ДА МАЦІ БОЖАЙ
 
     Вітай, Зорка мора
Вітай, Зорка мора,
Маці Хрыста-Бога, 
Панна найчысцейша,
Верным дапамога. 
     Ты, што прывітана 
     Словам Габрыэля, 
     Умацуй нас ў веры, 
     Усім спашлі надзею.
Вызваль з путаў грэху, 
Аддалі нядолю 
I напоўні сэрцы 
Нашы супакоем. 
     I прасі, о Панна, 
     Ты за нас Езуса, 
     Каб мы захаваны 
     Былі ад спакусаў.
Маці ласкі Божай, 
Будзь для нас узорам -
Вызваленым з грэху,
Дай жыць у пакоры. 
     Памажы, Марыя, 
     Нам знайсці дарогу,
     Што вядзе да Неба, 
     Да яднання з Богам.
 
     Да Сэрца Панны
Да Сэрца Панны і Уладаркі 
3 надзеяй моцнай мы ідзём. 
Калі бяда наш свет спасцігне, 
Сюды мы мольбы прынясём.
     Спакою шчасны просім дар.
     Пачуй умольных сэрцаў жар.
     0 Пані! О Пані Ты наша. 
Прытулак грэшных, Пані Свету, 
Парай, як Бога нам прасіць. 
Хай наша просьбы - водсвед сэрцаў 
У неба птахам хай ляціць.
     Спакою шчасны просім дар....
    
 3 далёкай Фацімы
3 далёкай Фацімы даносіцца звон, 
З'яўленне Марыі для нас весціць ён.
     Ave, Ave, Ave Maria.
     Ave, Ave, Ave Maria. 
Дык пойдзем за Маці праз свет поўны слёз, 
Каб скласці на рукі Марыі наш лёс.
Ave, Ave, Ave...
Цудоўная Пані нязвыклай красы, 
Ружанец трымае, бы кроплі расы.
     Ave, Ave, Ave... 
3 пяшчотнай усмешкай прад дзецьмі стаіць, 
А сэрца святое за грэшных баліць.
     Ave, Ave, Ave...
Пытаюцца дзеці: «Адкуль, Пані, Ты?» 
- Прыходжу я з неба, каб нішчыць грэх злы.
     Ave, Ave, Ave...
Мы хочам паслухаць Тваіх, Маці, слоў, 
Каб Бог нас любіў, як сапраўдных сыноў.
     Ave, Ave, Ave...
Малітвы і просьбы да Пана нясём, 
I душы ачысцім пакуты агнём.
     Ave, Ave, Ave...
А крыж і цярпенні мы прымем за тых, 
Чый грэх лёг слязамі на вочах Тваіх.
     Ave, Ave, Ave...
Ружанец, пакута - ратунак для нас, 
У долі нялёгкай і ў смяротны час.
     Ave, Ave, Ave...
 
     Марыя, прыгожа Панна
     Марыя, прыгожа Панна, 
     Маці Збаўцы і наша Маці. 
     Ты нам дапамажы, 
     Ад ліхоццяў нас беражы.
 

 Матачка Божая
Матачка Божая, Матачка добрая, 
Бедныя дзеці, мы клічам Цябе. 
Песняй пакорнаю мольбы складаючы, 
Сэрцы свае аддаем мы Табе.
     Нас, сваіх дзетачак, што ў Цябе просяцца,
     Матачка добрая, Ты пашкадуй;
     Ласкай аджыўчаю Бога Спрадвечнага,
     Матачка Божая, нас абдаруй. 
Вылеч Ты сэрцаў нам раны глыбокія, 
Міласцяй чыстаю нас запалі, 
Каб хвала Божая, не жальба вечная, 
Ў неба ляцела, ляцела з зямлі.
     Светам нябесным жа галовы цёмныя,
     Матачка Божая, Ты асвяці,
     Каб мы пазналі ўсе Мудрасць адвечную,
     Богу служылі тут верна ў жыцці.
Дай жа нам, дзетачкам, дарогу простую, 
Смерці хвіліну шчаслівую дай. 
Вядзі нас, Матачка, зоранька ясная, 
У хвалу вечную, у Божы рай.
 
