КРЫЖОВЫ ШЛЯХ ПАКАЯННЯ

 

Уступная малітва

 

О Езу, Збаўца мой і Божа мой, Дабрыня бясконцая і Любоў неспасцігальная, люблю Цябе... Шкадую заўсе грахі мае... Хачу прайсці ўслед за Табою па Тваёй балеснай Крыжовай дарозе, каб ушанаваць Муку Тваю, каб навучыцца жыць, цярпець, паміраць паводле Божай волі...

Прагну атрымаць усе адпусты, якія дае нам Касцёл, і ахвярую іх за душы памерлых, а таксама за навяртанне грэшнікаў.  

    

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў  ад  ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

 

Стацыя 1.

Пан Езус асуджаны на смерць

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

 

       Пілат умыў рукі... Але ўсе воды зямлі не  змыюць яго злачынства...

Найсвяцейшаму, найнявіннейшаму Езусу вынесены смяротны прысуд... Найвышэйшы Бог-Суддзя асуджаны людзьмі... О Езу! У маіх вушах гучыць смяротны   прысуд,   які   Ты  атрымаў з-за   мяне...

Малю цябе, мой Збавіцель, не дапусці, каб у  апошні,   судны  дзень  пачуў  я  ад  Цябе абвінаваўчы  прыгавор... Адзіная кропля Тваёй Найсвяцейшай Крыві змые ўсе мае грахі. Езу, ачысці мяне!...  

 

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў  ад  ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

 

Стацыя 2.

Пан Езус бярэ крыж

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

 

Дрэва крыжа — дрэва балесці, ганьбы, смерці — ціхі  Збавіцель выцягвае рукі, як маці да дзіцяці... Кладзе крыж на збалелыя плечы... Прыціскае да сябе... Бо такая воля Айца Нябеснага... Бо ў крыжу збаўленне людзей, маё збаўленне...

О Хрыстэ, несучы свой Крыж, Ты пазіраеш на мяне і гаворыш: «Калі хто хоча ісці за Мной, няхай без наракання возьме крыж свой штодзённы і следуе за Мной...». Езу, накіроўвай мае заплаканыя вочы да сябе; вучы мяне моўчкі зносіць пакуты і заўсёды любіць Цябе, асабліва ў цярпенні!...

 

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў  ад  ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

 

Стацыя 3.

Пан Езус падае першы раз

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

 

Знясілены крывавым потам, бяссоннай ноччу, бічаваннем. цярнёваю каронаю. абцяжараны крыжам наймілейшы Езус спатыкаецца на дарозе і падае... Узглянь, бедная душа, на Хрыста! Ён падае, каб цябе падняць, каб ты не ўпадала ў роспач ад сваіх штодзённых слабасцяў...

О Езу, які падаеш, будзь мне падтрымкаю ў хвіліну слабасці. будзь маёй надзеяй і сілай... Без Тваёй дапамогі я не пазбаўлюся сваіх недахопаў, якія так моцна засмучаюць Тваё Найчысцейшае Сэрца. Давяраю Табе ўсім сэрцам, мой Езу! 

                                                           

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў  ад  ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

 

Стацыя 4.

Пан Езус сустракае Найсвяцейшую Маці

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

 

Сапраўдная любоў пазнаецца ў цярпенні. Ніхто так не любіў Маці, як Езус. I ніхто так не любіў Сына, як Найсвяцейшая Маці... Самотны. усімі пакінуты Езус падняў вочы, у якія немагчыма глядзець без жалю, -- і ўбачыў сваю наймілейшую Маці... Убачыў Яе залітыя слязьмі, поўныя спачування вочы, што з любоўю глядзелі на Яго... I гэтым адзіным узаемным паглядам суцешыліся Найсвяцейшыя Сэрцы...

Маці   Балесная,   не   пакідай   мяне,   калі   я   буду   ў  цярпенні, калі наведае мяне смутак альбо няшчасце! Скіруй тады да мяне Твае міласэрныя вочы!... Суцеш сіраціну, Матачка!

 

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў  ад  ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

 

Стацыя 5.

 Сымон Кірынэец дапамагае несці крыж

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

 

Не анёлаў, але беднага працоўнага чалавека Божы Провід прымушае праз жаўнераў дапамагчы Хрысту... I мяне таксама на жыццёвай дарозе відовішча чужой бяды прымушае спяшацца з дапамогаю да бліжняга.

«Усё, што ўчынілі аднаму з гэтых братоў Маіх найменшых, — Мне ўчынілі». — гаворыць міласэрны Езус.

Навучы мяне, Пане, міласэрнасці, дабрыні да хворых, галодных. пакінутых, удоваў і сірот! Ствары ўва мне сэрца, чулае да Цябе ў церпячых... але не чулае да грошаў і пашаны...

 

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў  ад  ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

 

Стацыя 6.

