Літанія да Найсвяцейшай Панны Марыi (Ларэтанская)

Кірые, элейсон,          Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,     Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,                        – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
  – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,                        – змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа,      – змілуйся над намі.

Святая Марыя,          – малiся за нас.
Святая Багародзіца,
Святая Панна над паннамi,
Мацi Хрыстова,
Мацi Касцёла,
Мацi ласкi Божай,
Маці прачыстая,
Мацi беззаганная,
Мацi непарушная,
Маці нявінная,
Мацi наймiлейшая,
Мацi найцудоўнейшая,
Мацi добрай рады,
Мацi Стварыцеля,
Мацi Збавiцеля,
Панна наймудрэйшая,
Панна, хвалы годная,
Панна праслаўлёная,
Панна магутная,
Панна ласкавая,
Панна верная,
Люстра справядлiвасцi,
Сталiца мудрасцi,
Прычына нашай радасцi,
Святыня духоўная,
Святыня хвалебная,
Святыня слаўная пабожнасцi,
Ружа містычная,
Вежа Давiдава,
Вежа з косцi слановай,
Залаты доме,
Арка Запавету,
Брама нябесная,
Зорка ранiшняя,
Аздараўленне хворых,
Прытулак грэшных,
Суцяшальнiца засмучаных,
Успамога хрысціянаў,
Каралева Анёлаў,
Каралева патрыярхаў,
Каралева прарокаў,
Каралева апосталаў,
Каралева мучанiкаў,
Каралева веравызнаўцаў,
Каралева паннаў,

Каралева ўсiх святых,
Каралева, без граху першароднага зачатая,
Каралева ўнебаўзятая,
Каралева Ружанца святога,
Каралева сем’яў,
Каралева супакою,           
 – малiся за нас.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,      – даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,      – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,      – змілуйся над намі.

С.: Малiся за нас, Святая Багародзіца.
Усе:
Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.

Молiмся: Просім Цябе, Пане Божа, дазволь нам, слугам Тваім, цешыцца трывалым здароўем душы і цела, і праз слаўнае заступніцтва Найсвяцейшай заўсёды Панны Марыі май ласку вызваліць нас ад цяперашняга смутку і адарыць вечнай радасцю. Праз Хрыста, Пана нашага.
Усе:
Амэн.

Тваёй абароне

Тваёй абароне аддаемся, Святая Багародзіца, у нашых патрэбах не пагарджай маленнем нашым. I ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды, Панна хвалебная i благаслаўлёная

О Панi наша, Апякунка наша, Суцяшальнiца наша, Ты Заступніца наша, з Сынам сваiм нас паяднай, Сыну свайму нас даручай, Сыну свайму нас аддавай.

Малiтва св. Бэрнарда

Памятай, о Найсвяцейшая Панна Марыя, што нiколi не здаралася, каб пакiнула таго, хто да Цябе ўцякае, Цябе на дапамогу клiча, Тваёй апекi просiць. Гэтым даверам натхнёны, да Цябе, о Панна над паннамi i Мацi наша, iмкнуся, да Цябе прыходжу, перад Табою, грэшны, плачучы, стаю. О Мацi Слова, не пагарджай словамi маiмi, але пачуй iх ласкава i выслухай. Амэн.

 Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

 

Хостинг от uCoz