ПАН ЕЗУС АБ'ЯЎЛЯЕ МІЛАСЦЬ БОГА ДА ГРЭШНІКАЎ

 

Пан Езус расказаў гэтакі прыклад:

«Адзін чалавек меў двух сыноў. Малодшы з іх сказаў бацьку: Дай мне, ойча, частку маёмасці, якая мне прыпадае. Дык падзяліў бацька маёмасць. Маладзейшы забраў сваю частку і падаўся ў далёкую краіну. Там пралайдачыў сваю маёмасць, вядучы грэшнае жыцьцё» (Лк. 15, 11-13).

Калі ўжо не меў чаго есці, зразумеў, што дрэнна зрабіў, загневаў добрага бацьку. Тады рашыў вярнуцца да бацькі і прасіць у яго прабачэння. Бацька любіў свайго сына, хоць той яго зняважыў. Ён дараваў сыну і зноў прыняў яго ў сваю сям'ю.

Гэтак жа Пан Бог паступае з чалавекам ліхім, грэшным.

Праз грэх чалавек адварочваецца ад Пана Бога і гэтым Яго зневажае. А калі адумаецца і каецца за свае грахі і прызнаецца у іх Пан Бог адпускае яму грахі, бо за нашы грахі адпакутаваў Пан Езус сваёй смерцю на крыжы.

Пан Езус у прыповесці пра валацужнага сына аб'явіў нам, што Пан Бог шкадуе грэшніка ды чакае, калі ён адумаецца, навернецца, паправіцца ды пагодзіцца, з Богам.

Які добры Пан Езус, што шкадуе нас і адпускае грахі, калі каемся!

П.: Чаму Пан Бог адпускае людзям грахі?

Ад.: Пан Бог адпускае людзям грахі, бо ён нам Айцец, шкадуе нас. Ён міласэрны!

 

ПАН ЕЗУС ДАЕ ЎЛАДУ АДПУСКАЦЬ ГРАХІ

Пан Езус пасля свайго ўваскрашэння з'явіўся Апосталам і сказаў ім: «Супакой вам. Вазміце Духа Святога! Каму адпусціце грахі, будуць ім адпушчаны, а каму затрымаеце, будуць ім затрыманыя»

Гэтымі словамі Пан Езус устанавіў сакрамант Пакуты.

Пакута — гэта сакрамант, у якім святар у заступніцтве Пана Езуса адпускае чалавеку грахі, дапушчаныя пасьля хрышчэння.

Пан Езус расказаў прыклад пра Добрага Пастыра.

Калі авечка адаб'ецца ад статку, заблукае ды ўблытаецца ў калючыя кусты, добры пастыр шукае яе, а як знойдзе, вызваліць з калючак, бярэ на плечы і нясе да аўчарні.

Чалавек, які саграшыў, падобны да заблуканай авечкі.

Пан Езус называе сябе Добрым Пастырам. Цешыцца, калі грэшнік каецца і пакутуе. Тады адпускае яму грахі і вяртае яго зноў у сваю ласку.

Хто хоча, каб Пан Бог адпусціў яму грахі, павінен ісці да споведзі — да сакраманта Пакуты.

У сакраманце Пакуты адбываецца пагаджэнне грэшніка з Богам і з братамі. Таму сакрамант Пакуты называецца яшчэ сакрамантам паяднання.

П.: Калі можна спадзявацца на адпушчэнне грахоў?

Ад.: Тады можам спадзявацца на адпушчэнне грахоў, калі звернемся да Бога з просьбай адпусціць грахі і прыступім да сакраманта Пакуты.

 

ЯК АДКАЗВАЮ Я НА МІЛАСЦЬ ПАНА ЕЗУСА

Рахунак сумлення

Калі марнатраўны сын пралайдачыў маёмасць — разважыў, што ён нарабіў. Ён не паслухаў бацькі, хоць той яго папярэджваў.

Мы таксама павінны думаць, ці заўсёды слухаем Пана Бога, ці выконваем Яго загады. Сумленне скажа нам, як паводзілі мы сябе. Гэта рахунак, агляд сумлення.

Перад споведдзю трэба падумаць, прыгадаць сабе, як я выконваў загады Божыя, прыгадаць цяжкія грахі, колькі разоў іх дапускаўся.

Перад аглядам сумлення трэба папрасіць Пана Езуса, каб Ён дапамог нам прыгадаць усе асабліва цяжкія грахі.

Можам памаліцца так:

«Езусе Хрыстусе, прыходжу, каб выпрасіць у Цябе адпушчэньне грахоў маіх.

Памажы прыпомніць усе мае грахі».

