ПАРАДАК  СВЯТОЙ  ІМШЫ

 

Уступныя абрады

 

Святар і народ, стоячы, чыняць знак крыжа.

Святар: У імя Айца і Сына, і Духа Святога.

Народ: Амэн.

 

Затым святар вітае народ:

С: Ласка Пана нашага Езуса Хрыста і любоў Бога Айца, і еднасць Духа Святога няхай будуць з усімі вамі.

 

Альбо:

С: Пан з вамі.

 

Альбо:

С: Ласка і супакой вам ад Бога Айца нашага і Пана Езуса Хрыста.

 

Народ адказвае:

Н.: I з духам тваім.

 

Біскуп гаворыць:

Біскуп: Супакой вам.

 

Народ: I з духам тваім.

 

Чын пакаяння

 

Святар заахвочвае вернікаў да пакаяння:

С: Перапросім Бога за нашыя грахі, каб мы годна маглі скласці Найсвяцейшую Ахвяру.

 

Настае кароткае маўчанне.

Потым усе разам здзяйсняюць чын агульнага вызнання грахоў:

 

Усе: Спавядаюся Богу ўсемагутнаму, * і вам, браты і сёстры, * што зграшыў я вельмі * думкаю, * словам, * учынкам і занядбаннем:*

 

(і, удараючы сябе ў грудзі, гавораць:)

мая віна, * мая віна, * мая вельмі вялікая віна. *

(далей працягваюць:)

 

Таму прашу Найсвяцейшую * заўсёды Панну Марыю, * усіх Анёлаў і святых, * і вас, браты і сёстры, * памаліцца за мяне * да Пана Бога нашага.

 

Альбо:

С: Змілуйся над намі, Пане.

Н.: Бо зграшылі мы супраць Цябе.

С: Акажы нам, Пане, Тваю міласэрнасць.

Н.: I дай нам Тваё збаўленне.

 

Святар просіць аб адпушчэнні грахоў:

С: Няхай змілуецца над намі Бог усемагутны і, адпусціўшы нам грахі, давядзе нас да жыцця вечнага.

Н.: Амэн.

 

Пасля гэтага гаворыцца "Пане, змілуйся над намі" ("Kyrie, eleison"):

 

С: Пане, змілуйся над намі.                                Kyrie, eleison.

Н,: Пане, змілуйся над намі.                               Kyrie, eleison.

С.: Хрыстэ, змілуйся над намі.                           Christe, eleison.

Н.: Хрыстэ, змілуйся над намі.                           Christe, eleison.

С: Пане, змілуйся над намі.                                Kyrie, eleison.

Н.: Пане, змілуйся над намі.                               Kyrie, eleison.

 

Затым, калі прадпісана, спяваецца ці прамаўляецца гімн "Хвала на вышынях Богу".

 

Хвала на вышынях Богу

 

Хвала на вышынях Богу, * а на зямлі супакой людзям добрай волі. * Хвалім Цябе, * благаслаўляем Цябе, * кланяемся Табе, * праслаўляем Цябе, * дзякуем Табе дзеля вялікай хвалы Тваёй. * Пане Божа, * Валадару нябесны, * Божа, Ойча ўсемагутны. * Пане, Сыне Адзінародны, * Езу Хрыстэ, * Пане Божа, * Баранку Божы, * Сыне Айца, * які бярэш на сябе грахі свету, * змілуйся над намі. * Які бярэш на сябе грахі свету, * прымі маленне нашае. * Які сядзіш праваруч Айца, * змілуйся над намі. * Бо толькі Ты святы, * толькі Ты наш Пан, * толькі Ты Найвышэйшы, * Езу Хрыстэ, * з Духам Святым * у хвале Бога Айца. * Амэн.

 

Малітва дня - Калекта

 

Пасля заканчэння гімна святар гаворыць:

С: Молімся.

Усе разам са святаром пэўны час ціха моляцца.

Потым святар, развёўшы рукі, гаворыць малітву дня (калекту), на заканчэнне якой народ адказвае:

Н.: Амэн.

 

Літургія слова

 

Затым лектар ідзе да амбоны і чытае першае чытанне, якое ўсе слухаюць седзячы. Закончыўшы чытанне, лектар гаворыць:

Лектар: Гэта слова Божае.

У.: Дзякуем Пану Богу.

 

Псальміст альбо кантар спявае ці чытае псальм, а народ паўтарае рэфрэн. Потым, калі ёсць другое чытанне, лектар чытае яго з амбоны, як і першае. Закончыўшы чытанне, лектар гаворыць:

Л.: Гэта слова Божае.

