Набажэнства да Найсвяцейшай Тройцы

 

·  Малітоўныя заклікі

С.: У імя Айца і Сына, і Духа Святога.
Усе: Амэн.
Бог Айцец нас стварыў, Бог Сын нас адкупіў, Бог Дух Святы нас асвячае.

 

Альбо
Перакананыя ў гэтых бясконцых ласках, у духу ўдзячнасці і пакорнай просьбы молімся да Найсвяцейшай Тройцы: Цябе заклікаем, Цябе просім, о Найсвяцейшая Тройца!
Усе: Цябе заклікаем, Цябе просім, о Найсвяцейшая Тройца!

– Ратуй стварэнне, дай суцяшэнне!
– Спашлі Духа свайго ў сэрца маё!
– Дапамажы ў патрэбе таму, хто просіць Цябе!
– Даруй нам правіны дзеля Тваёй літасці!
– Адхiлі голад, войны, учыні час спакойным!
– Дай дар любові і пабожнасці!
– Давай шчасце Твайму люду як свайму!
– Сцеражы ў ім жывых, барані канаючых!
– Дай нам быць у небе, просім Цябе!

С.: Благаслаўлёны Ты, Пане, на небе.
Усе: Праслаўлены і годны бясконцай хвалы навекі.

С.: Пане, выслухай малітву нашу.
Усе: А просьбы нашыя няхай да Цябе дойдуць.

 

Альбо
С.: Вызнаем нашую веру ў Бога ў Святой Тройцы Адзінага, паўтараючы: верым у Цябе.
Усе: Верым у Цябе.

– Божа Ойча ўсемагутны, які ў сваёй спрадвечнай мудрасці стварыў сусвет і няспынна яго аднаўляеш.
– Божа Ойча, які ў сваёй бясконцай міласэрнасці справядліва кіруеш усім светам.
– Сыне Божы, які з невыказнай любові да чалавека стаўся ва ўсім падобным да нас, акрамя грэху.
– Сыне Божы, які аддаў сваё жыццё на крыжы, каб збавіць чалавецтва.
– Духу Святы, які сваім святлом адорваеш людзей ва ўсе часы.
– Духу Святы, які ствараеш чыстыя сэрцы і напаўняеш іх любоўю.

С.: Няхай будзе праслаўлена Найсвяцейшая Тройца і непадзельная еднасць, бо аб’явіла нам сваю міласэрнасць.
Усе: Амэн.


Літанія да Найсвяцейшай Тройцы


(для прыватнага чытання)

Кірые, элейсон,
          Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
          Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,
          – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
          – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,
          – змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа,
          – змілуйся над намі.

Найсвяцейшая Тройца, Адзіны Божа, праз якога і ў якім усё існуе,
          – змілуйся над намі.
Найсвяцейшая Тройца, Адзіны Божа, які Провідам сваім як Айцец усім кіруеш,
          – змілуйся над намі.
Найсвяцейшая Тройца, Адзіны Божа, літасцівы, цярплівы і вялікай міласэрнасці,
          – змілуйся над намі.
Найсвяцейшая Тройца, Адзіны Божа, Валадар над валадарамі, Пан над усімі пануючымі,
          – змілуйся над намі.
Найсвяцейшая Тройца, Адзіны Божа, які не жадаеш згубы грэшнага чалавека,
          – змілуйся над намі.
Найсвяцейшая Тройца, Адзіны Божа, які тых, хто пакутуе, атуляеш сваёю ласкаю,
          – змілуйся над намі.
Найсвяцейшая Тройца, Адзіны Божа, імя якога – Заўсёдная Міласэрнасць,
          – змілуйся над намі.

Будзь да нас літасцівы,
          – даруй нам, Пане.
Будзь да нас літасцівы,
          – выслухай нас, Пане.

