ПАН БОГ АБ'ЯЎЛЯЕ ЛЮДЗЯМ ЗБАЎЦУ

 

Святы  Ян  Хрысціцель  заахвочваў  людзей  пакутаваць  за  грахі.

Людзі прыходзілі да св. Яна, слухалі яго навукі, каяліся за грахі і прымалі ад яго хрышчэнне у рацэ Ярдан.

Пан Езус прыняў таксама хрышчэнне, хоць не меў грахоў.

«Калі ўвесь народ прыступаў да хрышчэння, то Езус таксама прыняў хрышчэння. А калі маліўся, расчынілася неба, і Сьвяты Дух у выглядзе галубкі сышоў на Яго, а з неба пачуўся голас: „Ты Сын мой умілаваны, Цябе я ўзлюбіў"» (Лк. 3, 21-22).

Пан Бог аб'явіў, што Пан Езус — Сын Божы.

Таксама Пан Бог аб'явіў таямніцу Прасвятой Троіцы, што Бог адзін, але ў трох Асобах: Бог Айцец, Сын Божы і Дух Сьвяты.

Па хрышчэнні Пан Езус выбраў дванаццаць апастолаў, каб слухалі яго навукі, а затым самі навучалі іншых людзей.

«Хвала Айцу і Сыну і Духу Святому, як было спрадвеку, цяпер і заўсёды, і ў вякі вечныя» — гэта найважнейшая малітва, якой славім Бога ў Прасвятой Троіцы.

Падумаем пра Пана Езуса і падзякуем Богу Айцу і Духу Святому за тое, што Сын Божы, Езус Хрыстус, ёсьць наш Збаўца.

П.: Што Пан Бог аб'явіў у час хрышчэння Пана Езуса?

Ад.: У час хрышчэння Пана Езуса, Пан Бог аб'явіў:

—        таямніцу Прасвятой Троіцы,

—        боскасць Езуса Хрыстуса.

 

ПАН ЕЗУС ВУЧЫЦЬ ЛЮДЗЕЙ

Пан Езус сказаў: «Шчаслівыя тыя, хто слухае слова Божае ды ахоўвае яго» (Лк. 11, 28).

Пан Езус вучыў людзей аб сваім нябесным Айцу і як мы павінны сябе паводзіць. Пан Езус казаў, што ўсе дзесяць загадаў Божых ўмяшчаюцца ў двух загадах любові:

1.  Палюбі Бога твайго ўсім сэрцам сваім, усёй думкаю сваёй, усімі сіламі сваімі,

2.  а бліжняга свайго, як сябе самога.

Бліжні — гэта кожны чалавек.

Пан Езус сказаў таксама: «Любіце непрыяцеляў вашых ды маліцеся за тых, што вас праследуюць» (Мт. 5, 14).

Тое, чаму вучыў нас Пан Езус, запісана ў Эвангельлі.

Цяпер Пан Езус гаворыць да нас у касцёле ў час сьвятой Імшы, калі слухаем слова Божае, навуку сьвятара.

У першай частцы св. Імшы, званай «Літургіяй слова», слухаем навуку Пана Езуса. На ўроках рэлігіі таксама знаёмімся з тым, чаму вучыў нас Пан Езус.

Падзякуем Пану Езусу за тое, што вучыў нас, як мы павінны жыць па-божаму, па-хрысціянску.

 

ПАН ЕЗУС ВЫЯЎЛЯЕ ДАБРАТУ I МОЦ БОЖУЮ

Пан Езус вельмі любіў людзей. Калі хто-небудзь папрасіў Яго аб нечым добрым, Пан Езус заўсёды рабіў гэта, выяўляў дабрату.

Пан Езус тварыў многа цудаў. 3 любві да людзей дапамагаў ім у бядзе і патрэбе. Так, у Кане ў Галілеі на вяселлі, калі не хапала віна, ператварыў ваду ў віно, аздараўляў хворых, уваскрашаў памёршых, спрычыніў цудоўную лоўлю рыбы, суцішаў буры на моры, хадзіў па моры і тварыў шмат іншых цудаў, каб людзі верылі Ягонаму слову, і што Ён — Сын Божы.

Пан Езус гэтым даказваў, што Ён Сын Божы, усемагутны Бог. Цуды можа рабіць толькі Бог, або калі Ён даваў людзям моц Сваю.

Пан Езус найбольш любіў сваю Маці. Першы цуд у Кане ў Галілеі ўчыніў па Яе просьбе. Трэба маліцца да Маці Божай, каб выпрошвала ў Пана Езуса ўсё нам патрэбнае.

Просім Маці Божую, каб памагла добра прыгатавацца да споведзі і святой Камуніі.

