ПАВЕЛ БІСКУП СЛУГА СЛУГАЎ БОЖЫХ З АЙЦАМІ СВЯТОГА САБОРУ НА ВЕЧНУЮ ПАМЯЦЬ ДЭКРЭТ УСТУП 1.
Сярод незвычайных тэхнічных вынаходстваў, якія з Божай волі чалавечы геній
асабліва ў наш час чэрпае са створаных рэчаў, Маці-Касцёл прымае i сочыць
з асаблівым клопатам за тымі, што датычаць перадусім чалавечага духу і
адкрываюць новыя, усё больш даступныя шляхі перадавання разнастайных
навінаў, ідэй i настаўленняў. З гэтых вынаходстваў самымі выдатнымі
з’яўляюцца сродкі, якія па сваёй сутнасці здольныя дасягнуць i ўзрушыць не
толькі адзінкі, але таксама цэлыя супольнасці і ўсё чалавецтва: прэса,
кінематаграфія, радыё, тэлебачанне i інш. Таму іх справядліва можна
назваць сродкамі масавай камунікацыі*. Таму Святы Сабор, падзяляючы чуйны клопат Найвышэйшых Пантыфікаў i біскупаў у такой важнай справе, лічыць сваім абавязкам разгледзець найважнейшыя пытанні, звязаныя са сродкамі масавай камунікацыі. Больш за тое, Сабор перакананы, што яго вучэнне і наказы, прадстаўленыя такім чынам, прычыняцца не толькі да збаўлення хрысціянаў, але таксама да развіцця ўсяго чалавецтва. 3. Каталіцкі Касцёл быў устаноўлены Хрыстом Панам, каб усім людзям несці збаўленне. Таму, усведамляючы неабходнасць прапаведавання Евангелля, ён лічыць сваім абавязкам абвяшчаць збаўчую навіну таксама пры дапамозе сродкаў масавай камунікацыі і вучыць людзей правільна імі карыстацца. Таму Касцёл мае прыроджанае права карыстацца i валодаць рознымі гэтымі сродкамі настолькі, наколькі яны неабходны або могуць дапамагчы ў хрысціянскай фармацыі i ў кожнай справе дзеля збаўлення душ. Святыя пастыры павінны так вучыць вернікаў і кіраваць імі, каб пры дапамозе гэтых сродкаў дасягалася збаўленне i дасканаласць кожнай асобы і ўсяго чалавецтва. З іншага боку, менавіта свецкія павінны ажыўляць гэтыя сродкі духам гуманізму i хрысціянства, каб яны цалкам адпавядалі вялікім чаканням чалавецтва, а таксама Божаму намеру. 4. Для належнага выкарыстання гэтых сродкаў неабходна, каб усе, хто імі карыстаецца, ведалі прынцыпы маральнага парадку i дакладна іх ажыццяўлялі ў гэтай сферы. Яны павінны звяртаць увагу на змест таго, што перадаецца спецыфічным для кожнага з гэтых сродкаў спосабам, а таксама зважаць на ўсе акалічнасці, такія як мэта, асобы, месца, час i інш., у якіх адбываецца пераказ і якія могуць змяніць або цалкам сказіць праўдзівасць зместу. Тут таксама мае значэнне спосаб уздзеяння, уласцівы кожнаму з гэтых сродкаў, г.зн. яго сіла, якая можа быць настолькі вялікай, што людзі, асабліва непадрыхтаваныя, з цяжкасцю змогуць яе заўважыць, пераадолець або пры неабходнасці нават супрацьстаяць ёй. 5.