Кожны вечар падумаю, прыпомню, ці добра я поводзіў сябе на працягу дня, ці спаўняў сьвятую волю Божую.

 

ПАН ЕЗУС ПАТРАБУЕ ПАКАЯННЯ ЗА ГРАХІ

Жал за грахі

Марнатраўны сын зразумеў, што дрэнна зрабіў. Стала яму балюча, прыкра, сумна. Сорамна было, што бацьку не паслухаў, дык рашыў вярнуцца і перапрасіць за свой дрэнны учынак.

Сьвяты Пётр Апостал вельмі мілаваў Пана Езуса, але калі Езус быў схоплены і зняволены, Пётр са страху не прызнаўся, што знае Пана Езуса і адрокся ад Яго.

Саграшыў цяжка. Калі Пана Езуса выводзілі з дому, дзе быў суджаны і Езус глянуў на яго, дык Пётр зразумеў, што зрабіў і, выйшаўшы, горка плакаў. Пан Езус дараваў святому Пятру.

За грахі трэба моцна каяцца, перапрасіць Пана Бога за знявагу, за тое, што зрабіў вялікую крыўду добраму бацьку, Айцу, які нас так любіць — Сын Ягоны за нас уміраў.

Хто шчыра каецца за грахі, той пастанаўляе болып не грашыць, высцерагацца грахоўных спакус.

Акт жалю

Ах, жалую за мае злосці, адзіна для Тваей міласці! Будзь спагадны мне грэшнаму Радзі Цябе дарую бліжняму.

П.: Чаму каянне за грахі з'яўляецца абавязковым для адпушчэння грахоў?

Ад.: Каянне, жаль за грахі абавязковы для адпушчэння грахоў, бо ў ім выяўляем, перапрашэнне Пана Бога, Айца найлепшага і любоў да Яго.

 

ПАН ЕЗУС АДПУСКАЕ ГРАХІ НА СПОВЕДЗІ

Споведзь

Калі марнатраўны сын зразумеў, што кепска зрабіў, ён каяўся і сказаў сабе: «Устану і пайду да бацькі і прызнаюся, што кепска зрабіў. Устаў, пайшоў і сказаў: „Ойча, саграшыў я супраць Бога і перад табой і ўжо не варт называцца тваім сынам"» (Лк. 15, 21).

Бацька сустрэў сына з радасцю, бо прапаўшы сын знайшоўся.

Пан Езус цешыцца, калі мы апомнімся, прыходзім да споведзі і выказваем свае грахі. Пан Езус адпускае грахі і вечную кару, вяртае асвячаючую ласку, прымае кожнага, як мілае дзіця сваё, яднае нас з Сабой і з братамі ды дае ласкі спрыяючыя да выкананьня загадаў.

Людзі спавядаюцца святару.

Споведзь — гэта выказваньне святару грахоў для атрымання разграшэньня.

Споведзь павінна быць шчырая і поўная.

Падумаю: Які добры Пан Езус, што ўстанавіў сакрамант Пакуты, бо можам атрымаць дараванне грахоў і гэтак паяднацца з Богам і людзьмі.

П.: Чаго найбольш трэба высцерагацца?

Ад.: Найбольш трэба высцерагацца цяжкага граха.

П.: Што трэба зрабіць, дапусціўшы цяжкі грэх?

Ад.: Трэба як найхутчэй пакаяцца і паспавядацца.

 

ПАН ЕЗУС ЗАГАДВАЕ НАПРАВІЦЬ ЗРОБЛЕНУЮ КРЫЎДУ

Аднойчы, калі Пан Езус ішоў дарогаю, Яго хацеў убачыць Захэй, які быў грэшнікам. Ён узлез на дрэва, бо быў малога росту. Пан Езус глянуў на Захэя і загадаў яму злезці з дрэва ды сказаў, што прыйдзе да яго ў дом.

Захэй прыняў Пана Езуса і вырашыў направіць крыўды, зробленыя людзям. Сказаў ён Пану Езусу: «Пане, палову сваёй маёмасці адцаю ўбогім, а калі каго пакрыўдзіў, дык вяртаю ў чатыры разы болей» (Лк. 19, 8).

Захэй адплаціў за свае грахі. Мы адплачваем за свае грахі Пану Богу спаўняючы пакуту, якую усклаў на нас на споведзі святар.

Мы павінны адплаціць за крыўды, зробленыя людзям. Перад споведдзю трэба падумаць, каму мы зрабілі крыўду і як яе направіць.

Падумаю, што часам нельга направіць крыўду. У такім выпадку можна адплаціць малітвамі за пакрыўджанага, ахвярай убогім, або ахвярай на добрую справу.