Тваёй абароне аддаёмся, сьвятая Божа Маці, Табе ўручаем патрэбы нашы, ня дай пагарджаці I ад злой прыгоды выбаўляй нас, Дзева Марыя, заўсёды.

П.: Што даказваюць цуды Пана Езуса?

Ад.: Цуды Пана Езуса даказваюць, што Пан Езус — Бог і што Ён вельмі добры.

 

ПАН ЕЗУС ВУЧЫЦЬ ШАНАВАЦЬ, БЕРАГЧЫ ЖЫЦЬЦЁ ЧАЛАВЕКА

Пан Езус сказаў: «Шчаслівыя, каторыя жывуць мірна» (Мт. 5,9).

Пан Езус хоча, каб мы жылі ў згодзе з усімі. Злосць можа давесці да бойкі, і нават да забойства чалавека.

Пан Езус вельмі даражыў жыцьцём і здароўем чалавека.

Ён уваскрасіў памёршую дзяўчынку — дачку Яіра, сына ўдавы з гарадка Наім, а таксама аздараўляў хворых.

Пан Бог у пятым загадзе «Не забівай» загадвае, каб мы шанавалі жыцьцё і здароўе іншых людзей і сваё, каб жылі з усімі ў згодзе ды каб апякаваліся жывёлай і птушкамі.

Падумаю, як спаўняў пяты загад Божы.

У святой Імшы падзякую Пану Езусу за жыцьцё і здароўе. Памалюся таксама за мір між людзьмі.

П.: Чаму трэба берагчы жыцьцё і здароўе?

Ад.: Трэба берагчы жыцьцё і здароўе, бо гэта дар Божы.

 

ПАН ЕЗУС ПАТРАБУЕ ЧЫСТАГА СЭРЦА

Пан Езус сказаў: «Шчаслівыя чыстага сэрца, бо яны будуць аглядаць Бога» (Мт. 5, 8).

Пан Езус любіць малых дзетак, бо яны маюць чыстае сэрца і не дапускаюцца нячыстых грахоў.

Пан Бог у шостым загадзе «Не чужалож» і дзевятым «Не пажадай жонкі бліжняга твайго» загадвае берагчы чыстае сэрца.

Шосты і дзевяты загад выконваем, калі:

1.  паводзім сябе сціпла і сарамліва,

2.  маем чыстыя думкі, словы і ўчынкі,

3. асьцерагаемся нагоды, якая вядзе да ўзнікнення нячысты? думак і бессаромных паводзін.

Падумаю, як спаўняў я шосты загад Божы.

Часта буду прасіць у Маці Божай дапамогі каб зберагчы чыстае сэрца, думкі і ўчынкі.

П.: Чаму Пан Бог патрабуе сціпласці?

Ад.: Пан Бог патрабуе сціпласці, бо яна беражэ чысціню душы.

П.: Хто са святых асабліва рупіўся пра чысціню?

Ад.: Многія, між імі св. Казімір, Станіслаў Костка і іншы:

 

ПАН ЕЗУС ВУЧЫЦЬ НАС БЕРАГЧЫ РЭЧЫ

Пан Езус сказаў: «Шчаслівыя ўбогія духам, бо ім належыць Валадарства нябеснае» (Мт. 5, 3).

Пан Езус сам быў убогі і працаваў у Назарэце разам са св. Юзэфам. Ён даў нам прыклад, як мы павінны жыць на зямлі, працай здабываць патрэбныя для жыцьця прадметы.

Гэтым Пан Езус вучыў нас, як трэба выконваць сёмы загад «Не крадзі!» ды дзесяты — «Не квапся на ніводную рэч бліжняга свайго».

Сёмы і дзесяты загад спаўняем, калі:

1.  беражэм свае н чужыя рэчы,

2.  беражэм супольныя рэчы,

3.  шануем сваю працу і працу іншых людзей,

4.  вяртаем знайдзеныя або пазычаныя рэчы,

5.  не бярэм чужых рэчаў без дазволу гаспадара.

Падумаю, як спаўняў сёмы загад Божы.

Просім у Пана Бога патрэбных нам рэчаў, калі молімся ў пацерах: «Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня».

П.: Чаму трэба берагчы свае і чужыя рэчы?

Ад.: Трэба берагчы свае і чужыя рэчы, бо яны дар Божы.

П.: Чаму трэба шанаваць працу?

Ад.: Трэба ўшаноўваць працу, бо чалавек Богам створаны на творчасць, з працы мы жывём і неба заслугоўваем.

 

ПАН ЕЗУС ЗАГАДВАЕ ГАВАРЫЦЬ ПРАЎДУ

Пан Езус сказаў: «Той, хто чыніць праўду, ідзе да святла» (Ян 3, 21).

Пан Езус загадвае спаўняць восьмы загад Божы «Не гавары фальшыва супраць свайго бліжняга», што значыць: гавары праўду.

