katecheta НЯДЗЕЛЬНАЯ ШКОЛА Пахавальныя ўрачыстасці ксяндза Альберта МасальскагаУ суботу 3 мая на мінскіх Кальварыйскіх могілках пры вялікай колькасці духавенства і вернікаў адбылося пахаванне легендарнага мінскага душпастыра ксяндза Альберта Масальскага. Пахавальныя ўрачыстасці ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч разам з Апостальскім Нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Марцінам Відавічам, Кардыналам Казімірам Свёнтэкам, Апостальскім Адміністратарам Пінскай дыяцэзіі, Біскупам Антоніем Дзям’янкай, дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупам Казімірам Велікасельцам, дапаможным біскупам Пінскім. На пахаванні прысутнічалі прадстаўніка гарадскіх уладаў.У сваёй гаміліі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі распавёў пра цяжкі але радасны жыццёвы і святарскі шлях памёршага, на які благаславіў яго некалі кардынал Стэфан Вышынскі. Гэта ён пасля ўдзялення сакрамэнту святарства нэапрэзбітэру Масальскаму сказаў: «Дзіця, табе сёння не іграюць арганы, табе не спяваюць „Te Deum“, табе ніхто не дае кветак. Трэба нейкі час маўчаць і не гаварыць казанняў. Але Пан Бог усё бачыць. Згаджайся з воляй Божай і будзеш вялікім». “І наступіў час, - сказаў Мітрапаліт Кандрусевіч – і мы табе сёння, дарагі ксёндз Альберт, спяваем „Te Deum“ за тое, што ты заўсёды заставаўся сапраўдным святаром і чалавекам. Нават тады, калі цябе пераследавалі і не давалі адпраўляць святой Імшы, нават тады, калі тваёй парафіяльнай святыняй быў газетны кіёск, у якім ты спавядаў людзей і ўдзяляў ім сакрамэнты. Ты заставаўся сапраўдным святаром да канца сваіх дзён, калі сам не маючы фізічных сілаў, духоўна падтрымліваў іншых” На пахавальнай урачыстасці быў таксама прачытаны спачувальны ліст, які скіравалі мінскія гарадскія ўлады ў сувязі са смерцю ксяндза Альберта Масальскага. У ім бала зазначана вялікая роля святара, якую ён адыграў у духоўным адраджэнні Мінска. Ксёндз Альберт Масальскі быў пахаваны на Кальварыйскіх могілках, ля касцёла, у якім ён служыў доўгія гады. Вечны супакой дай яму, Пане. (catholic.by) |
|||||||
katecheta-by katecheta2 Пахавальныя ўрачыстасці |