Свята Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы азёраў. Браслаў — парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі.
Доўгачаканая ўрачыстасць каранацыі Маці Божай Валадаркі Азёраў
22.08.2009 15:36
У 11 гадзінаў дня 22 жніўня 2009 г. пад адкрытым небам на сцэне, выкананай у выглядзе карабля, размешчанай непасрэдна каля браслаўскага санктуарыя, распачалася цэнтральная святая Імша, падчас якой арцыбіскуп Кёльнскі кардынал Ёахім Майснер здзейсніў каранацыю абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў папскімі каронамі. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел 31 іерарх, каля 200 святароў і амаль 10 тысяч вернікаў. Прыбылі таксама прадстаўнікі Праваслаўнай Царквы, якія працуюць у Віцебскай вобласці.
|