Навэна  да Маці Міласэрнасьці

Дзень першы - 7 лістапада

     Сьвятая Марыя, Дзева, сярод жанчынаў на сьвеце не нараджалася падобная на Цябе, Дачка і Слуга найвышняга Караля, Айца нябеснага, Маці найсьвяцейшага Госпада нашага Ісуса Хрыста, Нявеста Духа Сьвятога: маліся за нас разам са сьвятым Міхалам Арханёлам і ўсімі нябеснымі сіламі, і ўсімі сьвятымі да Твайго найсьвяцейшага, укаханага Сына і Госпада.

Слава Айцу, і Сыну, і Духу Сьвятому, як было спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амэн.

     Вітаем Цябе, найхвалебнейшая Каралева і Маці Міласэрнасьці, якая праславілася цудамі ў Вастрабрамскай Іконе. Падаем на калені перад тваім сьвятым Вобразам. Просім Цябе пакорна запалі сэрцы нашыя любоўю і дай нам ласкі вытрываць на службе Табе і Сыну Твайму, Ісусу Хрысту.

Выказваць інтэнцыі, просьбы да Госпада і Найсьвяцейшай Багародзіцы

Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся iмя Тваё, прыйдзi валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.

Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьцi нам грахі нашыя, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.

Бо Тваё валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Духа Сьвятога, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў. Амэн.

 

Багародзіца Дзева, радуйся, ласкі поўная Марыя, Госпад з Табою. Блаславёная Ты між жанчынаў і блаславёны плод улоньня Твайго, бо Ты нарадзіла Збавіцеля душ нашых.
Сьвятая Марыя, Маці Божая, маліся за нас грэшных цяпер і ў гадзіну сьмерці нашае. Амэн.

Слава Айцу, і Сыну, і Духу Сьвятому, як было спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амэн.

Маці Міласэрнасьці, маліся за нас!

Дзень другі - 8 лістапада

     Сьвятая Марыя, Дзева, сярод жанчынаў на сьвеце не нараджалася падобная на Цябе, Дачка і Слуга найвышняга Караля, Айца нябеснага, Маці найсьвяцейшага Госпада нашага Ісуса Хрыста, Нявеста Духа Сьвятога: маліся за нас разам са сьвятым Міхалам Арханёлам і ўсімі нябеснымі сіламі, і ўсімі сьвятымі да Твайго найсьвяцейшага, укаханага Сына і Госпада.

Слава Айцу, і Сыну, і Духу Сьвятому, як было спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амэн.

Сьвятая Марыя, Маці Міласэрнасьці і Гаспадыня сьвету, якая даеш у Вострай Браме вялікія ласкі ўсім, хто да Цябе прыходзіць, вітаем Цябе з любоўю і просім пакорна, каб папрасіла для нас у Сына Свайго патрэбныя дары і бясьпечна прывяла да нябеснай хвалы.

Выказваць інтэнцыі, просьбы да Госпада і Найсьвяцейшай Багародзіцы

Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся iмя Тваё, прыйдзi валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.                                                                                                           .
Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьцi нам грахі нашыя, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Бо Тваё валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Духа Сьвятога, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў.
Амэн.

Багародзіца Дзева, радуйся, ласкі поўная Марыя, Госпад з Табою. Блаславёная Ты між жанчынаў і блаславёны плод улоньня Твайго, бо Ты нарадзіла Збавіцеля душ нашых.
Сьвятая Марыя, Маці Божая, маліся за нас грэшных цяпер і ў гадзіну сьмерці нашае. Амэн.

Слава Айцу, і Сыну, і Духу Сьвятому, як было спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амэн.

Маці Міласэрнасьці, маліся за нас!

Дзень трэці - 9 лістапада

     Сьвятая Марыя, Дзева, сярод жанчынаў на сьвеце не нараджалася падобная на Цябе, Дачка і Слуга найвышняга Караля, Айца нябеснага, Маці найсьвяцейшага Госпада нашага Ісуса Хрыста, Нявеста Духа Сьвятога: маліся за нас разам са сьвятым Міхалам Арханёлам і ўсімі нябеснымі сіламі, і ўсімі сьвятымі да Твайго найсьвяцейшага, укаханага Сына і Госпада.