П.: Чаму пасля споведзі трэба адпакутаваць за грахі?

Ад.: Адпакутаваць за грахі пасля споведзі трэба абавязкова, гэтым паказваем шчырасць нашага жалю і тое, што хочам направіць крыўды, зробленыя намі.

 

ПАН ЕЗУС УЯЗДЖАЕ Ў ЕРУСАЛІМ

За некалькі дзён да сваёй мукі і смерці Пан Езус урачыста ўехаў у Ерусалім. Пана Езуса сустракалі людзі з радасцю і пашанай. Яны зразалі галінкі пальмаў і іншых дрэў і кідалі іх пад ногі Пану Езусу ды выкрыквалі: «Гасанна сыну Давідаваму, благаслаўлены, хто ідзе ў Імя Госпада!»

Слова «гасанна» выражае радасць і пашану.

Пан Езус прадказаў, што неўзабаве будзе мучаны і ўкрыжаваны, і што на трэці дзень уваскрэсне.

У нядзелю перад Вялікаднем сьвятары пасвячаюць у касцёле пальмы-вербы і таму гэту нядзелю называюць Вербнай альбо Пальмовай.

Ад гэтай нядзелі ў часе св. Імшы чытаецца апісанне мукі Хрыстусовай.

Гэты тыдзень, ад Вербнай нядзелі называем Вялікім Тыднем або Тыднем мукі Пана.

У кожнай св. Імшы славім Пана Бога словамі: «Гасанна у вышунях, благаслаўлёны, хто ідзе ў Імя Госпада!»

У Вербную нядзелю вазьму у касцёл пасвяціць вярбу. Потым з пашанай захаваю. Будзе яна прыпамінаць Муку і Ўваскрашэнне Пана Езуса.

 

ПАН ЕЗУС УСТАНАВІЎ ДЛЯ НАС ЭЎХАРЫСТЫЮ

Перад днём сваёй мукі, у Вялікі Чацьвер Пан Езус з Апосталамі еў Апошнюю Вячэру. У час гэтай вячэры Пан Езус «узяў хлеб, склаўшы падзяку, благаславіў, ламаў і падаў вучням, кажучы: „Гэта Цела маё, якое за вас даецца. Гэта рабіце на маю памяць". Таксама і чашу на вячэры падняў, кажучы: „Гэта чаша крыві маёй новага і вечнага запавету, якая праліваецца за вас і за многіх для адпушчэння грахоў"».

Такім чынам Пан Езус устанавіў сакрамант Эўхарыстыі, або Найсвяцейшы Сакрамант і сакрамант Святарства.

Пан Езус у кожнай святой Імшы праз святара, адпраўляючага св. Імшу ператварае хлеб у Цела сваё, а віно ў Кроў сваю.

У святой Імшы Пан Езус ахвяруе сябе за нас, як на крыжы ў дзень мукі — Айцу Нябеснаму. Таму святая Імша ёсьць Ахвярай Хрыстусовай.

У час святой Імшы на ператварэньні кажам: «Абвяшчаем смерць Тваю, Пане Езус, вызнаём Тваё ўваскрашэнне і чакаем Твайго прышэсця ў хвале».

Падзякую Пану Езусу, за тое, што ўстанавіў Сакрамант Эўхарыстыі і Святарства.

 

ПАН ЕЗУС ЗБАЎЛЯЕ ЎСІХ ЛЮДЗЕЙ СВАЁЙ МУКАЙ I СМЕРЦЮ

Пасля Апошняй Вячэры Пан Езус пайшоў з Апосталамі ў сад на гары Аліўнай. Пан Езус маліўся там да Айца: «Ойча, калі хочаш, адхілі ад Мяне гэту чашу. Аднак, не мая воля, а Твая няхай станецца». Затым з'явіўся Анёл і спасіляў Яго. Пагружаны ў мукі, яшчэ мацней маліўся, а пот Яго, як густыя кроплі крыві, сьцякаў на зямлю» (Лк. 22, 42-44).

Пан Езус маліўся за ўсіх людзей.

Пан Езус быў схоплены жыдамі і асуджаны на смерць.

У садзе Аліўным відам ззяе дзіўным, Езус тут падае, ад мукаў канае, смага, сум Яго сціскае, крывавым потам выступае. Ах, Езус канаючы, блізка паміраючы, Чашу горкіх мукай бяре з Айца рукай, Ахвотна прымае, за нас паручае. Анёл з неба прыбывае, на мучэнні засіляе. Ах, Езус у баленні, У смяротным мучэньні.

Падумаю: Пан Езус у садзе Аліўным маліўся і за мяне. Што скажу Пану Езусу?