       Найсвяцейшая, наймілейшая
Найсвяцейшая, наймілейшая Маці Божа Марыя! 
Сэрцы узносім і Цябе просім: за нас маліся, маліся! (х 2) 
Літасцівая, міласцівая Дзева-Маці Марыя! 
Чаго жадаем праз Цябе маем. За нас мшііся, маліся! (х 2) 
О спагадная, спагадная, Ты пачуй нас, Марыя! 
Дай жа нам з неба тое, што трэба. За нас маліся, маліся! (х 2) 
Сваёй радасцю, сваёй жаласцю памажы нам, Марыя! 
Райска Лілея, наша надзея, за нас мшііся, маліся! (х 2)
 

    О Беззаганна
О Беззаганна, Святая Пані, 
Нявінна, быццам, лілеі цвет. 
Святы ружанец трымаеш, Маці, 
Да Сына клічаш наш грэшны свет. 
     Фацімска Маці, пачуй жа нас, 
     Будзь з намі разам у цяжкі час. 
     Ад смерці грэху аберагай, 
     Калі ж блукаем - руку падай. 
О Беззаганна, Святая Пані, 
Ты хочаш, каб мы свой неслі крыж. 
«Пакіньце грэх свой, што Сына раніць,» -
Ляціць з нябёсаў узнёслы кліч.
     Фацімска Маці, пачуй жа нас... 
О Беззаганна, Святая Маці, 
Пачуй жа голас дзяцей з зямлі. 
Прыносім сэрцы і боль, што з намі,
Каб больш без Бога мы не былі. 
     Фацімска Маці, пачуй жа нас... 
 

О Марыя, Маці Бога  
О Марыя, Маці Бога, 
Ты не гардзіш анікога, 
хто ў нядолі ці ў патрэбе 
звернецца прад трон твой ў небе
     О Марыя, малі Сына,
     Ты - надзея грэшных адзіна. 
Дык і я, грэшнік нягодны, 
як сын да матулі роднай, 
да Цябе, Маці ласкава, 
шлю пакорнай просьбы слова.
     О Марыя, малі Сына... 
О Матуля, Найсвяцейша, 
у рай дарога найпрасцейша 
упрасі мне быць цнатлівым 
і заўсёды справядлівым.
     О Марыя, малі Сына... 
Сцеражы ад злых прыгодаў, 
Ад душы і цела шкодаў, 
Голад, мор, вайну, пажары –
адвярні ўсе Божы кары.
     О Марыя, малі Сына...
А па смерці няхай Бога, 
ў Святой Тройцы адзінога,
і Цябе, Нябесна Пані, 
славім ў небе з анёламі. 
     О Марыя, малі Сына...
 
           Святая Марыя
Святая Марыя, за нас маліся, 
Маці Хрыстова, за нас маліся, 
Маці найсвяцейшая, 
Маці найчысцейшая, 
За нас маліся, маліся!
     Дзева дастойная, за нас маліся,
     Дзева праслаўленая, за нас маліся,
     Дзева магутная, Дзева спагадная,
     За нас маліся, маліся! 
Брама нябесная, за нас маліся, 
Прытулак грэшных, за нас маліся, 
Лекарка хворых, Суцеха сумных, 
За нас маліся, маліся!
 

Уладарка і зямлі, і неба
Уладарка і зямлі, і неба,
Да Цябе звяртаемся ў патрэбе.
     У Цябе ратунку мы шукаем,
     Праз Ружанец літасці чакаем,
     Ружанцова Панна Марыя! 
Маці Ты прыйшла з адным жаданнем 
Ратаваць людзей ад пакарання.
     У Цябе ратунку мы шукаем... 
Хто ад гневу Божага ўратуе? 
Хто гаротных грэшных пашкадуе?
     У Цябе ратунку мы шукаем... 
Праз Бэрнардку Ты дала Ружанец, 
Грэшным ён для абароны шанец.
     У Цябе ратунку мы шукаем... 
Таямніцы Ружанца святога 
Перамогуць сілу духа злога.
     У Цябе ратунку мы шукаем... 
Хай жа сэрца маё трыумфуе: 
Ад загубы Маці уратуе.

     У Цябе ратунку мы шукаем...

 

Хостинг от uCoz