Восьмы загад спаўняем, калі:

1.  гаворым праўду,

2.  пра іншых людзей гаворым добра,

3.  не слухаем, калі іншыя гавораць благое пра бліжніх. Калі хто гаворыць без канечнай патрэбы пра грахі бліжніх, той грашыць; абгаворвае.

Калі хто гаворыць пра бліжніх няпраўду, той грашыць; ачарняе.

Падумаю, як спаўняў я восьмы загад Божы.

Пан Езус ведае, пра што думаем і чаго хочам. Заўсёды буду шанаваць добрае імя бліжняга.

П.: Чаму нельга абгаворваць людзей?

Ад.: Нельга абгаворваць людзей, таму што кожны чалавек мае права мець добрае імя.

П.: Што павінен зрабіць той, хто спаганіў чалавеку добрую славу?

Ад.: Той, хто спаганіў бліжняму славу, павінен направіць крыўду, адклікаць сказанае, перапрасіць.

 

ПАН ЕЗУС ДАЕ НАМ НОВАЕ НАДПРЫРОДНАЕ ЖЫЦЬЦЁ

Без дапамогі ласкі Божай мы не можам збавіцца, здабыць неба. Ласку Божую выслужыў нам абяцаны Збаўца, Езус Хрыстус ёй мукаю і смерцю. Ласка Божая ёсць асвячаючая і дзейсная.

Пан Езус параўнае асвячаючую ласку да вясельнай адзежы.

Асвячаючая ласка гэта дар Божы, які дае нам надпрыроднае жыццё, робіць нас дзяцмі Божымі і дае права на неба.

Праз асвячаючую ласку яднаемся з Панам Езусам. Праз асвяючую ласку ўзнікае ў нашай душы новае надпрыроднае жыцьцё Божае.

Першы раз атрымваем асвячаючую ласку на святым Хрышчэнні.

Калі праз цяжкі грэх трацім асвячаючую ласку, дык можам атрымаць яе зноў у сакраманце Пакуты на споведзі або праз шчырае каянне за грахі.

Пан Езус любіць нас і дапамагае нам выконваць добрыя ўчынкі патрэбныя для збаўлення. Такую дапамогу называем дзейснай ласкай. Дзейсную ласку атрымвае кожны чалавек.

Падумаю: які добры Пан Езус, што любіць мяне і дае душы маёй новае, надпрыроднае жыцьцё. Што я скажу Яму за гэта?

 

ЧАЛАВЕК АДВАРОЧВАЕЦЦА АД БОГА ПРАЗ ГРЭХ

«Аднойчы прыняслі людзі да Пана Езуса спараліжаванага чалавека на пасцелі. Езус, убачыўшы іхнюю веру, сказаў спараліжаванаму: Май надзею, сыне, адпускаюцца табе твае грахі. Дык думалі некаторыя з вучоных у Пісаньні: блазніць Ён. А Езус, ведаючы іхнія думкі, сказаў: «Каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае на зямлі ўладу адпускаць грахі — сказаў спараліжаванаму: «Устань, вазьмі сваю пасцель ды ідзі дамоў» (Мт. 9, 2-6).

Пан Езус, чынячы цуд, даказваў, што Ён Бог і можа адпускаць грахі.

Грэх — гэта свядомае і дабравольнае не спаўненьне загадаў Божых і Касьцёльных.

Не ўсе грахі аднолькавыя, ёсьць грахі цяжкія або смяротныя і лёгкія або штодзённыя.

Чалавек дапускаецца смяротнага граха, калі не любіць Пана Бога і свядома, і дабравольна не спаўняе Божыя загады ў важных справах, траціць асвячаючую ласку, права на неба і заслугоўвае кару на зямлі ды вечнае асуджэньне.

Пан Бог даў чалавеку сумленне, каб ён мог пазнаваць, што добрае, а што благое. Хто не слухае голасу сумлення — грашыць. Сумлньне пабуджае рабіць дабро і асцерагацца зла.

П.: Чаму грэх — найболынае зло?

Ад.: Грэх найбольшае зло, бо зневажае Пана Бога ды пазбаўляе людзей найбольшага шчасця — жыцця з Богам у небе

.

ПАН ЕЗУС АСЬВЯЧАЕ НАС У СВ. САКРАМАНТАХ

Пан Езус сказаў: «Я — вінаграднае дрэўца, а вы — галінкі. Хто трывае ўва Мне, а Я ў ім, той прыносіць багаты плод, бо без Мяне нічога не можаце зрабіць» (Ян 1, 5).

Як галінка злучана з дрэвам, так мы павінны быць з'яднанымі з Панам Езусам.

Для з'яднання нас з сабой Пан Езус устанавіў святыя Сакраманты.

