Літанія да святога Антонія Падуанскага

Кірые, элейсон,            Хрыстэ,  элейсон, Кірые, элейсон.

Хрыстэ, пачуй нас,      Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,                         — змілуйся над намі.

Сыне, Адкупіцель свету, Божа,   — змілуйся над намі.

Духу Святы, Божа,                        — змілуйся над намі.

Святая Тройца, Адзіны Божа,       — змілуйся над намі.

 

Святая Марыя, без граху першароднага зачатая,  — маліся за нас.

Святы Антоній, у пабожнай сям'і народжаны,

Святы Антоній, які пагрэбаваў светам,

Святы Антоній, напоўнены дарам любові,

Святы Антоній, аздоба каталіцкагаКасцёла,        

Святы Антоній, лілея цнатлівасці,  

Святы Антоній, пярліна ўбоства,

Святы Антоній, слава горада Падуі,

Святы Антоній, аздоба закону Братоў Меншых,

Святы Антоній, палаючая паходня,

Святы Антоній, гонар італьянскай зямлі,

Святы Антоній, абаронца прыгнечаных,

Святы Антоній, руплівы ў імкненні да святасці,

Святы Антоній, самаадданы прапаведнік,

Святы Антоній, які нястомна навяртаў грэшнікаў,

Святы Антоній, які цудоўным чынам вяртаеш згубленыя рэчы,

Святы Антоній, надзейная ахова тых, хто табе даручаны,

Святы Антоній, праваднік душаў,

Святы Антоній, люстра пакоры,

Святы Антоній, непрыяцель грахоў,

Святы Антоній, надзвычайны ў мудрасці,          

Святы Антоній, узор стрыманасці,

Святы Антоній, узброены справядлівасцю,

Святы Антоній, нястомны ў абвяшчэнні Евангелля,

Святы Антоній, суцяшэнне засмучаных,

Святы Антоній, роўны прарокам,

Святы Антоній, самаахвярны апостал,

Святы Антоній, мучанік пакаяння,

Святы Антоній, аздоба святых веравызнаўцаў,

Святы Антоній, прыклад цнатлівасці,

Святы Антоній, які радуешся вечнаму благаславенню,  — маліся за нас.

 

Ад гневу Найвышэйшага Суддзі,                                 — абараняй нас, святы Антоній.

 

Каб мы заўсёды жылі ў асвячальнай ласцы,               — заступіся за нас.

Каб мы падчас жыцця цешыліся жаданым спакоем,

Каб мы ўсе атрымалі тое, аб чым цябе пакорна просім,

Каб Найсвяцейшая Панна правяла нас да свайго Сына,

Каб Пан Бог меў ласку адпусціць нам правіны нашыя,

Каб Пан Бог меў ласку кіраваць сваім святым Касцёлам і захаваць яго ў супакоі,

Каб Пан Бог меў ласку захаваць усіх людзей у сваёй ласцы,

Каб Пан Бог меў ласку даць усім верным памерлым вечны адпачынак, — заступіся за нас.

 

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, — даруй нам, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, — выслухай нас, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, — змілуйся над намі.

 

 Св.: Маліся за нас, святы Антоній.

У.:   Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

 

Св.: Молімся:

Усемагутны вечны Божа, Ты даў свайму народу святога Антонія Падуанскага, слаўнага прапаведніка і заступніка ўбогіх. Учыні, каб праз яго заступніцтва мы жылі згодна з Евангеллем і ва ўсіх жыццёвых цяжкасцях зведалі Тваю дапамогу. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Адказ 1.

Св.: Прымі нас пад сваю апеку, святы Антоні.

У.: І няхай  абароніць ад Злога малітва твая.

Молімся:

     Міласэрны Божа, які пажадаў надзяліць святога Антонія цудоўным дарам заступніцва, дазволь нам атрымаць з яго дапамогай то, аб чым мы так пакорна  просім Цябе. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.   

Адказ 2.

Св.: Маліся за нас, святы Антоні.

У.: Каб сталіся  мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

Молімся:

     Божа Міласэрны, Праўдзівае Святло, які асвяціў святога Антонія так, што ён заваяваў для Цябе і Тваёй славы мноства грэшнікаў і людзей малой веры, дай нам ласку пазнаць Цябе, узлюбіць і аддана  служыць Табе. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

 

Хостинг от uCoz