ПАДЗЯКІ

 

   Велічае душа мая Пана

Велічае душа мая Пана,

I ўзрадаваўся дух мой у Богу,

                                              маім Збаўцы,

Бо ўзглянуў Бог на свае служкі пакору,

I цяпер благаслаўляць мяне будуць

                                             усе пакаленні.

     Бо вялікае ўчыніў мне Усемагутны,

     А Імя Яго святое.

     I міласэрнасць Яго з пакалення

                                        на пакаленне

     Над тымі, хто Яго баіцца.

Моц аказаў сваёй правіцы;

Рассеяў тых, хто пыхлівыя сэрцам,

Скінуў магутных з трону,

А ўзвысіў пакорных.

     Дабром галодных насыціў,

     А багатых ні з чым адправіў

     Прыняў свайго слугу Ізраэля,

     Памятаючы пра сваю міласэрнасць.

Споўніў дадзенае навечна абяцанне

Абрагаму і яго патомству.

Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому,

Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,

і на векі вечныя. Амэн.

 

    Дзякуем, Табе, Ойча наш

Дзякуем Табе, Ойча наш,

За святы вінаградны шчэп Давіда,

Які спазнаць даў нам праз Твайго Сына

Езуса.

Будзь праслаўлены вечна!

Дзякуем Табе, Ойча наш,

За жыццё і за веру,

Якую пазнаць даў нам праз Твайго

Сына Езуса.

Будзь праслаўлены вечна!

Дзякуем Табе, Ойча наш,

За Тваё імя святое,

Падрыхтаваў якому жыллё

                                ў сэрцах нашых.

Будзь праслаўлены вечна!

Дзякуем Табе, Ойча наш,

За веру і несмяротнасць,

Якую пазнаць даў нам

                  праз Твайго Сына Езуса.

Будзь праслаўлены вечна!

Пане наш усемагутны,

Стварыў Ты ўсё для імя свайго святога,

Даў напой і ежу людзям, каб спажывалі.

Будзь праслаўлены вечна!

Нам жа Ты пакінуў ежу і напой духовы,

Вечнае жыццё даў нам

Праз Твайго Сына Езуса.

Будзь праслаўлены вечна!

Божа, памятай пра Касцёл Твой,

                                    барані яго ад злога

I прывядзі яго сваёй любоўю

У Тваё Валадарства.

Будзь праслаўлены вечна!

Хай жа прыйдзе Твая ласка

                                   і праміне свет гэты;

Хто святы — прыступіць,

Хто ж не ёсць ім — хай каецца шчыра.

Будзь праслаўлены вечна!

Дзякуем Табе, Ойча наш,

За Найсвяцейшую Марыю Дзеву,

Прыгатаваў Якую

                             для свайго Сына Езуса.

Будзь праслаўлены вечна!

Дзякуем Табе, Ойча наш,

За спасланне на нас Святога Духа,

Які нас яднае у Тваім Сыне Езусе.

Будзь праслаўлены вечна!

 

 

    О Езу ў Гостыі

О Езу ў Гостыі, песню хвалы прымі

і будзь праслаўлены цяпер і на вякі!

 

О Езу, Пане мой, прагну я жыць Табой;

Езу, я Твой заўжды цяпер і на вякі!

 

О Езу, Божа мой, Збаўца душы маёй,

Ў сэрцы маім жыві цяпер і на вякі!

 

        Прымі падзяку

Прымі падзяку, наш Божа Ойча,

0 Валадару магутны ў небе.

Ты нас паклікаў да веры.

Прымі падзяку...

Ты нас любіць навучаеш.

Прымі падзяку...

За дар святой Эўхарыстыі.

Прымі падзяку...

Ты нам грахі прабачаеш.

Прымі падзяку...

Ты ў нас жыццё аднаўляеш.

Прымі падзяку...

Божа, Ты з намі заўсёды.

Прымі падзяку...

Ты ўчыніў нас братамі.

Прымі падзяку...

Радасцю нас напаўняеш.

       Прымі падзяку...

 

Хостинг от uCoz