Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
Назва Гадзінкі паходзіць ад слова «гадзіна». У кляштарах малітвы, якія законнікі адгаворваюць у пэўныя гадзіны дня, маюць назву Літургія гадзінаў (Liturgia horarum). Спевы гімнаў і малітваў Гадзінак укладзеныя па прыкладу Літургіі гадзінаў, адкуль іх асобныя назвы: Ютрань, Першая Гадзіна, Трэцяя Гадзіна, Нешпары і г. д. Малітва Гадзінак праслаўляе таямніцу Беззаганнага Зачацця Багародзіцы, якая Божаю ласкаю была захаваная ад першароднага граху. Ютрань Пачынайце, вусны нашы, Маці
праслаўляці, Будзь нам, Маці міласэрна, сталай
дапамогай, Хвала Богу ў Тройцы вечнай і Айцу, і
Сыну, Як была пашана Пану, хай заўсёды будзе
— Гімн Радуйся,
Пані Святая, неба
Валадарка, Радуйся,
поўная ласкі, яснасць
незямная, Пані,
Цябе сам Бог Моцны, Створца
чалавека, Слова,
што свет сатварыла — неба над
зямлёю, Бог
узлюбіў Цябе, Маці, і ўчыніў
святою, Кантар: Выбраў Яе Бог і па-над усім
узвялічыў. Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, узглянь на нас, о наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер над Тваім Беззаганным Зачаццем пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у Тройцы Святой Адзіны Бог на векі вечныя. Амэн. К.: Пані, пачуй маленні нашыя. Першая гадзіна Будзь нам, Маці міласэрна, вернай
дапамогай, Хвала Богу ў Тройцы вечнай і Айцу, і
Сыну, Як была пашана Пану, хай заўсёды будзе
— Гімн Радуйся,
мудрая Маці, Дом святы для
Бога, Пошасцям
свету Ты, Пані, сталася
бядою, Маці
Зямлі, Ты ў неба і у святасць
Брама, Пострах
шатана, ратуй нас ад яго
напасцяў, К.: Сам Яе сатварыў у Святым
Духу. Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, узглянь на нас, о наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер над Тваім Беззаганным Зачаццем пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у Тройцы Святой Адзіны Бог на векі вечныя. Амэн. Трэцяя гадзіна Будзь нам, Маці міласэрна, вернай
дапамогай, Хвала Богу ў Тройцы вечнай і Айцу, і
Сыну, Як была пашана Пану, хай заўсёды будзе
— Гімн Радуйся,
Трон Саламонаў, Запавет
Святога, Ты,
як агонь Майсееў, Богам
палымнееш, Райская
Брама замкнёна, мёду пласт
Самсона, Сын
Твой Святы і Адзіны Бог Праўдзівы з
неба, Толькі
Цябе, Маці Слова, Бог абраў
спрадвеку, К: Я жыву на вышынях. Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, узглянь на нас, о наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер над Тваім Беззаганным Зачаццем пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у Тройцы Святой Адзіны Бог на векі вечныя. Амэн. Шостая гадзіна Будзь нам, Маці міласэрна, вернай
дапамогай, Хвала Богу ў Тройцы вечнай і Айцу, і
Сыну, Як была пашана Пану, хай заўсёды будзе
— Гімн Радуйся,
Тройцы сяліба, Божая
Святыня, Ты
суцяшэнне журботных, сад удзячных
думак, О
Благаслаўлёная Пані, Ты зямля
святая, Быццам
святы Горад Божы, ці на Усходзе
Брама, К.: Быццам лілея паміж церняў. Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, узглянь на нас, о наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер над Тваім Беззаганным Зачаццем пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у Тройцы Святой Адзіны Бог на векі вечныя. Амэн. Дзевятая гадзіна Будзь нам, Маці міласэрна, вернай
дапамогай, Хвала Богу ў Тройцы вечнай і Айцу, і
Сыну, Як была пашана Пану, хай заўсёды будзе
— Гімн Радуйся,
прыстань уцёкшых, вежа
справядлівых, Ты
пры зачацці любоўю, ласкай
палымнела, Мужная
Панна Святая, як сама
Юдыта, Хлебам
карміў увесь Егіпет, слаўны сын
Рахэлі, К.: Якая ж Ты прыгожая, наша
Пані. Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, узглянь на нас, о наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер над Тваім Беззаганным Зачаццем пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у Тройцы Святой Адзіны Бог на векі вечныя. Амэн. Нешпары Будзь нам, Маці міласэрна, вернай
дапамогай, Хвала Богу ў Тройцы вечнай і Айцу, і
Сыну, Як была пашана Пану, хай заўсёды будзе
— Гімн Радуйся,
о яснасць свету, верных
дапамога, Каб
чалавек у даліне грэху не
загінуў, Промнямі
сонца святога, зіхаціць Марыя
— Цвет
паміж церняў — Марыя мужна змея
топча, К.: Я ўчыніла, каб на небе няспынна ўзыходзіла
сонца. Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, узглянь на нас, о наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер над Тваім Беззаганным Зачаццем пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у Тройцы Святой Адзіны Бог на векі вечныя. Амэн. Напрыканцы дня Хай жа дасць нам Сын Твой любы ласку
навяртання, Будзь нам, Маці міласэрна, вернай
дапамогай, Хвала Богу ў Тройцы вечнай і Айцу, і
Сыну, Як была пашана Пану, хай заўсёды будзе
— Гімн Радуйся,
о Маці цноты, святасці
дзявочай, О
Беззаганная Маці, чысціня
Анёлаў, Ласку
для нас спарадзіла, ветлая,
Прачыста. Райская
Брама для слабых, грэшных
абарона, К.: Тваё імя, о Марыя, як алей
духмяны. Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, узглянь на нас, о наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер над Тваім Беззаганным Зачаццем пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у Тройцы Святой Адзіны Бог на векі вечныя. Амэн. Ахвяраванне Гадзінак Пані, прымі спеў Гадзінак, што Табе мы
ўзносім, Шляхам збаўленным, о Маці, нас вядзі да
раю.
О Квеце Ружы, што грэх першародны амінула, і злога ўчынку бруду не спазнала. К.: Пры сваім Зачацці, о Пані, Ты была
Беззаганнай. Молімся: Божа, Ты праз Беззаганнае Зачацце Найсвяцейшай Панны падрыхтаваў свайму Сыну годнае прабыванне ў нявінным улонні, і праз заслугі будучай смерці Хрыста захаваў Яе ад усялякай правіны. Дазволь нам праз Яе заступніцтва дайсці да Цябе без грэху. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог праз усе вякі вечныя. Амэн. Адноўлена 14.07.2009 |