Праз сьвятыя Сакраманты Пан Езус яднаецца з намі, удзяляе нам Божага жыцця ды дае свае ласкі.

Святых Сакрамантаў сем: хрышчэнне, канфірмацыя, эўхарыстыя або Найсвяцейшы Сакрамант, пакута, намашчэнне хворых, святарства, сужэнства.

У кожным сакраманце Пан Езус апрача ласкі асвячаючай дае нам іншыя ласкі, асаблівыя для кожнага сакраманта.

Сакрамант гэта бачны знак, устаноўлены Панам Езусам, які яднае нас з Ім ды дае нам Божую ласку.

Падумаю, які добры Пан Езус, што ўстанавіў святыя Сакраманты, каб даць нам магчымасць і аблегчыць сустрэчу з Панам Езусам ды з'яднацца з Ім.

П.: Чаму да прыняцця св. Сакрамантаў трэба добра падрыхтавацца?

Ад.: Бо святыя Сакраманты — святая ўстанова, устаноўленая Панам Езусам з міласці да людзей.

 

ПАН ЕЗУС РОБІЦЬ 3 НАС ДЗЕЦЕЙ БОЖЫХ

Пан Езус сказаў Апосталам: «Ідзіце і навучайце ўсе народы, хрысцячы іх у Імя Айца і Сына і Святога Духа» (Мт. 28, 19).

Хрышчэнне гэта першы і найпатрабнейшы сакрамант.

Праз хрышчэнне Пан Езус вызваляе нас ад першароднага граху і іншых грахоў, яднае нас з Сабою, дае нам Божае жыццё і ўключае нас у святы Касьцёл.

Праз хрышчэнне належым да народу Божага.

Хрышчэнне ўдзяляе звычайна святар, дыякан, а ў небяспечнай хвіліне і кожны чалавек.

Хрышчэнне ўдзяляецца так: паліваецца вадой галаву чалавека і адначасова гаворыцца: «Н. (імя), я цябе хрышчу ў Імя Айца і Сына і Святога Духа».

Падумаю: Падзякую Пану Езусу, што я ахрышчаны і належу Яму. Усе ахрышчаныя твораць адну вялікую Божую хрысціянскую сям'ю — Хрысціянства.

П.: Чаму хрышчэнне найпатрэбнейшы сакрамант?

Ад.: Хрышчэнне найпатрэбнейшы сакрамант, бо:

   у гэтым сакраманце яднаемся з Панам Езусам,

   становімся членамі святога Касцёла,

   атрымліваем права прымаць іншыя сакраманты (Хрышчэнне дзверы ў неба).

 

ПАН ЕЗУС ЯДНАЕ НАС 3 САБОЙ У ЭЎХАРЫСТЫІ

Пан Езус аднойчы цудоўным чынам размножыў хлеб і накарміў некалькі тысяч людзей. Пасля размнажэння хлеба Пан Езус сказаў: «Я — хлеб жывы, які сышоў з неба. Калі хто есць гэты хлеб, будзе жыць всчна. Хлеб, які Я вам дам — маё цела» (Ян 6, 51).

Гэтымі словамі Езус прадказаў, што ўстанавіць Эўхарыстыю — Найсвяцейшы сакрамант. Абяцаў ператварыць хлеб у Цела Сваё і даць людзям есці. Таму, хто будзе есці Цела Хрыстусова, Пан Езус абяцаў даць жыцьцё вечнае.

У св. Імшы — у Літургіі Эўхарыстычнай — Пан Езус ахвяруе сябе і корміць нас сваім Целам. Калі прымаем Пана Езуса ў Святой Камуніі, яднаемся з Хрыстусам і з людзьмі.

У святой Імшы молімся: Божа, дай, каб узмоцненыя Целам і Крывёй Сына Твайго і напоўненыя Духам Сьвятым, сталіся мы адным целам і адной душой у Хрыстусе.

Пан Езус чакае нас, каб мы прыйшлі да Яго і прынялі Яго ў святой Камуніі.

У час святой Імшы святар ад Імя Пана Езуса ператварае хлеб у цела Пана Езуса і дае людзям спажываць.

«Хвала і падзяка будзе ў кожны момант Езусу ў Найсвяцейшым Божым Сакраманце!»

П.: Чаму мы верым, што ў Эўхарыстыі ёсць Цела і Кроў Езуса

Ад.: Верым, што ў Эўхарыстыі ёсць сапраўды Цела і Кроў Пана Езуса, бо Пан Езус —- Бог і ўсё можа зрабіць, можа ператварыць хлеб у сваё Цела, а віно ў сваю Кроў, як цудоўна ператварыў ваду ў віно і цудоўна накарміў тысячы людзей. 

 

Хостинг от uCoz