HA БОЖАЕ НАРАДЖЭННЕ

 

                Adeste, fideles

Adeste, fideles, laeti triumphantes;

Venite, venite in Bethlehem.

Natum videte Regem angelorum.

     Refrain:

     Venite adoremus, venite adoremus,

     Venite adoremus, Dominum.

Deum de Deo, lumen de lumine,

Gestant puellae viscera,

Deum verum, genitum, non factum.

     Refrain:

Cantet nunc hymnos chorus angelorum,

Cantet nunc aula caelestium: 

Gloria, gloria in excelsis Deo!

     Refrain:

 

         A ўчора з вячора

     A ўчора з вячора (х 2)

     засвяціла зора (х 2).

     Зора засвяціла (х 2),                                        

     ўвесь свет абудзіла (х 2).

Нам прыйшла навіна (х 2),

што Дзева Марыя нарадзіла Сына.  

     Хрыстус нарадзіўся (х 2),                       

     свет узвесяліўся (х 2).

Людзі, паспяшайце (х 2),

Збаўцу прывітайце (х 2).                                                

     Хрыста нараджэнне (х 2)                               

     людзям на збаўленне (х 2).

 

             Зямля і неба

Зямля і неба, зямля і неба

Радасна спяваюць.

Анёлы свету Анёлы свету

Дзіва абвяшчаюць:

     Хрыстус радзіўся, Бог аб'явіўся,

     Анёлы славяць, цудна спяваюць.

     Пастушкі іграюць,

                        вол з аслом вітаюць.

Удзіцяці Бога знаюць!

Сёння ў Бэтлеем, сёння ў Бэтлеем

Дзіўная навіна:

Прачыста Дзева, Прачыста Дзева

Нарадзіла Сына!

     Хрыстус радзіўся...

Марыя Матка, Марыя Матка

Дзіцятка пястуе

I стары Юзаф, і стары Юзаф

Езуса гадуе.

     Хрыстус радзіўся...

I каралі тры, і каралі тры

3 Усходу прыбылі,

Богу Дзіцяці, Богу Дзіцяці

Ахвяры злажылі.

     Хрыстус радзіўся...

Бліснула Сонца, бліснула Сонца,

Сонца праўды вечнай,

Надзея грэшным, надзея грэшным

Шчаслівасці вечнай.

     Хрыстус радзіўся...

Прыходзьце кожны,

                           прыходзьце кожны

Прывітаць Езуса,

3 чыстай душою, з чыстай душою

Выслаўляць Хрыстуса.

      Хрыстус радзіўся...

Будзь жа вітаны і праслаўлёны,

Міласэрны Пане!

Праз Тваю волю - гора, нядоля

Хай жа нас не зможа.

     Хрыстус радзіўся...

 

   Нарадзіўся, нам з'явіўся

Нарадзіўся, нам з'явіўся,

Між быдлятак ў стайні Бог.

Хто ж Малому, дарагому

Даць там хвалу годна мог?

Пастушкі, вы паспяшайце,

Чэсць і хвалу Яму дайце,

Вас Анёл туды заве.

     Разам з вамі мы з мальбамі

     Паспяшым туды хутчэй,

     Хоць Малога станем Бога

     Цешыць песняю сваёй.

     Бо Ён бедна нарадзіўся,

     У жлабочку прытуліўся,

     Каб нас, грэшных, ў небе мець.

Станем ў кола і вясёла

Будзем Глёрыя спяваць:

Бо жаданы ёсць пасланы,

Каб збаўленне свету даць.

Шчыра так Яго вітайма

I з Анёламі спявайма:

Усім спакой тут на зямлі!.  

     Прывітайма, запытайма,

     Хто прычынай гэта быў?

     Скуль патрэба, што аж з неба

     Бог на землю сам сступіў?

     Міласць Божа то зрабіла,

     Сына з неба падарыла,

     Каб у небе мы былі.

Чаму ж, Божа, жлоб не ложа

3 сена меў пасцель сабе?

Быдла грэла - літасць мела,

А не людзі для Цябе?

