Літанія за памерлых

(для прыватнага чытання)

Ойча з неба, Божа,                        – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,  – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,                       – змілуйся над намі.
Святая Тройца, адзіны Божа       – змілуйся над намі.

Святая Марыя,                              малiся за яго (яе, іх).
Брама нябесная,
Каралева ўнебаўзятая,
Святы Міхале,
Святы Яне Хрысціцелю,
Святы Юзэфе,
Святы N. (апякун памерлага),
Усе святыя Божыя,

Будзь да яго (яе, іх) міласцівы,  – выбаў яго (яе, іх), Пане.
Ад усялякага зла
Ад цярпенняў у чыстцы
Праз Уцелаўленне Тваё
Праз нараджэнне Тваё
Праз хрост і святы пост Твой
Праз крыж і муку Тваю
Праз смерць і пахаванне Тваё
Праз уваскрасенне Тваё
.
Праз унебаўшэсце Тваё
Праз спасланне Духа Святога
Праз хвалебнае прыйсце Тваё     
– выбаў яго (яе, іх), Пане.

Адпусціць нам грахі май ласку,   – Цябе просім, выслухай нас, Пане.

Розум наш прагненнем неба запаліць май ласку,

                                                      – Цябе просім, выслухай нас, Пане.

Нас ад раптоўнай і неспадзяванай смерці захаваць май ласку,

                                                        – Цябе просім, выслухай нас, Пане

Душы нашыя, братоў, родных і дабрадзеяў нашых ад вечнай згубы

выратаваць май ласку,                 – Цябе просім, выслухай нас, Пане.

Дабрадзеям нашым вечную ўзнагароду даць май ласку,

                                                       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.

Нашых настаўнікаў і выхавацеляў вечным святлом адарыць май ласку,

                                                       – Цябе просім, выслухай нас, Пане.

Душы ўсіх ахвяраў аварый, катастрофаў і войнаў сваёй міласэрнасцю атуліць май ласку,                                      – Цябе просім, выслухай нас, Пане.

Усім верным памерлым вечны супакой і радасць у хвале змёртвыхпаўстання даць май ласку,                             – Цябе просім, выслухай нас, Пане.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,    – даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,    
– выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,    
– змілуйся над намі.

Молімся: Божа, Ты ўчыніў, што Твой Сын перамог смерць і ўзышоў на неба, дай Тваім памерлым слугам стаць удзельнікамі Яго перамогі над смерцю, каб маглі вечна сузіраць Цябе, свайго Стварыцеля і Адкупіцеля. Праз Хрыста, Пана нашага

Усе: Амэн.

 Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

 

Хостинг от uCoz