 Вераніка выцірае твар Пану Езусу

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

                                                                  

3 невымоўным жалем яна глядзіць на аблічча  Пана — спацелае, пакрытае пляўкамі, залітае крывёю. Сапраўдная любоў дадае Вераніцы адвагі, пракладвае ёй дарогу, не зважае на жаўнераў. Прагнучы прынесці Езусу хоць крыху палёгкі, яна выцірае Найсвяцейшы твар... Хрыстус прымае гэтую паслугу з любові... I шчодра ўзнагароджвае яе дарам любові — уласным партрэтам...

Езу, які ж Ты добры!... Дай мне ласку, каб сваімі дробнымі ўчынкамі, якія буду чыніць з любові да Цябе, я заслужыў насіць у маім сэрцы адбітак Твайго Аблічча!...

 

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў  ад  ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

 

Стацыя 7.

Пан Езус падае другі раз

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

 

Пан Езус, сілы якога ўбываюць з кожным крокам, прыкладае ўсе намаганні. каб праз акіян пакутаў перанесці на сваіх плячах нашыя грахі, нашае збаўленне... Вочы заслала імгла. перасохшым вуснам не хапае паветра, ногі заплятаюцца... Пахіснуўся і ўпаў зноў... Ціхі, прыніжаны — як нейкі чарвяк, а не чалавек...

Езу! Столькі разоў абяцаў я выправіцца... Столькі  разоў Ты прабачаў мне... I зноў я падаю... Мая пыха, жаданне ўзвысіцца над іншымі, мая легкадумнасць прыціскаюць Цябе так балесна...

        Езу, ціхі і пакорны Сэрцам, учыні сэрца маё да Твайго падобным!

 

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў  ад  ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

 

Стацыя 8.

Пан Езус суцяшае жанчын

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

 

Гурток верных матак праціскаецца праз натоўп, набліжаецца да Хрыста. Відовішча яго балесцяў выклікае ў іх голасны плач... Яны прыносяць яму ў ахвяру слёзы любячага сэрца... Чулае сэрца Езуса ўзрушвае гэтая праява суперажывання. У Яго знаходзяцца для іх словы суцяшэнняі перасцярогі: «Не па мне плачце, але па сабе і па дзецях вашых...».

Збавіцелю мой! Відовішчам Тваёй мукі ўзбудзі скруху ў сэрцы маім, каб шкадаваў я ўсім сэрцам за грахі мае, а таксама за грахі бліжніх... Гэта нашыя грахі былі прычынаю Тваёй гаротнай мукі.. .Не дазволь, Пане, каб быў я сухім дрэвам, якое не прыносіць годнага плёну пакуты!

 

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў  ад  ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

 

Стацыя 9.

Пан Езус падае трэці раз

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

 

   Сумная крыжовая працэсія набліжаецца да Гары смерці, Галгофы. Ідучы пад гару, Езус страчвае прытомнасць і падае так балесна, штоб сваімі ўласнымі, чалавечымі сіламі не можа падняцца... Праклёны, удары нагамі, тузанне за вяроўкі не паднялі ціхага Баранка... Узглянь на сябе, душа мая: гэты ўпадак найцяжэйшы -- гэта грэх маіх дрэныых звычак, залежнасці... Колькі ўжо гадоў прыгнятае ён ува мне Хрыста... Толькі б не стаў ён прычынаю вечнага ўпадку...

     Езус, прашу ў Цябе аб міласэрнасці і літасці! Падай мне руку сваю, бо ўласнымі сіламі я не здолею падняцца... Узмоцні мяне ласкаю, якую Ты выслужыў для мяне сваім  балесным  падзеннем, — і  я  ўсё  змагу  пераадолець  у  Табе,  з  Тваёй  вернай  дапамогаю!

 

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў  ад  ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

 

Стацыя 10.

3 Пана Езуса знята адзенне

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

 

        3 Пана неба і зямлі, які адзявае палявыя лілеі, корміць і атуляе    сваёю    апекаю птушак нябесных    і  людзей, здзіраюць адзенне... Пояць Яго жоўцю — жоўцю людской няўдзячнасці... Нібыта агнём апякаюць Збавіцеля раны ад бічавання, што былі прысохшы да адзення. гарачка. сорам... За што Хрыстус пакутуе? За грахі распуснасці, разбэшчанасці і няўстрыманасці. якія найбольш прыніжаюць чалавека...

Баранку Беззаганны, гэта я павінен стаяць на Тваім месцы... Змілуйся нада мною, Езу! 3 Цябе знята адзенне дзеля таго. каб я мог быць агорнуты покрывам ласкі Божай і любові... Атулі, Пане, цела  і  сэрца  маё,  каб  панавалі  ў  ім  цвярозасць  і  сціпласць  думак, пачуццяў, словаў  і ўчынкаў! 

 

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў  ад  ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

 

Стацыя 11.

Пан Езус прыбіты да крыжа

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

 

Гэтыя ласкавыя рукі, што раздавалі хлеб, тулілі дзяцей, благаслаўлялі,... расцягнутыя на крыжу, прыкутыя цвікамі! Гэтыя ступні, што нястомна хадзілі пазямлі ў пошуках грэшнікаў,... бязлітасна разрываюцца цвікамі! Вось чым адплочана за любоў і  дабрыню!...  «0 Мой народзе. што ж табе ўчыніў Я?» Той, хто здзяйсняе смяротны грэх, нанова ўкрыжоўвае Хрыста... Колькі ж разоў укрыжаваў я Яго ў сваім сэрцы, ... а колькі — сваімі ўчынкамі?