Ад зла ўсялякага
          – выбаў нас, Пане.
Ад пажару, голаду, вайны і заразы
          – выбаў нас, Пане.
Ад раптоўнай і неспадзяванай смерці
          – выбаў нас, Пане.
Праз усемагутнасць Тваю, Бога Айца і Стварыцеля нашага,
          – выбаў нас, Пане.
Праз Уцелаўленне, муку і смерць Тваю, Бога Сына, Збавіцеля нашага,
          – выбаў нас, Пане.
Праз асвячэнне Тваё, Бога Духа Святога, Суцяшальніка нашага,
          – выбаў нас, Пане.
Праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі і ўсіх святых Тваіх
          – выбаў нас, Пане.

Мы, нягодныя стварэнні Твае, просім Цябе
          – выслухай нас, Пане.
Каб мы Цябе, Бога нашага, усім сэрцам, усёю душою і ўсёю моцаю нашаю любілі,
          – выслухай нас, Пане.
Каб мы запаведзі Твае і навуку верна захоўвалі,
          – выслухай нас, Пане.
Каб згоду і супакой паміж уладаю і людзьмі Ты памножыць меў ласку,
          – выслухай нас, Пане.
Каб край наш ад усялякіх суровых пакаранняў Тваёй справядлівасці захаваць меў ласку,
          – выслухай нас, Пане.
Каб нам грахі нашыя адпусціць і да хвалы Твайго Валадарства прыняць меў ласку,
          – выслухай нас, Пане.

Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны,
          – даруй нам, Пане.
Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны,
          – выслухай нас, Пане.
Святы Божа, Святы Моцны, Святы Несмяротны,
          – змілуйся над намі.

Молімся: Усемагутны вечны Божа, які даў сваім слугам у вызнаванні сапраўднай веры пазнаць хвалу Тройцы вечнай і ў сіле велічы ўслаўляць еднасць Боскасці, пакорна просім, каб мы сілаю гэтай веры заўсёды былі захаваныя ад усялякай небяспекі. Які жывеш і валадарыш на векі вечныя.
Усе: Амэн.


Малітва да Найсвяцейшай Тройцы

     Дзякуем Табе, Божа, што меў ласку аб’явіць нам праўду аб сабе, адзіным Богу, які жывеш у Трох Асобах. Спрадвечны, святы і ўсемагутны Божа Ойча, спрадвечны, святы і ўсемагутны Сыне Божы, спрадвечны, святы і ўсемагутны Духу Святы, няхай праслаўляюць Цябе ўсе народы. Божа, у Тройцы Адзіны, веру, што Ты прабываеш у нас дзякуючы асвячальнай ласцы, веру, што, атрымліваючы Божае жыццё, мы прымаем таксама і Цябе.
     Божа, Ты робіш нас высакароднымі, асвячаеш нас і ўзвышаеш, каб станавіліся мы годным памяшканнем для Цябе. Дзякуем Табе за гэтую вялікую ласку. Святы Божа, пакорна просім Цябе: кіруй намі, падтрымлівай у нас веру ў Тваю прысутнасць, дапамагай нам, каб ва ўсіх учынках мы памяталі пра сваю годнасць і праз хрысціянскае жыццё выказвалі сваю ўдзячнасць за ласку Твайго, Божа, жыцця ў нас.
     Удзяляй нам таксама, Божа ў Тройцы Адзіны, вялікі дар трывання ў добрым да канца свайго жыцця, а пасля дазволь нам сузіраць Цябе тварам у твар, жыць з Табою вечна і цешыцца бясконцым прабываннем з Табою. Амэн.


Малітва св. Аўгустына

     Усемагутны Пане, у Тройцы Адзіны Божа, які быў, ёсць і будзеш навекі! Табе давяраю сёння і на ўсе часы душу, цела, пачуцці мае, усе думкі мае, словы і ўчынкі, веру і нястомнасць у добрым, каб Ты сцярог іх кожную хвіліну майго жыцця. Выслухай мяне, о Найсвяцейшая Тройца, і абарані мяне ад усялякага зла, асабліва ад кожнай нявернасці ў адносінах да Цябе, ад усіх нагодаў да граху і ад усіх бачных і нябачных непрыяцеляў.
     Прашу аб гэтым праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі, праз малітвы святых патрыярхаў, заступніцтва святых апосталаў, вернасць мучанікаў, чыстасць паннаў і заслугі Тваіх выбраных слугаў. Амэн.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

 

 

Хостинг от uCoz