ДА СЭРЦА ЕЗУСА

 

 Багаслаў, наймільшы Збаўца

Багаслаў, наймільшы Збаўца,

Бед усіх людскіх напраўца,

Тым, што Сэрца Тваё славяць,

Тваю міласць багаславяць.

     Ты сказаў, што ласкі розны

     Праліеш на дом той кожны,

     Дзе абраз Твой будуць славіць,

     Тваё Сэрца багаславіць.

Багаслаў нам кожну чыннасць,

Нашу споўніць дай павіннасць,

Тваё Сэрца дай пазнаці,

3 усіх сілаў мілаваці.

 

       He пакінь жа нас

He пакінь жа нас, не пакінь жа нас,

Езу, не пакінь жа нас!

     Ты сказаў, што будзеш з намі,

     He пакінь нас, Добры Пане.

     Сэрца Тваё добра чуе,

     Як тут чалавек сумуе.

He пакінь жа нас, не пакінь жа нас,

Езу, не пакінь жа нас!

Дзе ж знайсці нам суцяшэнне,

Наталіць сваё прагненне?

У Тваім жа сэрцы, Пане, -

Скарб надзеі і трывання.

He пакінь жа нас, не пакінь жа нас,

Езу, не пакінь жа нас!

     У Тваёй салодкай ране,

     Шчасце маем, о наш Пане.

     Там для грэшных абарона,

     Там апека для гаротных.

He пакінь жа нас, не пакінь жа нас,

Езу, не пакінь жа нас!

Пане, з намі будзь заўсёды,

Сцеражы ад злой прыгоды.

Асвяці агнём любові,

Дай заўсёды быць з Табою.

 

     О Бясконцая Крыніца

О Бясконцая Крыніца Божай любові,

Скарб праўдзівай асалоды -

                                        Сэрца Святое.

Месяц, сонца, ясны зоры,

                                неба цэлае, Анёлы

3 захапленнем спазіраюць,

                                       ласкі чакаюць.

 

Як жа моцна, мілы Пане,

                                    быў крыжаваны.

Кроў, каб свет абмыць наш грэшны,

                                     выцекла з раны.

Чалавекам бічаваны,

                       да крыжа ім прыкаваны,

Цернем укаранаваны - так зневажаны.

 

Той выток святы, што з Сэрца

                                       нам выплывае,

Душы грэшныя людскія ўсе абмывае.

I напоўніць іх надзеяй,

                 стануць нібы снег той белы.

У святой салодкай ране

                               знойдуць трыванне.

 

0     Надзея ўсіх гаротных,

                                    што пакутуюць,

Хай жа словы суцяшэння

                                ў смутку пачуюць.

Весялосць усіх журботных,

             смак раскошаў несмяротных,

Езу сэрцам праслаўлёны,

                                 будзь услаўлёны!

 

Просім ласкі для збаўлення

                                           нам абяцанай,

І душой, і целам шчыра так пажаданай.
Хай жа воблік Твой лагодны

                            аглядаці буду годным

Са святымі па-над часам у небе разам.

 

          Сэрца Езуса

     Сэрца Езуса, міласць гарача,

     Да Цябе мольбы нашы нясём.

     Хоць мы і вельмі грэшны, аднак жа

     Чэсць найглыбейшу Табе даём.

     He выпускай жа Ты з ласкі нас,

     Ды будзь ратункам у кожны час.

Сэрца Езуса найбольшы скарб наш,

Май міласэрнасць да грэшных нас.

Сэрца Езуса, Ты, што за нашы

Грахі цяжкія з неба сышло,

За чалавецтва на мукі страшны

I сябе дзідай прабіць дало.

Да Цябе шлём мы просьбы свае,

Адвярні ад нас кары Твае!

Сэрца Езуса...

     Сэрца Езуса смутным да скону

     За віны свету з роду было,

     Праз Цябе з неба, з Божага трону,

     Людзям без меры шчасце сплыло!

     Хто толькі шчыра чаго жадаў,

     Ўсё праз Божае Сэрца дастаў;

Сэрца Езуса...

Сэрца Езуса, Пана на небе,

Пануй над намі ў кожну пару,

Няхай пры працы, ў кожнай патрэбе

Да Цябе ўзносім сэрцы ўгару.

Дзе шчасце вечна, дзе светлы рай,

Ах, Божа, туды патрапіць дай!

Сэрца Езуса...

     Сэрца Езуса, дай жа нам цноты:

     Веру, надзею, міласць к Табе;

     Хай Богу служым верна, з ахвоты,

     I так здабудзем неба сабе.

     Абрыдзь нам моцна ўсякі грэх,

     Бо толькі Боскіх хочам пацех.

Сэрца Езуса...

Сэрца Езуса, будзь Табе хвала

Ад усяго ў свеце роду людзей,

Каб яна векі не перастала,

Ды ўсцяж шырылась па зямлі ўсей.

Будзь Богу хвала ў Тройцы Святой,

А на зямлі тут - нам супакой.

Сэрца Езуса...

 

Хостинг от uCoz