Вяночак да Божай Міласэрнасці

 

Вяночак да Божай Міласэрнасці чытаецца на звычайным ружанцы.

 

Напачатку:
Ойча наш... Вітай, Марыя... Веру ў Бога..

 

На вялікіх пацерках:

Ойча Спрадвечны, ахвярую Табе Цела і Кроў, Душу і Боскасць наймілейшага Сына Твайго і Пана нашага, Езуса Хрыста, каб перапрасіць за грахі нашыя і ўсяго свету.

 

На малых пацерках:

Дзеля Яго балеснай Мукі будзь міласэрны да нас і да ўсяго свету.

 

На заканчэнне:

Святы Божа, Святы Моцны,

Святы Несмяротны, – змілуйся над намі і над усім светам! (3 разы)

 

О Кроў і Вада, якая выплыла з Найсвяцейшага Сэрца Езуса як крыніца Міласэрнасці для нас, давяраем Табе (3 разы)

 

Езу, давяраем Табе.


Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

 

Хостинг от uCoz