САКРАМЭНТ НАМАШЧЭННЯ ХВОРЫХ

 

Сакрамэнт намашчэння хворых  з'яўляецца адным з сямі сакрамэнтаў  Новага  Запавету,  які таксама ўстанавіў  Езус  Хрыстус.   У  Святым  Пісанні  чытаем:   «Цяжка  нехта  з  вас мучыцца?  Няхай моліцца. Весела  каму?  Няхай  псальмы  спявае.  Занядужаў  хто  з  вас? Пакліч  прэзбітараў  Касцёла,  і  няхай  памоляцца  над  ім,   памазаўшы  яго  алеем  у  імя Пана,  -  і малітва  веры вылечыць  хворага,    і  Пан  падыме  яго;    і  калі  ён  грахі ўчынгў, будуць  знятыя  з  яго. Прызнайцеся  адзін  перад  адным  у  правінах  і  маліцеся адзін  за аднаго,  каб  паздаравець;  шмат  можа  шчырая  малітва  справядлгвага»  (nap. Як 5, 13-16).

Вернікі могуць прымаць гэты сакрамэнт ужо тады, калі ім пагражае смерць з прычыны хваробы альбо старасці. Намашчэнне можна паўтарыць у той самай  хваробе,  калі  стан  хворага пагаршаецца. Гэты сакрамэнт можна ўдзяліць перад аперацыяй, калі  прычынай аперацыі з'яўляецца небяспечная хвароба. Старэйшым  асобам  са  слабым  здароўем  можна   ўдзяліць намашчэнне,   нават  калі  няма   яўнай небяспечнай хваробы. Гэты сакрамэнт удзяляецца таксама і  хворым  дзецям,  нават у  вельмі  малым узросце (перад першай споведдзю і першай Святой Камуніяй).  Людзям  непрытомным  альбо  псіхічна хворым гэты сакрамэнт у дзяляецца  тады, калі ёсць  падставы  сцвярджаць,  што  як в еруючыя  яны жадалі б гэтага. Новыя   абрады  з  1972 г. прадугледжваюць  удзяленне   сакрамэнту  намашчэння  групе  вернікаў  у шпіталях  альбо  у касцёле  (напр., у  Міжнародны  дзень  хворых  -  11 лютага).  Звычайна  сакрамэнт намашчэння хворых  спалучаецца  з  удзяленнем сакрамэнту  паяднання  і  Святой  Камуніяй  у  форме Віятыку (ад лац. via, што азначае «дарога»),  як дапамогі, эўхарыстычнага пасілку  ў  дарозе  да  дому Айца.Родныя, а часам і  суседзі абавязаны пахрысціянску паклапаціцца пра тое,  каб  хворы  мог скарыстаць з дару святых сакрамэнтаў. Час хваробы, старасці, цярпення - гэта выпрабаванне нашай  чалавечнасці і  нашай  веры. У гэты час мы асабліва  чакаем Божай дапамогі,  каб свядома і ў духу надпрыроднай веры і любові з'яднаць сваё цярпенне  і  смерць з цярпеннем Хрыста,  каб цалкам  з  Ім  удзельнічаць у змёртвыхпаўстанні і хвале. У пакоі хворага трэба падрыхтаваць стол, засланы белым абрусам, на стале павінны быць крыж,  дзве свечкі, асвячоная вада, крапіла, кавалачак ваты, шклянка са звычайнай вадой. Гаспадарам  ці  родным трэба выйсці насустрач святару, які  ідзе са Святой  Камуніяй. Усе павінны прымаць актыўны  ўдзел у літургіі ўдзяляемых сакрамэнтаў,  толькі  на  час споведзі  ўсе  выходзяць  з  пакою  хворага.

 

Малітва хворага перад прыходам святара

 

Пане Божа,  аддаючыся цалкам Тваёй святой  волі,  прашу Цябе , Адкупіцель  мой,  вылечы ласкай Духа Святога раны  і  немачы  маёй  душы,  адпусці  мне  грахі  мае,  умацуй  мяне  ў цярпеннях маіх,  адвядзі  іх  ад  мяне,  калі  ёсць  на  гэта  воля  Твая.
Аднаві  маё  здароўе,  калі  гэта  будзе карысна  для  маёй душы  і  згодна  з  
Tвaёю святою воляю,  якой  цалкам  хачу  быць паслухмяным. Узглянь, прашу Цябе, Пане, на сваё дзіця,  аслабленае хваробаю цела,  і  ўмацуй маю душу, якую Ты стварыў, каб мог я любіць Цябе штораз дасканалей і хваліць Цябе на зямлі  і праз усю вечнасць.