Слава Айцу, і Сыну, і Духу Сьвятому, як было спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амэн.

Сьвятая Марыя, Маці Міласэрнасьці, якая зьмясьціла свой сьвяты Вобраз у Вострай Браме, каб усе ў сваіх патрэбах прыходзілі да Цябе як да Маці і Апякункі, стаім перад Табой як дзеці, просячы пакорна, каб прытуліла нас да Свайго матчынага Сэрца і даручыла Свайму наймілейшаму Сыну.

Выказваць інтэнцыі, просьбы да Госпада і Найсьвяцейшай Багародзіцы

Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся iмя Тваё, прыйдзi валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.                                                                                                      .                   
Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьцi нам грахі нашыя, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Бо Тваё валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Духа Сьвятога, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў.
Амэн.

Багародзіца Дзева, радуйся, ласкі поўная Марыя, Госпад з Табою. Блаславёная Ты між жанчынаў і блаславёны плод улоньня Твайго, бо Ты нарадзіла Збавіцеля душ нашых.
Сьвятая Марыя, Маці Божая, маліся за нас грэшных цяпер і ў гадзіну сьмерці нашае. Амэн.

Слава Айцу, і Сыну, і Духу Сьвятому, як было спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амэн.

Маці Міласэрнасьці, маліся за нас!

Дзень чацьверты - 10 лістапада

     Сьвятая Марыя, Дзева, сярод жанчынаў на сьвеце не нараджалася падобная на Цябе, Дачка і Слуга найвышняга Караля, Айца нябеснага, Маці найсьвяцейшага Госпада нашага Ісуса Хрыста, Нявеста Духа Сьвятога: маліся за нас разам са сьвятым Міхалам Арханёлам і ўсімі нябеснымі сіламі, і ўсімі сьвятымі да Твайго найсьвяцейшага, укаханага Сына і Госпада.

Слава Айцу, і Сыну, і Духу Сьвятому, як было спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амэн.

Сьвятая Марыя, Маці Міласэрнасьці, якая праз Сваю сьвятую Вастрабрамскую Ікону лечыш хворых, вяртаеш жыцьцё памерлым - вылечы нашыя грэшныя душы, каб пры Тваёй дапамозе пазбеглі сьмерці вечнай, і жылі з Табой і Сынам Тваім Ісусам Хрыстом у вечным шчасьці.

Выказваць інтэнцыі, просьбы да Госпада і Найсьвяцейшай Багародзіцы

Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся iмя Тваё, прыйдзi валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.                                                                                                                             .
Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьцi нам грахі нашыя, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Бо Тваё валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Духа Сьвятога, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў.
Амэн.

Багародзіца Дзева, радуйся, ласкі поўная Марыя, Госпад з Табою. Блаславёная Ты між жанчынаў і блаславёны плод улоньня Твайго, бо Ты нарадзіла Збавіцеля душ нашых.
Сьвятая Марыя, Маці Божая, маліся за нас грэшных цяпер і ў гадзіну сьмерці нашае. Амэн.

Слава Айцу, і Сыну, і Духу Сьвятому, як было спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амэн.

Маці Міласэрнасьці, маліся за нас!

Дзень пяты - 11 лістапада

     Сьвятая Марыя, Дзева, сярод жанчынаў на сьвеце не нараджалася падобная на Цябе, Дачка і Слуга найвышняга Караля, Айца нябеснага, Маці найсьвяцейшага Госпада нашага Ісуса Хрыста, Нявеста Духа Сьвятога: маліся за нас разам са сьвятым Міхалам Арханёлам і ўсімі нябеснымі сіламі, і ўсімі сьвятымі да Твайго найсьвяцейшага, укаханага Сына і Госпада.

Слава Айцу, і Сыну, і Духу Сьвятому, як было спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амэн.

Сьвятая Марыя, Маці Міласэрнасьці, крыніца жывой вады, з багацьця якой кожны можа зачарпнуць, дапамажы нам Сваёй сьвятой ласкай, абарані ад усіх пагрозаў сьвету і прывядзі шчасьліва да порту збаўленьня.