У.: Дзякуем Пану Богу.

 

Потым усе ўстаюць і спяваецца "Аллелюя" альбо іншы спеў, прадпісаны ў рубрыках, у залежнасці ад патрабаванняў літургічнага перыяду.

Потым святар (дыякан) гаворыць:

С: Пан з вамі.

Н.: I з духам тваім.

С: Чытанне святога Евангелля паводле N.

 

На гэтыя словы ўсе чыняць знак крыжа на чале, вуснах і грудзях. Гэта азначае, што мы вызнаём вучэнне Хрыста думкаю, гатовыя абвяшчаць словам і выконваць.

Н.: Хвала Табе, Пане.

Потым святар (дыякан) абвяшчае Евангелле.

 

Скончыўшы чытанне, святар (дыякан) гаворыць

С: Гэта слова Пана.

Н.: Хвала Табе, Хрыстэ.

 

Потым прамаўляецца гамілія.

Пасля гаміліі, калі прадпісана, спяваецца ці прамаўляецца сімвал альбо вызнанне веры:

Вызнанне веры

 

Веру ў адзінага Бога, * Айца ўсемагутнага, * Стварыцеля неба і зямлі, * усяго бачнага і нябачнага. * I ў адзінага Пана Езуса Хрыста, * Сына Божага Адзінароднага, * з Айца народжанага перад усімі вякамі; * Бога ад Бога, * Святло ад Святла, * Бога сапраўднага ад Бога сапраўднага, * народжанага, не створанага, * адзінасутнага Айцу, праз якога ўсё сталася. * Ён дзеля нас, людзей, * і дзеля нашага збаўлення * зышоў з неба. *

 

(ад наступных словаў і да словаў "стаўся чалавекам" усе схіляюцца)

 

I ўцелавіўся ад Духа Святога * з Дзевы Марыі, * і стаўся чалавекам. * Укрыжаваны таксама за нас пры Понцкім Пілаце, * быў замучаны і пахаваны. * I на трэці дзень уваскрос паводле Шсання, * і ўзышоў на неба, * сядзіць праваруч Айца. * I зноў прыйдзе ў хвале * судзіць жывых і памерлых, * і Яго Валадарству не будзе канца. * Веру ўДуха Святога, * Пана і Жыватворцу, * які з Айца і Сына паходзіць; * якому разам з Айцом і Сынам * належыць пакланенне і хвала; * які прамаўляў праз прарокаў. * Веру ўадзіны святы каталіцкі і апостальскі Касцёл. * Вызнаю адзіны хрост для адпушчэння грахоў * і чакаю ўваскрашэння памерлых * і жыцця вечнага ў будучым свеце. * Амэн.

Замест нікейска-канстантынопальскага сімвала веры, асабліва ў перыяд Вялікага посту і падчас Велікоднага перыяду, можа ўжывацца хросны сімвал Рымскага Касцёла, так званы Апостальскі.

Затым адбываецца агульная малітва, альбо малітва вернікаў.

 

Эухарыстычная літургія

 

Усе сядаюць, распачынаецца падрыхтоўка дароў. Калі няма спеву на ахвяраванне, святар  гаворыць:

С: Благаслаўлёны Ты, Пане Божа сусвету, бо дзякуючы Тваёй шчодрасці мы атрымалі хлеб, плод зямлі і працы рук людскіх; ахвяруем яго Табе, каб ён стаў для нас хлебам жыцця.

Н.: Благаслаўлёны Ты, Божа, навекі.

 

Потым святар бярэ келіх, і гаворыць:

С: Благаслаўлёны Ты, Пане Божа сусвету, бо дзякуючы Тваёй шчодрасці мы атрымалі віно, плод вінаграднай лазы і працы рук людскіх; ахвяруем яго Табе, каб яно стала для нас напоем духоўным.

Н.: Благаслаўлёны Ты, Божа, навекі.

 

Усе ўстаюць.

Затым, святар гаворыць:

С: Маліцеся, браты і сёстры, каб маю і вашую ахвяру прыняў Бог Айцец усемагутны.

 

Народ устае і адказвае:

Н.: Няхай Пан Бог * прыме ахвяру з рук тваіх * на праслаўленне і хвалу імя свайго, * а таксама на карысць нам * і ўсяму Касцёлу святому.

 

Потым святар прамаўляе малітву над дарамі, на заканчэнне якой народ адказвае:

Н.: Амэн.