Найперш трэба, каб усе зацікаўленыя мелі праўдзівае ўяўленне пра
правільнае выкарыстанне гэтых сродкаў, асабліва ў дачыненні некаторых
пытанняў, якія вельмі інтэнсіўна абмяркоўваюцца ў наш час. 6. Другое пытанне датычыць узаемадносінаў паміж г.зв. правамі мастацтва і нормамі маральнасці. Паколькі ўсё больш частыя спрэчкі вакол гэтага нярэдка вынікаюць з фальшывых этычных i эстэтычных дактрын, Сабор сцвярджае, што абсалютна ўсе павінны прызнаваць першынство аб’ектыўнага маральнага парадку. Толькі ён пераўзыходзіць і належным чынам узгадняе паміж сабою парадак усіх іншых спраў чалавека, якімі б годнымі яны не былі, не выключаючы і мастацтва. Толькі маральны парадак ахоплівае ўсю натуру чалавека, які з’яўляецца разумным Божым стварэннем, пакліканым да ўзнёслых спраў. Калі гэты парадак будзе цалкам i верна захоўвацца, то прывядзе чалавека да дасягнення поўнай дасканаласці i шчасця. 7.
Урэшце, апавяданне пра маральнае зло, яго апісанне ці прадстаўленне —
таксама пры дапамозе сродкаў масавай камунікацыі — можа сапраўды паспрыяць
глыбейшаму пазнанню i даследаванню чалавека, выяўленню і падкрэсліванню
ўзнёсласці праўды i дабра, што адбываецца дзякуючы адпаведнаму
драматычнаму ўздзеянню. Аднак, каб гэта не прынесла душам больш шкоды, чым
карысці, гэтыя сродкі павінны сцісла падпарадкоўвацца маральным законам,
асабліва ў выпадку спраў, якія патрабуюць належнай стрыманасці або могуць
з лёгкасцю абудзіць у чалавеку, які аслаблены першародным грахом, ганебныя
жаданні. 9.
Асаблівыя абавязкі маюць усе адрасаты: чытачы, гледачы i слухачы, якія
прымаюць па асабістым i дабравольным выбары паведамленні, што перадаюцца
гэтымі сродкамі. Правільны выбар патрабуе, каб яны падтрымлівалі ўсё, што
адзначаецца маральнай, культурнай i мастацкай вартасцю і, наадварот,
пазбягалі таго, што можа стаць для іх прычынай i магчымасцю духоўнай шкоды
або праз дрэнны прыклад можа быць небяспечным для іншых, што перашкаджала
б добрым паведамленням, a садзейнічала б дрэнным. Апошняе здараецца
пераважна тады, калі грошы плацяцца тым, хто выкарыстоўвае гэтыя сродкі
толькі дзеля нажывы. 10.
Адрасаты, асабліва моладзь, няхай прывучаюць сябе да ўмеркаванага i
дысцыплінаванага карыстання гэтымі сродкамі. Больш за тое, яны павінны
імкнуцца глыбей разумець тое, што бачаць, слухаюць і чытаюць. Няхай
абмяркоўваюць гэта з выхаваўцамі i дасведчанымі людзьмі i вучацца такім
чынам правільна ацэньваць рэчы. Бацькі ж няхай памятаюць пра свой абавязак
старанна сачыць за тым, каб відовішчы, прэса i іншае, што супярэчыць веры
i добрым звычаям, не пранікала ў іх дамы i каб іх дзеці не сустракаліся з
гэтым дзесьці ў іншым месцы. Яны
павінны так упарадкаваць эканамічныя, палітычныя і мастацкія інтарэсы, каб
яны ніколі не супярэчылі агульнаму дабру. Дзеля больш поўнага дасягнення
гэтай мэты яны павінны ўвайсці ў шэрагі такіх прафесійных арганізацый,
якія абавязваюць сваіх прадстаўнікоў, пры неабходнасці нават праз
заключэнне дамовы аб належным захаванні маральнага кодэксу, паважаць
маральныя законы ва ўсіх сваіх прафесійных занятках i