Выказваць інтэнцыі, просьбы да Госпада і Найсьвяцейшай Багародзіцы

Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся iмя Тваё, прыйдзi валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.                                                                                                            .
Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьцi нам грахі нашыя, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Бо Тваё валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Духа Сьвятога, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў.
Амэн.

Багародзіца Дзева, радуйся, ласкі поўная Марыя, Госпад з Табою. Блаславёная Ты між жанчынаў і блаславёны плод улоньня Твайго, бо Ты нарадзіла Збавіцеля душ нашых.
Сьвятая Марыя, Маці Божая, маліся за нас грэшных цяпер і ў гадзіну сьмерці нашае. Амэн.

Слава Айцу, і Сыну, і Духу Сьвятому, як было спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амэн.

Маці Міласэрнасьці, маліся за нас!

Дзень шосты - 12 лістапада

     Сьвятая Марыя, Дзева, сярод жанчынаў на сьвеце не нараджалася падобная на Цябе, Дачка і Слуга найвышняга Караля, Айца нябеснага, Маці найсьвяцейшага Госпада нашага Ісуса Хрыста, Нявеста Духа Сьвятога: маліся за нас разам са сьвятым Міхалам Арханёлам і ўсімі нябеснымі сіламі, і ўсімі сьвятымі да Твайго найсьвяцейшага, укаханага Сына і Госпада.

Слава Айцу, і Сыну, і Духу Сьвятому, як было спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амэн.

Сьвятая Марыя, Маці Міласэрнасьці і Гаспадыня ўсяго сьвету, якая праз Сваю сьвятую Ікону ўсім, хто прыходзіць да Цябе, даеш незьлічоныя ласкі, дапамажы нам, каб мы, жывучы на зямлі, сэрцам знаходзіліся на небе, а славячы Цябе няспынна заслужылі аглядаць Твой твар і з Табой валадарыць вечна.

Выказваць інтэнцыі, просьбы да Госпада і Найсьвяцейшай Багародзіцы

Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся iмя Тваё, прыйдзi валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.                                                                                                                   .
Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьцi нам грахі нашыя, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Бо Тваё валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Духа Сьвятога, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў.
Амэн.

Багародзіца Дзева, радуйся, ласкі поўная Марыя, Госпад з Табою. Блаславёная Ты між жанчынаў і блаславёны плод улоньня Твайго, бо Ты нарадзіла Збавіцеля душ нашых.
Сьвятая Марыя, Маці Божая, маліся за нас грэшных цяпер і ў гадзіну сьмерці нашае. Амэн.

Слава Айцу, і Сыну, і Духу Сьвятому, як было спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амэн.

Маці Міласэрнасьці, маліся за нас!

Дзень сёмы - 13 лістапада

     Сьвятая Марыя, Дзева, сярод жанчынаў на сьвеце не нараджалася падобная на Цябе, Дачка і Слуга найвышняга Караля, Айца нябеснага, Маці найсьвяцейшага Госпада нашага Ісуса Хрыста, Нявеста Духа Сьвятога: маліся за нас разам са сьвятым Міхалам Арханёлам і ўсімі нябеснымі сіламі, і ўсімі сьвятымі да Твайго найсьвяцейшага, укаханага Сына і Госпада.

Слава Айцу, і Сыну, і Духу Сьвятому, як было спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амэн.

Сьвятая Марыя, Маці Міласэрнасьці, ласкавая і шчодрая ў гэтай сьвятой Іконе. Стаім перад Табой, вызнаючы нашую слабасьць, грэшнасьць і недасканаласьць, просячы каб вымаліла нам у Сына Твайго, найдаражэйшага Збаўцы нашага, Ісуса Хрыста, ласкі веры, надзеі і любові, каб з Тваёй дапамогай дайшлі да шчасьця вечнага.

Выказваць інтэнцыі, просьбы да Госпада і Найсьвяцейшай Багародзіцы

Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся iмя Тваё, прыйдзi валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.                                                                                                      .
Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьцi нам грахі нашыя, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Бо Тваё валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Духа Сьвятога, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў.
Амэн.