Эухарыстычная малітва

 

Святар распачынае эўхарыстычную малітву. Ён гаворыць:

С: Пан з вамі.

Н.: I з духам тваім.

С: Угору сэрцы.

Н.: Узносім іх да Пана.

С: Падзякуем Пану Богу нашаму.

Н.: Годна гэта і справядліва.

 

Святар спявае альбо чытае прэфацыю. На заканчэнне прэфацыі ён разам з вернікамі спявае альбо гучным голасам гаворыць:

Святы, Святы, Святы, * Пан Бог Усемагутны. * Неба і зямля поўныя хвалы Тваёй. * Гасанна на вышынях. * Благаслаўлёны той, * хто прыходзіць у імя Пана. * Гасанна на вышынях.

 

Потым святар гаворыць:

С: Сапраўды, Божа, Ты святы, крыніца ўсялякай святасці. Таму просім Цябе,+

У нядзелю

Таму ў еднасці з усім Касцёлам у першы дзень тыдня, калі Езус Хрыстус уваскрос і спаслаў на апосталаў Духа Святога, праз Хрыста просім Цябе, усемагутны Божа, +

 

Вернікі кленчаць.

 

Святар, звёўшы рукі і трымаючы іх над дарамі, працягвае:

+  асвяці гэтыя дары расою Духа Твайго, каб яны сталіся для нас  Целам +  і  Крывёю  нашага  Пана  Езуса  Хрыста.

Ён, калі дабравольна выдаў сябе на мукі, узяў хлеб і, падзяку Табе сжладаючы,  ламаў  і  раздаваў  сваім  вучням,  кажучы:

 

                   БЯРЫЦЕ I ЕШЦЕ 3 ГЭТАГА ЎСЕ,

                   БО ГЭТА ЁСЦЬ ЦЕЛА МАЁ,

                   ЯКОЕ ЗА ВАС БУДЗЕ ВЫДАНА.

 

Паказвае кансэкраваную Гостыю народу, кладзе яе на патэну і, укленчыўшы, адаруе. Потым працягвае:

Падобным чынам па вячэры узяў келіх, зноў Табе падзяку складаючы, падаў сваім вучням, кажучы:

 

              БЯРЫЦЕ I ЕШЦЕ 3 ЯГО ЎСЕ,

                БО ГЭТА ЁСЦЬ КЕЛІХ КРЫВІ МАЁЙ

                НОВАГА I ВЕЧНАГА ЗАПАВЕТУ,

                ЯКАЯ ЗА ВАС I ЗА МНОГІХ БУДЗЕ ПРАЛІТА

                ДЗЕЛЯ АДПУШЧЭННЯ ГРАХОЎ.

                ГЭТА ЧЫНІЦЕ НА МАЮ ПАМЯЦЬ.

 

Потым усе ўстаюць, а святар гаворыць:

С: Гэта вялікая таямніца веры.

 

Н.: Абвяшчаем смерць Тваю, Пане Езу, * вызнаём Тваё ўваскрасенне * і чакаем Твайго прыйсця ў хвале.

 

Альбо:

С: Вызнаем таямніцу веры.

 

Н.: Пане, калі спажываем гэты хлеб * і п'ем з гэтага келіха, * абвяшчаем Тваю смерць * і чакаем Твайго прыйсця ў хвале.

 

Альбо:

С: Вялікая таямніца веры.

 

Н.: Збаўца  свету,  збаў  нас, * бо праз крыж і ўваскрасенне *  Ты  нас вызваліў.

 

Потым, развёўшы рукі, святар гаворыць:

С: Успамінаючы смерць і змёртвыхпаўстанне Твайго Сына...

зводзіць рукі, заканчвае малітву еловамі:

...праз Сына Твайго, Езуса Хрыста.

 

Бярэ патэну з Гостыяй і келіх, крыху ўздымае іх і гаворыць:

С: Праз Хрыста, з Хрыстом і ў Хрысце, Табе, Божа, Ойча ўсемагутны, у еднасці Духа Святога ўся пашана і хвала праз усе вякі вечныя.

Н.: Амэн.

 

Абрад Камуніі

 

Пасля эўхарыстычнай малітвы, святар гаворыць заклік да "Малітвы Панскай":

 

С: Памятаючы збавенныя запаведзі, і Божым настаўленнем навучаныя, асмельваемся казаць:

 

Разводзіць рукі і разам з народам працягвае:

Ойча наш, * каторы ёсць у небе, * свяціся імя Тваё, * прыйдзі Валадарства Тваё, * будзь воля Твая, * як у небе, так і на зямлі. * Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння * і адпусці нам правіны нашы, * як і мы адпускаем вінаватым нашым, * і не ўводзь нас у спакусу, * але збаў нас ад  злога.

