ХРЫСЦІЯНСКІЯ ГІМНЫ
Te Deum Те Deum laudamus: * te Dominum confitemur. Te aeternum Patrem, * omnis terra veneratur.
Tibi omnes Angeli, * tibi caeli et universae potestates: tibi Cherubim et Seraphim * incessabili voce proclamant:
Sanctus, * Sanctus, * Sanctus * Dominus Deus Sabaoth. Pleni sunt caeli et terra * maiestatis gloriae tuae.
Te gloriosus * Apostolorum chorus, te prophetarum * laudabilis numerus, te martyrum candidatus * laudat exercitus.
Te per orbem terrarum * sancta confitetur Ecclesia, Patrem * immensae maiestatis; venerandum tuum verum * et unicum Filium; Sanctum quoque * Paraclitum Spiritum.
Tu rex gloriae, * Christe. Tu Patris * sempiternus es Filius. Tu, ad liberandum suscepturus hominem, * non horruisti Virginis uterum.
Tu, devicto mortis aculeo, * aperuisti credentibus regna caelorum. Tu ad dexteram Dei sedes, * in gloria Patris.
ludex crederis * esse venturus. Te ergo quaesumus, tuis famulis subveni,* quos pretioso sanguine redemisti. Aeterna fac cum sanctis tuis * in gloria numerari.
Salvum fac populum tuum, Domine,* et benedic hereditati tuae. Et rege eos, * et extolle illos usque in aeternum.
Per singulos dies * benedicimus te; et laudamus nomen tuum in saeculum,* et in saeculum saeculi.
Dignare, Domine, die isto * sine peccato nos custodire. Miserere nostri, Domine, * miserere nostri.
Fiat misericordia tua, Domine, super nos, * quemadmodum speravimus in te. In te, Domine, speravi: non confundar in aeternum.
Цябе, Бога, праслаўляем (Те Deum) Цябе, Бога, праслаўляем, Табе, Пане, хвала вечна, Неба і зямля спявае Табе, Ойча векавечны. Табе, Божа, ўсе Анёлы, 3 імі Моцы і Нябёсы, Хэрубімы, Сэрафімы Гімн хвалы адвечны ўзносяць. Святы, Святы над святымі Бог Магутны і Ласкавы, Над зямлёй і небам слыне Неабсяжнасць Тваёй славы. I апосталы, і вучні, Хор прарокаў, поўны хвалы, 3 імі мучанікаў лучнасць Аддаюць Табе пашану. У сугучным хоры льецца Па усёй зямлі наўкола Табе хвала з нашых сэрцаў, Спеў святы Твайго Касцёла. Сына з Духам Суцяшэння, Велічы Айца прамністай Праслаўляе ўсё стварэнне, - Валадар хвалы Ты, Хрыстэ. Праз вякі гучыць няспынна Спеў, што славіць Твае справы. Пане, ад усіх правінаў Захаваць нас будзь ласкавы. Каб жа выбавіць свет цэлы Праз свае святыя раны, Сын Айца спрадвечны, цела Ты прыняў ва ўлонні Панны. Зруйнаваў Ты брамы смерці, На крыжы ёй вырваў джала, Каб для ўсіх, хто ў Цябе верыць, Радасць вечная заззяла. Праваруч Айца, у славе Трон Твой, Збаўца наш адзіны, Прыйдзеш зноў адтуль у яве, Каб судзіць людскія чыны. Грэшным Ты не дай загінуць, - Будзь нам Збаўцам, не Суддзёю I абмый нас ад правінаў Дарагой сваёй крывёю. Са святымі, ў бляску моцы Захавай Тваіх абраных, Пане, збаў народ Твой, просім, Благаслаў Тваіх падданых. Шляхам нас вядзі бяспечным У нябесны Ерузалем. Цябе, Валадар адвечны, Мы штодзёна праслаўляем. He пакінь жа свайго люду, Божа, без Тваёй апекі. Пану веру, дык не буду Асаромлены навекі.
Магутны Божа Магутны Божа, Уладар сусветаў, Вялікіх сонцаў і сэрц малых, Над Беларусяй, ціхай і ветлай, Рассып праменні свае хвалы. Дай спор у працы штодзённай, шэрай, На лусту хлеба, на родны край. Павагу, сілу і веліч веры У нашу праўду, у прышласць — дай! Дай урадлівасць жытнёвым нівам, Учынкам нашым пашлі ўмалот! Зрабі магутнай, зрабі шчаслівай Краіну нашу і наш народ!
Мы хочам Бога Мы хочам Бога, Дзева Маці, Сваіх дзяцей паслухай зоў. Мы хочам Бога праслаўляці, Яму аддаць жыццё і кроў. Багаславі нас, Мацг, Багаславі наш род. Мы хочам Бога праслаўляці, Ягоны верны мы народ. Хай будзе Бог ў сямейным коле, Жыцці бацькоў, дзіцячых снах, Хай будзе Ён у кніжцы, ў школе, У адпачынку, ў працы днях. Багаславі нас, Маці... Мы хочам Бога ў шчасці, горы Загадах ўлады, кнігах праў, Ha полі, ў горах і на моры Закон Ягоны каб настаў. Багаславі нас, Маці... Мы хочам Бога ў кожным стане, Яму пяе крывіцкі род, Работнік, селянін, мяшчане – Наш беларускі ўвесь народ. Багаславі нас, Маці... Мы хочам Бога у нашым краі, Між беларускіх бедных стрэх; У нашай мове і звычаі He можа меці мейсца грэх. Багаславі нас, Маці... Хай будзе Бог у нас заўсёды: У час вяселля і ў слязах, Хвілінах бураў і ў нягоды, Жыцці спакойным, працы днях. Багаславі нас, Маці... Мы хочам Бога: Яго права, Яго натхненне - наш пачын, Усё жыццё - Ягона слава; Яго загад - наш кожны чын. Багаславі нас, Маці...
|