справах. 12. Грамадзянская ўлада ў гэтай сферы мае асаблівыя абавязкі з прычыны агульнага дабра, да якога скіраваны гэтыя сродкі. Згодна са сваімі службовымі абавязкамі яна павінна абараняць i ахоўваць сапраўдную i справядлівую свабоду інфармацыі, асабліва прэсы, бо гэта неабходна для развіцця сучаснага грамадства; падтрымліваць рэлігію, культуру i выяўленчае мастацтва; гарантаваць адрасатам права карыстацца сваімі законнымі правамі. Апроч гэтага, грамадзянская ўлада павінна падтрымліваць тыя надзвычай карысныя, асабліва для моладзі, ініцыятывы, якія не могуць ажыццявіцца ў іншых умовах. Урэшце,
грамадзянская ўлада, клапоцячыся пра дабрабыт грамадзянаў, абавязана праз
выданне спецыяльных законаў і іх стараннае выкананне справядліва і пільна
сачыць, каб неадпаведнае выкарыстанне гэтых сродкаў не стварыла сур’ёзнай
пагрозы для добрых звычаяў і развіцця грамадства. Гэты чуйны клопат ніякім
чынам не абмяжуе свабоды асобных людзей або аб’яднанняў, асабліва ў
выпадку, калі дзейсныя меры бяспекі не ажыццяўляюць тыя, хто ўжывае
дадзеныя сродкі ў выніку сваіх службовых абавязкаў. 13. Усе дзеці Касцёла павінны сумесна і адзінадушна імкнуцца да таго, каб сродкі масавай камунікацыі без прамаруджвання i з вялікай стараннасцю плённа выкарыстоўваліся ў розных апостальскіх працах паводле патрабаванняў часу і месца, апярэджваючы шкодныя ініцыятывы асабліва там, дзе рэлігійнае і маральнае развіццё патрабуе ад іх больш напружанай дзейнасці. Пастыры павінны рупліва выконваць свае заданні ў гэтай галіне, цесна звязаныя з іх штодзённым абавязкам прапаведавання. Таксама і свецкія, якія ўдзельнічаюць у выкарыстанні гэтых сродкаў, павінны старанна сведчыць пра Хрыста, перадусім выконваючы ўмела i ў духу апостальства свае заданні, a нават непасрэдна падтрымліваючы, па магчымасці, пастырскую дзейнасць Касцёла сваімі тэхнічнымі, эканамічнымі, культурнымі ці мастацкімі здольнасцямі. 14.
Найперш неабходна падтрымліваць добрую прэсу. Каб выхоўваць чытачоў цалкам
у хрысціянскім духу, трэба таксама ствараць i развіваць сапраўды
каталіцкую прэсу, якая пры падтрымцы і пад кіраўніцтвам касцёльнай улады
або свецкіх католікаў выдаецца для таго, каб фарміраваць, умацоўваць i
падтрымліваць згодную з натуральным законам, каталіцкім вучэннем i
маральнасцю грамадскую думку, каб распаўсюджваць i праўдзіва асвятляць
факты з жыцця Касцёла. Вернікаў трэба вучыць, што чытанне i
распаўсюджванне каталіцкай прэсы неабходна для таго, каб фарміраваць у
сабе хрысціянскае меркаванне пра ўсе падзеі. Трэба таксама аказваць дзейсную дапамогу годным радыё- і тэлеперадачам, асабліва тым, якія могуць зацікавіць многія сем’і. Неабходна старанна падтрымліваць каталіцкія перадачы, якія заахвочваюць слухачоў i гледачоў да ўдзелу ў жыцці Касцёла i садзейнічаюць засваенню рэлігійных праўд. Там, дзе будзе мэтазгодным, трэба рупіцца пра заснаванне каталіцкіх радыёстанцый. Аднак пры гэтым неабходна дбаць пра высокі ўзровень і эфектыўнасць іх перадач. Нарэшце,
неабходна клапаціцца i пра тое, каб старажытнае і ўзнёслае сцэнічнае
мастацтва, якое дзякуючы сродкам масавай камунікацыі ўжо шырока
распаўсюджана, прычынялася да маральнага і культурнага выхавання гледачоў.
18.
