Літанія да Найсвяцейшага Сэрца Езуса

Кірые, элейсон,          Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,     Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,                          – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,    – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,                         – змілуйся над намі.
Святая Тройца, адзіны Божа         – змілуйся над намі.

Сэрца Езуса, Сына Айца Спрадвечнага,                      – змілуйся над намі.
Сэрца Езуса, ва ўлонні Дзевы-Маці Духам Святым створанае,
Сэрца Езуса, са Словам Божым істотна з’яднанае,
Сэрца Езуса, бязмежнай велічы,
Сэрца Езуса, святыня Бога,
Сэрца Езуса, сяліба Найвышэйшага,
Сэрца Езуса, доме Божы і брама неба,
Сэрца Езуса, палымнеючае вогнішча міласці,
Сэрца Езуса, справядлівасці і любові скарбніца,
Сэрца Езуса, дабрыні і любові поўнае,
Сэрца Езуса, усіх цнотаў глыбіня бяздонная,
Сэрца Езуса, усялякай хвалы найдастойнейшае,
Сэрца Езуса, валадар і з’яднанне ўсіх сэрцаў,
Сэрца Езуса, у якім усе скарбы мудрасці і ўмеласці,
Сэрца Езуса, у якім уся паўната Боства,
Сэрца Езуса, упадабанне Айца Нябеснага,
Сэрца Езуса, з паўнаты якога мы ўсе атрымалі,
Сэрца Езуса, прага адвечных выш
ыняў,
Сэрца Езуса, цярплівае і вялікай міласэрнасці,
Сэрца Езуса, шчодрае для ўсіх, хто да Цябе звяртаецца,
Сэрца Езуса, крыніца жыцця і святасці,
Сэрца Езуса, уміласціўленне за грахі нашыя,
Сэрца Езуса, напоўненае знявагамі,
Сэрца Езуса, злачынствамі нашымі змучанае,
Сэрца Езуса, паслухмянае ажно да смерці,
Сэрца Езуса, дзідай прабітае,
Сэрца Езуса, крыніца ўсялякага суцяшэння,
Сэрца Езуса, жыццё і ўваскрашэнне нашае,
Сэрца Езуса, супакой і паяднанне нашае,
Сэрца Езуса, жывая ахвяра за грахі нашыя,
Сэрца Езуса, збаўленне тых, хто на Цябе спадзяецца,
Сэрца Езуса, надзея тых, хто ў Табе памірае,
Сэрца Езуса, радасць усіх святых,                          
 – змілуйся над намі.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,      – даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,      – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,      – змілуйся над намі.

С.: Езу лагодны і пакорны сэрцам,
Усе:
Учыні сэрцы нашыя да Твайго падобнымі.

Молімся: Усемагутны вечны Божа, узглянь на Сэрца Наймілейшага Сына свайго, на хвалу і ахвяру, якую Ён складае Табе за нас, грэшных. Змілуйся над тымі, хто просіць Тваёй міласэрнасці і даруй ім у імя Сына свайго Езуса Хрыста, які з Табою жыве і валадарыць на векі вечныя.
Усе:
Амэн.


Прысвячэнне роду людскога Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

С.: О Езу Наймілейшы, Адкупіцель роду людскога, узглянь на тых, хто пакорна схіляецца да падножжа Твайго алтара.
Усе:
Мы Твая ўласнасць і Табе належаць хочам.

С.: Сёння кожны з нас шчыра аддаецца Найсвяцейшаму Сэрцу Твайму, каб яшчэ больш з’яднацца з Табою. Многія зусім не ведаюць Цябе, многія адвярнуліся ад Цябе, пагарджаючы запаведзямі Тваімі. Змілуйся над аднымі і другімі, о Езу найласкавейшы, і прытулі ўсіх да Святога Сэрца свайго. Валадаром будзь нам, о Езу, – не толькі вернікам, якія ніколі не адступілі ад Цябе, але і сынам марнатраўным, якія Цябе пакінулі.
Усе:
Дапамажы, каб як найхутчэй вярнуліся яны ў бацькоўскі дом і не згінулі ад нястачы і голаду.

С.: Будзь Валадаром для тых, хто памылкова ці праз нязгоду адлучыўся ад Цябе, прывядзі іх да прыстанку праўды і адзінства веры, каб хутка настала адна аўчарня і адзін пастыр. Адары Касцёл Твой бяспечнаю свабодаю. Дай усім народам супакой і згоду. Учыні, каб на ўсёй зямлі, ад краю да краю, адзін узносіўся голас.

Усе: Хвала Божаму Сэрцу, праз якое прыйшло для нас збаўленне. Яму хвала і пашана навекі. Амэн.


Прысвячэнне сям’і Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
(Малітва чытаецца ўсёй сям’ёй)

     Пане Езу Хрыстэ, наш Збавіцель!

     Ты прыйшоў на свет, каб запаліць на зямлі агонь Божай любові і хацеў, каб ён запалаў у кожным сэрцы. Ты хочаш зрабіць гэта таксама праз сем’і, якія будуць жыць паводле Евангелля. Да такіх сем’яў хочам належаць і мы. Таму сёння Сэрцу Твайму, якое так нас палюбіла, прысвячаем назаўсёды нашу сям’ю. Аддаем Табе наш розум, натхнёныя шчырай і жывой верай. Аддаем Табе нашую волю і сэрцы, прымаючы Твае запаведзі. Хочам заўсёды жыць Тваім жыццём, як галінкі вінаградніка, захоўваць асвячальную ласку, яднацца з Табою ў штодзённай малітве, у Ахвяры і Святой Камуніі. У лучнасці з Касцёлам і яго пастырамі будзем змагацца з грахом, бараніць святасць сужэнства і зачатага жыцця, клапаціцца пра хрысціянскае выхаванне моладзі. Будзем абараняць сям’ю ад п’янства, распусты і нянавісці. Будзь для нас, Езу Хрыстэ, Валадаром і паяднаннем нашых сэрцаў. Благаславі нашую працу і адпачынак, нашыя поспехі і няўдачы. Учыні, каб нашая сям’я, паяднаная з Табою, праслаўляла ў небе Тваю міласэрнасць. Амэн.

 Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

 

Хостинг от uCoz