Грэшнік, злосці што паддаўся,

I як сена кволы стаўся, -

Праз Мяне, каб рай здабыў.

 

        Ночка ціхая, зарыста

Ночка ціхая, зарыста, цуд часіна.

Нарадзіла Дзева чыста Бога Сына.

Па загаду Бога Духа, праз з'яўленне,

Усяму свету на пацеху, на збаўленне.

 

Нарадзіла Дзева Маці у бядоце, 

У паветцы, ў недастатку, у хлапоце.

I над гэтым Божа Маці бедавала  

I, калышучы Дзіцятка, так спявала:

 

Спі, мой міленькі Сыночак,

                                               Збаўца свету

Выбачай, мой галубочак, беднасць гэту.

Няма чым Цябе, нябожа, прыкрываці,

Твае ручанькі прыгожа спавіваці.

 

He пагардзіў Ты прыйсці так

                                               на свет гэты,

У сукеначку ў мяне Ты не адзеты.

Толькі сенцам тут Цябе я атуляю,

Невыгоды, можа, гэтым

                                       больш спраўляю.

  

           Паказалась з неба

Паказалась з неба яснасць небывала,

Грамада Анёлаў песню заспявала:

Хвала Богу на вышынях,

Спакой людзям на нізінах.

Gloria, gloria, gloria in excelsis Deo!

 

Пастушкі на полі са страху памлелі, 

Як на гэны цуды ў поўначы глядзелі;

Тады Анёл ім з'явіўся, 

Сказаў: Бог вам нарадзіўся. 

Gloria, gloria, gloria in excelsis Deo!

 

Найсвяцейша Дзева стала Маткай Бога,

Ён адкупіць людскасць

                                     з моцы духа злога.

У стаенцы нарадзіла, 

 I на сенца палажыла. 

Gloria, gloria, gloria in excelsis Deo!

 

I пабеглі дзеці з вялікай ахвотай, 

Гралі і спявалі Богу стройнай нотай:

Свае сэрцы радавалі,

Што Езуса аглядалі.

Gloria, gloria, gloria in excelsis Deo!

 

I мы заспявайма Сыну-Богу хвалу, 

Што для нас радзіўся і цярпеў нямала;

Праслаўляйма Збаўцу Бога,  

Ў Святой Тройцы Адзінога.

Gloria, gloria, gloria in excelsis Deo!

 

          Ціхая ноч

Ціхая ноч, святая ноч,

Спіць усё, спіць даўно,

Толькі Маці святая ўсцяж

Ціха ў яслях люляе Дзіця:

Спі, Сыночак малы,

Люлі, люлі, спі.

      А ў гары ўсё гарыць 

     Серабром зорных крыг.

     Хор Анёлаў пяе пастухом

     Аб Дзіцяці, што будзе Хрыстом,

     Светлай песняй хвалы

     Славяць Збаўцу зямлі.

Ціхая ноч, святая ноч, 

Ў родны край завітай, 

Людзям сум і тугу разгані, 

Хай жа цешацца ў гэтыя дні, 

Ў святую ноч, 

Ў святую ноч.

 

 У Бэтлеем спяшайма

У Бэтлеем спяшайма,

Да стайні, бо там цуд:

У ясельках Сын Божы

Ён збавіць грэшны люд.

     Анёлы, заспявайце!

     Зайграйце, пастушкіі

     Паклон Яму аддайце,

     Валадары зямлі.

Укленчым на калені,

Дзіцятка гэта Бог.

Свайго вітаем Пана,

Удзячна плоцім доўг.

     Анёлы, заспявайцеі...

О Божа, хто спазнае

Тваёй любові скарб?

На сене пры жывёле

Ты ўзводзіш свой пасад.

     Анёлы, заспявайце!...

3 Айцом Ён роўны ў Бостве,

Нябёсаў Валадар,

Нам шчыра спагадаўшы,

Прыняў жыцця цяжар.

     Анёлы, заспявайце!...

  

            КАЛЯДКІ

 

   Бог прыняў людское цела

Бог прыняў людское цела,

Весяліцца кажа смела.

