Літанія да Божай Міласэрнасці

Кірые, элейсон,
          
Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
          Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,
          
– змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
          – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,
          – змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа,
          – змілуйся над намі.

Міласэрнасць Божая, бязмежная годнасць Творцы,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, найбольшая дасканаласць Адкупіцеля,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, неспасцігальная любоў Асвяціцеля,
          – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, незразуметая таямніца Святой Тройцы,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, праяўленне найвялікшай моцы Пана,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая ў стварэнні духаў нябесных,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая кліча нас з небыцця да існавання,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая ахоплівае ўвесь сусвет,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая адорвае нас несмяротным жыццём,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая ахоўвае нас ад заслужанага пакарання,
          – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая ўздымае нас з няшчасця граху,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая апраўдвае нас у Слове уцелаўлёным,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая струменіць з ранаў Хрыстовых,
          – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая сыходзіць з Сэрца Езуса,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая дае нам Найсвяцейшую Панну Марыю за Маці міласэрнасці,
          – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая ў аб’яўленні таямніцаў Божых,
          – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая ва ўстанаўленні паўсюднага Касцёла,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая ва ўстанаўленні святых сакрамэнтаў,
         
 – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая ў сакрамэнце хросту і пакаяння,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая ў сакрамэнце алтара і святарства,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая ў пакліканні нас да святой веры,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая ў навяртанні грэшнікаў,
          – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая ў асвячэнні справядлівых,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая ва ўдасканаленні праведнікаў,
          – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, палёгка для хворых і церпячых,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, суцяшэнне змучаных сэрцаў,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, надзея для тых, хто ў роспачы,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая спадарожнічае ўсім людзям заўсёды і ўсюды,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, што апярэджвае нас ласкамі,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, супакой паміраючых,
          – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, нябесная раскоша збаўленых,
          – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, прахалода і палёгка душаў чыстцовых,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, карона ўсіх святых,
          – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, невычэрпная крыніца цудаў,
          
– давяраем Табе.

Баранку Божы, які праявіў найбольшую міласэрнасць у адкупленні свету на крыжы,            – даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які міласэрна ахвяруеш сябе за нас падчас кожнай Святой Імшы,     
– выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які з бясконцай міласэрнасці адпускаеш грахі нашыя,
                            
– змілуйся над намі.

С.: Міласэрнасць Божая па-над усе Яго справы (гл. Пс 145, 9).
Усе:
Таму Міласэрнасць Пана праслаўляць буду навекі (гл. Пс 89, 2).

Молімся: Божа, міласэрнасць Твая бязмежная, а скарбы літасці бясконцыя. Глянь на нас ласкава і ўмацуй нашу надзею на міласэрнасць Тваю, каб мы ніколі, нават у самых цяжкіх выпрабаваннях, не паддаваліся роспачы, але заўсёды з даверам згаджаліся з Тваёю воляю, бо Ты – сама Міласэрнасць. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара міласэрнасці, які з Табою і Духам Святым аказвае нам міласэрнасць навекі.
Усе
: Амэн.

 Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

 

Хостинг от uCoz