Літанія да Духа Святога

(для прыватнага чытання)

Кірые, элейсон,          Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,     
Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,                         змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,   – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,                         – змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа,       – змілуйся над намі.

Духу Святы мудрасці,                    – змілуйся над намі.
Духу Святы розуму,
Духу Святы рады,
Духу Святы мужнасці,
Духу Святы ўмеласці,
     – змілуйся над намі.
Духу Святы пабожнасці,
Духу Святы боязі Божай,
Духу Святы, Святло прарокаў і апосталаў,
Духу Святы, наш Суцяшыцелю,
    – змілуйся над намі.

Будзь да нас літасцівы,       – даруй нам, Духу Святы, Божа.
Будзь да нас літасцівы,       – выслухай нас, Духу Святы, Божа.
Ад празмернага спадзявання на міласэрнасць Божую,
                                                
– выбаў нас, Духу Святы, Божа.
Ад усялякай роспачы ці сумнення ў ласцы Божай,
Ад супраціўлення спазнанай праўдзе веры,
Ад зайздрасці да бліжняга, які мае ласку Божую,
Ад зацвярдзеласці сэрца,
Ад смерці без пакаяння,
Ад усялякіх злых і распусных учынкаў і думак,
Ад раптоўнай і неспадзяванай смерці,
Ад кары вечнай,
Праз цудадзейную справу Тваю пры зачацці Езуса Хрыста,
Праз прыйсце Тваё ў языках вогненных,
                                                 
– выбаў нас, Духу Святы, Божа.

Мы, грэшныя, Цябе просім,   – выслухай нас, Духу Святы, Божа.
Каб Касцёл Твой святы накіроўваць і захоўваць у згодзе меў ласку,
                                                – выбаў нас, Духу Святы, Божа.
Каб нас у пабожнасці і пакоры ўзмацніць меў ласку,
Каб нас сталасцю і мужнасцю адарыць меў ласку,
Каб думкі нашыя да жадання нябесных спраў узнесці меў ласку,
Каб нас ачысціць і для годнага жыцця дзеля Цябе прысвяціць меў ласку,
Каб нас у цярпенні нашым суцешыць меў ласку,
Каб нас у міласці сваёй упэўніць меў ласку,

Каб нас усіх да хвалы вечнай давесці меў ласку,
                                                – выбаў нас, Духу Святы, Божа.
Каб мы Цябе любілі і дзеля Цябе грахоў асцерагаліся,
                                               
– выслухай нас, Духу Святы, Божа.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,      – даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,      – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,      – змілуйся над намі.

С.: Сэрца чыстае ствары ўва мне, Божа.
Усе:
І духа справядлівасці аднаві ў душы маёй.

С.: Пане, выслухай малітвы нашыя.
Усе:
А просьба нашая няхай да Цябе дойдзе.

Молімся: Прыйдзі, Духу Святы, напоўні сэрцы сваіх верных і запалі ў іх агонь Тваёй любові, які сабраў усе народы ў адзінстве веры, каб Твая ласка асвяціла нашыя сэрцы і ахоўвала нас ад усялякага зла. Праз Хрыста, Пана нашага.

Усе: Амэн.

 Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова

 

Хостинг от uCoz