Набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса

 Абяцанні, якія даў Езус Хрыстус св. Маргарыце Марыі Алякок для тых, хто ўшаноўвае Яго Боскае Сэрца:

1.       Дам ім усе неабходныя ласкі.

2.       Згода і супакой будуць панаваць у іх сем’ях.

3.       Буду суцяшаць іх у кожным смутку.

4.       Буду для іх бяспечным прытулкам пры жыцці, а асабліва – пры смерці.

5.       Удзялю шчодрае благаславенне ўсім іхнім пачынанням.

6.       Грэшнікі знойдуць у Маім Сэрцы крыніцу бясконцай міласэрнасці.

7.       Абыякавыя душы стануцца адданымі.

8.       Адданыя душы хутка дойдуць да вышыняў дасканаласці.

9.       Буду благаслаўляць дамы, дзе будзе знаходзіцца і ўшаноўвацца абраз Майго Сэрца.

10.   Святарам дам сілу зрабіць чулымі самыя зацвярдзелыя сэрцы.

11.   Імёны тых, хто будзе пашыраць гэтае набажэнства, будуць упісаны ў Маё Сэрца і застануцца ў Ім назаўсёды.

12.   Абяцаю ў шчодрай міласэрнасці Майго Сэрца, што ўсіх, хто на працягу дзевяці месяцаў у першыя пятніцы будзе прымаць Святую Камунію, Мая ўсемагутная любоў адорыць ласкаю шчырага пакаяння; што не памруць ні ў стане без Маёй ласкі, ні без cвятых сакрамэнтаў, і што Сэрца Маё станецца для іх бяспечным прытулкам у часіну смерці.


Літанія да Найсвяцейшага Сэрца Езуса

Кірые, элейсон,
          
Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
          
Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,
          
– змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
          
– змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,
          
– змілуйся над намі.
Святая Тройца, адзіны Божа
          
– змілуйся над намі.

Сэрца Езуса, Сына Айца Спрадвечнага,
          
– змілуйся над намі.
Сэрца Езуса, ва ўлонні Дзевы-Маці Духам Святым створанае,
          
– змілуйся над намі.
Сэрца Езуса, са Словам Божым істотна з’яднанае,
          
– змілуйся над намі.
Сэрца Езуса, бязмежнай велічы,
          
– змілуйся над намі.
Сэрца Езуса, святыня Бога,
          
– змілуйся над намі.
Сэрца Езуса, сяліба Найвышэйшага,
          
– змілуйся над намі.
Сэрца Езуса, доме Божы і брама неба,
          
– змілуйся над намі.
Сэрца Езуса, палымнеючае вогнішча міласці,
          
– змілуйся над намі.
Сэрца Езуса, справядлівасці і любові скарбніца,
          
– змілуйся над намі.
Сэрца Езуса, дабрыні і любові поўнае,
          
– змілуйся над намі.
Сэрца Езуса, усіх цнотаў глыбіня бяздонная,
          
– змілуйся над намі.
Сэрца Езуса, усялякай хвалы найдастойнейшае,
          
– змілуйся над намі.
Сэрца Езуса, валадар і з’яднанне ўсіх сэрцаў,
          
– змілуйся над намі.
Сэрца Езуса, у якім усе скарбы мудрасці і ўмеласці,
          – змілуйся над намі.
Сэрца Езуса, у якім уся паўната Боства,
          
– змілуйся над намі.
Сэрца Езуса, упадабанне Айца Нябеснага,
          
– змілуйся над намі.
Сэрца Езуса, з паўнаты якога мы ўсе атрымалі,
          
– змілуйся над намі.
Сэрца Езуса, прага адвечных вышыняў,
          
– змілуйся над намі.
Сэрца Езуса, цярплівае і вялікай міласэрнасці,
          
– змілуйся над намі.
Сэрца Езуса, шчодрае для ўсіх, хто да Цябе звяртаецца,
          – змілуйся над намі.
Сэрца Езуса, крыніца жыцця і святасці,
          
– змілуйся над намі.
Сэрца Езуса, уміласціўленне за грахі нашыя,
          
– змілуйся над намі.
Сэрца Езуса, напоўненае знявагамі,
          
– змілуйся над намі.
Сэрца Езуса, злачынствамі нашымі змучанае,
          
– змілуйся над намі.
Сэрца Езуса, паслухмянае ажно да смерці,
          
– змілуйся над намі.
Сэрца Езуса, дзідай прабітае,
          
– змілуйся над намі.
Сэрца Езуса, крыніца ўсялякага суцяшэння,
          
– змілуйся над намі.
Сэрца Езуса, жыццё і ўваскрашэнне нашае,
          
– змілуйся над намі.
Сэрца Езуса, супакой і паяднанне нашае,
          
– змілуйся над намі.
Сэрца Езуса, жывая ахвяра за грахі нашыя,
          
– змілуйся над намі.
Сэрца Езуса, збаўленне тых, хто на Цябе спадзяецца,
          
– змілуйся над намі.
Сэрца Езуса, надзея тых, хто ў Табе памірае,
          
– змілуйся над намі.
Сэрца Езуса, радасць усіх святых,
          
– змілуйся над намі.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
          – даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
          
– выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
          
– змілуйся над намі.

С.: Езу лагодны і пакорны сэрцам,
Усе: Учыні сэрцы нашыя да Твайго падобнымі.