Благаславенне Бога ўсемагутнага,  Айца  і  Сына,  і  Духа Святога няхай сыдзе на мяне  і  на святара,   які   будзе   намашчаць  мяне   святым   алеем,   а   таксама   на  ў с іх,   хто  будзе прысутнічаць  пры гэтым. Амэн

.

Абрады сакрамэнту намашчэння

 

Пасля ўступнай малітвы і споведзі  хворага  святар удзяляе   яму   сакрамэнт намашчэння  словамі: Праз   гэтае   святое   намашчэнне   няхай  Пан  Богу   сваёй бясконцай міласэрнасці дапаможа табе ласкай Духа Святога.

Усе: Амэн.

Пан Бог, які адпускае табе грахі, няхай выбавіць цябе і ласкава ўмацуе.

Усе: Амэн.

Хворы   прымае   Святую   Камунію.  Калі   стан   хворага   цяжкі, святар удзяляе поўны адпуст і ўдзяляе Святую Камунію як Віятык.

 

Малітвы пры канаючых

 

Калі  набліжаецца  хвіліна  адыходу  з  гэтага  свету,   сям'я  і  суседзі   збіраюцца  вакол  хворага, запальваюць грамнічную свечку і падаюць яе  паміраючаму.  Калі  ён не  можа  трымаць  свечкі, тады яе трымае хтосьці з прысутных. Грамнічная свечка нагадвае пра хрост, у якім мы атрымалі святло Хрыста і абяцалі паводзіць сябе як дзеці святла, якія, трываючы ў  веры,  маглі  б  выйсці насустрач  надыходзячаму  Пану  разам  з  усімі  святымі  ў  небе.

 


Кароткія цытаты са Святога Пісання і малітоўныя заклікі

 

Хто адлучыць нас ад любові Хры-стовай?(пар. Рым 8,35)

I ў жыцці, і ў смерці, належым да Пана. (пар. Рым 14,8)

Мы маем ад Бога... дом нерукатворны, вечны. (пар. 2 Кар 5, 1)

Заўсёды будзем з Панам. (nap. l Тэс 4,17)

Мы перайшлі ад смерці да жыцця, бо любім братоў. (пар. 1 Ян 3,14)

Да Цябе, Пане, узнімаю я душу маю. (пар. Пс25,1)

Пан - святло і збаўленне маё. (пар. Пс27,1)

Веру, што ўгледжу дабрыню Пана ў краіне жывых. (пар. Пс 27,13)

Душа мая прагне Бога Жывога. (пар. Пс 42,3)

Нават праходзячы далінаю ценю смяротнага, не буду баяцца напасці, бо Ты са мною. (пар. Пс 23,4)

Прыйдзіце,  благаслаўлёныя   Айца  Майго,  наследуйце  Валадарства,  падрыхтаванае   вам  ад стварэння свету. (пар. Мц 25, 34)

Сапраўды кажу табе: сёння ж будзеш са Мною ў раі. (пар. Лк 23,43)

У доме Айца Майго многа святліцаў; іду падрыхтаваць вам месца і вазьму вас да Сябе. (пар. Ян 14,2-3)

Ойча, хачу, каб тыя, якіх Ты мне даў, былі са Мною там, дзе Я. (пар. Ян 17,24)

Кожны, хто бачыць Сына і верыць ў Яго, мае жыццё вечнае. (пар. Ян 6,40)

У рукі Твае, Пане, аддаю я дух мой. (пар. Пс31,6а)

Пане Езу, прымі дух мой. (пар. Дз 7,59)

 

Святая Марыя, маліся за мяне.

 

Святы Юзэфе, маліся за мяне

.

Езус, Марыя, святы Юзэфе, будзьце са мною пры кананні.
Божа, будзь міласэрным да мяне грэшнага (грэшнай).