 

Потым свягар працягвае:

С:   Просім  Цябе,  Пане,  збаў  нас  ад  усяго  злога,  дай  ласкава супакой у дні нашыя, дапамажы нам у міласэрнасці Тваёй, каб мы былі   заўсёды   вольныя   ад   граху  і,   захаваныя   ад   усялякага неспакою, чакалі спаўнення шчаслівай надзеі і прыйсця Збаўцы нашага Езуса Хрыста.

 

Народ завяршае малітву, адказваючы:

Н.: Бо Тваё валадаоства * і моц, * і хвала навекі.

 

Пасля. святар гаворыць:

С: Пане Езу Хрыстэ, Ты сказаў апосталам Тваім: Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам. Просім, не зважай на грахі нашыя, але на веру Касцёла Твайго і будзь ласкавы згодна з Тваёй воляй адарыць яго супакоем і еднасцю. Які жывеш і валадарыш на векі вечныя.

Н.: Амэн.

С: Супакой Пана няхай заўсёды будзе з вамі.

Н.: I з духам тваім.

С: Перадайце бліжняму знак супакою.

 

Усе паводле мясцовага звычаю перадаюць адзін аднаму знак супакою, адзінства і любові. Святар перадае знак супакою дыякану альбо прыслугоўваючаму.

Потым святар бярэ Гостыю, ламае яе над патэнай і часцінку апускае ў келіх. У гэты час народ спявае альбо прамаўляе:

 

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі.       

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, адары нас супакоем.

 

Пасля спеву "Баранку Божы" вернікі кленчаць.

Святар укленчвае, бярэ Гостыю і, трымаючы яе крыху ўзнятай над патэнаю альбо над келіхам, павярнуўшыся да народа, гучным голасам гаворыць

 

С: Вось Баранак Божы, вось той, хто бярэ на сябе грахі свету. Благаслаўлёныя пакліканыя на вячэру Ягоную.

 

I разам з народам дадае:

У.: Пане, * я не варты, каб Ты ўвайшоў да мяне, * але скажы толькі слова, * і будзе аздароўлена душа мая.

 

Святар з пашанаю прымае Цела і Кроў Хрыста.

Пасля гэтага бярэ патэну альбо пушку (цыборыюм), падыходзіць да тых, хто будзе прымаць Камунію, і, паказваючы кожнаму з іх крыху ўзнятую Гостыю, гаворыць:

С: Цела Хрыста.

 

Той, хто прымае Камунію, адказвае:

Амэн.

I прымае Камунію.

 

У той час, калі святар прымае Цела Хрыста, пачынаецца спеў на Камунію. Калі ўдзяленне Камуніі скончыцца, святар, дыякан ці акаліт пурыфікуе патэну над келіхам

Пэўны час можна захоўваць маўчанне альбо спяваць ці прамаўляць псальм альбо іншы спеў хвалы ці гімн.

Потым, стоячы пры алтары ці каля свайго месца, святар, павярнуўшыся да народа, са зведзенымі рукамі гаворыць:

С: Молімся.

 

Калі не было маўчання адразу пасля Камуніі, усе разам са святаром пэўны час ціха моляцца. Потым святар гаворыць малітву пасля Камуніі, на заканчэнне якой народ адказвае:

Н.: Амэн.

 

Абрад заканчэння

 

С: Пан з вамі.

 

Н.: I з духам тваім.

 

С: Няхай благаславіць вас Бог усемагутны, Айцец і Сын,   і  Дух Святы.

 

Н.: Амэн.

 

С: Ідзіце ў супакоі Хрыста.

 

Н.: Дзякуем Пану Богу.

 

 

На заканчэнне пантыфікальнай святой імшы біскуп гаворыць:

 

Б.: Пан з вамі.

 

Н.: I з духам тваім.

 

Б.: Няхай імя Пана будзе благаслаўлёна.

 

Н.: Цяпер і навекі.

 

Б.: Дапамога наша - у імені Пана.

 

Н.: Які стварыў неба і зямлю.

 

Б.: Няхай благаславіць вас Бог усемагутны, Айцец    і Сын, * і  Дух *  Святы.

 

Н.: Амэн.

 

Б.: Ідзіце ў супакоі Хрыста.

 

Н.: Дзякуем Пану Богу.

 

 

Хостинг от uCoz