HA ВЯЛІКІ ПОСТ

 

А пад крыжам Маці стала

А пад крыжам Маці стала.

Крыж у смутку абдымала.

На якім канаў Бог-Сын,

На якім канаў Бог-Сын.

     Дзідай бок Яго праткнуты.

     На высокі крыж пакуты

     Ён пайшоў за ўсіх адзін,

     Ён пайшоў за ўсіх адзін.

Як суцешыць Маці мукі?

На Яе святыя рукі

Сына кроў сцякае з ран,

Сына кроў сцякае з ран.

     Маці, з-пад крыжа святога,

     Распалі любоў да Бога,

     Бога Сына, Ён - наш Пан,

     Бога Сына, Ён - наш Пан.

 

              О Кроў святая

О Кроў святая, о Кроў адкуплення,       

Напой жыццёвы з неба нам  пасланы.

Ласкі крыніца! О цана збаўлення!

Ты правінаў лечыш раны.

     О Кроў святая, ў келіху укрыта,

     Каб нашы душы ты сабой паіла.

     Грэшным крыніца міласці адкрыта,

     Каб усе правіны змыла.

О Кроў святая, о Кроў адкуплення, 

3 Божага Сэрца ты выток свой мела.

Вечна хай будзе хвала й пакланенне

На зямлі табе і ў небе.

 

           О садзе Аліўны

О садзе Аліўны,

                         як твой від мне дзіўны!

Вобраз сумны бачу

                             Езус, Бог мой, плача.

Пот крывавы пралівае,

                       боль і страх Яго сціскае.

Ах, Езус стаў млеці -

                             быў Ён блізкі смерці.

Келіх мукі горкай Ён прыняў пакорна,

Каб Айца праславіць

                              і народ свой збавіць.

Там Анёл з Ім размаўляе,

                          прад пакутай узмацняе.

Ах, Езу, мой Пане, стомлены змаганнем!

 

Вучні засынаюць, Збаўцу пакідаюць.

Здраднік надыходзіць,

                             жаўнераў прыводзіць.

Пацалункам свайго Пана

                                выдае на катаванне.

Ах Езу, мой Пане, скуты кайданамі!

 

He судом Пілата Збаўца быў распяты,

Смерць прыняў у муках,

                          зведаў ганьбу й смутак.

Мае ўчынкі то зрабілі,

                            да крыжа Яго прыбілі.

Пан цярпеў нявінна за мае правіны!

 

             Пане, Ты бачыш

Пане, Ты бачыш - крыж Твой не мінаю;

Пане, Ты бачыш - да крыжа імкнуся.

3 болем і скрухай на крыж пазіраю,

Да трона Бога на зямлі імкнуся.

 

На крыж юіаду я ўсе мае жаданні,

Тут прыбіваю грэшных думак мроі,

Сэнс свой шукаю я ў Раскрыжаванні,

Дзе з-пад кароны кроў цячэ па скроні.

 

Стаўшы пад крыжам, стомлены сабою,

Прагну я ў сэрцы несці крыж заўсёды,

Каб не глуміўся вораг нада мною,

Каб крочыць шляхам праўды і свабоды.

 

He заслужыў я ласкі суцяшэння,

Бо вельмі доўга ад Цябе хаваўся. Ты,

Пане, клікаў да майго сумлення,

А я ў цемры моўчкі заставаўся.

 

Ты мне насустрач

                          першы выйшаў, Пане,

Каб запрасіць зноў

                       на свой шлях крыжовы.

Так і не выйшаў я на прывітанне

Збаўцы, што міласць

                           даць мне быў гатовы.

 

Сёння з надзеяй пад крыжом шукаю

Toe, што страціў, Пана не спаткаўшы,

Грэх мой з пакорай прад Табой трымаю,

He адыходжу,  міласці спазнаўшы.