 

Езу Хрыстэ, не будзь мне суддзёю, але Збаўцам.

 

Езу, спадзяюся на Цябе.

 

Вітай, Крыжу, адзіная надзея мая.

 

Божа мой, люблю Цябе

.

Езу, Божа мой, люблю Цябе па-над усё.

 

Езу, для Цябе жыву; Езу, для Цябе паміраю; Езу, я твой (твая) пры жыцці і пасля смерці.

 

Божа, дапамажы мне; Пане, паспяшайся мне на паратунак.

 

Святая Марыя, захавай мяне ад пякельных мукаў.


Святы Арханёле Міхале, барані нас у змаганні, каб мы не загінулі на страшным судзе.

 

Прыйдзі, Пане Езу.

 

У якасці літаніі за хворага можна прачытаць Літанію да ўсіх святых  з  просьбамі «маліся  за яго (яе)».

 

Малітвы

 

Душа хрысціянская, сыдзі з гэтага свету ў імя Бога, Айца ўсемагутнага,  які  цябе  стварыў;  у імя Езуса Хрыста, Сына Бога Жывога, які за цябе цярпеў;  у  імя  Духа Святога,  які  на  цябе  сышоў. Каб сёння спачыла ў спакоі  і пасялілася на святым Сіёне з Найсвяцейшай Багародзіцай Паннай Марыяй,  са  святым  Юзафам  і  з  усімі  Анёламі  і  святымі  Божымі.

Усе: Амэн.

Дарагі брат (дарагая сястра), даручаю цябе ўсемагутнаму Богу  і аддаю твайму Стварыцелю, каб ты вярнуўся (вярнулася) да Таго, Хто цябе стварыў з пылу зямлі. Калі адыдзеш  з  гэтага жыцця, няхай выйдзе насустрач табе Найсвя-цейшая Панна Марыя, Анёлы  і  ўсе святыя. Няхай збавіць цябе  Езус  Хрыстус,  які  пакутаваў  за  цябе  на  крыжы.

Усе: Амэн.

Няхай выбавіць цябе ад смерці  вечнай Езус Хрыстус, які  за цябе аддаў сваё жыццё. Няхай Езус Хрыстус, Сын  Бога  Жывога,  правядзе  цябе  ў  рай  і  няхай  прыме  цябе  ў  сваю  апеку  гэты праўдзівы Пастыр. Няхай даруе Ён табе ўсе грахі і адвядзе табе месца сярод сваіх выбраных, каб ты мог (магла) аглядаць аблічча свайго Адкупіцеля  і  радавацца агляданнем  Бога праз  усе  вякі вечныя.

Усе: Амэн.
Пане, Езу Хрыстэ, давяраем  Табе  Твайго  (Тваю) слугу
N. (імя)  і  просім Цябе, Збавіцеля свету,

каб ласкава прыняў  яго (яе) да  радасці  ў  сваім  Валадарстве,  бо  дзеля  яго (яе)  Ты  міласэрна сышоў на зямлю. Хоць грашыў (грашы-ла), не выракся (выраклася) Бога Айца, ні Сына, ні Духа Святога,  але  верыў (верыла)  і  верна  ўшаноўваў  (ушаноўвала)  Бога,  які  ўсё  стварыў.

 

Малітвы перад абліччам смерці

 

Пане, у гадзіну смерці пакліч мяне і загадай мне прыйсці да Цябе, каб з Тваімі святымі славіў Цябе. Ойча,  у  Твае  рукі  аддаю дух мой. Пане Езу, пакліч мяне да  сябе. Хрыстэ,  успомні  пра  мяне  ў Валадарстве Тваім.

Усемагутны Божа, неспасцігальная таямніца Твая і нязведаныя шляхі Твае.

* * *

Ты мяне стварыў і зноў клічаш да сябе. Усё, чым я ёсць, і ўсё, што я маю, у рукі Твае аддаю. Дай мне любоў  і  сілы  для  прабачэння бліжнім. Вазьмі маё зямное жыццё,  а  дай  жыццё  вечнае  і ўдзел  у  хвале  змёртвыхпаўстання.

