Літанія да Беззаганнага Сэрца Марыі

(для прыватнага чытання)

Кірые, элейсон,
          
Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
          Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,
          – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
          – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,
          – змілуйся над намі.
Святая Тройца, адзіны Божа
          
– змілуйся над намі.

Сэрца Марыі, пры зачацці грэхам не закранутае,
          – маліся за нас.
Сэрца Марыі, ласкі поўнае,
          – маліся за нас.
Сэрца Марыі, з Сэрцам Езуса найбліжэй з’яднанае,
          
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, благаславёнае між усімі сэрцамі,
          
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, найчысцейшае,
          – маліся за нас.
Сэрца Марыі, найпакорнейшае,
          
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, наймілейшае,
          – маліся за нас.
Сэрца Марыі, годная Святыня Найсвяцейшай Тройцы,
          – маліся за нас.
Сэрца Марыі, Святыня Бога ўчалавечанага,
          – маліся за нас.
Сэрца Марыі, ад грэху першароднага захаванае,
          
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, у адведзінах новымі ласкамі ўпрыгожанае,
          – маліся за нас.
Сэрца Марыі, пры нараджэнні Хрыста дзівоснай радасцю напоўненае,
          – маліся за нас.
Сэрца Марыі, пры ахвяраванні мечам балесці пранізанае,
          
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, пры знаходжанні Езуса вельмі ўзрадаванае,
          – маліся за нас.
Сэрца Марыі, з Езусам самотным у Садзе Аліўным жальбою ахопленае,
          – маліся за нас.
Сэрца Марыі, пры бічаванні Хрыста страшна змучанае,
          
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, пры ўкаранаванні Хрыста цернямі балесці прабітае,
          
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, пры нясенні крыжа Хрыстом спачуваннем ахопленае,
          – маліся за нас.
Сэрца Марыі, дасканалая ахвяра Божай Любові,
          
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, з Езусам да крыжа прыбітае,
          – маліся за нас.
Сэрца Марыі, разам з Езусам церпячае,
          – маліся за нас.
Сэрца Марыі, з памерлым Езусам у смутку пахаванае,
          – маліся за нас.
Сэрца Марыі, з уваскрэслым Езусам радасцю ажыўленае,
          – маліся за нас.
Сэрца Марыі, пры Унебаўшэсці Езуса радасцю напоўненае,
          
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, пры спасланні Духа Святога зноў асвячонае,
          – маліся за нас.
Сэрца Марыі, пры ўнебаўзяцці над усімі святымі ўзвышанае,
          
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, суцяшэнне засмучаных,
          
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, прытулак і надзея грэшнікаў,
          
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, надзея паміраючых,
          
– маліся за нас.
Сэрца Марыі, трон міласэрнасці,
          – маліся за нас.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
          
– даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
          
– выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
          – змілуйся над намі.

Хрыстэ, пачуй нас,
          Хрыстэ, выслухай нас.
Кірые элейсон,
        
  Хрыстэ элейсон, Кірые элейсон.

С.: Марыя Беззаганная, лагодная і пакорная сэрцам.
Усе:
Учыні сэрцы нашыя падобнымі да Сэрца Пана Езуса.

Молімся: Божа дабрыні, які дзеля збаўлення грэшнікаў і дзеля дапамогі ўбогім пажадаў, каб Сэрца Панны Марыі праз сваю любоў і міласэрнасць было падобным да Божага Сэрца Езуса Хрыста, Твайго Сына; учыні, каб мы, аддаючы пашану Яе Найцудоўнейшаму Сэрцу, праз Яе заслугі і заступніцтва заслужылі мець сэрца, падобнае да Сэрца Езуса. Які жыве і валадарыць на векі вечныя.

Усе: Амэн.

 Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова

 

Хостинг от uCoz