучы крыж свой, Ён выйшаў на ўрочышча Чарапоў, што па-жыдоўску называецца Галгофа».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, заступіся за нас!


Стацыя 3

Езус падае першы раз

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

З Евангелля паводле св. Яна (пар. Ян 12, 24):
«Калі пшанічнае зерне, упаўшы на зямлю, не памрэ, то застанецца само, а калі памрэ, дасць багаты плён».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, заступіся за нас!


Стацыя 4

Езус сустракае сваю Маці

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

З Евангелля паводле св. Лукі (пар. Лк 2, 34-35):
«І благаславіў іх Сімяон і сказаў Марыі, Маці Яго: Ён вось пастаўлены на падзенне і на паўстанне многіх у Ізраэлі і на знак, якому працівіцца будуць, а Тваю душу праб’е меч».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, заступіся за нас!


Стацыя 5

Сымон Кірынэец дапамагае Езусу несці крыж

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

З Евангелля паводле св.Марка (пар. Мк 15, 21):
«І прымусілі нейкага Сымона Кірынэйца, бацьку Аляксандра і Руфа, які ішоў з поля, каб нёс крыж Ягоны».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, заступіся за нас!


Стацыя 6

Вераніка выцірае твар Езуса

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

З Кнігі прарока Ісаі (пар. Іс 53, 2-3):
«Не меў ён ані прывабнасці, ані бляску, каб на Яго паглядзець, ані выгляду, каб нам падабацца.
Пагарджаны і адпіхнуты людзьмі (...), як хтосьці, перад кім закрываюць твар».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, заступіся за нас!


Стацыя 7

Езус падае другі раз

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

З Евангелля паводле св. Марка (пар. Мк 14, 34-35):
«І (Езус) сказаў ім: сумная душа Мая аж да смерці (...).
І, адышоўшыся трохі, упаў на зямлю і маліўся, каб, калі магчыма, абмінула Яго гэтая часіна».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, заступіся за нас!


Стацыя 8

Езус суцяшае ерузалемскіх жанчын

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

З Евангелля паводле св. Лукі (пар. Лк 23, 27-28):
«Ішло за Ім вялікае мноства народу і жанчын, якія плакалі і галасілі па Ім. Езус жа, звярнуўшыся да іх, сказаў: дочкі ерузалемскія! не плачце па Мне, але плачце па сабе і па дзецях вашых».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, заступіся за нас!


Стацыя 9

Езус падае трэці раз

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

З Евангелля паводле св. Мацвея (пар. Мц 11, 28-30):

«Прыйдзіце да мяне ўсе працуючыя і абцяжараныя, і Я супакою вас. Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне: бо Я ціхі і лагоднага сэрца, і знойдзеце супакой душам вашым. Бо ярмо Маё любае і цяжар Мой лёгкі».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, заступіся за нас!


Стацыя 10

З Езуса здзіраюць адзенне

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

З Евангелля паводле св. Марка (пар. Мк 15, 24):
«Падзялілі вопратку Ягоную, кідаючы жэрабя, каму што ўзяць».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, заступіся за нас!


Стацыя 11

Укрыжаванне Езуса

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

З Евангелля паводле св. Марка (пар. Мк 15, 25-26):
«Была трэцяя гадзіна, і распялі Яго на крыжы. І быў надпіс віны Ягонае напісаны: Цар Юдэйскі. І з Ім разам распялі двух разбойнікаў, аднаго з правага, а другога з левага боку Яго».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, заступіся за нас!


Стацыя 12

Езус памірае на крыжы

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

З Евангелля паводле св. Марка (пар. Мк 15, 33-39):

«А шостай гадзіне настала цемра па ўсёй зямлі ажно да дзевятае гадзіны. І а дзевятай гадзіне загаласіў Езус моцным голасам: Элоі, Элоі! ламма сабахтані! што азначае: Божа Мой, Божа Мой! на што Ты Мяне пакінуў? (...) Адзін жа, пабегшы і набраўшы ў губку воцату ды насадзіўшы яе на трысціну, паіў Яго. (...) Езус жа, загаласіўшы моцным голасам, сканаў. (...) Сотнік жа, што стаяў насупраць Яго, сказаў: сапраўды, чалавек гэты быў Сын Божы».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, заступіся за нас!


Стацыя 13

Езуса здымаюць з крыжа

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

З Евангелля паводле св. Яна 1(пар. Ян 9, 25, 32-34, 38):
«Стаялі ж ля крыжа Езусавага Маці Яго і сястра Маці Яго Марыя Клеафасава і Марыя Магдалена (...).
І вось прыйшлі жаўнеры (...), падышлі да Езуса і ўбачылі, што Ён памёр ужо (...), адзін з жаўнераў прабіў Яму бок дзідаю, і ўраз жа пацякла кроў і вада (...) Потым Юзаф з Арыматэі (...) папрасіў Пілата, каб зняць цела Езуса».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, заступіся за нас!


Стацыя 14

Езуса кладуць у грабніцу

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!
Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

З Евангелля паводле св. Марка (пар. Мк 15, 45-47):

«І (Пілат), даведаўшыся ад сотніка, аддаў цела Юзафу. І купіўшы палатно ды зняўшы Яго, абвіў палатном і палажыў Яго ў магілу, што была высечана ў скале, ды прываліў камень да дзвярэй магілы. А Марыя Магдалена і Марыя, маці Юзафа, глядзелі, дзе Яго палажылі».

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, заступіся за нас!


Перад алтаром:
Які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!
Маці Божая Балесная, заступіся за нас!

Няхай будзе пахвалёны Найсвяцейшы Сакрамэнт –
Праўдзівае Цела і Кроў Пана нашага Езуса Хрыста.


Малітва на заканчэнне Крыжовага шляху

Езу Хрыстэ, наш Збавіцель! На гэтым Крыжовым шляху спазналі мы Тваю бязмежную міласэрнасць і любоў да нас, грэшных. Ты мукамі сваімі і смерцю крыжоваю заплаціў Айцу Нябеснаму за нашыя правіны і заслужыў нам вечнае шчасце.

Прымі ж, Божа, у падзяку хоць гэты шлях, які мы прайшлі разам з Табою. Дай, каб пачуццё, што ўзрушыла нас падчас гэтага шляху, трывала ў нашых душах і ў памяці ды сталася нам на збаўленне, а душам чысцовым на палёгку.

Маці, Валадарка свету, што мукі з Сынам дзяліла, маліся за нас грэшных, за душы памерлых, у чысцы замкнёныя! Амэн.

Можна закончыць Крыжовы шлях малітвай за памерлых.

 Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова. 

 

Хостинг от uCoz