* * *

Пане Езу Хрыстэ, хоць нас засмучае непазбежнасць смерці, мы знаходзім суцяшэнне ў абяцанні будучай несмяротнасці. Бо жыццё Тваіх верных, Пане,  змяняецца,  але не  заканчваецца,  і  калі знікне  дом  іх  зямнога  жыхарства, яны  знойдуць падрыхтаванае  для  іх  у  небе месца вечнага прабывання.

Збавіцель мой, веру Табе, бо ў доме Айца Твайго ёсць памяшканняў многа.

* * *

О Пані мая,  о Маці мая! Памятай,  што  я  Твой (Твая),

беражы мяне і абараняй мяне, як рэч і ўласнасць Тваю.

 


МАЛІТВЫ ЗА ПАМЕРЛЫХ

 

Малітва пасля сканання

С: Прыбудзьце, Святыя Божыя, паспяшайцеся на спатканне, Анёлы Пана.

Усе: Прыміце гэтую душу, занясіце яе прад аблічча Найвышэйшага.

С.: Няхай цябе прыме Езус Хрыстус, які цябе паклікаў, а  Анёлы  няхай  увядуць  у Яго Валадарства.

Усе: Прыміце гэтую душу, занясіце яе прад аблічча Найвышэйшага.

С.: Вечны адпачынак дай яму (ёй),  Пане,  а  святло вечнае няхай яму (ёй) свеціць. Няхай адпачывае ў супакоі вечным.

Усе: Прыміце гэтую душу, занясіце яе прад аблічча Найвышэйшага.

 


Молімся: Табе, Божа,  аддаём нашага брата (нашу сястру) N. (імя),  просім Цябе, літасцівы Ойча, адпусці яму (ёй) грахі, якія ён учыніў (яна ўчыніла) зза людской слабасці, каб той (тая), які памёр (якая памерла)  для  свету,  жыў  (жыла)  для  Цябе.  Праз  Хрыста,  Пана  нашага.

Усе: Амэн.

 

Вітай, Каралева

Вітай, Каралева, Маці міласэрнасці, жыццё, асалода  і  надзея наша, вітай!  Да  Цябе звяртаемся мы,  выгнаннікі,  дзеці Евы. Да  Цябе  ўздыхаем, стогнучы  і  плачучы  ў  гэтай слёз даліне. Дык звярні на нас,  Заступніца  наша,  Твае  міласэрныя  вочы. I  Езуса,  благаславёны  плод  улоння Твайго, з'яві нам пасля  выгнання  гэтага. О  ласкавая, о  літасцівая,  о  салодкая  Панна  Марыя.
За памерлага ў дзень смерці ці пахавання

Божа, які заўсёды літуешся і прабачаеш, пакорна просім Цябе, не аддавай у моц непрыяцеля і не забывай ніколі душы слугі Твайго (Тваёй) N. (імя), якога (якую) Ты сёння паклікаў з гэтага свету, але загадай святым Анёлам  завесці  яго  (яе)  душу  ў  нябесную  Айчыну,  а  паколькі  верыла  і давярала  яна  Табе,  няхай  не  церпіць  пакаранняў  пекла,   але  атрымае  шчасце  вечнае.

Змілуйся, Пане, над душою Твайго (Тваёй) слугі N. (імя), за якога (якую) мы молімся,  з  пакораю молячы  аб  Тваёй  міласэрнасці,  каб  яна,  ачышчаная,  дасягнула  вечнага  адпачынку.

Прымі, Пане, нашыя малітвы за душу Твайго (Тваёй)  слугі N.  (імя);  калі  засталіся  на  ёй  грахі, учыненыя на  зямлі,  няхай  іх  ласкава  знішчыць міласэрнасць Твая. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 


За памерлага ў гадавіну смерці

Божа, міласэрны Пане,  адзначаючы  гадавіну  смерці  твайго  слугі  N.  (імя),  просім  Цябе,  каб дазволіў яго (яе) душы прабываць у небе, каб даў ёй супакой  і  асвятліў  яснасцю Твайго святла. Пане,  выслухай  ласкава  нашыя  малітвы  за  душу твайго слугі N. (імя),  гадавіну  смерці  якога (якой)  мы  адзначаем,  просім,  каб  Ты  прыняў  яе  ў  супольнасць  Тваіх  святых.