Для Яго мы заспявайма

I на лірах заіграйма: хвала, хвала!

     Грамадою заспявайма,

     І як Богу хвалу дайма

     Ўсемагутнаму Дзіцяці і Марыі -

     Яго Маці. Хвала, хвала!

 

    Дзень  калядны  слаўны

Дзень калядны слаўны -

                                 Хрыста нараджэнне,

Пасланца з нябёсаў свету на збаўленне.

     Радасна спявайма,

     Богу хвалу дайма:

     гэй, каляда, каляда! (х 2)

Найчысцейша Дзева Яго нарадзіла,

Спавіла, на сене ў яслях палажыла.

     Радасна спявайма...

Анёлы звясцілі пастушкі пачулі,

Першымі віталі Сына і Матулю.

     Радасна спявайма...

Мы за пастушкамі хутка паспяшайма,

Ў радасці вялікай хвалу Богу дайма.

     Радасна спявайма...

 

          Зорка Бэтлеемска

Зорка Бэтлеемска над зямлёю ззяе,

Радасную вестку людзям абвяшчае.

     He cni,  абудзіся!

                         Хрыстус нарадзіўся!

     3 неба радасць прамяніцца,

                               будзем весяліцца.

Промень Божай ласкі

                              на зямлю праліўся, 

Каб табе даць шчасце Збаўца нарадзіўся.

     He cni, абудзіся!...

Ўстань жа, не спазніся

                                    прывітаць Дзіцятка. 

Да жыцця ачніся, беларусе-братка.

       He cni, абудзіся!...

 

 

             Пастушкі спалі

Пастушкі спалі пры ляску ў лажочку,

Глядзь, рассвятлела ў саму цёмну ночку

Яны чуюць: з музыкай

Спеў грамады вялікай

Анёлаў, анёлаў, анёлаў.

 

Адзін спусціўся - самы найяснейшы,

Слухайце, кажа, каторы смялейшы.

Навіну я вам скажу,

Нават месца пакажу

У Бэтлеі, у Бэтлеі, у Бэтлеі.

 

Бог там радзіўся ў гэту цёмну ночку,

He y палацы, але у хлявочку, 

У жалабочку на сенка 

Палажыла   Паненка

Божаньку,  дзетаньку маленьку.

 

     У Бэтлеем за пастушкамі

Ў Бэтлеем за пастушкамі

                                хутка паспяшайма,

Богу-Сыну мы таксама

                                 хвалу заспявайма: 

   Gloria, gloria in excelsis Deo! (x 2)

He ў палацы, не ў хароме,

                              не ў заможнай  хаце, 

А на сене ды саломе туліць Яго Маці.

     Gloria, gloria...

Ha калені быдлянятка прад Ім упадае,

У маленькім тым Дзіцятку

                                     Бога праслаўляе.

     Gloria, gloria...

Будзем вечна праслаўляці

                                     Збаўцу дарагога,

Найсвяцейшу Дзеву-Маці,

                                       Юзафа святога.

      Gloria,  gloria... 

К Бэтлеему пасылайма

                                   сёння свае сэрцы.

Годна хвалу заспявайма

                          ўсёй Святой Сямейцы.

     Gloria, gloria...

Богу хвалу шлём да неба, Ён бо чалавеку

У нядолі, у патрэбе спагадаў адвеку.

      Gloria, gloria...

 

          Чаму ж сягоння

Чаму ж сягоння ночка, а днее

I, як ад сонца, неба яснее?

     Хрыстус, Хрыстус нам нарадзіўся,

     Божым святлом

                          грэшны свет азарыўся.

Чаму ж сягоння з неба Анёлы

Людзей збіраюць гімнам вясёлым?

     Хрыстус, Хрыстус нам нарадзіўся...

Чаму ж сягоння людзі спяваюць,

Дары прыносяць, Бога ўслаўляюць?

     Хрыстус, Хрыстус нам нарадзіўся...

Чаму ж і зорка ззяе так дзіўна,

Прад каралямі свеціць няспынна?

     Хрыстус, Хрыстус нам нарадзіўся...

 

Хостинг от uCoz