Каб умацоўваць розныя формы апостальства Касцёла ў галіне сродкаў масавай
камунікацыі, паводле меркавання біскупаў ва ўсіх дыяцэзіях свету павінен
быць устаноўлены адзін дзень у годзе, у які вернікаў павучалі б пра іх
абавязкі ў гэтай сферы, заклікаючы да малітвы ў гэтай справе і да збірання
ахвяраванняў на гэтую мэту. Гэтыя ахвяраванні трэба выкарыстоўваць
выключна для ўтрымання i развіцця тых устаноў i ініцыятыў у гэтай сферы,
якія падтрымлівае Касцёл, з улікам патрабаванняў усяго каталіцкага свету.
20.
Абавязак біскупаў — сачыць у сваіх дыяцэзіях за такога тыпу справамі i
намерамі, падтрымліваць іх настолькі, наколькі яны служаць публічнаму
апостальству, і каардынаваць іх, не выключаючы спраў, якія ажыццяўляюцца
пад кіраўніцтвам манаскіх супольнасцяў, што не падлягаюць юрысдыкцыі
мясцовага ардынарыя. Кіраўніцтва
гэтымі нацыянальнымі службамі трэба даручыць спецыяльнай Камісіі Біскупаў
або аднаму выбранаму біскупу. У працы гэтых служб павінны браць удзел
таксама свецкія, якія добра ведаюць каталіцкае вучэнне і гэтыя мастацтвы.
ЗАКАНЧЭННЕ Усё, што абвешчана ў гэтым Дэкрэце — у цэлым і паасобку — ухвалена Айцамі Святога Сабору. Апостальскай уладай, дадзенай Нам Хрыстом, Мы разам з Дастойнымі Айцамі ў Духу Святым зацвярджаем, прымаем, пастанаўляем і загадваем абнародаваць гэтыя саборныя пастановы дзеля Божай хвалы. Рым, у св. Пятра, 4 снежня 1963г. Я,
ПАВЕЛ, БІСКУП КАТАЛІЦКАГА КАСЦЁЛА Праект дакумента пра сродкі масавай камунікацыі быў разгледжаны на І сесіі Сабору. У ім тлумачылася вучэнне Касцёла адносна прэсы, тэлебачання і радыё, прызнаваліся магчымасці сродкаў масавай камунікацыі і ўказваліся некаторыя пастырскія кірункі. Перапрацаваны тэкст, паглыблены і канкрэтызаваны, быў прыняты 4 снежня 1963 года. У гэтым актуальным дакуменце Касцёл афіцыйна прызнае ролю «мас-медыяў» у сучасным грамадстве і ў жыцці Касцёла, прымае іх як адну з мэтаў сваёй пастырскай дзейнасці і запрашае свецкіх католікаў быць галоўнымі дзейснымі асобамі ў гэтай справе, больш сугучнай іх кампетэнцыі. Сярод ініцыятыў, прапанаваных у дакуменце, — увядзенне штогадовага сусветнага дня сродкаў масавай камунікацыі і стварэнне цэнтральных і мясцовых структур для ажыццяўлення Дэкрэта. Непасрэдна пасля Сабору асаблівае значэнне мае інструкцыя «Communio et progressio». Айцы Сабору, ахвотна прымаючы пажаданні «Сакратарыяту кнігадрукавання і кіравання відовішчамі», з пакораю просяць Найвышэйшага Пантыфіка пашырыць паўнамоцтвы і абавязкі гэтай службы на ўсе сродкі масавай камунікацыі, не выключаючы і прэсу, а таксама спецыялістаў з розных краін, у тым ліку і свецкіх. * Заўвага рэд. Хоць у сучаснай беларускай мове замацаваўся выраз «сродкі масавай інфармацыі» (СМІ), у дадзеным выпадку было вырашана выкарыстоўваць іншы тэрмін, які падкрэслівае рознабаковы камунікатыўны характар гэтых сродкаў. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова |