Навэнна да Божай Міласэрнасці
(распачынаецца ў Вялікую Пятніцу)

Дзень першы
(Молімся аб міласэрнасці  для ўсяго чалавецтва)

 

     Езу Найміласэрнейшы! Толькі Ты літуешся над намі і прабачаеш нам. Не зважай на грахі нашыя, але на давер, які ўскладаем на бясконцую дабрыню Тваю і прымі ўсіх нас да дому Найлітасцівейшага Сэрца Свайго і не адпускай нас з Яго навекі. Просім Цябе праз любоў Тваю, якая яднае Цябе з Айцом і Духам Святым.
     Ойча спрадвечны, глянь вокам міласэрнасці на бедных грэшнікаў і на ўсё чалавецтва, якое схавана ў Найлітасцівым Сэрцы Езуса, і дзеля Яго Балеснай Мукі акажы нам Сваю міласэрнасць, каб мы праслаўлялі ўсемагутнасць Тваёй міласэрнасці на вякі вечныя. Амэн.

     Ойча наш...Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

* Чытаецца Вяночак да Божай Міласэрнасці.

 

Дзень другі
(Молімся за духавенства, праз якое  на чалавец-тва сыходзіць Божая Міласэрнасць)


     Езу Найміласэрнейшы, ад якога зыходзіць усё добрае, памнож у іх ласку, каб годна выконвалі ўчынкі міласэрнасці, каб тыя, што на іх глядзяць, праслаўлялі Айца міласэрнасці, які ёсць у небе.
     Ойча спрадвечны, глянь вокам міласэрнасці Сваёй на супольнасць абраных у вінаградніку Сваім, на душы святарскія і манаскія і адары іх моцаю Свайго благаслаўлення, і дзеля пачуццяў Сэрца Сына Свайго, у якім душы гэтыя прабываюць, удзялі ім моцы і святла Свайго, каб маглі яны весці іншых па дарогах збавення, каб разам спявалі хвалу неспасцігальнай Міласэрнасці Тваёй на вякі вечныя. Амэн.
     Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

* Чытаецца Вяночак да Божай Міласэрнасці.

 

Дзень трэці
(Молімся за ўсіх хрысціянаў)


     Езу Найміласэрнейшы, які ўсім надзвычай шчодра ўдзяляеш Свае ласкі са скарбніцы міласэрнасці Сваёй. Прымі нас да Найлітасцівага Сэрца Свайго і не адпускай нас навекі. Просім Цябе аб гэтым праз неспасцігальную любоў Тваю, якою палае Тваё Сэрца да Айца Нябеснага.

     Ойча спрадвечны, глянь вокам міласэрнасці Сваёй на душы верныя як на спадчыну Сына Свайго і дзеля Яго Балеснай Мукі ўдзялі ім Свайго благаславення і атуляй іх Сваёю сталаю апекаю, каб не страцілі любові і скарбу святой веры, але каб з усімі анёламі і святымі праслаўлялі бязмерную міласэрнасць Тваю праз вякі вечныя. Амэн

     Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

* Чытаецца Вяночак да Божай Міласэрнасці.

 

Дзень чацвёрты

 (Молімся за паганаў і няверуючых,  якія яшчэ не ведаюць пра Божую Міласэрнасць)


Езу Найлітасцівы, які ёсць святло ўся-го свету,  прымі да дому Найлітасцівага Сэрца Свайго душы паганаў, якія Цябе яшчэ не ведаюць; няхай промні ласкі Тваёй асвецяць іх, каб і яны разам з намі праслаўлялі незвычайную міласэрнасць Тваю, і не адпускай іх з дому Найлітасцівага Сэрца Свайго.
Ойча спрадвечны, глянь вокам міласэрнасці Сваёй на душы паганаў і тых, хто Цябе яшчэ не ведае і хто прабывае ў Найлітасцівым Сэрцы Езуса. Прыцягні іх да святла Евангелля. Учыні, каб і яны праслаўлялі шчодрасць міласэрнасці Тваёй на вякі вечныя. Амэн.
Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
* Чытаецца Вяночак да Божай Міласэрнасці.

 

Дзень пяты
(Молімся за тых, хто застаецца па-за Касцёлам,  каб вярнуліся ў супольнасць Касцёла)


     Езу Наймiласэрнейшы, Ты з’яўляешся самою дабрынёю і не адмаўляеш у святле тым, хто просіць Цябе. Прымі да Найлітасцівага Сэрца Свайго душы братоў нашых адлучаных, прыцягні іх Сваім святлом да еднасці з Касцёлам і не адпускай іх з дому Найлітасцівага Сэрца Свайго. Учыні, каб і яны праслаўлялі шчодрасць міласэрнасці Тваёй.

     Ойча спрадвечны, глянь вокам міласэрнасці Сваёй на душы братоў нашых адлучаных, асабліва тых, хто растраціў даброты Твае і злоўжываў ласкамі Тваімі, і хто ўпарта прабывае ў сваіх грахах. Не глядзі на іх памылкі, але глядзі на любоў Сына Свайго і на горкую Муку Ягоную, якую прыняў дзеля іх, таму што і яны прабываюць у Найлітасцівым Сэрцы Езуса. Учыні, каб і яны праслаўлялі вялікую міласэрнасць Тваю на вякі вечныя. Амэн.

     Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

* Чытаецца Вяночак да Божай Міласэрнасці.