Учыні, просім Цябе,  Пане,  каб  душа  твайго  слугі  N.  (імя),  гадавіну  смерці  якога  (якой)  мы адзначаем,  атрымала  прабачэнне  і  вечны супакой.  Праз  Хрыста,  Пана нашага.  Амэн.

 

За памерлых

Божа, міласэрны Пане,  дай душам слугаў Тваіх месца ў небе, благаслаўлёны  супакой  і  асвятлі  яснасцю  Твайго  святла.

Пане, выслухай ласкава нашыя малітвы  за  душы слугаў Тваіх,  за якіх мы молімся, просячы, каб Ты прыняў іх у супольнасць сваіх святых.

Учыні,  просім  Цябе, Пане,  каб  душы  слугаў  Тваіх,  ачышчаныя  ад  сваіх  правінаў,  атрымалі прабачэнне і вечны супакой. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

 

Малітва за памерлых бацькоў

 

Літанія за памерлых

 (для прыватнага чытання)

Ойча з неба, Божа,    – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,    – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,  – змілуйся над намі.
Святая Тройца, адзіны Божа   – змілуйся над намі.

Святая Марыя,                    малiся за яго (яе, іх).
Брама нябесная,
 Каралева ўнебаўзятая,
Святы Міхале,
Святы Яне Хрысціцелю,
Святы Юзэфе,
Святы N. (апякун памерлага),
Усе святыя Божыя,
Будзь да яго (яе, іх) міласцівы,
  выбаў яго (яе, іх), Пане.
Ад усялякага зла
Ад цярпенняў у чыстцы
Праз Уцелаўленне Тваё
Праз нараджэнне Тваё
Праз хрост і святы пост Твой
Праз крыж і муку Тваю
Праз смерць і пахаванне Тваё
Праз уваскрасенне Тваё
Праз унебаўшэсце Тваё
Праз спасланне Духа Святога
Праз хвалебнае прыйсце Тваё
Адпусціць нам грахі май ласку,   
Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Розум наш прагненнем неба запаліць май ласку,
Нас ад раптоўнай і неспадзяванай смерці захаваць май ласку,
Душы нашыя, братоў, родных і дабрадзеяў нашых ад вечнай згубы выратаваць май ласку,
Дабрадзеям нашым вечную ўзнагароду даць май ласку,
Нашых настаўнікаў і выхавацеляў вечным святлом адарыць май ласку,
Душы ўсіх ахвяраў аварый, катастрофаў і войнаў сваёй міласэрнасцю атуліць май ласку,
Усім верным памерлым вечны супакой і радасць у хвале змёртвыхпаўстання даць май ласку,

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,          – даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,          
– выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,          
– змілуйся над намі.

 

Молімся: Божа, Ты ўчыніў, што Твой Сын перамог смерць і ўзышоў на неба, дай Тваім памерлым слугам  стаць  удзельнікамі  Яго  перамогі  над  смерцю,  кааб  маглі  вечна  сузіраць  Цябе,  свайго Стварыцеля  і  Адкупіцеля.  Праз  Хрыста,  Пана  нашага.
Усе:
Амэн.

 

.
Малітва аб захаванні ад раптоўнай смерці

Пане Езу Хрыстэ, Ты не жадаеш смерці  грэшніка, але хочаш, каб ён навярнуўся  і  жыў. Кожная просьба,   звернутая   да   Тваёй   велічы,    носіць   у   сабе   надзею   на   міласэрнасць.   Бо   Ты найсвяцейшымі  вуснамі   Тваімі   сказаў:   «Калі   што - небудзь  будзеце  прасіць   у   імя   Маё, - атрымаеце». Прашу Цябе праз Найсвяцейшае імя Езуса,  праз раны  Твае,   каб  у  гадзіну с мерці маёй Ты меў ласку  захаваць  мне  свядомасць, мову,  шчыры  жаль  за  грахі,  сапраўдную  веру, моцную надзею і дасканалую любоў да Цябе. Каб у апошнюю хвіліну  майго  жыцця  з  чыстым сэрцам  я  мог  вымавіць:  «У рукі Твае,  Пане, аддаю дух мой! Адкупіў Ты мяне,  Божа, будзь жа благаславёны  навекі».  Амэн.

 

Хостинг от uCoz