Святая гадзіна

 

Святая гадзіна адбываецца ў касцёле перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнтам альбо асабіста – на ўспамін малітвы Хрыста ў Садзе Аліўным. Ахвяруецца ў інтэнцыі суцяшэння Божага Сэрца, якое вельмі цярпела ў Садзе Аліўным за нашыя грахі.

 

Вызнанне веры
     С.: Верым, Пане Езу Хрыстэ, што з бясконцай любові да нас Ты ўстанавіў Найсвяцейшы Сакрамэнт.
     Усе: О Езу, умацуй веру нашу!
     С.: Верым, што ў кожнай Імшы Святой праз святарскую службу перамяняеш сваёю ўсемагутнасцю хлеб і віно ў Цела і Кроў сваю!
     Усе: О Езу, умацуй веру нашу!
     С.: Верым, што ў гэтай Найсвяцейшай Гостыі прысутнічаеш з Целам і Крывёю, Душою і Боствам як наш Бог і Збавіцель!
     Усе: О Езу, умацуй веру нашу!
     С.: Верым, бо Ты сам гэта аб’явіў, бо так вучыць Твой святы Каталіцкі Касцёл!
     Усе: О Езу, умацуй веру нашу!
     С.: Верым больш, чым калі б бачылі Цябе вочы нашыя і рукі дакраналіся да ранаў Тваіх, бо пачуцці падмануць нас могуць, а вера – ніколі.
     Усе: О Езу, умацуй веру нашу!
     С.: О Езу, умацуй веру нашу, каб бачылі мы Цябе не толькі вачыма веры, але і вачыма любові, і былі заўсёды мілымі Сэрцу Твайму.
     Усе: Амэн.

 

Ушанаванне
     С.: З найглыбейшаю вераю, пакораю і любоўю схіляемся да ног Тваіх, Божа ўсемагутны, і аддаем Табе пашану. Ушаноўваем Боства і Уцелаўленне Тваё, укрытае ў постаці хлеба.
     Усе: Прымі, Езу, нашу глыбокую пашану!
     С.: Ушаноўваем Цела Тваё, за нас укрыжаванае, і Кроў Тваю, за нас пралітую.
     Усе: Прымі, Езу, нашу глыбокую пашану!
     С.: Ушаноўваем Сэрца Тваё, для нас заўсёды адкрытае.
     Усе: Прымі, Езу, нашу глыбокую пашану!
     С.: Ушаноўваем Цябе за сябе і за тых, хто Цябе не ведае альбо, яшчэ горш, – словам і жыццём зневажае Цябе.
     Усе: Прымі, Езу, нашу глыбокую пашану!
     С.: Ушаноўваем Цябе з усімі душамі на зямлі і ў чыстцы, разам са святымі і Анёламі ў небе, разам з Каралевай нашай Багародзіцай Марыяй.
     Усе: Прымі, Езу, нашу глыбокую пашану!
     С.: Ушаноўваем Цябе, Сыне Бога Жывога, з Айцом і Духам Святым.
     Усе: Няхай будзе праслаўлёны Найсвяцейшы Сакрамэнт, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амэн.

 

Удзячнасць
     С.: Прымі, о Езу, нашу ўдзячнасць за ўсе ласкі, асабліва за гэты бясцэнны дар Тваёй любові, за тое, што ўстанавіў Найсвяцейшы Сакрамэнт.
     Усе: Дзякуем Табе, Пане Езу!
     С.: За тое, што дваццаць вякоў ахвяруешся штодзённа на кожным алтары.
     Усе: Дзякуем Табе, Пане Езу!
     С.: За тое, што прысутнічаеш няспынна ў кожным касцёле ва ўсім свеце.
     Усе: Дзякуем Табе, Пане Езу!
     С.: За тое, што нас паклікаў да свайго Вячэрніка, якім з’яўляецца Твой святы Касцёл, і дазваляеш нам удзельнічаць у Вячэры нябеснай.
     Усе: Дзякуем Табе, Пане Езу!
     С.: За тое, што прымаеш нашыя пакланенні, слухаеш нашыя просьбы і благаслаўляеш Твой люд.
     Усе: Дзякуем Табе, Пане Езу!

