На кухне

Традыцыі народнага хрысціянства:

«грамнічная» выпечка

 

Са святам Ахвяравання Пана, або Грамніцамі, некалі быў звязаны i народны кулiнарны звычай: маці пяклі з цеста дочкам сярпы, а сынам — косы. Сёння традыцыi ўласна «грамнiчнай» выпечкi найбольш выразна развiтыя ў Францыi, дзе ў гэты дзень прынята пячы тонкія бліны, або наліснікі.

 

Наліснікі з тварагом

1,5 шклянкі мукі, 2 шклянкі малака або сыроваткі, 2 яйкі, 200 г тварагу, 2–3 ст. лыжкі масла, 0,5 шклянкі смятаны ці вяршкоў, соль.

 

Муку развесці ў адной шклянцы малака ці сыроваткі. Дадаць соль, жаўткі, перамяшаць, уліць рэшту малака і збітыя яйкі. Спячы тонкія бліны. Пакласці на іх начынку, прыгатаваную з працертага тварагу (як варыянт — з ягадаў ці павідла) і згарнуць канвертам ці скруціць ролікам. Наліснікі пакласці ў гаршчок ці рондаль, паліць зверху смятанай, вяршкамі ці маслам і паставіць на некаторы час у духоўку.

 

Налiснiкi беларуска-лiтоўскiя з чарніцамі або малінамі

5 яек, 2 шклянкi мукі, 3 шклянкi малака або сыроваткі, соль, 2–3 шклянкi чарніцаў (малінаў), 4–5 лыжак цукру, каліва цынамону, 2 лыжкі алею (масла).

 

Замяшаць цеста, крыху гусцейшае, чым на звычайныя наліснікі (як у папярэднім рэцэпце). Перасыпаць чарніцы цукрам і цынамонам, перамяшаць. Смажыць наліснік на патэльні з аднаго боку да жоўта-карычневага колеру знізу. Перагарнуць, накласці на палову бліна ягадаў, зляпіць краі налісніка (накшталт паўкруглага чэбурэка) i падсмажыць на другім баку да гатоўнасці. Бліны раскладваць на круглай талерцы «горкай», каб ўтваралі кола, пасыпаць кожны пласт цукрам і цынамонам. Падаваць з кіслай смятанай.

 

Традыцыйныя французскiя налiснiкi (Crêpe Suzette)

2 апельсiны, 80 г масла, 1 лыжка лiкёру, 4 лыжкi цукру. На цеста: 1 шклянка мукі, 3 яйкi, шчыпотка солi, 1–1,5 шклянкi малака, 1 лыжка лiкёру, 1 лыжка алею.

 

Сцерцi на тарцы скурку 1 апельсiна, выцiснуць сок з абодвух, пакiнуць у баку. Замяшаць цеста: муку змяшаць з соллю, яйкамi i малаком. Дадаць палову апельсiнавага соку, лiкёр i алей. Пакiнуць на 1 гадзiну. На тэфлонавай патэльнi смажыць тонкiя налiснiкi (12 штук, па 2 на порцыю). Растапiць масла, змяшаць з рэштай апельсiнавага соку, цёртай апельсiнавай цэдрай, лiкёрам i цукрам. Кожны налiснiк пашмараваць з абодвух бакоў атрыманым сiропам, скласцi у 2 столкi, каб атрымалiся «чвэрткi». Перад тым, як падаваць на стол, разагрэць на патэльнi.

На кухне

Суп овощной по-китайски

500 мл куриного бульона,немного сала - для жарки, 100 г шампиньонов, 1 головка репчатого лука, 1 сладкий красный перец, 5 столовых ложек растительного масла, соль по вкусу, специи.

Сало нарезать очень маленькими кусочками, поперчить. Заранее приготовьте куриный бульон, затем отварите тонкую лапшу, шампиньоны очистите, промойте и нарежьте полосками. Сладкий перец, репчатый лук порежьте и обжарьте вместе с грибами на растительном масле примерно в течение 5 минут. Затем положите тушеные овощи и грибы в куриный бульон, добавьте лапшу и специи. Суп готов. Добавьте только свежую зелень.

Пицца-торт

2 стакана муки,0,5 стакана молока, 0,3 стакана растительного масла, 1 чайная ложка соды, погашенной уксусом. Для начинки: 500 г твердого сыра, 2 головки репчатого лука, 200 г томатной пасты, 150 г копченостей, 2-3 сваренных вкрутую яйца, 200 г шампиньонов, 1 столовая ложка сливочного масла.

Молоко и растительное масло взбейте миксером или венчиком, добавьте муку, соль и соду, погашенную уксусом. Замесите тесто. Возьмите форму для выпечки тортов, смажьте и выложите тесто. Потом ровными слоями выкладывайте начинку: четвертую часть сыра, лук, нарезанный тонкими кольцами, полпорции томатной пасты, тонкие ломтики копченостей, затем опять сыр, яйца, отварные или консервированные шампиньоны, пасту и опять сыр. Сверху, чтобы пицца выглядела красиво, положите мелко нашинкованную свежую зелень, несколько шпротин, ломтики помидоров. Выпекайте в горячей духовке. 

 

Хостинг от uCoz