Літанія да Найдаражэйшай Крыві

Пана нашага Езуса Хрыста

Кірые, элейсон,          Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,     
Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,                         – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа, 
 – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,                       
 – змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа,      
– змілуйся над намі.
 

Кроў Хрыста, Адзінароднага Сына Айца Спрадвечнага,    – выбаў нас.
Кроў Хрыста, уцелаўлёнага Слова Божага,
Кроў Хрыста, Новага і Вечнага Запавету,
Кроў Хрыста, якая сплывала на зямлю пры кананні ў Садзе Аліўным,
Кроў Хрыста, якая сцякала пры бічаванні,
Кроў Хрыста, якая сачылася з-пад цярнёвай кароны,
Кроў Хрыста, на Крыжы пралітая,
Кроў Хрыста, расплата за нашае збавенне,
Кроў Хрыста, без якой няма прабачэння,
Кроў Хрыста, якая ў Эўхарыстыі поіць і ачышчае душы,
Кроў Хрыста, крыніца міласэрнасці,
Кроў Хрыста, якая перамагае злых духаў,
Кроў Хрыста, мужнасць мучанікаў,
Кроў Хрыста, моц веравызнаўцаў,
Кроў Хрыста, крыніца чыстасці паннаў,
Кроў Хрыста, падтрымка ў небяспецы,
Кроў Хрыста, прахалода працуючых,
Кроў Хрыста, суцяшэнне смуткуючых,
Кроў Хрыста, надзея ў пакаянні,
Кроў Хрыста, палёгка паміраючых,
Кроў Хрыста, супакой і радасць сэрцаў нашых,
Кроў Хрыста, задатак жыцця вечнага,
Кроў Хрыста, збавенне душаў чыстцовых,
Кроў Хрыста, усялякай хвалы і пашанынайдастойнейшая,   
– выбаў нас.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,     – даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,     – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,     
– змілуйся над намі.

С.: Адкупіў Ты нас, Пане, Крывёю сваёю.
Усе:
І ўчыніў нас Валадарствам Бога нашага.

Молімся: Усемагутны вечны Божа, Ты Адзінароднага Сына свайго ўстанавіў Адкупіцелем свету і праз Кроў Ягоную даў магчымасць вымаліць прабачэнне. Дай нам, просім, годна ўшаноўваць Ахвяру нашага збаўлення і праз яе мець абарону ад зла часовага на зямлі, каб радавацца вечным шчасцем у небе. Праз Хрыста, Пана нашага.

Усе: Амэн.

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова

 

Хостинг от uCoz