Езу,   ратуй   мяне   ад   подлай  няўдзячнасці  ў  адносінах да Цябе!... Ад грэху цяжкага захавай мяне, Пане! Няхай будуць укрыжаваныя прыхільнасці і  слабасці мае, ... але не Ты Езу, мілы Пане!  

  

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў  ад  ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

 

Стацыя 12.

Пан Езус памірае на крыжы

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

 

Устань на калені! На Кальварыі — паднясенне— урачыстая, крывавая, Найсвяцейшая Імша! Сам Збавіцель адпраўляе яе за чалавецтва, за мяне... Ён думае пра мяне... Моліцца са мною да Айца... Дзяля мяне сыходзіць на апошнюю прыступку ўбоства і прыніжэння, ганьбы і мукі... «Палюбіў мяне і аддаў самога сябе за мяне!» Ён памірае пакінуты, каб я не быў пакінутым у хвіліну смерці... Адкінуты людзьмі, каб я не быў адкінуты Богам... Убогі, каб я быў багаты небам!...

Езу мой! За гэтую бясконцую любоў Тваю,... за Кроў Тваю, так шчодра пралітую,... за дзідай прабітае Сэрца Тваё міласэрнае,... за Тваю ахвяру жыцця Твайго дзеля мяне, грэшнага. ... за ўзор самых узнёслых цнотаў, які Ты даў нам на крыжы — люблю Цябе ўсім сэрцам!...

 

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў  ад  ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

 

Стацыя 13.

Пан Езус зняты з крыжа

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

 

Пакуты Езуса скончыліся, а пакуты Маці Балеснай, Маці асірацелай, узмацніліся, калі мёртвае Цела Сына паклалі Ёй на калені... Якім дала Яна Езуса людзям — і якім аддаюць Яго ёй?... «О, вы ўсе, хто праходзіце міма, узгляньце, ці ёсць яшчэ балесць такая, як Мая?»... Найсвяцейшае Цела без кроплі крыві, усё ў ранах, рукі і ногі прадзіраўлены, сэрца адкрытае...

Маці Балесная! Сваімі гарачымі, беззаганнымі слязьмі абмываеш Ты раны Езуса, прычынаю якіх былі мае грахі... Злітуйся нада мною, бо я не годны называцца дзіцем Тваім!... Выпрасі для мяне шчырае навяртанне... Каб я ўжо ніколі не ўкрыжоўваў Сына Твайго праз здзяйсненне смяротнага граху!

 

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў  ад  ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

 

 

Стацыя 14.    

Пан Езус пакладзены ў грабніцу

С.: Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ!

Усе: Бо праз Крыж і Муку сваю свет адкупіў Ты!

 

Апошняя стацыя для цела на гэтай кальварыйскай дарозе жыцця -- гэта грабніца!... Укленчу ў духу пры адкрытай грабніцы Збавіцеля майго, каб адараваць Найсвяцейшае Цела. злучанаез Боскасцю... Гэты каштоўны выкуп за мяне,  беднагагрэшніка.

Езу, Божа мой! Кожным ударам свайго сэрца выказваю Табе ўдзячнасць за ўсё, што Ты для мяне ўчыніў... За крыжовы шлях, пройдзены за мяне і дзеля мяне... За кожную кроплю Найсвяцейшай Крыві, вылітай за мяне... За жыццё, прынесенае ў ахвяру за мяне!...

Ахвярую Табе маё сэрца, мой розум, маю

волю!... Адарві мяне ад свету і прыкуй да сябе, каб з гэтага моманту ішоў я па слядах Тваіх ажно да смерці! Маці Балесная. правядзі мяне, як дзіця сваё, за наймілейшым Езусам!

 

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Які за нас цярпеў  ад  ранаў,

Усе: Езу Хрыстэ, змілуйся над намі!

Няхай будзе пахвалёны Найсвяцейшы Сакрамэнт – Праўдзівае Цела і Кроў Пана нашага Езуса Хрыста.

 

Малітва на завяршэнне

О Хрыстэ, вязень любові! У гэтым Найсвяцейшым Сакрамэнце здзяйсняеш Ты ва ўсіх касцёлах паўсёй зямлі свой крыжовы шлях: асуджаны на смерць, укрыжаваны святатацтвам, зняважаны і пагарджаны, высмеяны, забыты, пакінуты вернікамі, найбліжэйшымі, мною...

3 гэтага моманту ўсім сваім сэрцам прагну належаць да грамады верных, што любяць Цябе! Прагну быць Кірынэйцам, Веранікаю, Магдаленаю, каб Цябе суцяшаць, каб кампенсаваць Табе за знявагі, каб любіць Цябе больш за ўсё на гэтай зямной Кальварыі і на вечнай гары Табор на векі. Амэн.

 

Хостинг от uCoz