 

Дай  мне  заўсёды  быць  з Т абою,

Збаўца, Каб крыж мой стаўся мужнасцю і сілай.

Каб у жыцці больш

                      з крыжам не расстаўся,

Каб  ён  узнёсся  над  маёй  магілай.

 

        Пастыр нас пакінуў

Пастыр нас пакінуў, ласк усіх крыніца,

Добры Адкупіцель адышоў з зямліцы.

Пастыр адышоў, што нас палюбіў.

Ён Кроў за нас праліў,

                               з грэху нас абмыў.

Ў час канання Збаўцы сонца пацямнела,

Скалы затрасліся,  ўся  зямля  знямела.

Пастыр адышоў...

Пастыр наш і Збаўца

                               вырваў джала смерці,

Каб  не  даць  навекі  грэшніку памерці.

Пастыр адышоў...

Знішчыў моц шатана

                                    сваёй Боскай сілай,

Нас ад пекла збавіў наш Заступнік мілы.

Пастыр адышоў...

 

  Плачце, Анёлы

Плачце, Анёлы, вы святыя духі,

Радасць хай знікне, бо настаў час скрухі.

Плачце, паклаўся на святое ложа

Княжа сусвету, Валадар наш Божа.

     Плач, ясна сонца, месячнае кола.

     He ззяйце зоркі, сёння так вясёла.

     Плачце, праменне, не мігайце ясна -

     Хто свеціць вечна, Toe Сонца гасне.

Плачце, аблокі, дажджавыя хмары.

Слёзы, як росы, сейце на абшары.

Хто вас развешаў тут на небасхіле,

Той спачывае на зямлі ў магіле.

     Плачце, пагоркі, горы і даліны.

     Плачце, жывёлы, птушкі і расліны.

     Сорам змывайце горкімі слязамі,

     Грэх ваш замучыў

                           Князя над князямі.

Плач ты, зямліца. Ён цябе пакінуў,

Хто чалавеку даў цябе як сыну.

Той, хто калісьці з праху, з пылу ўзняўся,

Сёння забойцам Бога Збаўцы стаўся.

     Плач, чалавеча, бо астыла цела,

     Сэрца не б'ецца, што любіць хацела.

     Хоць знішчыць міласць

                          грэх твой намагаўся,

     Бог  назаўсёды  пры  табе  застаўся.

 

          Святы крыжу

Святы крыжу, наймілейшы,

3 усіх дрэваў найслаўнейшы,

Ў гэтым дрэве моц і сіла,

Яно Езуса насіла;

3 яго плыве асалода

Длягаротнага народа.

     Дрэва цвёрдае, змякчыся,

     Аж да зямлі прыхіліся!

     Спусці цела майго Пана

     Яно вельмі скатавана.

     Дазволь Яму адпачыці,

     На зямлю скарэй сступіці.

Цябе выбраў Бог адвеку

На збаўленне чалавеку:

3 Цябе ласка людзям дана,

Душа наша ўзмацавана,

Крывёй Божай ўся абмыта,

Што праз Езуса праліта.

     Як ў зімнай ляжаў стайні,

     Для яго не была тайна:

     Каб свет грэшны адкупіці,

     Трэба кроў сваю праліці,

     Там звяры паклон давалі,

     А тут людзі катавалі.

Нечувана міласць гэта,

Каб ісці на крыж для света!

Хто ж так будзе міласцівы,

Такі добры, літасцівы?

Сам Пан Езус гэта справіў —

Нас ад пекла крыжам збавіў.

     Чаму тваё сэрца горда,

     Як бы камень, глуха-цвёрда?

     Ты над Езусам не плачаш,

     Хоць Яго на крыжы бачыш;

     На ахвяру Богам даны,

     За цябе ўкрыжаваны.

 

Які за нас цярпеў ад ранаў

Які за нас цярпеў ад ранаў,

Езу Хрыстэ, змілуйся над намі.

 

Хостинг от uCoz