Навэнна да святога Максімільяна

малітва на кожны дзень

     Святы Максімільяне, натхнёны Божай любоўю, * выпраменены святлом Беззаганнай Панны, * ты  паказваў Божаму люду розныя формы апасталавання * для перамогі дабра і для пашырэння Валадарства Божага ў цэлым свеце; * выпрасі нам святло і сілу, * каб мы маглі рабіць дабро і прыцягваць іншых да любові Хрыста. * Заступіся перад Панам за нас, * каб мы, авалоданыя гэтым самым натхненем любові, * верай і дзеяннем маглі сведчыць аб Хрысце сярод нашых братоў * і дайсці разам з табою да ўладання Бога ў вечнай хвале. * Амэн.

Ойча наш, Вітай Марыя, Хвала Айцу.

     О Марыя без граху першароднага зачатая, * маліся за нас, да Цябе ўцякаючых, * і за усіх, хто да Цябе не ўцякае, * а асабліва за ворагаў Касцёла і Тваёй апекі адданых.

Першы дзень

     “Каб ў душы нашай расцвілі кветкі цнот, яны павінны быць сагрэты цяплом Беззаганай Маці” (св. Максімільян Кольбэ)

     Святы Максімільяне, вазьмі нашую сям`ю пад сваю апеку і заступіся за яе, каб у ёй развіваліся цноты любові Бога і бліжніх.

Другі дзень

     “Давайце старацца больш паглыбляць любоў да Беззаганнай і да Яе безупынна звяртацца, як дзеці да Маці” (св.Максімільян Кольбе).

     Святы Максімільяне, ты пайшоў дабравольна на смерць, каб дзеці не засталіся сіротамі, заступіся за нас і дапамажы нам быць дзецьмі Божымі.

Трэці дзень

     “Чалавек імкнецца быць вялікім, мудрым, багатым, слаўным, шчаслівым, кахаючым і каханым. Але ніякае шчасце гэтай зямлі яго не задаволіць, самога Бога толькі прагне” (св.Максімільян Кольбе).

    Святы Максімільяне, разважлівы і радасны, выпрасі нам гэтую ласку ў Бога, каб мы ўмелі выбраць сапраўднае дабро і цешыцца з яго.

Чацвёрты дзень

     Божы Провід у бясконцай сваёй міласэрнасці, праз Беззаганную, накіраваў у гэтую так крытычную хвіліну маму да размоўніцы. І так Пан Бог раззарваў усе сеці д`ябла” (св.Максімільян Кольбе).

     Святы Максімільяне, тваёй апецы даручаю выбар майго стану. Ты прайшоў цяжкасці і ваганні, таму мяне зразумееш і дапаможаш. Пакорна прашу Цябе аб гэтым.

Пяты дзень

     “Час цяперашняй працы – гэта час прыгатавання да будучай барацьбы пад сцягам Беззаганнай. Надарэмна напаўнялі б вы галаву рознай прыгожай і патрэбнай інфармацыяй, калі б нехапіла ўнутраных, дзіцячых адносін да Беззаганнай” (св.Максімільян Кольбе).

     Святы Максімільяне, ты добра разумеў сэнс навукі, дапамажы мне ў вучобе для дабра маёй душы, Касцёла і Айчызны.

Шосты дзень

     “Кахайце Беззаганную практычна праз добрае выконванне сваіх абавязкаў, бо гэта Яе воля, воля Пана Езуса” (св.Максімільян Кольбе).

     Святы Максімільяне, заахвочвай нас да стараннага і радаснага выконвання нашай працы і сцеражы нас ад занядбання нашых абавязкаў.

Сёмы дзень

    “Калі любоў агарне нас і пранікне ў нас, ахвяры стануцца патрэбай душы. З ахвяры нараджаецца духоўная радасць” (св.Максімільян Кольбе).

    Праз твае рукі, святы Максімільяне, ахвярую Беззаганнай сваю працу і свае цярпенні. Дапамажы мне іх знесці.