 

Дзень шосты
(Молімся за дзяцей)


     Езу Наймiласэрнейшы, Ты Сам сказаў: «вучыцеся ад Мяне, бо Я цiхi i пакорнага сэрца» (Мц 11, 29), прымi да дому Найлiтасцiвага Сэрца Свайго цiхiя i пакорныя душы i душы малых дзяцей. Няхай гэтыя душы пры-во-дзяць у захапленне ўсё неба i будуць асаб-лiвым упадабаннем Айца Нябеснага, а таксама духмяным букетам перад тронам Божым, ад водару якога Сам Бог мае аса-лоду. Няхай гэтыя душы пастаянна будуць у Най-лi-тасцiвым Сэрцы Тваiм i нястомна спя-ваюць гiмн любовi i мiласэрнасцi навекi.
     Ойча Спрадвечны, глянь вокам мiласэр-насцi Сваёй на душы цiхiя, пакорныя i на душы малых дзяцей, якiя пра-бываюць у доме Найлiтасцiвага Сэрца Езуса. Гэтыя душы найболей падобныя да Сына Твайго, водар гэтых душаў узносiцца з зямлi i дасягае трону Твайго. Ойча мiласэрнасцi i ўсялякае дабрынi, прашу Цябе праз любоў i ўпадабанне, якiя маеш у гэтых душах, благаславi ўвесь свет, каб усе душы разам спявалi пашану мiласэрнасцi Тваёй праз вякi вечныя. Амэн.

     Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

* Чытаецца Вяночак да Божай Міласэрнасці.  

 

Дзень сёмы
(Молімся за прыхільнікаў Божай Міласэрнасці)


     Езу Наймiласэрнейшы, Сэрца Тваё – сама любоў, прымi ў дом Найлiтасцiвага Сэрца Свайго душы тых, хто асаблiва ўшаноўвае i праслаўляе велiч мiласэрнасцi Тваёй. Душы гэтыя, магутныя сiлаю Самога Бога, сярод пакутаў i цяжкасцяў няхай iдуць наперад, спадзе-ю-чыся на мiласэрнасць Тваю. Душы гэтыя, паяднаныя з Табою, о Езу, нясуць усё чалавецтва на плячах сваiх, няхай яны не будуць сурова асуджаныя, але няхай Твая мiласэрнасць атуляе iх у хвiлiну смерцi.

     Ойча спрадвечны, глянь вокам мiласэрнасцi Сваёй на душы, якiя праслаўляюць i ўшаноўваюць найвялiкую годнасць Тваю, Тваю неспасцiгальную мiласэрнасць, якiя прабываюць у Найлiтасцiвым Сэрцы Езуса. Няхай яны будуць жывым Евангеллем, няхай рукi iхнiя поўняцца ўчынкамi мiласэрнасцi, а сэрцы будуць перапоўнены радасцю, няхай спяваюць песню мiласэрнасцi Найвышэйшаму. Прашу Цябе, Божа, акажы iм мiласэрнасць Сваю паводле надзеi i даверу, якiя на Цябе ўскладалi. Няхай споўнiцца на iх абяцанне Езуса, якi iм сказаў, што душы, якiя будуць уша-ноў-ваць гэтую неспасцiгальную мiла-сэрнасць Яго, Сам Ён будзе ба-ранiць у жыццi, а асаблiва ў час смерцi як сваю хвалу. Амэн.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

* Чытаецца Вяночак да Божай Міласэрнасці.

 

Дзень восьмы
(Молімся за душы ў чысцы)


     Езу Наймiласэрнейшы, якi сказаў: «Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны» (Лк 6, 36), прымі ў дом Твайго Найлiтасцiвага Сэрца душы, якія пакутуюць у чысцы.

     Ойча Спрадвечны, глянь вокам мiласэрнасцi Сваёй на душы, якiя пакутуюць у чысцы,  i праз балесную муку Езуса Хрыста i праз горыч, якою было залiта Яго Найсвяцейшае Сэрца,  акажы ім мiласэрнасць сваю. Просім Цябе, каб глядзеў на iх не iнакш як толькi праз раны Наймілейшага Сына Свайго, а Пана нашага Езуса Хрыста,  міласэрнасць якога перавышае справядлівасць. Амэн.
     Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

* Чытаецца Вяночак да Божай Міласэрнасці.

 

Дзень дзевяты
(Молімся за душы абыякавыя,  якія былі прычынаю цярпенняў Хрыста Пана  ў Садзе Аліўным)


     Езу Найлiтасцiвы, Ты – сама лi-тасць,  увядзі ў святыню Найлi-та-сцi-ва-га Сэрца Твайго ўсе абыякавыя душы. Няхай у гэтым полымi Твае чыстае любовi адаграюцца гэтыя зледзянелыя, да мерцвякоў падобныя, душы, якiя да гэтага часу выклікалі ў Цябе агiду. О Езу Найлiтасцiвы, магутнасцю мiласэрнасцi Сваёй прыцягнi iх да агню Сваёй любовi, каб i яны запаліліся новым жаданнем служыць Табе.
     Ойча Спрадвечны, глянь вокам мiласэрнасцi Сваёй на душы абыякавыя, якiя прабываюць у Найлiтасцiвым Сэрцы Езуса. Ойча мiла-сэр-насцi, прашу Цябе: праз горкую Муку Сына Твайго  i праз трох-гадзiннае кананне Яго на крыжы дазволь, каб i яны праслаўлялi бяздонне  мiласэрнасцi Тваёй на вякi вечныя. Амэн.

     Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу.

* Чытаецца Вяночак да Божай Міласэрнасці.

 

Хостинг от uCoz