 

Перапрашэнне
     С.: Пане Езу, Божа ўсемагутны, з глыбіні сэрцаў нашых перапрашаем Цябе за ўсе знявагі, якія ад пачатку аж дагэтуль церпіш, за ўсе грахі, блюзнерствы і святатацтвы.
     Усе: Перапрашаем Цябе, Божа!
     С.: За ўсе занядбанні ў нядзельнай і святочнай службе Божай.
     Усе: Перапрашаем Цябе, Божа!
     С.: За занядбанне Велікоднай Камуніі Святой і Віятыку, а таксама за недастойнае альбо непабожнае прыманне Цела і Крыві Тваёй.
     Усе: Перапрашаем Цябе, Божа!
     С.: За ўсялякія знявагі, учыненыя ў святынях Тваіх.
     Усе: Перапрашаем Цябе, Божа!
     С.: За ўсе грахі і нявернасць нашу.
     Усе: Перапрашаем Цябе, Божа!
     С.: За ўсялякую няўдзячнасць людскую.
     Усе: Перапрашаем Цябе, Божа!

 

Ахвяраванне
     С.: Ахвяруем Твайму Божаму Сэрцу сябе саміх і ўсё, што маем, як і Ты аддаў нам сябе самога. Ахвяруем розум, каб Цябе ўсё лепш спасцігаў, і сэрца, каб Цябе ўсё мацней любіла, і волю, каб Тваёй волі усё больш верна служыла, і ўсё жыццё нашае, каб на хвалу Тваю палымнела, і ўсю вечнасць нашу, каб вечна шанаваць і любіць Цябе бясконца. Нашу шчырую волю ахвяры выказваем словамі: «У рукі Твае аддаю, Божа, сябе самога, жыццё і смерць маю».


     Усе: У рукі Твае аддаю, о Пане Божа!
     С.: Усе мае імкненні, намеры і працу.
     Усе: У рукі Твае аддаю, о Пане Божа!
     С.: Усе мае радасці і смуткі.
     Усе: У рукі Твае аддаю, о Пане Божа!
     С.: Удачы і няўдачы мае.
     Усе: У рукі Твае аддаю, о Пане Божа!
     С.: Усіх, каго люблю і хто мяне любіць.
     Усе: У рукі Твае аддаю, о Пане Божа!
     С.: Прыяцеляў, іх дабро і пасвячэнне, ворагаў і паяднанне нашае.
     Усе: У рукі Твае аддаю, о Пане Божа!
     С.: Сем’і нашы і ўсё грамадства.
     Усе: У рукі Твае аддаю, о Пане Божа!
     С.: Касцёл Твой і Найвышэйшага святара.
     Усе: У рукі Твае аддаю, о Пане Божа!
     С.: Галодных, прагнучых, асірацелых і бяздомных.
     Усе: У рукі Твае аддаю, о Пане Божа!
     Ойча наш...

Суплікацыя
     Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны, змілуйся над намі! (Паўтараецца тройчы.)

     Ад пажару, голаду, вайны і заразы,
          – барані нас, Божа!
     Ад раптоўнай і неспадзяванай смерці,
          – сцеражы нас, Божа!
     Каб Касцёл свой святы каталіцкі бараніць і ўзвышаць меў ласку,
          – Цябе просім, Божа!
     Каб Айца Святога і ўсе духоўныя станы ў пабожнай еднасці захаваць меў ласку,
          – Цябе просім, Божа!
     Каб нас у святой службе Тваёй умацаваць меў ласку,
          – Цябе просім, Божа!
     Каб нас да шчырага пакаяння давесці меў ласку,
          – Цябе просім, Божа!
     Каб ураджай даць і захаваць яго меў ласку,
          – Цябе просім, Божа!
     Мы, грэшныя, Цябе, Бога, молім,
          – выслухай нас, Божа!
     О, Езу, Езу, Езу,
          – змілуйся над намі!
     О, Марыя, Панна і Маці Божая,
          – заступіся за нас!

Малітва праслаўлення
     Хай будзе Бог праслаўлёны.
     Хай славіцца імя Яго святое.
     Хай будзе праслаўлёны Езус Хрыстус, сапраўдны Бог і Чалавек сапраўдны.
     Хай будзе ўзвялічана імя Хрыстова.
     Хай будзе праслаўлена Найсвяцейшае Сэрца Езуса.
     Хай будзе праслаўлена Найдаражэйшая Кроў Езуса.
     Хай будзе ўзвялічаны Езус Хрыстус у Найсвяцейшым Сакрамэнце.
     Хай будзе праслаўлены Дух Святы Суцяшальнік.
     Хай будзе ўшанавана Найсвяцейшая Панна Марыя.
     Хай будзе ўшанавана Яе святое і Беззаганнае Зачацце.
     Хай будзе ўшанавана поўнае хвалы Яе ўнебаўзяцце.
     Хай будзе ўшанавана імя Марыі, Панны і Маці.
     Хай будзе ўшанаваны святы Юзаф, Яе прачысты Абраннік.
     Хай славіцца Бог у сваіх Анёлах і ўсіх святых. Амэн.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

 

Хостинг от uCoz