Восьмы дзень

    “Малітва і перш за ўсё малітва зяўляецца эфектыўнай зброяй у барацьбе за свабоду і шчасце душы” (св.Максімільян Кольбе).

     Святы Максімільяне, ты ёсць прыкладам добрай малітвы, дапамажы нам умела выкарыстоўваць дар малітвы для асвячэння сваёй душы і душаў бліжніх.

Дзевяты дзень

     “Хто ахвярна кахае Беззаганную, той збавіцца, асвяціцца і іншым асвяціцца дапаможа” (св.Максімільян Кольбе).

     Святы Максімільяне, ты праз ўсё сваё жыццё аж да гераічнай смерці прайшоў з Беззаганнай, дапамажы і нам шчасліва перайсці ў вечнасць пад апекай Беззаганнай Маці.

Каралева Нябёсаў, ажыўляй у нас веру ў змартвыхпаўстанне і жыццё вечнае.


МАЛІТВЫ ДА СВЯТОГА МАКСІМІЛЬЯНА

     Святы Максімільяне Марыя, найвярнейшы сын святога Францішка Асізскага, запалены Божай любоўю, Ты ішоў праз жыццё, практыкуючы гераічныя цноты і выконваючы святыя апостальскія справы. Накіруй на нас Свой позірк, бо мы – Твае прыхільнікі і давяраемся Твайму заступніцтву.

Прыподобнены да Боскага Збаўцы і злучаны з Ім, Ты дасягнуў такой высокай ступені любові да бліжняга, што добраахвотна ахвяраваў сваё ўласнае жыццё, як сведчанне евангельскай любові, каб уратаваць жыццё свайго сабрата-вязня. Заступіся за нас у Пана, каб, авалоданыя тым самым запалам любові, верай і ўчынкам, мы маглі сведчыць аб Хрысце сярод нашых братоў і дайсці разам з Табою да аглядання Бога ў вечнай хвале. Амэн.

      Святы Максімільяне, найвярнейшы прыхільнік Беззаганнай Панны Марыі і духоўны сын святога Францішка Асізскага! Захоплены бляскам святасці і моцаю чыстасці сэрцаў тых, хто энаходзіцца бліжэй да Боскага Сэрца Езуса, нашага Збаўцы, Ты аддаў усё сваё жыццё, усе свае сілы і здольнасці дзеля пашырэння Божай хвалы і ахвярнай паслугі іншым людзям. Урэшце, любоў да Бога і бліжняга схіліла Цябе да таго, каб аддаць уласнае жыццё за сабрата-вязня ў канцэнтрацыйным лагеры. Вялікі прыхільнік Бога і людзей, выпрасі для нас хаця б частку Тваёй вялікадушнасці і ахвярнай добразычлівасці да іншых, каб і ў нашым жыцці і праз наша ўзаемадзеянне пашыралася вызваленчае Божае Валадарства на гэтым свеце. Кіруючыся Тваім прыкладам і ідучы Тваімі крокамі, мы хочам цярпліва і ахвярна несці збаўчае святло і сілы, якія супакойваюць, у суровы і часамі спакутаваны распарадак нашага жыцця і супольнага жыцця на зямлі. Амэн.

Малітва святога Максімільяна да Беззаганнай

     Дазволь мне хваліць Цябе, Найсвяцейшая Пані! Дазволь, каб я жыў, працаваў, знішчаўся і памёр для Цябе і толькі для Цябе. Дазволь, каб я яшчэ больш садзейнічаў Твайму вялікаму ўзвышэнню. Дазволь, каб я прынёс Табе такую хвалу, якой яшчэ ніхто Табе не прыносіў. Дазволь, каб іншыя выпярэджвалі мяне ў гарлівасці Твайго вывышэння, а я іх, такім чынам, каб у высакародным нашым спаборніцтве Твая хвала ўзрастала і станавілася больш глубокай, хуткай, магутнай, такой, якой жадае яе бачыць Той, Які так невымоўна ўзвысіў Цябе звыш усе істоты.  Дазволь мне хваліць Цябе, Найсвяцейшая Пані!

 

Хостинг от uCoz