САКРАМЭНТ СУЖЭНСТВА (ШЛЮБ)
Бог стварыў мужчыну і жанчыну па свайму вобразу і падабенству і паклікаў іх перадаваць наступным пакаленням новае жыццё як плён узаемнай любові сужэнцаў і як праяўленне любові Бога Творцы. Ад пачатку гісторыі чалавецтва сужэнства было святым саюзам, а Хрыстус нават узвысіў яго да годнасці сакрамэнту. У сакрамэнце сужэнства мужчына і жанчына заключаюць саюз для супольнага жыцця, а таксама атрымліваюць Божую ласку для належнага выканання сужэнскіх абавязкаў, а асабліва для добрага выхавання патомства.
Сужэнства ўзнікае пасля заключэння сужэнскага пагаднення, праз якое сужэнцы аддаюць сябе адно аднаму:
Я, N. (імя), бяру цябе, N. (імя), за жонку (мужа) і прысягаю табе любоў, вернасць і сужэнскую павагу, і тое, што не пакіну цябе аж да смерці. Няхай дапаможа мне ў гэтым Бог усемагутны ў Тройцы адзіны і ўсе святыя.
Асобы, якія хочуць заключыць сужэнскі саюз, павінны памятаць, што сужэнства, заключанае ў Касцёле, з'яўляецца непарыўным. Тыя, хто заключае сужэнства, павінны быць у стане асвячальнай ласкі, г. зн. пасля споведзі і Св. Камуніі.Сужэнская любоў праяўляецца ў прывязанасці, у павазе, у клопаце пра матэрыяльны дабрабыт, пра здароўе цела і душы ў сумесным сужэнскім жыцці. Св. Павел піша так: «Муж няхай аказвае жонцы належную любасць; падобна ж і жонка мужу. Жонка не ўладная над сваім целам, алемуж; таксама і муж неўладны над сваім целам, але жонка. He ўхіляйцеся адно ад а днаго, хіба па згодзе, на час, каб быць у пасце і малітве, а потым ізноў будзьце разам, каб не спакушаў вас шатан праз няўстрыманасць вашу» (пар. 1 Кар 7, 3-5).
Малітва перад шлюбам
Пане Божа, наш Ойча, Ты пажадаў, каб мы самі ўзаемна ўдзялілі с абе гэты святы сакрамэнт шлюбу перад Тваім абліччам, перад Касцёлам, перад роднымі і знаёмымі. Сакрамэнт сужэнства злучыць нас на ўс ё жыццё. Няхай усемагутны Бог адорыць нас ласкаю, каб тое, што нашыя вусны будуць вымаўляць, сталася прынцыпам усяго нашага жыцця - любоў і вернасць ажно да смерці. Няхай Бог злучыць нас, няхай Ён заўсёды будзе з намі, каб з гэтага моманту мы супольна праслаўлялі Яго і дасканала служылі Яму заўсёды і ўсюды: у маладосці і ў старасці, у здароўі і хваробе, у дастатку і бядзе, у шчасці і няшчасці.
Ha Цябе, Божа, мы спадзяёмся, Ты - наш Бог, у Тваіх руках наш лёс. Адары нас Тваім супакоем, якога не можа даць нам свет. Маці Найсвяцейшая, Маці Езуса і наша Маці, няхай Тваё Сэрца апякуецца нашымі сэрцамі. Табе даручаем наша супольнае жыццё, нашыя клопаты, цярпенні і радасці. Выпрасі для нас у Пана Бога ласку, каб пасля нашага супольнага зямнога вандравання мы сталі ўдзельнікамі вечнага вяселля ў Богу. Амэн.
Малітва пасля заключэння шлюбу
Божа, наш Ойча, сённяшні дзень асабліва радасны для нас, і за гэтую радасць мы вельмі ўдзячныя Табе. Праслаўляем Тваю айцоўскую апеку і з глыбіні сваёй душы кажам: «Няхай будзе праслаўлена імя Тваё, Пане, бо Ты добры, бо навекі міласэрнасць Твая». Няхай гэты дзень радасці нагадае нам пра вечную радасць, да якой мы імкнёмся і якая як узнагарода за жыццё, згоднае з Тваёю воляю, ніколі не будзе адабрана. Амэн. |