Молімся: Усемагутны вечны Божа, узглянь на Сэрца Наймілейшага Сына свайго, на хвалу і ахвяру, якую Ён складае Табе за нас, грэшных. Змілуйся над тымі, хто просіць Тваёй міласэрнасці і даруй ім у імя Сына свайго Езуса Хрыста, які з Табою жыве і валадарыць на векі вечныя.
Усе: Амэн.

Прысвячэнне роду людскога Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

С.: О Езу Наймілейшы, Адкупіцель роду людскога, узглянь на тых, хто пакорна схіляецца да падножжа Твайго алтара.
Усе: Мы Твая ўласнасць і Табе належаць хочам.
С.: Сёння кожны з нас шчыра аддаецца Найсвяцейшаму Сэрцу Твайму, каб яшчэ больш з’яднацца з Табою. Многія зусім не ведаюць Цябе, многія адвярнуліся ад Цябе, пагарджаючы запаведзямі Тваімі. Змілуйся над аднымі і другімі, о Езу найласкавейшы, і прытулі ўсіх да Святога Сэрца свайго. Валадаром будзь нам, о Езу, – не толькі вернікам, якія ніколі не адступілі ад Цябе, але і сынам марнатраўным, якія Цябе пакінулі.
Усе: Дапамажы, каб як найхутчэй вярнуліся яны ў бацькоўскі дом і не згінулі ад нястачы і голаду.
С.: Будзь Валадаром для тых, хто памылкова ці праз нязгоду адлучыўся ад Цябе, прывядзі іх да прыстанку праўды і адзінства веры, каб хутка настала адна аўчарня і адзін пастыр. Адары Касцёл Твой бяспечнаю свабодаю. Дай усім народам супакой і згоду. Учыні, каб на ўсёй зямлі, ад краю да краю, адзін узносіўся голас.
Усе: Хвала Божаму Сэрцу, праз якое прыйшло для нас збаўленне. Яму хвала і пашана навекі. Амэн.

 Перапрашэнне Найсвяцейшага Сэрца Езуса

С.: Пане Езу Хрыстэ, мы, што сабраліся ў гэтай святыні, хочам пакланіцца Твайму Найсвяцейшаму Сэрцу, поўнаму бязмежнай любові. Усведамляючы сваю няўдзячнасць і зневажанне Тваёй любові, хочам перапрасіць Цябе за нашыя грахі.

С.: За грэх бязвер’я, за знішчэнне веры ў сэрцах дзяцей і моладзі, за пагарджанне Тваімі запаведзямі ў нашым асабістым і грамадскім жыцці, за тое, што хоць і з’яднаныя мы з Табою праз святы хрост, але не імкнёмся больш пазнаць і палюбіць Цябе.
Усе: Даруй, Пане, даруй народу Твайму, бо навекі міласэрнасць Твая.
С.: За знявагу святаў, за непатрэбную працу ў нядзелю і святочныя дні, а таксама за марнаванне часу коштам Святой Імшы і нягоднае прыманне Святой Камуніі, а значыць, за ўсялякую абыякавасць у адносінах да Цябе, які прысутнічаеш у Найсвяцейшым Сакрамэнце.
Усе: Даруй, Пане, даруй...
С.: За разбіццё сужэнстваў і парушэнне сужэнскай вернасці, за забойства ненароджаных дзяцей, за грахі п’янства, за распусту і за кожны дрэнны прыклад, які мы далі нашым бліжнім.
Усе: Даруй, Пане, даруй...
С.: За нешанаванне грамадскай маёмасці, за несумленнасць у працы, за ўсялякую нядобразычлівасць і абыякавасць да патрэбаў людзей, за ўсё, што супярэчыць Тваёй запаведзі любові.
Усе: Даруй, Пане, даруй...
С.: За недахоп мужнасці ў вызнаванні Цябе і адказнасці за Твой Касцёл, за тое, што ставілі матэрыяльныя каштоўнасці вышэй за Цябе, за абыякавасць бацькоў і дарослых да хрысціянскага выхавання дзяцей і моладзі, за тое, што не сведчым аб Табе ў свеце, які нас акружае.
Усе: Даруй, Пане, даруй...
С.: Пане, пачуй маленні нашыя.
Усе: А просьбы нашыя няхай да Цябе дойдуць.

Молімся: Сэрца Езуса, найдастойнейшае любові, у знак нашай удзячнасці і дзеля направы крыўды, нанесенай Табе праз нашыя правіны, аддаём Табе нашыя сэрцы і абяцаем, з ласкі Тваёй больш ніколі не абражаць Цябе. Просім, умацуй нас у гэтым пастанаўленні.
Усе: Амэн.


Малітва да Хрыста Валадара

Пане Езу Хрыстэ, прызнаём Цябе за Валадара сусвету. Усё, што сталася, створана для Цябе. Ажыццяўляй адносна нас усе Твае правы. Аднаўляем абяцанні, якія мы давалі ў час хросту. Выракаемся шатана і ўсялякай яго пыхі, і ўсіх спраў ягоных і абяцаем жыць, як належыць добрым хрысціянам, а перадусім абавязваемся рабіць усё дзеля таго, каб перамаглі правы Бога і Твайго Касцёла. Боскае Сэрца Езуса, ахвяруем Табе нашыя добрыя памкненні дзеля таго, каб усе сэрцы прызналі Тваю святую каралеўскую ўладу і каб валадарства Твайго супакою ўмацавалася ва ўсім свеце. Амэн.


Старонка абноўлена: 20 студзеня 2006

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

 

Хостинг от uCoz