Багародзіца Дзева, радуйся, ласкі поўная Марыя, Госпад з Табою. Блаславёная Ты між жанчынаў і блаславёны плод улоньня Твайго, бо Ты нарадзіла Збавіцеля душ нашых.
Сьвятая Марыя, Маці Божая, маліся за нас грэшных цяпер і ў гадзіну сьмерці нашае. Амэн.

Слава Айцу, і Сыну, і Духу Сьвятому, як было спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амэн.

Маці Міласэрнасьці, маліся за нас!

Дзень восьмы - 14 лістапада

     Сьвятая Марыя, Дзева, сярод жанчынаў на сьвеце не нараджалася падобная на Цябе, Дачка і Слуга найвышняга Караля, Айца нябеснага, Маці найсьвяцейшага Госпада нашага Ісуса Хрыста, Нявеста Духа Сьвятога: маліся за нас разам са сьвятым Міхалам Арханёлам і ўсімі нябеснымі сіламі, і ўсімі сьвятымі да Твайго найсьвяцейшага, укаханага Сына і Госпада.

Слава Айцу, і Сыну, і Духу Сьвятому, як было спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амэн.

Сьвятая Марыя, Маці Міласэрнасьці, Суцяшальніца сумных, падаем на калені перад Тваёй сьвятой Іконай. Да каго мусім пайсьці ў сваіх цярпеньнях калі не да Цябе, Маці? Прыцягвае нас да Цябе таямнічая дабрыня Твайго Сэрца і моц Твайго сьведчаньня ў Сына.

Выказваць інтэнцыі, просьбы да Госпада і Найсьвяцейшай Багародзіцы

Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся iмя Тваё, прыйдзi валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.                                                                                                    .
Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьцi нам грахі нашыя, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Бо Тваё валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Духа Сьвятога, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў.
Амэн.

Багародзіца Дзева, радуйся, ласкі поўная Марыя, Госпад з Табою. Блаславёная Ты між жанчынаў і блаславёны плод улоньня Твайго, бо Ты нарадзіла Збавіцеля душ нашых.
Сьвятая Марыя, Маці Божая, маліся за нас грэшных цяпер і ў гадзіну сьмерці нашае. Амэн.

Слава Айцу, і Сыну, і Духу Сьвятому, як было спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амэн.

Маці Міласэрнасьці, маліся за нас!

Дзень дзевяты - 15 лістапада

     Сьвятая Марыя, Дзева, сярод жанчынаў на сьвеце не нараджалася падобная на Цябе, Дачка і Слуга найвышняга Караля, Айца нябеснага, Маці найсьвяцейшага Госпада нашага Ісуса Хрыста, Нявеста Духа Сьвятога: маліся за нас разам са сьвятым Міхалам Арханёлам і ўсімі нябеснымі сіламі, і ўсімі сьвятымі да Твайго найсьвяцейшага, укаханага Сына і Госпада.

Слава Айцу, і Сыну, і Духу Сьвятому, як было спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амэн.

О дзівосная Маці нашага Збаўцы, Беззаганная Дзева, Марыя Вастрабрамская, поўная чуласьці і лагоднасьці. Падаем на калені перад Тваім сьвятым Вобразам і просім пакорна аб Тваёй міласэрнасьці. Давяраючы Тваёй дабрыні і ласкавасьці, прыходзім пад Тваю абарону, таму што ў Цябе слабыя знаходзяць моц.

Выказваць інтэнцыі, просьбы да Госпада і Найсьвяцейшай Багародзіцы

Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся iмя Тваё, прыйдзi валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.                                                                                                             .
Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьцi нам грахі нашыя, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Бо Тваё валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Духа Сьвятога, цяпер і заўсёды і на вякі вякоў.
Амэн.

Багародзіца Дзева, радуйся, ласкі поўная Марыя, Госпад з Табою. Блаславёная Ты між жанчынаў і блаславёны плод улоньня Твайго, бо Ты нарадзіла Збавіцеля душ нашых.
Сьвятая Марыя, Маці Божая, маліся за нас грэшных цяпер і ў гадзіну сьмерці нашае. Амэн.

Слава Айцу, і Сыну, і Духу Сьвятому, як было спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амэн.

Маці Міласэрнасьці, маліся за нас!

 

Хостинг от uCoz