 

ПАН ЕЗУС НЯСЕ ЦЯЖКІ КРЫЖ

Пілат загадаў Пана Езуса бічаваць.

Каты ўкаранавалі Пана Езуса калючым цернем.

Пілат асудзіў Пана Езуса на крыжовую смерць, хоць Езус не быў вінаваты. Пан Езус нёс крыж на гару Кальварыю, называную таксама Галготаю.

Пан Езус некалькі разоў падаў пад крыжам.

Святая Вераніка выцерла твар Пану Езусу.

Жанчыны плакалі, гледзячы на Пана Езуса, які нёс цяжкі крыж.

Пан Езус сказаў жанчынам, каб не плакалі па Ім, але над сабой і над сваімі дзецьмі.

На крыжовай дарозе Пан Езус сустрэў сваю Маці, якая прабывала пры Ім аж да Ягонай смерці.

Падумаю: У Вялікім Посце буду абходзіць Крыжовую Дарогу і разважаць у песнях жальбы муку Хрыстусову.

П.: Чаму вучыць нас Пан Езус сваёй мукай?

Ад.: Пан Езус вучыць нас сваёй мукай згаджацца з воляю Божай, прабачваць тым, хто нас крыўдзіць.

Люду мой, люду, што Я табе зрабіў? Чым засмуціў цябе, або у чым правініў? 3 пад улады фараона, Я цябе вызваліў А ты крыж на плечы мае ўзваліў.

 

ПАН ЕЗУС ПАМЁР ЗА НАС НА КРЫЖЫ

Ахвяра Збаўлення

Пан Езус маліўся на крыжы за тых, якія Яго ўкрыжавалі: «Ойча, даруй ім, бо не ведаюць, што робяць».

Пан Езус дараваў злодзею, які каяўся за свае грахі.

Пад крыжам Пана Езуса стаяла Маці Божая. Пан Езус паручыў людзей Найсвяцейшай Маці праз апост. Яна,  кажучы Ёй: «Маці, вось сын Твой», а святому Яну: «Вось Маці твая».

Найсвяцейшая Дзева Марыя, стоячы пад крыжам Пана Езуса, моцна пакутавала. Прымаючы мукі Свайго Сына, Маці Божая разам з Ім адкупіла людзей і стала праз гата Маці люду Божага, Маці святога Касцёла.

Пасьля трох гадзінаў канання на крыжы Пан Езус памёр. Цела Езуса пахавалі ў грабніцы.

Памятку Мукі і Смерці Пана Езуса успамінаем у Вялікую Пятніцу і ў кожную пятніцу тыдня.

У Вялікую Пятніцу супольна адаруем у касцёле крыж Пана Езуса.

Для ўшанавання Маці Божай Пакутнай, Касцёл устанавіў свята на дзень 15 верасня.

Разважаем муку Пана Езуса і Маці Божай, гаворачы другую частку ружанца святога, частку пакутную.

Дзякуйма Пану Езусу за збаўленне нас Мукай сваёй і смерцю на крыжы.

Езу Хрыстэ, Божа мілу, Як ягнятка Ты цярплівы: Церпіш на крыжы мучэнні

 

ПАН ЕЗУС УВАСКРОСШЫ, ВЯДЗЕ НАС ДА АЙЦА

На трэці дзень пасля смерці Пан Езус сваёй моцай уваскрасае. Жанчыны, прыйшоўшы да гроба, не знайшлі Цела Пана Езуса. Анёл сказаў ім: «Шукаеце Езуса Укрыжаванага? Яго тут няма, Ён уваскрос, як прадказаў» (Мт. 28, 5-6).

Смерцю і ўваскрасеннем сваім Пан Езус адкупіў людзей. Перамог смерць, ліхога і грэх. Выслужыў нам новае, надпрыроднае жыццё Божае.

Вялікая Пятніца, Вялікая Субота і Вялікдзень — гэта найважнейшыя памятныя дні. Вялікдзень — найболыпае свята.

У гэтыя дні здзейсьнілася адкупленне чалавецтва. Гэта называем мы Таямніцай Пасхальнай.

Кожная нядзеля — малы Вялікдзень.

Уваскрасенне Пана Езуса — зарука таго, што і мы ўваскрэснем.

У вялікодні час мы часта спяваем у касцёле Альлелюя. Гэта -- кліч радасьці.

Падумаю: Як трэба цешыцца, што Пан Езус уваскрос і ўваскрэсіць нас.

Уваскросшы Пан Езус вядзе нас да Айца.

Хрыстос уваскрос з памёршых! Смерць смерцю зваяваў, Парваўшы путы пекла, Жыццё нам дараваў.

 

Хостинг от uCoz