ВЕЛІКОДНЫЯ

 

Дзень, поўны радасці, настаў

      Аллелюя, аллелюя! Аллелюя!

Дзень, поўны радасці, настаў.

Сёння Пан Хрыстус з гробу ўстаў

Змёртвыхпаўстання прыклад даў

        Аллелюя, аллелюя! Аллелюя!

Радуемся, жыве наш Пан!

За нашы віны выкуп дан.

Скончыўся ўжо няволі стан.

       Аллелюя, аллелюя! Аллелюя!

Ў гэты святы і светлы дзень

Хай жа плыве узнёслы спеў.

I сэрцы ўбачаць хвалы цень.

       Аллелюя, аллелюя! Аллелюя!

 

   Радуймася, хрысціяне

Радуймася, хрысціяне,

Бо Хрыстуса з гробу ўстанне

Даравала нам збаўленне,

Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Патрыярхі рады сталі,

Што ў адхланях прабывалі,

Як Збавіцеля даждалі.

Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

I ўбачылі яснога,

Ён адняў моц духа злога,

Ім сказаў ісці да Бога.

Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

3 гробу камень адваліўся,

Хрыстус з мёртвых абудзіўся

і Марыям аб'явіўся

Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Апосталы сабраліся,

што былі ўжо разышліся,

па Хрыстусе смуцячыся.

Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Мы ўсе разам заспявайма,

3мёртвых устанне размышляйма,

3 грэху ўстаць пастанаўляйма.

Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Хрыстэ, праз з гробу паўстанне

Дай нам грахоў дараванне,

Вечнае душам збаўленне.

Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

 

  Радуйся, неба Уладарка

Радуйся, неба Уладарка,

Бо той, каму Ты ёсць Маці,

3 мёртвых паўстаў згодна з словам,

А Ты малі за нас Бога.

                             Аллелюя, аллелюя!

Цешся і радуйся ў небе,

За нас маліся ў патрэбе,

Каб і мы ў небе спявалі,

 Бога й Цябе праслаўлялі.

                  Аллелюя, аллелюя!

 

  Слёзы з твару выцірайце

Слёзы з твару выцірайце,

праганяйце з сэрцаў грэх.

Песні радасна спявайце,

хай гучыць вясёлы смех.

Уваскрос Пан над Панамі,

Ён жыве, Ён зноўку з намі.

Аллелюя, аллелюя,

усклікайце: аллелюя!

Што ж для Пана стражы зброя,

камень - перашкоды ўсе.

He стрымае злая воля

цуд, што нам жыццё нясе.

Знішчыць Бога хто стараўся –

надарэмна намагаўся.

Аллелюя...

Бог магутны, Пан натуры,

што стварыў зямны абшар,

Выйшаў з гробу, струшчыў муры –

бессмяротны Валадар.

Варта пакідала зброю,

не валодае сабою.

Аллелюя...

Езу Хрысце, добры Пане,

далучы і нас усіх

праз Тваё Змёртвыхпаўстанне

да супольнасці святых.

Ў небе прад Табою, Панам,

гучна заспяваем разам:

Аллелюя, аллелюя -

Бога слаўце - аллелюя.

 

Хрыстус Пан,

паўстаўшы з гробу

Хрыстус Пан, паўстаўшы з гробу,

аллелюя, аллелюя!

Радасць даў свайму народу

Аллелюя, аллелюя!

Даў жыццё без шкадавання,

аллелюя, аллелюя!

Дзеля грэшных ратавання.

Аллелюя, аллелюя!

Гэты дзень - радасць адзіна,

аллелюя, аллелюя!

Праслаўляй Божага Сына.

Аллелюя, аллелюя!

Бога ў Тройцы вызнавайма,

аллелюя, аллелюя!

Чэсць і хвалу аддавайма.

Аллелюя, аллелюя!

 

Хрыстос уваскрос

Хрыстос уваскрос! (х 2) Аллелюя!2)

Нам радасць прынёс! (х 2) Аллелюя!2)

Паўстаў і жыве! Аллелюя!

Жыццё нам дае! Аллелюя!

Крывёю Сваёй, аллелюя!

Абмыў нас з грахоў! Аллелюя!

Ён смерць перамог! Аллелюя!

Ён - Пан наш і Бог! Аллелюя!

Дзень поўны хвалы! Аллелюя!

Узрадуйся й ты! Аллелюя!

Вясёла спявай! Аллелюя!

Хрыста праслаўляй! Аллелюя!

 

Хрыстос ўваскрос з памерлых

Хрыстос ўваскрос з памерлых!

Смерць смерцю зваяваў,

Парваўшы путы пекла,

Жыццё нам дараваў.

Апоўначы з грабніцы

Збавіцель уваскрос,

Ўсім верным з нябёс радасць

I супакой прынёс.

А раніцай жанчыны

Да Езуса ішлі,

I міра дарагое

Яны з сабой няслі.

Прыйшлі намасціць цела

Уладара свайго,

Ды толькі у грабніцы

Яго ўжо не было.

Анёлы ім сказалі:

«Больш вам не трэба слёз,

Хрыстос, Збавіцель свету,

3 памерлых уваскрос!»

 

        ДАДУХАСВЯТОГА

I НАНСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ

 

Veni, Creator

Veni, creator Spiritus,

mentes tuorum visita;

imple superna gratia,

quae tu creasti, pectora.

Qui diceris Paraclitus,

Altissimi donum Dei,

fons vivus, ignis, caritas

et spiritalis unctio.

Tu septiformis munere,

Digitus paternae dexterae,

tu rite promissum Patris

sermone ditans guttura.

Accende lumen sensibus,

infunde amorem cordibus,

infirma nostri corporis

virtute firmans perpeti.

Hostem repellas longius

pacemque dones protinus;

ductore sic te praevio

vitemus omne noxium.

Per te sciamus da Patrem

noscamus atque Filium,

teque utriusque Spiritum

credamus omni tempore.

Deo Patri sit gloria,

et Filio, qui a mortuis

surrexit, ac Paraclito,

in saeculorum saecula. Amen.

 

            Прыйдзі,

Стварыцель Дух Святы

(Veni, Creator)

Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы,

Наведай вернікаў сваіх,

Напоўні ласкай з вышыні

Сэрцы, што створаны Табой.

Названы Суцяшыцелем,

Ты найвышэйшы Бога дар,

Жыцця крыніца і любоў,

I узмацненне нашых душ.

Ты спасылаеш сем дароў,

Бо маеш сілу ад Айца.

Праз Сына абяцаны нам,

Ты мноствам моваў прамаўляў.

Сваёю ласкай асвяці

сэрцы і розум нашыя,

і сэрцы нам аздараві,

і нашы цноты узмацняй.

Ты злога духа адгані

I супакоем адары,

Заўсёды за сабой вядзі,

I прабачэнне грэшным дай.

Дай праз Цябе Айца пазнаць,

I шлях да Сына пакажы.

Ты Дух любові іх дваіх,

Верым Табе ва ўсе часы.

Богу Айцу хвала заўжды,

I Сыну Уваскрэсламу.

Суцяшыцелю, Табе

Хвала на вечныя вякі. Амэн.

 

     Тройцы спрадвечнай

«Тройцы спрадвечнай будзь хвала» -

Сэрцам усім спяваем.

3 верай нясём любові дар

I Тройцу праслаўляем (х 2).

Сам Бог-Айцец нас сатварыў,

Сын адкупіў крывёю.

Ласкай Свяпгы Дух асвяціў,

            Каб жыць маглі любоўю (х 2).

 

Хостинг от uCoz